Наша Ніва
51K subscribers
34.4K photos
6.3K videos
2 files
20.8K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Канал па-украінску: @nashanivaua
Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
Download Telegram
Яшчэ адна падборка лакальных сцягоў ад чытачоў @nashaniva

Заўтра, дарэчы, будзе фінал бітвы сцягоў!
Журналістка "СБ" Людміла Гладкая ў рэпартажы пра нядзельны марш паведаміла, што дапытвала затрыманых дэманстрантаў разам з амапаўцамі.

"Всего помитинговать сегодня собрались человек 600 ... Вообще, до финальной точки дошло всего несколько десятков протестующих"
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Работнікі флагмана мінскай прамысловасці, Завода колавых цягачоў, запісалі моцны зварот у падтрымку ўсіх тых, хто дабіваецца сумленных выбараў.
Памёр гісторык Барыс Клейн — сябра Васіля Быкава і Аляксея Карпюка

Яны разам у канцы 1960-х утваралі «гродзенскі трохкутнік», вызначаючы інтэлектуальнае аблічча цэлага рэгіёна.
Яны не хавалі сваіх поглядаў. Іх пераследавалі. Клейна і Быкава збівалі ў Гродне невядомыя проста насупраць аддзялення міліцыі, іх тэрарызавалі па тэлефоне. Быкаву білі вокны. Клейна спрабавалі вербаваць у КГБ, каб даносіў на сяброў, а калі не ўдалося — забралі навуковую ступень і забаранілі выкладаць. Ён вымушаны быў працаваць на гародніннай базе.
Але зламаць не змаглі.

https://nashaniva.by/?c=ar&i=260180
Дыяспара зрабіла праект INeedHelpBy: дапамагае дастаўкай прадуктаў пацярпелым у Беларусі

Беларуская дыяспара арганізавала праект INeedHelpBy. Ён аказвае дапамогу сем'ям пацярпелых з-за палітычных рэпрэсій: звольненых, тых, хто апынуўся ў зняволенні за палітычныя погляды, пацярпеў падчас акцый.

Прымаюцца заяўкі на дапамогу, пасля памочнікі-валанцёры даставяць сям'і прадукты на два тыдні.

Праект дапамагае толькі прадуктамі, каб сем'ям не даводзілася эканоміць на ежы.
Прадукты аплачваюцца праз інтэрнэт і дастаўляюцца на дом сем'ям проста з крамаў. Такім чынам дапамаглі больш чым 200 сем'ям.
Калі патрэбная дапамога, то пішыце ў бот @INeedHelpBY_bot.
Аўтобус з гульцамі каманды беларускай першай лігі «Слонім 2017» сутыкнуўся з ласём

Па вяртанні клуба пасля гульні з «Гранітам» на трасе Р-43, не даязджаючы 10 км да Мілавідаў, аўтобус, на якім ехала каманда, сутыкнуўся з ласём. Дзякуючы правільным дзеянням кіроўцы, які паспеў прытармазіць і без заносу трохі прыняць направа, сутыкненне з жывёлай прыйшлося па датычнай.

Ніхто з каманды не пацярпеў. Лася адкінула ў левы кювет без прыкмет жыцця. У аўтобусе разбіта лабавое шкло і пашкоджаныя паветраныя патрубкі.
На мінулым тыдні на старонках НН выйшла шмат цікавых матэрыялаў, якія вы маглі абмінуць увагай. Трымайце 12 спасылак на найбольш чытаныя тэксты:

12) Памятаеце дзяўчыну, якая танчыла ля «Рубяжа»? Яна расказала, чаму зноў выходзіць на пратэсты, хоць ёй пагражае 6 гадоў
11) «Я б ім сказаў: «Пайшлі на х**». Пісьменнік і праграміст Андрэй Адамовіч з шорт-ліста Гедройца разбурае табу беларускай літаратуры
10) Аўтар парадыйнага канала «Советская Белоруссия» даў першае інтэрв'ю
9) Купалавец Дзмітрый Есяневіч: Тэатр сёння павінен іграць у дварах і на страйках
8) Ён паказаў, што беларуская нацыянальная ідэя можа быць папулярнай. Чаму Эдуард Пальчыс — круты
7) Ветэран НКВД расказаў у эфіры пра здраднікаў пад бел-чырвона-белымі «анучамі»
6) Акрываўлены мужчына кажа міліцыі: «Я памыліўся палітычнымі поглядамі». Што пра яго вядома?
5) У бальніцы памёр 41-гадовы Дзяніс Кузняцоў, якога з цяжкімі траўмамі прывезлі з Акрэсціна. Што вядома на гэты момант?
4) Што за карэспандэнт БТ чапляецца да падлеткаў на нядзельных маршах?
3) «Далі пракладкі са словамі: скажыце дзякуй, бо нам надакучыла адмываць вашу кроў». Беларуская топ-мадэль пра суткі ў ізалятары
2) Памятаеце экшн на праспекце Дзяржынскага ў дзень інаўгурацыі? Расказваем, што стала з кіроўцамі
1) Хто такая Ксенія Лебедзева, якая асвятляе жаночыя маршы для БТ
Лагер валанцёраў каля Цэнтра ізаляцыі парушальнікаў на вуліцы Акрэсціна ў Мінску спыніў працу. Шатра і намётаў у парку больш няма.

Пра гэта @nashaniva паведамілі сваякі зняволеных, якія традыцыйна прыйшлі пад будынак з перадачамі.

Карэспандэнты высвятляюць прычыны. Пра іх мы паведамім пазней.
Пакуль сайт NN.BY заблакаваны лукашэнкаўцамі, мы маем вострую патрэбу ў вашай рэгулярнай фінансавай падтрымцы, каб працягваць працу ў Тэлеграме і на іншых платформах.

Гэта можна зрабіць двума спосабамі:
1. Пералічыць грошы праз Клуб Нашай Нівы — https://club.nashaniva.by/plans.php. Трэба зарэгістравацца праз сацсеткі ці гмэйл, выбраць Гібкі план і любую суму (на фота).
2. Аплата праз АРІП з любой беларускай карткі: Благотворительность, общественные объединения — Просветительские, культурно-досуговые — Сородичи. Альбо нумар паслугі 4346851

Даслаць навіну, падзяліцца інфармацыяй: @NashaNivaBot. Пытанні рэкламы: @nnads_bot
«Ну раз ён хлопец, давай яго да хлопцаў»

Гісторыя трансгендара Жэні Вялько, які трапіў у жодзінскую турму

https://nashaniva.by/?c=ar&i=260196
Колькасць выпадкаў "кароны" ў Беларусі, якія выяўляюць штодня, дасягнула ўзроўню красавіка, калі нарастала першая хваля. Штодзень рэгіструецца ўжо больш за 400 выпадкаў.

Нагадаем, што за красавік—чэрвень смяротнасць у Беларусі на 5500 чалавек перавысіла лічбы мінулых гадоў. Гэтыя лічбы Белстат і Мінздароўя ўтаілі ад беларусаў, але яны ўсплылі ў статыстыцы ААН.

Яны азначаюць, што Беларусь, імаверна, пацярпела ад каранавірусу найгорш сярод усіх еўрапейскіх краін, што тактыка беларускіх уладаў вясною 2020-га была нягоднай.

У 2021-м, найхутчэй, ужо з'явіцца вакцына, і Кавід будзе пераможаны. Але гэтую зіму трэба яшчэ берагчыся і берагчыся.

Нагадаем асноўныя правілы.

1) У памяшканнях носім маскі.
2) Стараемся мінімізаваць час у памяшканні з вялікай колькасцю людзей (дзе можна, вяртаемся дахаты пешкі, а не ў транспарце; замаўляем прадукты праз службы дастаўкі замест паходу ў краму; плацім анлайн, а не ў банку; не ходзім на дыскатэкі ў закрытым памяшканні і г.д.)
3) Мыем і дэзінфікуем рукі часцей.
4) Высыпаемся, каб арганізм быў моцны.
5) Стараемся не вітацца за руку (можна кулаком), не гаварыць твар у твар без маскі, адкрываем клямкі, трымаемся з поручні ў пальчатках і г.д.
6) Калі маем сімптомы кароны, тут жа самаізалюемся і звяртаемся да доктара.
7) На адкрытым паветры небяспека заражэння малая, але калі мы сярод людзей, то таксама носім маску.

Будзьце здаровы!

@nashaniva
Студэнт БДУІР Дзмітрый Мазура атрымаў яшчэ 15 сутак арышту

25 верасня ён быў затрыманы, а праз тры дні асуджаны на 23 дні арышту. Сёння да іх дадалі яшчэ 15, у суме студэнт правядзе за кратамі 38 сутак.
МУС налічыла ў нядзелю ў Мінску 10 тысяч дэманстрантаў.

Пры гэтым затрымалі 317 чалавек.

Па ацэнках СМІ, колькасць дэманстрантаў у Мінску перавышала 100 тысяч чалавек. Акцыі пратэсту і салідарнасці адбыліся таксама ў іншых гарадах Беларусі.
З улікам 317 затрыманых у нядзелю 4 кастрычніка і затрыманняў на мінулым тыдні, усяго ў Беларусі за час прэзідэнцкай кампаніі і пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў адбылося, як мінімум, 13 550 затрыманняў.

«Наша Ніва» атрымала гэтую лічбу, сплюсаваўшы звесткі Міністэрства ўнутраных спраў за асобныя дні ад пачатку пратэстаў. У тыя дні, калі звесткі МУС не публікаваліся, мы ўключалі лічбу, сабраную праваабаронцамі.

Пікам затрыманняў сталі 9-12 жніўня, калі, згодна са звесткамі МУС, затрымалі «больш за» 6700 чалавек (дакладных лічбаў за тыя дні МУС не прадаставіў).

Затрыманых у Беларусі за гэтае лета больш, чым было інтэрнавана ў Польшчы часоў «Салідарнасці». Там за перыяд ваеннага становішча былі інтэрнаваныя 10 123 чалавекі.

Каб людзі ў іншых краінах маглі ўявіць сабе маштабы паліцэйскіх аперацый у Беларусі, у праекцыі на колькасць насельніцтва, дадзеная колькасць затрыманняў адпавядае прыкладна 205 000 у прапорцыі да насельніцтва Расіі, 60 000 — для Польшчы ці Украіны.

У кожным разе, гэта найбольшы хапун у гісторыі Беларусі.

@nashaniva
Колішняга кіраўніка «Антымайдан Мінск» асудзілі на 15 сутак за ўдзел у маршы за перамены

https://nashaniva.by/?c=ar&i=260203
Апошнія тыдні чытачы @nashaniva абіралі найпрыгажэйша сцяг мінскіх мікрараёнаў. І цяпер прыспеў час фіналу, у якім сышліся Лошыца і Уручча. Чый крэатыў пераможа?

🏳️ Хочаце пашыць сцяг свайго раёна? Каманда @nash_sciah_bot гатовая выканаць любую вашу замову, у тым ліку класічныя бчб-сцяг і бчб з Пагоняй. Звяртайцеся!
Латушка: Аўтар «чорнага спісу» музыкантаў — Ірына Дрыга

https://nashaniva.by/?c=ar&i=260207
Міліцыя звезла гаспадыню кватэры ў Каскадзе, з якой ідзе трос, на які вешаюць бел-чырвона-белы сцяг, пра гэта паведамляе @onlinerby

На кватэрнай пляцоўцы нехта нібыта запаліў паперу, на выклік прыехалі ажно тры пажарныя машыны і міліцыянты, якія пачалі грукацца ў дзверы.

У выніку гаспадыню кватэры звезлі ў РУУС для "дачы тлумачэнняў". Яе тэлефон недаступны.

https://youtu.be/-LUzyrwH7QU