Наша Ніва
25.8K subscribers
63.5K photos
9.63K videos
2 files
49.4K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Мінск. Галава асноўнай калоны падыходзіць да скрыжавання Арлоўскай і Чарвякова. Дэманстрантаў суправаджае раварыст, які перыядычна трубіць у паляўнічы рог, ствараючы настрой.

На Сурганава насупраць «Дома друку» дзяжураць сілавікі. Таксама яны базуюцца ля БНТУ на Коласа. @nashaniva
«Сегодня в Новогрудке милиция прикладывает все усилия для борьбы с преступностью с гуляющими по центральной площади людьми. На площади замечено большое количество сотрудников. Тем не менее собралось небольшое количество людей.

Несмотря на то, что сотрудники работают сегодня в усиленном режиме, воскресенье не единственный день, когда в Новогрудке жители устраивают акции: от флага на замке до креативных действий в ответ на задержания. И даже по воскресениям люди выходят в обход милицейский оцеплений 😉», — піша чытач @nashaniva
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Зірніце, якая вялізная калона выйшла на Арлоўскую. У гэты момант людзі практычна дайшлі да кардона сілавікоў, што перагарадзіў дарогу праз мост ля Палаца Незалежнасці. Дэманстранты вырашаюць, што рабіць далей. @nashaniva
Мінск. На шляху калону вітаюць рабочыя. Яны махаюць дэманстрантам каскамі, перадае карэспандэнт @nashaniva

Пасля некаторых ваганняў калона рушыла ўперад да кардона сілавікоў, які загарадзіў рух па Арлоўскай праз мост.
Проста огого колькі людзей выйшла сёння на пратэст у сталіцы! Самі паглядзіце. Даслалі чытачы @nashaniva з Drone Pilots Group
Мінск, Арлоўская. Пратэстоўцы падышлі блізка да кардону сілавікоў, тады адзін з іх, што стаяў трошку над натоўпам, на спецтэхніцы, стрэліў у бок пратэстоўцаў. Але, як паведамляе карэспандэнт @nashaniva, пацярпелых няма.
Неверагодна! Адзінаццатую нядзелю запар мінчукі выходзяць на маршы пратэсту. Сёння колькасць дэманстрантаў была найбольшая ад 30 жніўня, у цэнтр Мінска выйшла больш за 200 тысяч чалавек. @nashaniva
Фота: Drone Pilots Group
Мінск. На Арлоўскай пратэстоўцы пагналі сілавікоў, перадае карэспандэнт @nashaniva. Гучаць моцныя выбухі, падобна, што гэта святлошумавыя гранаты. Чытачы паведамляюць як мінімум пра 4 выбухі.
Мінск. Як мінімум адзін чалавек пацярпеў ад выбуху святлошумавой гранаты. Ашкепкамі яму пашкодзіла галёнку, перадае карэспандэнт @nashaniva Неабыякавыя людзі дапамаглі пацярпеламу выйсці з небяспечнай зоны.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Чытачы даслалі відэа, на якім бачныя ўспышкі святла на Арлоўскай. Хутчэй за ўсё ад святлошумавых гранат. Калі вы таксама знялі, што там адбывалася, дашліце, калі ласка, у наш чат-бот @NashaNivaBot
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
‼️ У дварах на Арлоўскай сілавікі ўжылі святлошумавыя гранаты супраць дэманстрантаў. Відэа: TUT.by
У пад’ездзе на Арлоўскай ад выбухаў святлошумавых гранат павылятала шкло. Фота: TUT.by
Як пачаўся разгон. Хвост калоны на Арлоўскай падпіралі сілавікі на бусах. Людзі іх пагналі, тыя мусілі здаць назад. Але на скрыжаванні Арлоўскай і Нававіленскай яны перагрупіраваліся і калі дэманстранты да іх наблізіліся, у іх бок паляцелі святлошумавыя гранаты. Тады людзі кінуліся па дварах, а сілавікі пачалі зачыстку, перадае карэспандэнт @nashaniva
Наша Ніва
Мінск. Зміцер Дашкевіч на Нямізе разам з народам. @nashaniva
Зміцер Дашкевіч затрыманы. Пра гэта паведаміла яго жонка Наста ў фэйсбуку.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Лукашэнкаўцы са шчытамі заблакавалі мост цераз Свіслач на Машэрава ў раёне стэлы. Там жа сканцэнтраваная вялікая колькасць вайсковага транспарту. Відэа чытача @nashaniva
"Новая газета" апублікавала здымак параненага гумовай куляй у Мінску.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У каментары РІА Навіны прымяненне святлошумавых гранат мінская міліцыя патлумачыла тым, што пратэстоўцы «спрабавалі нападаць на сілавікоў».

Паглядзіце відэа @belsat. На ім не заўважныя спробы нападу.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Чытач @nashaniva даслаў відэа затрыманняў на Старавіленскім тракце на рагу з Асіпенкі. Затрымлівалі людзей, якія разбягаліся пасля абстрэлу святлошумавымі гранатамі на Арлоўскай.
Наша Ніва
У каментары РІА Навіны прымяненне святлошумавых гранат мінская міліцыя патлумачыла тым, што пратэстоўцы «спрабавалі нападаць на сілавікоў». Паглядзіце відэа @belsat. На ім не заўважныя спробы нападу.
Святлошумавыя гранаты на Арлоўскай выкарысталі літаральна за сотню метраў ад РНПЦ "Маці і дзіця", дзе ляжаць цяжарныя і нованароджаныя.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
На гэтым відэа чытачкі @nashaniva можна пералічыць, колькі было выбухаў.

Бачна, што снарады ўзрываліся проста ў гушчы мінчукоў.