Наша Ніва
61.6K subscribers
23.3K photos
4.27K videos
2 files
13.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
Следчы камітэт адказаў Латушку на зварот з просьбай расследаваць збіццё затрыманых сілавікамі.
СК не пабачыў падставаў для праверкі, бо ў лісце "адсутнічаюць звесткі пра канкрэтныя злачынствы".

@nashaniva
Вікторыя Азаранка выйшла ў фінал US Open

Беларуская тэнісістка выйграла ў паўфінале ў Серэны Уільямс 1:6, 6:3, 6:3 і ўпершыню з 2013 года выйшла ў фінал турніра Вялікага Шлема.

Яе суперніца па фінале – Наомі Осака.
Сёння ў Святланы Ціханоўскай — дзень нараджэння.
Гісторыя змагання аднаго плота

Фота чытача @nashaniva
У Беларусі працуе 32 журналісты расійскага тэлеканала RT і Ruptly — RT.

Лукашэнкаўцы замянілі расійскімі журналістамі беларускіх на некаторых дзяржаўных каналаў. Афіцыйна гэта лічыцца "кансультаваннем".

https://nashaniva.by/?c=ar&i=258839
Беларускія навукоўцы і творцы просяць міжнародную супольнасць дапамагчы наладзіць перамовы ў краіне

Зварот адкрыты для подпісу, пад ім ужо падпісаліся Святлана Алексіевіч, Аляксей Андрэеў, Альгерд Бахарэвіч, Юлія Цімафеева, Дзмітрый Строцаў, Таццяна Нядбай, Сяргей Харэўскі, Ігар Логвінаў, Ірына Раманава, Таццяна Шчытцова, Таццяна Bадалажская, Руслан Bашкевіч, Ганна Севярынец, Уладзімір Мацкевіч.

https://nashaniva.by/?c=ar&i=258842
Затрыманы Вадзім Пайвін, адзін з лідараў страйкаму МТЗ. Яго вязуць у Партызанскі РУУС, паведамляюць чытачы @nashaniva
"У іх — адна галава на ўсіх! А ў нас — у кожнага свая!" — меркаванне жыхара двара над "Плошчай Перамен" пра тое, чаму ўладам не ўдасца здушыць самавыяўленне і самаарганізацыю праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі. @nashaniva
У Баранавічах міліцыя пачала "браць тлумачэнні" ў работнікаў авіязавода, якія падпісалі адкрыты ліст з патрабаваннямі спыніць рэпрэсіі, пакараць фальсіфікатараў і правесці новыя выбары. Пад лістом падпісалася каля 400 работнікаў завода.
Фота даслалі чытачы @nashaniva
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Новая тактыка дэманстрантаў: яны зрываюць з сілавікоў маскі ў выпадку палітычна матываваных затрыманняў. Вось як гэта было (глядзі відэа) на пікеце жанчын каля Мінскага абласнога суда, дзе судзілі пратэстуючых рабочых Беларуськалія.

Лукашэнкаўцы вярнуліся да сваёй практыкі да 12 жніўня. Яны нападаюць на групы людзей, якія выказваюць грамадзянскую пазіцыю, і затрымліваюць кагосьці з удзельнікаў, каб застрашыць астатніх.

Так пазаўчора былі затрыманыя 7 студэнтак Медуніверсітэта, а 8 верасня — каля ста ўдзельнікаў акцыі салідарнасці з Марыяй Калеснікавай.

Усяго з пачатку прэзідэнцкай кампаніі ў краіне па палітыччных матывах было затрымана, як мінімум, 10 500 чалавек, а ў рэальнасці, верагодна, нашмат больш. Але, у адрозненне ад мінулых гадоў, гэта не спыніла пратэставы рух, які часам нагадваў птушку Фенікс.

Раней выпадкі, калі жыхары зрывалі маскі з сілавікоў, фіксаваліся ў Мінску і Гродне. Скандаванне "Маскі будуць сарваныя" было папулярным і на 10-тысячным Жаночым маршы ў мінулую суботу.

@nashaniva
Павел Харланчук: Мая першая Плошча была ў 2006-м

У новым выпуску «Жыццё-маліна» Мікіты Мелказёрава — экс-акцёр Купалаўскага тэатра Павел Харланчук.

https://nashaniva.by/?c=ar&i=258843
Новая хваля затрыманняў у Гомелі.

Праваабаронца Леанід Судаленка зазначыў, што з раніцы яму патэлефанавалі ўжо шэсць чалавек, да якіх прыйшла міліцыя. Траіх зь іх затрымалі. Гэта ўдзельнікі акцый пратэсту ў Гомелі, у тым ліку і тыя, якія ўжо былі арыштаваныя за падзеі 9—11 жніўня.

Затрыманы журналіст-фрылансер Андрэй Толчын. Жыхар Гомеля Алег Левянец паведаміў, што яго таксама шукае міліцыя. @radiosvaboda

Магчыма, новая хваля затрыманняў звязаная з жаданнем уладаў зменшыць маштаб акцый пратэсту напярэдадні візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Маскву, які мае адбыцца 14 верасня.
Новы альбом ЛСП: пра ваўка ў пагонах і свіное рыла. Яго выдалілі з лічбавых платформ

Беларускі гурт ЛСП выпусціў першы за 3 гады альбом «Свіное рыла».

Па сюжэце падзеі альбома адбываюцца ў Свінскім саюзе, у Пігібудоўлю. Галоўныя дзеючыя героі «казкі» — тры дзіка: Свін, Сніф і Снаф. Яны гандлююць жалудамі, а потым раптам становяцца зоркамі. Да іх прыходзіць воўк у пагонах па мянушцы Брудны Рубель, які страхуе тэрыторыю — і пачынаецца экшн.

За ноч альбом знік з усіх лічбавых платформ. Яго можна праслухаць на Youtube.

@nashaniva
Міністр замежных спраў Чэхіі павіншаваў Ціханоўскую з днём нараджэння

Міністр замежных справаў Чэхіі Томаш Петрычак пажадаў Святлане Ціханоўскай і ўсім грамадзянам Беларусі «свабодных і справядлівых выбараў, вызвалення палітвязняў, належнага расследавання фальсіфікацый і насілля над мірнымі пратэстоўцамі».
Вольга Кавалькова і Святлана Ціханоўская запісалі супольны відэазварот
Яны расказалі пра ціск на Каардынацыйную раду: арышты, пагрозы, выдварэнне за мяжу. Але заявілі, што Раду гэта не спыніць, і заклікалі далучацца да яе. Праца Рады будзе арганізаваная «ў межах агульнанацыянальнага руху» і «ў межах закона», — падкрэсліваюць жанчыны.

https://nashaniva.by/?c=ar&i=258845
Forwarded from banki24.by
Белорусы забрали с валютных вкладов более 2,4 млрд USD

Нацбанк наконец разместил статистику рублевых и валютных депозитов по итогам августа. В ней есть что посмотреть: некоторые изменения беспрецедентные.

https://banki24.by/news/4374-belorusy-zabrali-s-valyutnyh
Сталі вядомыя імёны затрыманых каля суда ў Мінску

У
Мінску каля будынку абласнога суда затрымалі тых, хто прыйшоў падтрымаць стачкам "Беларуськалія" ў судзе. Сярод затрыманых Інга і Вераніка Ліндарэнкі, Дзмітрый Галубовіч, Андрэй Шымкоў, Ірына Свірэйка. @viasna

Магчыма, новая хваля затрыманняў звязаная з жаданнем уладаў зменшыць маштаб акцый пратэсту напярэдадні візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Маскву, які мае адбыцца 14 верасня.
Затрыманы выкладчык інфарматыкі Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя Паўла Сухога Вадзім Бельскі. @viasna
Аўтазак з дзяржаўным сцягам перад домам Якуба Коласа, у дворыку за Акадэміяй Навук. Сёння ў АН выступае Лукашэнка, а сілавікі цікуюць, каб паблізу не было акцый пратэсту.
Фота з onliner.by
Заснавальніца "Імён": Сілавікі проста прынеслі ліст

Сёння раніцай прайшла інфармацыя, што ў рэдакцыю праекту "Імена" прыйшлі сілавікі ў масках.

- Я сама даведаюся пра гэта з сетак, — распавяла Onliner Кацярына Сінюк, заснавальніца «імёнаў». - Дакладна ведаю, што прыходзіў міліцыянт з лістом з АБЭЗ. На яго мы адкажам на наступным тыдні. Пра балаклавы - не ведаю. Мы цяпер мала працуем у офісе, таму там нікога няма. Зараз хтосьці паедзе даведвацца, што адбываецца".