Наша Ніва
26.1K subscribers
62.8K photos
9.57K videos
2 files
48.7K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Міліцыя прыбыла ў Беларускі ўніверсітэт фізкультуры. @dumkame

Учора студэнты БДУФК таксама вылучылі палітычныя патрабаванні.

Чытачы @nashaniva паведамляюць, што ў першым спісе на адлічэнне ў БДУФК — 15 студэнтаў.
Нягледзячы на інтэрвенцыю Нацбанка, беларускі рубель сёння ўпаў да даляра на 2,73 капейкі. Прычыны дзве. Скончыўся перыяд сплаты падаткаў, калі прадпрыемствы масава прадаюць валюту, і ўпала цана нафты, у выніку чаго ўпаў таксама расійскі рубель.

Курс Нацбанка сёння — 2,63 за даляр.

@nashaniva
Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі: Ад вулічнага флэш-мобу да штурму РУУС усяго адзін крок

Такое меркаванне выказаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі Андрэй Кунцэвіч.

«Людзі стаміліся ад бессэнсоўных бадзянняў пратэстоўцаў па горадзе, што немінуча прыводзіць да збою ў працы грамадскага транспарту і камунальных службаў, псавання элементаў гарадской інфраструктуры і асабістай маёмасці гараджан. Яны хочуць парадку і спакою на мінскіх вуліцах. Адсюль і нарастаючая падтрымка дзеянняў сілавікоў, і павышаная актыўнасць канструктыўных ініцыятыў грамадзян.

Людзі ўбачылі, што ад вулічнага флэш-мобу да штурму РУУС усяго адзін крок, а на змену кветачкам і стужачкам прыйшлі камяні і кактэйлі Молатава».
Звальненне з Оперы зорнага спевака Ільі Сільчукова, заслужанага дырыжора Андрэя Галанава і першай скрыпкі аркестра Рэгіны Саркісавай — гэта пагром, супастаўны з пагромам Тэатра імя Янкі Купалы. @nashaniva
Прысуджанага да 15 сутак зняволення Змітра Дашкевіча перавезлі з Акрэсціна, дзе яму ў карцары не давалі спаць і адключылі ваду, у Баранавічы
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
МУС: Мінчук зняў чырвона-зялёны сцяг і пашыў з яго бел-чырвона-белы

"28-летний минчанин похитил Государственный флаг с 1-ой центральной районной клинической поликлиники столицы. Из материала мужчина пошил бело-красно-белое полотно. При осмотре его квартиры нашли 7-ми метровое бело-красно-белое полотно, протестную атрибутику и разорванный флаг Беларуси", — паведамляе МУС.

Мінчука аштрафавалі і пасадзілі на суткі, паведамляе МУС. Звяртае ўвагу, што на след мінчука выйшлі супрацоўнікі ўпраўлення ўласнай бяспекі Гомельскага УУС.

@nashaniva
На ганку Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта стаіць дзяўчына з плакатам "В ГрГУ отчисляют из-под скальпеля". Побач з ёй стаяць міліцыянты. Фота чытача @nashaniva

UPD. Дзяўчыну затрымалі.
Лукашэнка абвінаваціў Анджэя Дуду ў фальсіфікацыі выбараў

"Жанчыны падняліся і пачалі пратэставаць не таму, што толькі аборты (забаранілі). Гэта быў спускавы кручок. Дуда перамог у Польшчы, сфальсіфікаваўшы выбары. Там нават адсотка перавагі не было. Сфальсіфікаваў. І адтуль усё пачалося. Яны хацелі стрэлкі перавесці на нас. А палякі не дурні, і там гэта (пратэсты) усё пачалося".

Акрамя таго, Лукашэнка распавёў аб эканамічных праблемах у Польшчы:

"Так, там ёсць купка багатых, але колькі там бедных. І разрыў паміж беднаты і багатымі велізарны. Гэта самае небяспечнае для любога дзяржавы. Гэта ўсё ў кучу сабралася, а далей — спускавы кручок: для сялян — пушніна, для жанчын — аборты. Гэта быў ужо нагода. А там даўно ўжо рэвалюцыя спела, і я ім пра гэта казаў: не лезьце ў чужы агарод, разбярыцеся ў сябе. Не, палезлі"

Адзначым, што ў кастрычніку работнікі прадпрыемстваў Польшчы ў сярэднім зарабляюць у месяц 5371 злоты (каля 1193 еўра, на сёння гэта 3 640 беларускіх рублёў). Сярэдняя зарплата ў Беларусі ўтрая ніжэйшая. Акрамя таго, у Польшчы нашмат вышэйшая сацабароненасць: на кожнае дзіця да 18 гадоў дзяржава выплачвае 120 даляраў на месяц і г.д. Пратэсты ў Польшчы звязаныя з рознымі поглядамі на права на аборты, яны не датычаць эканамічнай сітуацыі ці дэмакратыі.
Юрысконсульт БрДТУ звольнілася, бо не хацела падпісваць загад аб адлічэнні студэнтаў

Пасля акцый салідарнасці з Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта адлічылі 9 чалавек. Разам са студэнтамі сышла і юрысконсульт Вольга Аўдзяйчук.

Па інфармацыі @nashaniva, у жанчыны ўзніклі справядлівыя пытанні да выключэння студэнтаў:
https://nashaniva.by/?c=ar&i=261507
Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі шахмат і старшыня Беларускай федэрацыі шахмат Анастасія Сарокіна перастала выходзіць на сувязь пасля выкліку ў РУУС, піша @tribunaby

Апошні раз у сацсетках яна была ў 7:20 раніцы. Прычыны выкліку ў міліцыю невядомыя.

Сарокіна — адна з тысячы падпісантаў ліста за новыя выбары.
Наша Ніва
Звальненне з Оперы зорнага спевака Ільі Сільчукова, заслужанага дырыжора Андрэя Галанава і першай скрыпкі аркестра Рэгіны Саркісавай — гэта пагром, супастаўны з пагромам Тэатра імя Янкі Купалы. @nashaniva
Прэс-служба Вялікага тэатра оперы і балета паведаміла, што ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй з 29 кастрычніка да 20 лістапада ў тэатры адменены ўсе спектаклі і канцэрты. Некаторыя з пастановак перанесены на іншыя даты. Фактычна, гэта азначае, што тэатр пасля звальнення вядучых супрацоўнікаў далучыўся да агульнанацыянальнай забастоўкі.
«Сумленне даражэйшае»

Ілля Сільчукоў пра звальненне з Вялікага тэатра за «амаральны ўчынак»:
https://nashaniva.by/?c=ar&i=261508
У мінскім ГЦ Цівалі — эвакуацыя. Што там здарылася, пакуль невядома. Фота даслаў чытач @nashaniva
З МДЛУ звальняюць дацэнта кафедры італьянскай мовы Наталлю Дуліну, якая патрымала забастоўку ў ВНУ

Ёй патэлілі з адміністрацыі і запрасілі забраць працоўную кніжку, піша @mslustud

Наталля Дуліна — найлепшая італьяністка Беларусі.
Лукашэнка прапанаваў стварыць узброеныя "народныя дружыны" са сваіх прыхільнікаў-адстаўнікоў

«Паглядзіце, колькі зваротаў гэтых былых вайскоўцаў, афганцаў. Колькі мужыкоў, а жанчын…, яшчэ больш, чым мужыкоў: вазьміце нас, мы будзем у дружынах, мы будзем у атрадах, мы многае можам! Чаму не прыцягнуць нам, аж да ўзбраення, у гэтыя лятучыя атрады былых вайскоўцаў? Яны могуць нам выдатна дапамагчы. І трэба, каб кожны чалавек адчуў, што ён абараняе сваю сям'ю і сваю зямлю».
Хто ў курсе, што здарылася ў гімназіі №4, што адбываецца? Пішыце ў @NashaNivaBot

Вядома, што ўчора вучні гімназіі скандавалі "Жыве Беларусь", а пазаўчора спявалі "Мы не быдла, мы беларусы".
Мінск, БНТУ. Студэнтаў з вуліцы не прапускаюць у галоўны корпус, дзе адбываецца акцыя пратэсту супраць адлічэнняў. Яны праходзяць у рэктарат праз бібліятэку і сталовую, пішуць чытачы @nashaniva
Замест абяцанай перадачы паўнамоцтваў на нізавыя ўзроўні Лукашэнка загаварыў пра яшчэ больш татальны кантроль:

«Их [памочнікаў прэзідэнта ў абласцях] полномочия будут значительно шире. Я не хочу сейчас конкретизировать их экспромтом. Мы об этом еще должны поговорить. Но традиционно остаются подбор кадров на этих направлениях, естественно, вместе с губернатором. И контроль за деятельностью кадров. Полностью. Всех кадров в области. От председателя сельского совета, руководителя предприятия до губернатора».

@nashaniva
Наша Ніва
Хто ў курсе, што здарылася ў гімназіі №4, што адбываецца? Пішыце ў @NashaNivaBot Вядома, што ўчора вучні гімназіі скандавалі "Жыве Беларусь", а пазаўчора спявалі "Мы не быдла, мы беларусы".
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Чытачы @nashaniva дапамаглі разабрацца ў тым, што адбылося ў гімназіі №4.

Пад канец заняткаў у двор школы прыйшоў бацька аднаго з гімназістаў з плакатам "Вучні, вы неверагодныя. Ганарымся вамі".

На яго выклікалі міліцыю, у выніку мужчыну затрымалі людзі без формы. Супрацоўніц школы не затрымлівалі, яны давалі тлумачэнні наконт падзей у двары гімназіі.

Школьнікі ў гэты час спявалі песню "Мы не быдла" проста насупраць міліцыянераў.

У бацькоўскіх чатах дамовіліся сабрацца заўтра каля гімназіі перад пачаткам заняткаў, каб запытаць у адміністрацыі, хто выклікаў міліцыю. "Гэта нейкі кашмар!" — пішуць бацькі.