Што адбываецца ў Мінску, дзе сёння павінен прайсці чарговы марш — сачыце за падзеямі АНЛАЙН на нашым сайце
https://nashaniva.by/?c=ar&i=260936
https://nashaniva.by/?c=ar&i=260936
"Уздоўж Партызанскага праспекта сканцэнтраваныя вялікія групы сілавікоў", — паведамляюць шматлікія чытачы @nashaniva.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Прапагандыст Азаронак: «Выходзячы на вуліцы з кактэйлем Молатава, заточкай ці бомбай, беражыце, мярзотнікі, свае насы!»
@nashaniva
@nashaniva
Закрыты станции метро Площадь Ленина, Октябрьская, Купаловская, Немига, Первомайская и Пролетарская.
Пра гэта паведамляе метрапалітэн.
Пра гэта паведамляе метрапалітэн.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Барабаншчыкі сёння ад раніцы зараджаюць мінскія двары, пішуць чытачы @nashaniva
«Оказывается, если закрасить флаг вечером, то на утро он возрождается в увеличенных размерах. В одном дворе на проспекте Независимости сегодня», піша чытач @nashaniva.
Абстаноўка ў цэнтры Мінска:
- абгароджана Кастрычніцкая плошча, дзяжураць сілавікі,
- ля Адміністрацыі прэзідэнта каля дзесяці адзінак спецтэхнікі, у тым ліку вадамёт,
- плошча Незалежнасці абнесена металічнымі агароджамі, ля Дома ўраду стаяць аўтобусы сілавікоў,
- насупраць КДБ у скверы Дзяржынскага дзяжураць праваахоўнікі,
- праезд па Камсамольскай абмежаваны,
- на праспекце Незалежнасці сілавікі перакрываюць праходы ў некаторыя двары і кантралююць вуліцы, якія вядуць на праспект.
- абгароджана Кастрычніцкая плошча, дзяжураць сілавікі,
- ля Адміністрацыі прэзідэнта каля дзесяці адзінак спецтэхнікі, у тым ліку вадамёт,
- плошча Незалежнасці абнесена металічнымі агароджамі, ля Дома ўраду стаяць аўтобусы сілавікоў,
- насупраць КДБ у скверы Дзяржынскага дзяжураць праваахоўнікі,
- праезд па Камсамольскай абмежаваны,
- на праспекце Незалежнасці сілавікі перакрываюць праходы ў некаторыя двары і кантралююць вуліцы, якія вядуць на праспект.
❗️Першыя затрыманні ля станцыі метро «Партызанская». Імаверна, затрымліваюць супрацоўнікі ГУБАЗіКа, характэрнага выгляду, яны кінуліся праз дарогу за маладымі людзьмі, перадае карэспандэнт @nashaniva.
На скрыжаванні Партызанскага праспекта і вуліцы Леніна ўжо ўтварылася калона з сотняў людзей з нацыянальнымі сцягамі. Адусюль на праспект выходзяць дзясяткі і дзясяткі чалавек. Карэспандэнты @nashaniva ацэньваюць агульную колькасць пратэстоўцаў зараз у тысячу чалавек.
Па Леніна, Пуліхава, Смаленскай на Партызанскі праспект сцякаюцца ручаінкі людзей, перадаюць карэспандэнты @nashaniva.
З’яўляецца інфармацыя аб праблемах і з хатнім інтэрнэтам. Калі вы сутыкнуліся з імі, паведамце ў наш чат-бот @nashanivabot
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
А вось і першае відэа з Партызанскага праспекта. У калоне дэманстрантаў ужо некалькі тысяч чалавек, перадаюць нашы карэспандэнты. @nashaniva
Калона пратэстоўцаў заняла праезную частку ля МотаВелаЗавода і скандуе «Забастоўка». Наперад на вуліцы Куляшова сілавікоў столькі, што нібы яны сабраліся на парад. Колькасць дэманстрантаў рэпарцёры @nashaniva ацэньваюць у дзясяткі тысяч чалавек.
Па Свярдлова ў бок Партызанскага праспекту няспынна рухаюцца групы людзей. Рух па праспекце перакрыты ад самага пачатку – Чэрвеньскага рынку. На праспекце Незалежнасці ўсе павароты ў бок Партызанскага кантралююць сілавікі, перадаюць карэспандэнты @nashaniva.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Відэа затрыманняў ля станцыі метро "Партызанская". @nashaniva
Мінск. Галава калоны зараз ля крамы «Мотавела», хвост — далёка на вуліцы Леніна. Карэспандэнты @nashaniva ацэньваюць колькасць удзельнікаў у дзясяткі тысяч людзей, дэманстрантаў сапраўды мора.