Наша Ніва
25.9K subscribers
63.3K photos
9.61K videos
2 files
49.2K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Курсы валют у абменніках сёння. Даляр прадаюць за 2,65—2,7, еўра — 3,15. Myfin.by
https://www.youtube.com/watch?v=1tzn6J85IDs

Гімн БНР «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» (Ваярскі марш) наклалі на кадры Маршу адзінства ў Мінску 6 верасня. За месяц пратэстаў "у народ" пайшлі таксама "Пагоня" на словы Максіма Багдановіча, беларускі духоўны гімн "Магутны Божа" і нават "Купалінка".
⚡️

Марыя Калеснікава затрыманая ў цэнтры Мінска невядомымі, пра гэта паведамляе TUT.BY
Таксама прапаў старшы віцэ-прэзідэнт EPAM Максім Баграцоў. Ён уваходзіў у Каардынацыйную раду.

Баграцоў з 2000 года жыў у ЗША, але вярнуўся ў Беларусь, уражаны жорсткасцю разгонаў мірных акцый пратэсту.

UPD. Пазней Баграцоў выйшаў на сувязь з Каардынацыйнай радай, з ім усё ў парадку.

@nashaniva
Няма сувязі з прэс-сакратаром Каардынацыйнай рады Антонам Раднянковым і выканаўчым сакратаром Каардынацыйнай рады Іванам Краўцовым@tutby_official
Дзень горада на наступных выходных 12 і 13 верасня, пройдзе без масавых гулянняў, паведамляе Мінгарвыканкам у сваім тэлеграм-канале.

Перавага аддадзена лакальным акцыям, выставам, тэматычным урокам.

«Такое рашэнне прынята ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй і бяспекай грамадзян ва ўмовах распаўсюджвання вострых рэспіраторных інфекцый, у тым ліку выкліканых COVID-19», — пішуць гарадскія ўлады.

https://nashaniva.by/?c=ar&i=258582
Чарнавая версія фільма «Янка Купала» з'явілася ў інтэрнэце

https://nashaniva.by/?c=ar&i=258584
СМІ назвалі дату сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна
З агаворкай, што «да гэтага яшчэ шмат што можа адбыцца».

https://nashaniva.by/?c=ar&i=258585
Лукашэнка заявіў, што падзеі пасля выбараў выявілі недахопы ў сістэмах кіравання

https://nashaniva.by/?c=ar&i=258586
Супрацоўнікі АСВОД, якія падчас Маршу ратавалі людзей, знаходзяцца на Акрэсціна

Па звестках @euroradio, супрацоўнікі АСВОД, якія ўчора ратавалі пратэстоўцаў са Свіслачы, знаходзяцца ў мінскім ізалятары ў завулку Акрэсціна.

Учора затрымана ад 6 да 8 выратавальнікаў. Колькі дакладна — у арганізацыі пакуль не ведаюць, бо ў часткі супрацоўнікаў сёння выходны дзень, і яны і так не мусілі з'явіцца на працоўным месцы.
Чытачы @nashaniva паведамляюць, што невядомыя ходзяць па кватэрах у Новай Баравой, дзе вывешаныя нацыянальныя сцягі.
Пяскоў: Не нам меркаваць аб карыснасці і каштоўнасці дадзенага запісу

Крэмль пракаментаваў «перахопленую размову» Ніка і Майка пра Навальнага.

https://nashaniva.by/?c=ar&i=258592
Міліцыя прыехала ў квартал Мінск-Мір. Чытачы @nashaniva пішуць, што міліцыянты нешта выглядваюць, хутчэй за ўсё нацыянальныя сцягі.
Ціханоўская пра выкраданне Калеснікавай: Улады памыляюцца, калі думаюць, што гэта нас спыніць

"Улада займаецца тэрорам, па-іншаму гэта не назавеш. Выкраданні Марыі Калеснікавай, Антона Роднянкова і Івана Краўцова --
гэта спроба сарваць працу Каардынацыйнай Рады і запалохаць яе сяброў. Улады памыляюцца, калі думаюць, што гэта нас спыніць. Чым больш яны запалохваюць, тым больш людзей будзе выходзіць на вуліцу. Мы працягнем барацьбу, будзем дамагацца вызвалення ўсіх зняволеных і правядзення новых сумленных выбараў", — сказала Святлана Ціханоўская.
Акция солидарности на биофаке БГУ.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Сёння ва ўніверсітэтах праходзяць студэнцкія спеўныя сходы

Выказаць салідарнасць з пацярпелымі ад сілавікоў выйшлі студэнты юрыдычнага факультэта БДУ (відэа @radiosvaboda).
У жніўні фізасобы і прадпрыемствы выкупілі ў банкаў 1,274 млрд USD — гэта рэкорд амаль за 6 год

Паводле banki24, з чэрвеня Нацбанк з'яўляецца чыстым прадаўцом валюты на біржавым рынку.

Фізасобы скупілі на чыстай аснове 298,6 млн USD наяўнай валюты. Для параўнання: у ліпені — 65,8 млн USD, а ў жніўні 2019 года беларусы прадалі 159,7 млн USD наяўнай валюты. Сальда куплі-продажу наяўнай валюты стала горшым за 68 месяцаў — са снежня 2014 года. У снежні-2014 фізасобы купілі 328,1 млн USD кэша.

https://nashaniva.by/?c=ar&i=258598
Пазіцыя Памежнага камітэта адносна Кандрусевіча не памянялася

https://nashaniva.by/?c=ar&i=258597
Пяскоў назваў хуліганскімі выхадкамі напады на ўдзельнікаў акцый пратэсту ў Мінску

https://nashaniva.by/?c=ar&i=258593
Forwarded from отчислено
Студенты БГУИР сегодня устроили рассадку по цветовой гамме.