Наша Ніва
24.1K subscribers
70.6K photos
10.4K videos
2 files
57.1K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Падводзім вынікі 1/8 фіналу па галасаванні на найпрыгажэйшы сцяг мінскіх мікрараёнаў.

Малінаўка - Уручча - 3900:5200
Кунцаўшчына - Чыжоўка - 2600:5200
Шабаны - Сухарава - 2700:4500
Трактарны завод - Захад - 3600:3700
Тучынка - Грушаўка - 2400:3700
Камароўка - Лошыца - 1900:4200
Кіеўскі сквер - Навінкі - 4300:3700
Парк Чалюскінцаў - Новая Баравая - 3100:3500

Далей 1/4 фіналу. Віншуем пераможцаў!
Яшчэ адна падборка фота чытачоў @nashaniva. Дасылайце свае фота і відэа ў @nashanivabot
Як паведамляе Радыё Свабода. у драмтэатры ў Гродне адмянілі ўсе спэктаклі

Драматычны тэатр пераводзяць у рэжым рэпэтыцый, адмененыя ўсе спектаклі. Афіцыйна — праз эпідэмічную сытуацыю.

Звальняюць актора Ігара Уланава, Васіля Мініча і Наталлю Лявонаву пазбаўляюць прэмій і ўсіх даплат.

Нагадаем, што 20 верасня акторы драмтэатра не змаглі працягнуць спектакль, калі даведаліся аб затрыманні іх калег. 22 верасня ў тэатр на размову прыязджаў кіраўнік вобласці Уладзімір Каранік.
У Рэспубліканскім апёкавым цэнтры памёр 36-гадовы Сяргей Радчэня, які сябе падпаліў перад будынкам Смалявіцкай міліцыі. Пра гэта паведамляе @euroradio са спасылкай на блізкіх Радчэні.
Арыштаванага рэдактара @nashaniva Ягора Марціновіча выклікаюць у суд па адміністратыўнай справе

Як паведаміла яго жонка, журналістка Адар’я Гуштын яе мужу прыслалі пазоў у суд Заводскага раёна Мінска, на панядзелак, 28 верасня ў 10.00. У ім сказана, што ў адносінах Ягора вядзецца адміністратыўны працэс — за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу.

Адар’я Гуштын лічыць, што гэта можа быць справа па факце ягонага затрымання 11 жніўня, калі спецназаўцы выцягнулі яго з машыны, закінулі ў аўтазак, збілі, ноч трымалі на зямлі каля Заводскага РУУС, а пасля перавезлі ў жодзінскую турму.

Агулам ён быў затрыманы паўтара сутак.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Паслухайце, як вітаў картэж Лукашэнкі затор на другім кальцы. Відэа чытача @nashaniva
Лёва з «Бі-2»: Лукашэнка павінен сысці

Артыст у інтэрв'ю выданню «Труд» сказаў, што ўсё, што цяпер адбываецца ў Беларусі, для «яго асабістая трагедыя. Думаю, Лукашэнка павінен сысці. Я ніколі не быў яго прыхільнікам, але тут ужо сітуацыя незвычайная. Спадзяюся, неўзабаве яна вырашыцца. Проста прыйшоў час, назад шляху няма. Выбары былі беспрэцэдэнтна сфальсіфікаваныя. Невыпадкова людзі пачулі і падтрымалі нас, а мы — іх..».

Ён таксама патлумачыў фармулёўку «з меркаванняў бяспекі», якой матывавалі перанос мінскага канцэрту гурта на стадыёне «Дынама».

— Мы перанеслі канцэрт з меркаванняў бяспекі, але цяпер пагроза зыходзіць ужо больш не ад каранавіруса, а ад улады: сёння ў Беларусі любыя масавыя сходы могуць выклікаць яе непрадказальную і неадэкватную рэакцыю. І ад самой публікі паступалі просьбы аб пераносе да лепшых часоў.
Аляксандр Саладуха: Я гляджу кожны дзень дзяржаўныя каналы і веру таму, што кажуць там

https://nashaniva.by/?c=ar&i=259693
Народная творчасць не ведае межаў — яшчэ адна падборка фота ад чытачоў @nashaniva
Мінскі гарадскі суд у пятніцу прызнаў законным рашэнне суда аб прымяненні да сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады Марыі Калеснікавай меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Такім чынам, Калеснікава застанецца пад арыштам да пачатку лістапада.
‼️

Чаму справа Ягора Марціновіча выключна важная для ўсіх беларусаў

Галоўны рэдактар
@nashaniva застаецца за кратамі

https://nashaniva.by/?c=ar&i=259699
Галоўная старонка сённяшняй "Народнай Волі". Наклад у 35 000 асобнікаў надрукаваны дзякуючы ахвяраванням чытачоў.