Проста огого колькі людзей выйшла сёння на пратэст у сталіцы! Самі паглядзіце. Даслалі чытачы @nashaniva з Drone Pilots Group
Мінск, Арлоўская. Пратэстоўцы падышлі блізка да кардону сілавікоў, тады адзін з іх, што стаяў трошку над натоўпам, на спецтэхніцы, стрэліў у бок пратэстоўцаў. Але, як паведамляе карэспандэнт @nashaniva, пацярпелых няма.
Неверагодна! Адзінаццатую нядзелю запар мінчукі выходзяць на маршы пратэсту. Сёння колькасць дэманстрантаў была найбольшая ад 30 жніўня, у цэнтр Мінска выйшла больш за 200 тысяч чалавек. @nashaniva
Фота: Drone Pilots Group
Фота: Drone Pilots Group
Мінск. На Арлоўскай пратэстоўцы пагналі сілавікоў, перадае карэспандэнт @nashaniva. Гучаць моцныя выбухі, падобна, што гэта святлошумавыя гранаты. Чытачы паведамляюць як мінімум пра 4 выбухі.
Мінск. Як мінімум адзін чалавек пацярпеў ад выбуху святлошумавой гранаты. Ашкепкамі яму пашкодзіла галёнку, перадае карэспандэнт @nashaniva Неабыякавыя людзі дапамаглі пацярпеламу выйсці з небяспечнай зоны.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Чытачы даслалі відэа, на якім бачныя ўспышкі святла на Арлоўскай. Хутчэй за ўсё ад святлошумавых гранат. Калі вы таксама знялі, што там адбывалася, дашліце, калі ласка, у наш чат-бот @NashaNivaBot
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
‼️ У дварах на Арлоўскай сілавікі ўжылі святлошумавыя гранаты супраць дэманстрантаў. Відэа: TUT.by
Як пачаўся разгон. Хвост калоны на Арлоўскай падпіралі сілавікі на бусах. Людзі іх пагналі, тыя мусілі здаць назад. Але на скрыжаванні Арлоўскай і Нававіленскай яны перагрупіраваліся і калі дэманстранты да іх наблізіліся, у іх бок паляцелі святлошумавыя гранаты. Тады людзі кінуліся па дварах, а сілавікі пачалі зачыстку, перадае карэспандэнт @nashaniva
Наша Ніва
Мінск. Зміцер Дашкевіч на Нямізе разам з народам. @nashaniva
Зміцер Дашкевіч затрыманы. Пра гэта паведаміла яго жонка Наста ў фэйсбуку.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Лукашэнкаўцы са шчытамі заблакавалі мост цераз Свіслач на Машэрава ў раёне стэлы. Там жа сканцэнтраваная вялікая колькасць вайсковага транспарту. Відэа чытача @nashaniva
Яшчэ адно шакуючае відэа разгону дэманстрантаў у Мінску. Людзям услед кідаюць святлошумавыя гранаты. Гукі стрэлаў і выбухаў не сціхаюць.
Telegram
Радыё Свабода — Беларусь
Разгон на маршы ў Менску з самой калёны. Людзі разьбегліся хто куды, ім наўздагон кідалі сьвятлашумавыя гранаты, чуліся стрэлы
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У каментары РІА Навіны прымяненне святлошумавых гранат мінская міліцыя патлумачыла тым, што пратэстоўцы «спрабавалі нападаць на сілавікоў».
Паглядзіце відэа @belsat. На ім не заўважныя спробы нападу.
Паглядзіце відэа @belsat. На ім не заўважныя спробы нападу.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Чытач @nashaniva даслаў відэа затрыманняў на Старавіленскім тракце на рагу з Асіпенкі. Затрымлівалі людзей, якія разбягаліся пасля абстрэлу святлошумавымі гранатамі на Арлоўскай.
Наша Ніва
У каментары РІА Навіны прымяненне святлошумавых гранат мінская міліцыя патлумачыла тым, што пратэстоўцы «спрабавалі нападаць на сілавікоў». Паглядзіце відэа @belsat. На ім не заўважныя спробы нападу.
Святлошумавыя гранаты на Арлоўскай выкарысталі літаральна за сотню метраў ад РНПЦ "Маці і дзіця", дзе ляжаць цяжарныя і нованароджаныя.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
На гэтым відэа чытачкі @nashaniva можна пералічыць, колькі было выбухаў.
Бачна, што снарады ўзрываліся проста ў гушчы мінчукоў.
Бачна, што снарады ўзрываліся проста ў гушчы мінчукоў.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Насупраць 23 гімназіі на праспекце Незалежнасці вайсковы грузавік сутыкнуўся з бронемашынай. Відэа: @belteanews
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Жабінка (Брэсцкая вобласць) сёння адправіла прамяні цяпла мінскім пратэстоўцам. Відэа: @binklbinkl