Наша Ніва
26.6K subscribers
61.8K photos
9.46K videos
2 files
47.6K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
⚡️Студэнты заблакавалі праезд транспарту па Ленінградскай вуліцы

Туды прыехалі ўзброеныя сілавікі. Карэспандэнт @nashaniva бачыў у аднаго з іх аўтамат Калашнікава.

UPD. Амапаўцы адцяснілі студэнтаў з праезнай частцы і з'ехалі.
У цэнтры Мінска пачынаюць збірацца пенсіянеры. У панядзелак яны традыцыйна праводзяць марш па праспекце Незалежнасці. Сёння ён можа стаць асабліва масавым у сувязі з заклікамі да забастоўкі і затрыманнямі студэнтаў. Падтрымка студэнтаў-унукаў — гэта традыцыйна адна з галоўных матывацый для пенсіянераў. @nashaniva
Група бастуючых айцішнікаў выйшла да ўвахода ў ПВТ. Фота dev.by
Наша Ніва
Група бастуючых айцішнікаў выйшла да ўвахода ў ПВТ. Фота dev.by
Паведамляюць пра разгон акцыі ля ПВТ, дзе на МКАД выйшла каля 1000 айцішнікаў. Чытачы @nashaniva чулі выбух. Мінімум тры чалавекі затрыманыя.
Студэнты Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта выйшлі на Партызанскі праспект у Мінску. Фота даслаў чытач @nashaniva
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Відэа чытача @nashaniva: супрацоўнікі Парка высокіх тэхналогій ратуюцца ад амапаўцаў. Як паведамляюць чытачы, супраць айцішнікаў ужылі спецсродкі, гучалі выбухі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
ІТ-краіна: відэа, як разганялі ланцуг ля ПВТ — у пачатку чутны стрэл або выбух. @nashaniva
Медработнікі 6 ГКБ сталі ў ланцуг, каб падтрымаць страйкоўцаў Мінскага электратэхнічнага завода. Фота: @belxalat
Асноўнае на гэты момант

На заклік Святланы Ціханоўскай пра агульнанацыянальную забастоўку адгукнуліся сотні малых і сярэдніх прадпрыемстваў. Масавыя акцыі пратэсту адбыліся таксама ў дзясятку мінскіх універсітэтаў.

Акцыі студэнтаў — самыя шматлікія за час пратэстаў. Вядома пра дзясяткі затрыманых студэнтаў БНТУ і БДУІРа.

Аўтазакі дзяжураць каля галоўных прадпрыемстваў Мінска.

Бастуе Мінскі электратэхнічны завод. Хваляванні рабочых і ІТР адзначаныя на "Гродна-Азоце", МТЗ, "Атланце", МЗКЦ, МАЗе. З "Азота" паведамляюць пра не менш за 13 затрыманых.

Не працуюць піцэрыі Dominos і Піца-Лісіца, афлайн-крамы oz.by, «Стрымлайн» адмяніў заняткі. Страйк падтрымалі будаўнікі "Лазурыта".

На вуліцы выходзілі медыкі мінскіх бальніц.

@nashaniva
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Залік па фізры аўтаматам! Дзяўчына — чэмпіёнка Беларусі па даганялках. Відэа Tut.by.
У Беларусі імкліва расце колькасць хворых на каранавірус. За апошнія суткі афіцыйная статыстыка дае плюс 845 выпадкаў. Прычым некаторыя людзі хварэюць паўторна.

@nashaniva пагутарыла з 27-гадовай мінчанкай, якая другі раз захварэла на каранавірус:

https://nashaniva.by/?c=ar&i=261263
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Такога раней не было ніколі. Школьнікі 36-й гімназіі Мінска сабраліся ў калідоры і апладзіруюць. Відэа чытача @nashaniva

Аналагічная акцыя школьнікаў прайшла ў 13-й гімназіі Мінска, паведамляе @belsat.

Школьнікі заяўляюць пра салідарнасць з тымі настаўнікамі, якія адмовіліся фальсіфікаваць выбары і выходзіць на прымусовыя мітынгі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Бастуючыя супрацоўнікі ПВТ вярнуліся на МКАД. Відэа чытача @nashaniva
Працяглы час не працуе сайт Нацбанка Беларусі. @nashaniva
Фота акцыі студэнтаў ля Юрфака БДУ. @nashaniva