Наша Ніва
25.8K subscribers
63.4K photos
9.62K videos
2 files
49.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Праз галалёдзіцу машына з людзьмі скацілася ў раку ў Парычах на Светлагоршчыне

Кіроўца і 12-гадовы пасажыр змаглі выбрацца самі: https://nn.by/?c=ar&i=265179
Як правялі суботні вечар беларусы. Лебядзіны выйшаў да ялінкі танчыць сярэднявечныя танцы. Ельніца і Шабаны нагадалі, што хадзіць у госці прыемна і карысна. Лошыца перадала прывітанне Пружанам. Хацежына схадзіла ў госці ў Наваселле. Салігорск выйшаў з патрабаваннем свабоды журналістам. Фаніпаль перадаў прывітанне Піцеру. Орша выйшла падтрымаць палітвязняў. Узнялі сцягі і вілейчукі. "Жыве Вілейка!", "Жыве Беларусь!", — пішуць яны.
Сёння — месяц з дня смерці Рамана Бандарэнкі. Жыхары плошчы Перамен правялі хвіліну маўчання і дзякуюць усім, хто далучыўся: "Разам мы сіла!"
Субота вельмі насычаная вечаровымі акцыямі, таму трымайце яшчэ адну падборку. Белая Вежа скандуе “Не забудзем, не даруем”, Міхалова— “Жыве Беларусь!”, а Сляпянка, як і Ружачка і Грушаўкай — “Мы разам, нас многа, за намі перамога”.

Мікрараён Сокал загадвае навагодняе жаданне. Студэнты БДМУ ідуць маршам побач з альма-матэр. А Навінкі, Велазавод, Ваўкавыск і Смілавічы фатаграфуюцца са сцягамі.