Наша Ніва
26.1K subscribers
62.8K photos
9.57K videos
2 files
48.7K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Ва ўніверсітэтах сёння адбываюцца акцыі пратэсту. У галоўным корпусе БДУ сотня студэнтаў зладзіла "сядзячую забастоўку", студэнты Лінгвістычнага ўніверсітэта выйшлі з плакатамі на вуліцу і спявалі, Эканамічны ўніверсітэт зладзіў на марш да галоўнага корпуса, выйшлі на вуліцу біёлагі, радыёфізікі і сацыёлагі БДУ, адбыліся акцыі і ў іншых ВНУ.

Фота, відэа — @studenty2020, @studentyBY
Мы сустрэліся з беларускім інтэлектуалам Паўлам Баркоўскім — тым самым, што стаў адным з рухавікоў забастовак у БДУ і ўрэшце звольніўся з факультэта філасофіі і сацыяльных навук.

Пра штампы аб беларускім пратэсце, стаўленне людзей да стабільнасці, цугцванг для ўлады, прэстыж беларусаў у Еўропе і тое, як глядзець на апошнія падзеі па-філасофску — у нашай размове:
https://nashaniva.by/?c=lr&i=260432
Надзея Скардзіна: АМАП, з кожным пабітым вы становіцеся слабей, ператвараецеся ў нелюдзяў

Алімпійская чэмпіёнка эмацыйна выказалася пасля жорсткага затрымання і збіцця Мікіты Домрачава:

"Ненавіджу вас, АМАП! Вы слабавікі, а не сілавікі! І з кожным пабітым вы становіцеся слабей, ператвараецеся ў нелюдзяў! Дакладней, вы ўжо ператварыліся ў іх", — напісала Скардзіна ў сваім інстаграме.

UPD. Праз некаторы час Скардзіна выдаліла сторыз.
Лукашэнка павіншаваў Рахмона

Учора ў Таджыкістане прайшлі выбары прэзідэнта. Паводле абвешчаных вынікаў, дзейны кіраўнік Эмамалі Рахмон атрымаў 90,9% галасоў. Яўка склала 85,3%. Былі таксама чатыры «альтэрнатыўныя кандыдаты».

Рахмон кіруе Таджыкістанам з 1992 года, тады ён быў кіраўніком Вярхоўнага савета. У лістападзе 1994-га быў абраны прэзідэнтам, тады за яго прагаласавалі 59%, а ў 1999-м увогуле набраў 97,6%. На выбарах 2013-га года за яго аддалі галасы 83,9%.

У 2015-м Рахмону быў прысвоены пажыццёвы тытул заснавальніка міру і нацыянальнага адзінства — Лідара Нацыі. А ў 2016 годзе ў канстытуцыю краіны былі ўнесеныя змены, якія дазваляюць яму абірацца прэзідэнтам неабмежаваную колькасць разоў.

https://nashaniva.by/?c=ar&i=260600
Супрацоўнікі Акадэміі Навук выйшлі ў свой абед на акцыю пратэсту супраць гвалту ў дачыненні мірных дэманстрантаў.
Ля корпуса, у якім месцяцца факультэт філасофіі і журфак БДУ, праходзіць студэнцкая акцыя. @nashaniva

Разам са студэнтамі — выкладчыца Таццяна Сініца, дацэнт кафедры псіхалогіі, а таксама Павел Баркоўскі.
Маршы пенсіянераў праходзяць у Брэсце, Гродне, Гомелі, Лідзе, Салігорску. На фота — Брэст.

Фота @khliabets
У Мінску праходзіць Марш пенсіянераў. Яны патрабуюць адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі, спынення рэпрэсій і свабодных выбараў. Ацаніце маштаб калоны пенсіянераў у відэа Радыё Свабода.

Дасылайце фота і відэа ў @nashanivabot
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Пенсіянеры патрабуюць новых выбараў. Відэа чытача @nashaniva
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ганебны інцыдэнт на Маршы пенсіянераў у Мінску: лукашэнкаўцы затрымалі фотажурналістаў Комсомольской правды і ТАСС. Пенсіянеры ўступіліся за іх, кінуліся на дарогу, кідалі ў міліцыянтаў кветкамі. Вось відэа чытача @nashaniva
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Калона пенсіянераў скандуе "Лукашэнку ў аўтазак!" на Кастрычніцкай плошчы. Відэа чытача @nashaniva
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
На гэтым відэа чытача @nashaniva можна пабачыць як маштаб калоны, так і тое, як вітаюць пенсіянераў аўтамабілісты.
‼️У Гродне лукашэнкаўцы затрымлівалі ўдзельнікаў Маршу пенсіянераў

Відэа чытача @nashaniva
Карэспандэнт @nashaniva паведамляе, што ў Салігорску на марш пенсіянераў сабралося каля 25 чалавек і каля дзясятка міліцыянераў. За спробу зрабіць фота спынілі хлопца і прымусілі выдаліць здымкі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Намеснік Караева пагражае дэманстрантам ужываннем баявой зброі

"Протесты, сместившиеся преимущественно в Минск, стали организованными и крайне радикальными. В этой связи сотрудники органов внутренних дел и военнослужащие внутренних войск не уйдут с улиц и в случае необходимости будут применять спецсредства и боевое оружие", — заявіў сёння ў відэазвароце першы намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі Генадзій Казакевіч. Відэазварот распаўсюдзіла прэс-служба МУС.

Нагадаем, што па словах Лукашэнкі менавіта Казакевіч разам з кіраўніком ААЦ шмат гадзін "размаўляў" са Святланай Ціханоўскай 11 жніўня, пасля чаго яна была вывезеная з Беларусі ў Літву.