Наша Ніва
22.2K subscribers
88.7K photos
12.5K videos
2 files
76.7K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Днём на праспекце Пушкіна бус сілавікоў збіў хлопца

У яго зляцеў абутак, а пасля здарэння яго адразу затрымалі. Пра гэта піша @onlinerby

Відэа ДТЗ апублікаваў у сваім канале Tut.by.
Побач з мемарыялам Раману Бандарэнку застаюцца вайскоўцы са шчытамі. Яны акружылі Плошчу Перамен. @nashaniva
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У ліфце на плошчы Перамен. Відэа даслаў чытач @nashaniva
Мабільны інтэрнэт вярнуўся. Сёння яго адключылі рэкордна рана, а блакіроўка цягнулася 8 гадзін.
На вуліцы Шчадрына ў Мінску стралялі ў машыну, разбілі шкло

Кіроўцу і пасажыраў забралі, а машына так і засталася стаяць. Калі вы ведаеце, чыя гэта машына, напішыце нам у @nashanivabot
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Аблава працягваецца ў дамах на вуліцы Чарвякова. Ходзяць сілавікі, звоняць у кватэры. @nashaniva
Наша Ніва
Днём на праспекце Пушкіна бус сілавікоў збіў хлопца У яго зляцеў абутак, а пасля здарэння яго адразу затрымалі. Пра гэта піша @onlinerby Відэа ДТЗ апублікаваў у сваім канале Tut.by.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
‼️З буса, які збіў чалавека, людзям пагражалі зброяй

На відэа бачна, як чалавек з буса, што збіў чалавека на праспекце Пушкіна, цэліць ружжом у бок людзей.

У канцы роліка кіроўца распыляе газ. Бус быў на віцебскіх нумарах.
Асноўнае на гэты момант

Дзясяткі тысяч мінчукоў выйшлі на вуліцы памяці замучанага Рамана Бандарэнкі
. Сілавікі не далі сфарміравацца калонам. Колькасць затрыманых, па нашых ацэнках, перавысіла 1000. Пратэсты зноў ахапілі ўсю Беларусь: выйшлі Гомель, Віцебск, Гродна, Баранавічы, Ліда, Салігорск, Маладзечна, Жодзіна ды іншыя гарады. Мінчукі сталі сведкамі соцень драматычных сцэн у заходніх і паўночных кварталах горада.

Сілавікі разграмілі мемарыял Рамана Бандарэнкі на Плошчы Перамен і зладзілі аблаву ў квартале вакол яе.

Супраць дэманстрантаў у Мінску ўжывалі святлошумавыя гранаты і слезацечны газ.
Ёсць параненыя.

Сярод затрыманых — два выбітныя анколагі з РНПЦ імя Аляксандрава і вядомы выдавец Барыс Пастарнак.

@nashaniva
Агульная колькасць затрыманых сёння, па інфармацыі Нашай Нівы, перавысіла ўжо 1000 чалавек. Гэтая лічба працягвае расці па меры надыходжання новых звестак.

У спісе ПЦ Вясна — 506 прозвішчаў, валанцёры канала @spiski_okrestina апублікавалі звесткі пра 570 затрыманых.

Спіс пастаянна папаўняецца.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У раёне Арлоўскай людзям стралялі ў спіны

На гэтым відэа бачна, як у спіны хлопцам, што збягаюць, страляюць. Імаверна, гумовымі кулямі. Пасля стрэлу, хлопец падае, але хутка падымаецца і працягвае бегчы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Знішчаюць мемарыял на Плошчы Перамен.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Проста паглядзіце, колькі сілавікоў праводзілі аблаву на плошчы Перамен. І гэта толькі частка з боку Арлоўскай. Іншая частка акружала з боку Старавіленскага тракту і Чарвякова. @nashaniva
Лукашэнкаўскі тэлеграм-канал адзначае, што кветкі з мемарыялу прыбіраюць беражліва. Але не піша, як называюць людзей, якія знішчаюць мемарыялы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
На Чарвякова людзей збівалі і затрымлівалі проста ў краме

Відэа @vybory_smotri
«Амапавец адмовіўся ад паказанняў»

74-гадовы выдавец Барыс Пастарнак распавёў пра затрыманне:
https://nashaniva.by/?c=ar&i=262436
Наш чытач з Мінска згубіў сёння на пратэстах тэлефон. Калі вы яго знайшлі, напішыце ў @NashaNivaBot

«Сегодня потеряли телефон Huawei y6 в бирюзовом чехле в арке на Притыцкого, 42. Может, кто-то поднял и захочет вернуть».
Былы прэм'ер Бельгіі заклікаў да міжнароднага трыбуналу па Беларусі

Гі Вэрхафстат, былы прэм’ер-міністр Бельгіі, заклікаў ЕС узмацніць ціск на лукашэнкаўцаў.

«Новая хваля гвалту ў Беларусі. ЕС можа і павінен зрабіць больш: санкцыі, гуманітарны калідор для пацярпелых і бязвізавы рэжым, салідарнасць і падтрымка СМІ, міжнародны трыбунал», — напісаў ён у сваім твітары.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Відэа: сілавікі спецыяльна падбіваюць нагамі і топчуць кветкі і лампадкі на месцы забойства Аляксандра Тарайкоўскага ў Мінску. Відэа чытача @nashaniva
Фатографка «Нашай Нівы» Шура Піліповіч-Сушчыц знаходзіцца ў Першамайскім РУУС. Інфармацыя пра тое, што яе выпусцілі, была недакладнай.
«Подняла телефон черный Redmi на Пушкина – Ольшевского. Специально парень выбросил и разбил. Его задержали.
Телефон разбитый у меня. Работает».

На застаўцы смартфона – бенгальскі агеньчык. Чый тэлефон, пішыце ў @NashaNivaBot, перадамо жанчыне.