Наша Ніва
26.1K subscribers
62.8K photos
9.57K videos
2 files
48.7K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
МЗС Беларусі патрабуе ад Польшчы выдаць адміністратараў тэлеграм-канала NEXTA.

«Белорусская сторона выразила озабоченность продолжающейся преступной деятельностью С.Путило и Р.Протасевича через созданные ими экстремистские телеграмм-каналы».
Па дамах на Плошчы Перамен працягваюць хадзіць людзі ў чорным. Фота чытача @nashaniva
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
❗️Учора Пушкінская, дзе тры месяцы таму застрэлілі Аляксандра Тарайкоўскага, зноў стала цэнтрам пратэстаў. Сілавікі не давалі людзям сабрацца, кідалі гранаты і тапталі створаны там народны мемарыял.

Фільм пра забітага дэманстранта Аляксандра Тарайкоўскага – па спасылцы: https://youtu.be/QBT_1d-sM7c

Калі ласка, дзяліцеся гэтым відэа, каб кожны ведаў, што адбылося 10 жніўня на Пушкінскай.
Беларускі ІТ-сектар — усё?

У кастрычніку рост валавой дададзенай вартасці па секцыі "інфармацыя і сувязь" склаў толькі 1,9%, піша канал Эканоміка.

Для параўнання: у верасні рост па гэтай секцыі складаў 9,1%, а ў жніўні на фоне масавых пратэстаў і блакавання інтэрнэту — 4,8%.

У цэлым за 10 месяцаў паказчыкі застаюцца яшчэ высокімі — +7,5%. Але гэта тлумачыцца ў асноўным інерцыяй.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Чытач @nashaniva са Старых Дарог кажа, што прасядзеў у чарзе да доктара больш за чатыры гадзіны. Усе — з падазрэннем на кавід ці кавідам

«Вот такие очереди в городе Старые Дороги Минской области. Я пришёл к 8:00, было уже около 30–35 человек. Остальные на улице с температурой. Кто приехал на машинах — сидят в них, и люди всё приходят и приходят. Такая обстановка с ковид в нашем городе с населением в 10 000 человек. Я живу в пятиэтажке, и с моего подъезда троих сегодня видел на приёме».
У работнікаў Цэнтральнага РУУС новая рэжысёрская ідэя. Цяпер яны праводзяць допыты затрыманых па фоне чырвона-зялёнага сцяга і здымаюць гэта на відэа.

На скрыншоце — ураджэнец Вілейкі Вадзім Байноў. Звярніце ўвагу, што на сляды фарбы на лобе і вуху.

@nashaniva

UPD. Людзі, якія прайшлі праз РУУСы, пішуць, што гэта пазнакі фарбай. Так пазначалі вязняў, якіх пасля збівалі, або для застрашвання.
Рэчавы доказ для будучага следства і адначасова экспанат для будучага музея дыктатуры.

Куртка 26-гадовага Паўла Кабуша, якога затрымалі 8 лістапада ў Мінску. Ён сцвярджае, што амапаўцы прымусілі яго гаварыць на відэа пра дымавыя шашкі, якія ён нібыта хацеў кідаць у амапаўцаў. Кажа, што насамрэч у яго не было ніякіх шашак, ён іх не кідаў і не збіраўся кідаць.

Павел кажа, што гэты крыж на ім намалявалі байцы АМАП, калі ён адмовіўся ад паказанняў. Пасля яго жорстка пабілі ў аўтазаку, піша @radiosvaboda
У спісах затрыманых з'явілася жонка кіраўніка маладзечанскай міліцыі Вікторыя Прыгара. Але яна адмаўляе факт затрымання

UPD
. Абноўлена: у спісах затрыманых за Марш 15 лістапада згадваліся дэкан факультэта інфармацыйных тэхналогій БДУІР Леанід Шылін і намесніца гэтага факультэта Вікторыя Прыгара. Найхутчэй, у спісы затрыманых іх жартам уключылі студэнты.

https://nashaniva.by/?c=ar&i=262491
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Акцёр Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Мікалай Стонька звольніўся і запісаў зварот з асуджэннем ціску на тэатр і беспрэцэдэнтнага гвалту ў краіне.

А гутарку з вольнымі купалаўцамі можаце паглядзець тут.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У нядзелю на праспекце Пушкіна бус сілавікоў збіў хлопца. У яго зляцеў абутак, а пасля здарэння яго адразу затрымалі.

Сёння ГУУС Мінска паведаміла, што 35-гадовы малады чалавек знаходзіцца на абследаванні ў Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі.

Супраць яго ўжо заведзеная крымінальная справа за тое, што ён, як гаворыцца ў афіцыйным паведамленні міліцыі, кідаў у службовы аўтамабіль камяні.

Відэа: Tut.by
«На каталцы вазіў супрацоўнік РУУСа». Збіты пры затрыманні акцёр фільма «Купала» Ілля Ясінскі з пераломам ляжыць у бальніцы

Ён расказаў «Нашай Ніве», што з ім адбылося:
https://nashaniva.by/?c=ar&i=262497
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У нядзелю на Пушкінскай між сілавіком і жанчынамі, якія там сабраліся, завязалася спрэчка. Пра тое, каму ён павінен служыць. У выніку сілавік заяўляе: «Женщины, почитайте военную присягу! Где там про народ?»

Пачыталі. Вось даслоўна:

«Я, грамадзянін Рэспублікі Беларусь, урачыста клянуся быць адданым свайму народу, свята трымацца Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, выконваць патрабаваннi воiнскiх статутаў i загады камандзіраў і начальнікаў.

Клянуся дастойна выконваць воінскі абавязак, мужна і самааддана абараняць незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць і канстытуцыйны лад Рэспублікі Беларусь».

Відэа: @onlinerby
Пасля таго як Новую Баравую пакінулі без вады — жыхары лічаць, што гэта помста ўладаў ім за палітычную пазіцыю — мінчукі масава возяць у гэты квартал ваду ў знак салідарнасці.
У Мінску аднавілі Кальварыйскую вежу

Знаходзіцца яна ў культурна-дзелавым квартале «К-21» каля станцыі метро «Маладзёжная». Пры рэканструкцыі спецыялісты «Белрэканструкцыі» выкарыстоўвалі арыгінальную цэглу пасляваеннай пабудовы.

https://nashaniva.by/?c=ar&i=262496
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Жанчыны ў мінскім Сухараве праклінаюць "брыгаду ў балаклавах", якія прыехала знішчыць мемарыял Рамана Бандарэнкі. Відэа @kyky_org
«Збіваючы чарговага лекара, настаўніка, рабочага — памятай, што ён можа аказацца апошнім»

Моцныя выявы графічнага дызайнера Вадзіма Садоўскага.
Гэтую працу даслаў @nashaniva мастак, які пажадаў застацца невядомым.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Пасля Марша 15 лістапада ў праўладных каналах з’явілася відэа «размовы» з 17-гадовым юнаком. У машыне сілавікоў хлопец прызнаецца, што нібыта збіраў «людзей на несанкцыянаваны мітынг, каб атрымаць грошы». І кажа на камеру, што, маўляў, грошы яму яшчэ не прысылалі.

Пры гэтым дзіўна косіцца кудысьці ў бок, нібыта падглядвае тэкст — звярніце ўвагу на вочы. І ў канцы кажа аператару: «Я трошкі заблытаўся».

Цяпер хлопец прызнаецца, што яго прымушалі гэта казаць:
https://nashaniva.by/?c=ar&i=262498