Частае пытанне ў вашых мэйлах і тэлефанаваннях: чаму няма апошняга нумара «Нашай гісторыі» ў той кнігарні, дзе я заўсёды яго купляў? Адказ просты: у краіне адбылося вялікае абуджэнне, у тым ліку і абуджэнне цікавасці да нацыянальнай гісторыі, і апошнія нумары раскуплялі нашмат хутчэй, чым звычайна. Наступны нумар выйдзе большым тыражом, а гэты шукайце ў кіёсках «Белдрука» і гіпермаркетах, там звычайна ён ёсць у продажы даўжэй.
Бацька Марыі Калеснікавай атрымаў другі ліст ад дачкі
«Всем огромное спасибо за передачи и внимание! Всем друзьям и беларусам — горячий привет и обнимашки. Мне очень приятно и очень важно, что так много людей обо мне думают и заботятся! Только вперед! Не сдавайтесь!»
Вы можаце напісаць ліст Марыі Калеснікавай па адрасе: г. Жодзіна, вул. Савецкая 22А, турма №8. 222160

У Гомелі на вуліцы Маневіча была спроба падпаліць «Табакерку», паведамляе абласное ўпраўленне МНС.
«В результате пожара повреждена продукция, закопчены стены, потолок. Причина пожара устанавливается. Рассматриваемая версия причины пожара – поджог».
Раней сёння паведамлялася, што ў Шабанах, Мінск, «Табакерку» замуравалі мантажнай пенай і напісалі на ёй «3%». Яшчэ раней «Табакерку» спалілі ў Заслаўі Мінскай вобласці.
Раней у тэлеграм-каналах і сацыяльных сетках гучалі заклікі да байкоту «Табакерак», бо іх звязваюць з бізнэсоўцам, набліжаным да сям'і Аляксандра Лукашэнкі. У той жа час «Табакеркі» аднімаюць рынак у дзяржаўнага «Белдрука», прыбыткі ад якога ідуць у дзяржаўны бюджэт, і ў дробных прыватных крамак.

Сведка з боку абвінавачвання ў судзе над галоўным рэдактарам «Нашай Нівы» Ягорам Марціновічам сведчыць у масцы ад падбароддзя да вачэй.
Анлайн з суда: https://nashaniva.by/?c=ar&i=259804

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Выкладчыкі механіка-матэматычнага факультэта БДУ выступілі з асуджэннем гвалту, хлусні і фальсіфікацыі выбараў. @nashaniva
youtu.be/02d5NhNmVa4
youtu.be/02d5NhNmVa4
У судзе над галоўным рэдактарам «Нашай Нівы» Ягорам Марціновічам выслухалі Канстанціна Савеню — нібыта «сведку адміністратыўнага правапарушэння».
«Мы супраць таго, каб ён выступаў па скайпе», — адзначыў адвакат Сяргей Зікрацкі. Але суддзя хадайніцтва адхіліла.
З Савеням звязаліся па відэасувязі, ён адказваў проста з машыны.
Савеня распавёў, што ён — участковы. Нібыта ноччу 11 жніўня паступіла інфармацыя пра несанкцыянаванае шэсце. Людзі крычалі «Жыве Беларусь» і пляскалі ў далоні.
«Колькі людзей было?» — спытала суддзя.
«Не магу адказаць. Вялікая колькасць», — адказаў Савеня.
Па яго словах, пасля папярэджання затрымалі самых актыўных. Ён сам у затрыманнях не ўдзельнічаў. Ці пазнае Марціновіча, адказаць не змог.
«Твар знаёмы, але так не згадаю», — сказаў Савеня.
«Чаму вы ў машыне, але не можаце прыехаць у суд?» — спытаў яго Марціновіч.
Пытанне зняла суддзя Някрасава.
«Пры якіх абставінах затрымалі канкрэтна мяне?» — спытаў Ягор Марціновіч.
«Не магу адказаць».
«У якой вопратцы я быў?»
«Не магу адказаць, месяц прайшоў».
«Канкрэтна мяне папярэджвалі, што мерапрыемства несанкцыянаванае?»
«Папярэджвалі ўсіх у масе».
«Як я рэагаваў на папярэджванні?»
«Я не памятаю. Калі вас затрымалі, значыць вы не адрэагавалі на папярэджанне», — адказаў участковы Савеня.
«Вы ў паказаннях сцвярджаеце, што я затрыманы быў у 3:05. Як вы патлумачыце, што СМІ паведамілі, што я затрыманы ў 2:09?» — спытаў Марціновіч.
«Калі ў пратаколе 3:05, значыць было ў 3:05. Што напісана, я тое і падтрымліваю», — сказаў Савеня.
«Апішыце будынкі, каля якіх мяне затрымлівалі?» — папрасіў Марціновіч.
«Я не бачыў, як вас затрымлівалі», — сказаў Савеня.
Пасля яшчэ шэраг пытанняў задаў адвакат Зікрацкі, Савеня адказваў агульна, маўляў, дэталяў не памятаю, шмат часу прайшло.
«А ці дапускаеце вы, што я быў там, але маўчаў?» — задаў апошняе пытанне Марціновіч.
«Не, не дапускаю, — адказаў Савеня. — Тыя, хто маўчаў, узялі і сышлі».
Анлайн з суда тут: https://nashaniva.by/?c=ar&i=259804

«Я б ім сказаў: «Пайшлі на х**». Пісьменнік і праграміст Андрэй Адамовіч з шорт-ліста Гедройца разбурае табу беларускай літаратуры
У шорт-лісце Прэміі Ежы Гедройца засталося шэсць кніг. Сярод іх — задорная «Песня пра Цімура» Андрэя Адамовіча, дзе з іроніяй і нецэнзурнай лексікай распавядаецца пра агента КДБ і рэальных персанажаў беларускай культуры.
Мы сустрэліся з аўтарам і пагаварылі пра беларускую інтэлігенцыю, спецслужбы, лаянку ў літаратуры і пра тое, якая інтанацыя адпавядае нашым апошнім месяцам:
https://nashaniva.by/?c=ar&i=259446

‼️ Галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча аштрафавалі на 15 базавых велічынь — на судзе па затрыманні яго 11 жніўня, дзе сведкам выступаў «участковы», які прызнаў у судзе, што моманту затрымання не бачыў і пазнаць Марціновіча не можа.
МУС не паведаміла дакладнай лічбы затрыманых у Беларусі за палітыку ўчора. «Всего за прошедшие сутки по стране задержано свыше 350 человек до рассмотрения в суде дел по административным правонарушениям», — гаворыцца ў паведамленні МУС.
Між тым праваабаронцы-вясноўцы маюць імёны 380 затрыманых учора ў як мінімум 20 населеных пунктах краіны: ад Мінска праз Міханавічы і Беразіно да Оршы.
Як правіла, праваабаронцы няздольныя ўлічыць усіх затрыманых, калі іх колькасць такая вялікая, і рэальная колькасць большая за іх статыстыку.
Такім чынам, усяго ў Беларусі за час прэзідэнцкай кампаніі і пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў адбылося, як мінімум, 13 210 затрыманняў.
«Наша Ніва» атрымала гэтую лічбу, сплюсаваўшы звесткі Міністэрства ўнутраных спраў за асобныя дні ад пачатку пратэстаў. У тыя дні, калі звесткі МУС былі меншыя, чым спісы праваабаронцаў па прозвішчах, або не публікаваліся, мы ўключалі лічбу, сабраную праваабаронцамі.
Пікам затрыманняў сталі 9-12 жніўня, калі, згодна са звесткамі МУС, затрымалі «больш за» 6700 чалавек (дакладных лічбаў за тыя дні МУС не прадаставіў).
Затрыманых у Беларусі за гэтае лета больш, чым было інтэрнавана ў Польшчы часоў «Салідарнасці». Там за перыяд ваеннага становішча былі інтэрнаваныя 10 123 чалавекі.
Каб людзі ў іншых краінах маглі ўявіць сабе маштабы паліцэйскіх аперацый у Беларусі, у праекцыі на колькасць насельніцтва, дадзеная колькасць затрыманняў адпавядае прыкладна 205 000 у прапорцыі да насельніцтва Расіі, 60 000 — для Польшчы ці Украіны.
У кожным разе, гэта найбольшы хапун у гісторыі Беларусі.
@nashaniva

«Нібы зрабіў камусьці заўвагу». Проста на працы затрымалі супрацоўніка Асвода. Ён на Акрэсціна
https://nashaniva.by/?c=ar&i=259825
https://nashaniva.by/?c=ar&i=259825
Нобелеўскі лаўрэат і член прэзідыума Каардынацыйнай рады Святлана Алексіевіч раніцай у панядзелак паляцела ў Германію
Яе ад'езд ніяк не звязаны з крымінальнай справай супраць Каардынацыйнай рады, патлумачыла TUT.BY памочніца пісьменніцы Таццяна.
Як піша @radiosvaboda, Алексіевіч выехала на лячэнне.
Пасля гэтага яна яшчэ пабывае ў Італіі, дзе яна будзе выступаць і ёй уручаць прэмію. У Беларусь вернецца праз месяц.

Круць! Зірніце, які бел-чырвона-белы аўтапрабег «Разам» прайшоў учора ў амерыканскім Мінеапалісе. Фота і відэа чытача @nashaniva
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Відэа салісткі NaviBand Ксеніі Жук, на якім яна а капэла выконвае песню «Магутны Божа», атрымае працяг — гурт запіша песню цалкам.
Падрабязнасці:
https://nashaniva.by/?c=ar&i=259838
Падрабязнасці:
https://nashaniva.by/?c=ar&i=259838
Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон гатовы сустрэцца са Святланай Ціханоўскай падчас свайго візіту ў Літву, калі яна папросіць пра гэта, паведамляюць «РИА Новости» са спасылкай на прадстаўніка францускага ўраду Габрыэля Аталя.
Макрон прыбывае ў Вільню сёння пасля абеду.
Раней прэзідэнт Францыі назваў падзеі ў Беларусі крызісам аўтарытарнай улады і заявіў, што Аляксандр Лукашэнка павінен сысці з пасады прэзідэнта краіны.

Давыдзька пра падзеі ў Беларусі: Адурманеныя хлопцы бел-чырвона-белай брытвай пераразаюць горла сваёй радзіме
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў на медыяфоруме ў Сочы падзяліўся сваім бачаннем сітуацыі ў Беларусі:
https://nashaniva.by/?c=ar&i=259841

Будаўніцтва акумулятарнага завода пад Брэстам працягнецца. Рашэнне аб прыпыненні адменена
https://nashaniva.by/?c=ar&i=259843
https://nashaniva.by/?c=ar&i=259843
Напісаў рэп пра міліцыянераў, выдраілі камеру да бляску — салігорац Уладзімір Шыла расказаў пра 40 сутак арышту
Жонка перадала Уладзіміру ў камеру мыла, а таксама «Пемалюкс». Кажа, што яны проста да бляску вымылі ўсю камеру. «Там драўляная падлога, і ў дні, калі цёпла, можна было хадзіць басанож — гэта вельмі файна, размінаюцца ногі. Атрымалася аддраіць унітаз, супрацоўнікі казалі, што ніколі яго такім чыстым не бачылі», — расказвае спадар Уладзімір.
https://nashaniva.by/?c=ar&i=259844