Наша Ніва
28.3K subscribers
56.9K photos
8.93K videos
2 files
42.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Ля Палаца Незалежнасці і БелЭкспа цяпер шмат аўтобусаў і грузавікоў з вайскоўцамі. Міліцыя дзяжурыць на кожным з паверхаў ГЦ «Замак», ціхары ў дварах на Сапёраў і Пераможцаў.
На Плошчы Перамен, на месцы, дзе раней былі выявы дыджэяў Галанава і Сакалоўскага, з'явілася выява мясцовага жыхара Сцяпана Латыпава, які быў раней затрыманы.

Па версіі следства, ён нібыта хацеў ужыць атрутныя рэчывы супраць міліцыянтаў. Фота даслалі чытачы @nashaniva
❗️❗️❗️Дома ў галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча ператрус

Яго затрымалі, калі ён ранкам выйшаў з сабакам у двор. 

Як паведаміла ў фэйсбуку яго жонка Адар'я Гуштын, ператрус звязаны з артыкулам, апублікаваным у «Нашай Ніве», пра дыджэя Сакалоўскага, які сцвярджаў, што на Акрэсціна яго збіваў намеснік міністра Барсукоў.

Ператрус праводзіць УСБ МУС.
Журналісты збіраюцца каля дома на Дзяржынскага, 9, дзе жыве Ягор Марціновіч.
Чытач паведамляе, што каля Палацу Незалежнасьці зь мікрааўтобусаў высаджваюць людзей. Яны ў парадных гарнітурах
Плошча Незалежнасці таксама перакрыта.
Закрыты праезд у бок плошчы Перамогі ад станцыі метро «Плошча Якуба Коласа». Перакрыта і вуліца Сурганава — усіх кіроўцаў разварочваюць перад Домам друку.
Перакрыта вуліца Нарачанская ад «Мінск-Арэны» да праспекта Пераможцаў, а таксама вуліца Сапёраў з боку Ціміразева.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Картэж на праспекце Незалежнасці. Відэа ад чытачоў @nashaniva
‼️Няма ніякай афіцыйнай інфармацыі, ці адбываецца інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі, якая не анансавалася, ці яе рэпетыцыя. Прынамсі, урачысты картэж праехаў па Мінску ў кірунку Палаца Незалежнасці па перакрытым цэнтры сталіцы.
Так выглядае цяпер праспект Пераможцаў. Фота чытачоў @nashaniva
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Картэж ля ЦУМа — зблізку. Відэа ад чытачоў @nashaniva
Картэж прыбыў у Палац Незалежнасці.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Такая абстаноўка зараз ля кватэры галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча, дзе адбываецца ператрус. Відэа: Onliner
Магчыма, што сёння адбываецца не інаўгурацыя Лукашэнкі, а рэпетыцыя інаўгурацыі. Пра гэта кажуць крыніцы TUT.BY

«Скорее всего, во Дворце проходит репетиция инаугурации. Раньше тоже репетировали, просто никто не обращал внимания, потому что это проходило без техники и силовиков у Дворца. Но рота почетного караула всегда делала прогон», — рассказал источник TUT.BY, знакомый с ситуацией.

Афіцыйнай інфармацыі ні пра рэпетыцыю інаўгурацыі, ні пра інаўгурацыю дагэтуль няма.
Наша Ніва pinned «Даслаць навіну, падзяліцца інфармацыяй: @NashaNivaBot Пытанні па рэкламе: @nnads_bot»
Со счетов минского офиса PandaDoc сняли арест. Выплата ЗП сотрудникам может случиться уже на этой неделе. По словам адвоката, снятие ареста произошло благодаря «диалогу со следствием». На вопрос «Значит ли это, что задержанные сотрудники начали давать показания?» Антон ответил отрицательно: мол, диалог идет между следствием и самой компанией.

Пра гэта піша Onliner.
Мінсктранс паведамляе, што рух транспарту ў сталіцы ўзнаўляецца.
Вось так зараз ля Палаца Незалежнасці. Фота: Свабода
З 17:29 учора да 10:46 сёння не працаваў бот сувязі з @nashaniva. Калі вы нешта важнае дасылалі ў гэты час, вышліце яшчэ раз. Прабачце за збой. Даслаць навіну, падзяліцца інфармацыяй: @NashaNivaBot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot