Геймеры стварылі "палац Пуціна" ў Minecraft. Яны сцвярджаюць, што ўзнавілі яго ў маштабе 1:1 у драбнюткіх дэталях з захаваннем усіх прапорцый і памераў.
Калі не разумееце, што на апошнім фота, то гэта — склад бруду.

У брэсцкую культурніцкую прастору КХ сёння наведаўся ДФР — правяраюць наконт нявыплаты падаткаў
Спачатку супрацоўнікі правялі агляд дома ў кіраўніцы КХ Аксаны Гайко, а пасля і ў самой прасторы. Забралі некалькі тэчак з дакументамі і ноўтбук. Пасля гэтага Аксану павезлі на апытанне ў ДФР. Увечары яе выпусцілі, але заўтра раніцай яна зноў адправіцца на апытанне.
Нагадаем, што ў панядзелак сілавікі наведваліся ў мінскі культцэнтр Корпус. Раней, пасля прадпісання ад МНС, была вымушана закрыцца сталічная культурніцкая прастора ОК16.
А яшчэ раней перастала працаваць галерэя Ў.
Важныя культурніцкія ініцыятывы ў Беларусі вымушаюць сыходзіць у падполле.

Дамен Еўрапейскіх гульняў выкупілі за $6500
На дабрачынным аукцыёне інтэрнет-даменаў у студзені нехта выкупіў адрас minsk2019.by за 16971 рубель ($6527). Стаўка была найбуйнейшай за год і адной з найвялікшых за ўсю гісторыю аукцыёнаў.
Для параўнання: на другім месцы размясціліся два дамены, якія купілі за 711 рублёў. А самы дарагі дамен у гісторыі каштаваў 30 тысяч долараў.
Каму спатрэбіўся адрас Еўрапейскіх гульняў за такія грошы, невядома.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Паслухайце вечаровую пераклічку ў Брылевічах: такую форму выказвання сваёй пазіцыі задушыць найцяжэй.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Дзясяткі чалавек прайшлі маршам па Каменнай Горцы.
Міністр спорту: узровень, на які скаціўся беларускі футбол — бардак і балота
У Нацыянальным алімпійскім камітэце адбылося пасяджэнне Мінспорту і федэрацыі футбола, на якім абмяркоўваліся стан і перспектывы развіцця футбола ў Беларусі.
Міністр спорту Сяргей Кавальчук адзначыў, што беларускі футбол дэградуе. Чыноўнік заявіў аб неабходнасці распрацаваць канцэпцыю развіцця віда спорту, абапіраючыся на досвед іншых краін.
На выпрацоўку комплексу мер па выхадзе з крызісу адведзены месяц, пасля зноў плануецца пасяджэнне.
Беларускім футболам сёння кіруе былы вайсковец і дэпутат Уладзімір Базанаў. Летась зборная не скарысталася найлепшым шанцам трапіць на чэмпіянат Еўропы, але АБФФ не стала звальняць трэнера.

«Брата катавалі на Акрэсціна, мне было сорамна, што я нашу форму»
Звольнілі са службы прынцыповага ідэолага-памежніка са Смаргоні.
https://nn.by/?c=ar&i=267364

Байдэн атрымаў рэкамендацыі па стратэгіі адносін з Беларуссю
Сярод іх — сустрэча са Святланай Ціханоўскай у першыя 100 дзён на пасадзе прэзідэнта.
https://nn.by/?c=ar&i=267370

У Ждановічах каля «мурала Латушкі» затрымалі дзвюх жанчын
Сярод затрыманых — мама пяцярых дзяцей.
https://nn.by/?c=ar&i=267378
Сярод затрыманых — мама пяцярых дзяцей.
https://nn.by/?c=ar&i=267378
Наша Ніва
Жыхары мінскай плошчы Праўды падзякавалі Nivea, Škoda і Tissot за тое, што яны не будуць спансаваць чэмпіянат свету па хакеі ў лукашэнкаўскай Беларусі. "Мы давно не делаем новых муралов, за нами следят, нас гоняют. Единственное, что успеваем в обязательном…
Навіны з плошчы Праўды
Зялёнай фарбай там замалявалі мурал з падтрымкай Навальнага, але не заўважылі тэксту. Пасля камунальнікі жоўтай фарбай усё ж замалявалі тэкст, як і цэнтральную выяву з Пагоняй.
Атрымаўся дзіўны шэдэўр жэс-арту, да якога мясцовыя дадалі некалькі штрыхоў і вярнулі Пагоню.

Беларускія дэпутаты асудзілі дзеянні Латвіі ў дачыненні да рускамоўных журналістаў
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі заяву ў сувязі з прыняццем Дзярждумай Расіі звароту да еўрапарламентарыяў у сувязі з "рэпрэсіўнымі дзеяннямі Латвіі ў дачыненні да рускамоўных журналістаў".
Дзеянні беларускіх уладаў у дачыненні да рускамоўных і беларускамоўных журналістаў у Беларусі: затрыманні, крымінальныя справы і ціск на незалежныя СМІ — беларускія дэпутаты не асуджаюць.