Наша Ніва
26.9K subscribers
61K photos
9.36K videos
2 files
46.7K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Партызанскія вітанкі ад плошчы Перамен.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
З Далёкага Усхода пачаліся мітынгі ў падтрымку Навальнага — іх зачышчаюць па беларускім сцэнары

https://nn.by/?c=ar&i=267123
Ранішнія шэсці — самы бяспечны метад у арсенале неабыякавых беларусаў. Сёння ім скарысталіся і ва Уруччы, і ў Ленінскім раёне Мінска.
Рэдактар «СБ» Жук: ЗША на Беларусі абкатваюць свае тэхналогіі, каб пасля выкарыстаць у супрацьстаянні з Расіяй

https://nn.by/?c=ar&i=267124
Сачыць за мітынгамі ў падтрымку Аляксея Навальнага па ўсёй Расіі можна па спасылцы. Штаб палітыка арганізаваў шматгадзінны стрым з уключэннем з розных гарадоў:

https://youtu.be/cDSdvNAub24
Наша Ніва
Сачыць за мітынгамі ў падтрымку Аляксея Навальнага па ўсёй Расіі можна па спасылцы. Штаб палітыка арганізаваў шматгадзінны стрым з уключэннем з розных гарадоў: https://youtu.be/cDSdvNAub24
Больш за 3000 чалавек выйшлі на вуліцы ў Іркуцку і Уладзівастоку, больш за 4000 — у Новасібірску. Такіх маштабаў пратэсту Расія раней не ведала.

Але гэта ў прапорцыі на колькасць насельніцтва гарадоў у разы менш, чым выходзіла ў рэгіёнах Беларусі ў жніўні, а пуцінскія сілавікі дэманстрантаў разганяюць. Скандуюць людзі ў Расіі “Пуцін — вор”.
Усім, хто засумаваў па тэатры, раім не прапусціць трансляцыю спектакля «Кар’ера доктара Рауса», якая адбудзецца сёння на відэасэрвісе VOKA

Пастаноўка пра Францыска Скарыну па п’есе Віктара Марціновіча ўжо больш за тры гады ідзе ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі і заўжды з аншлагам. Гэтым разам магчымасць убачыць яе ёсць у гледачоў у любой кропцы свету і з любой прылады, прычым бясплатна.

Анлайн-паказ пачнецца а 19-й гадзіне.
У Максіма рухаецца толькі кісць адной рукі, а ён у 20 год купіў вялізную кватэру ў Мінску і заахвочвае іншых не сядзець на дупе

Шчыры маналог:

https://nn.by/?c=ar&i=266975
За наезд на нагу супрацоўніка ДАІ мінчука Аляксандра Троцкага будуць судзіць за замах на забойства — пакаранне за такі артыкул суровае: ад 10 год да расстрэлу.

На першым фота — пацярпелы даішнік, на другім фота — збіты падчас затрымання Аляксандр Троцкі, ён правёў у бальніцы тры тыдні, прыкуты кайданкамі да ложка.

Гісторыя Аляксандра:

https://nn.by/?c=ar&i=267130
«Я капірую звычкі Яўгена, і гэта дапамагае запоўніць яго адсутнасць»

Дзяўчына асуджанага на 4 гады студэнта Каліноўскага расказвае пра новую рэчаіснасць:

https://nn.by/?c=ar&i=267047
Акцыі ў падтрымку Аляксея Навальнага праходзяць па ўсёй Расіі: ад Уладзівастока да Масквы

Метады задушэння пратэстаў выклікаюць пачуццё дэжавю ў беларусаў:

▫️Ачэпленыя плошчы;
▫️Закрытыя станцыі метро;
▫️Праблемы з інтэрнэтам і мабільнай сувяззю;
▫️Затрыманні журналістаў;
▫️Брутальныя і выпадковыя затрыманні.

Трымайце падборку відэа: ва Уфе паліцыю закідалі снегам; у Маскве затрымліваюць падлетка; шматтысячны марш у Екацярынбургу; брутальныя затрыманні ў Краснаярску.
Сённяшнія акцыі пратэсту ў розных раёнах Мінска і іншых населеных пунктах Беларусі. Фота і відэа дасланыя праз @nashanivabot