Наша Ніва
28.2K subscribers
57.1K photos
8.94K videos
2 files
42.5K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Атмасфера на Пушкінскай, дзе з раніцы засыпалі соллю надпіс "Не забудзем" на месцы гібелі Аляксандра Тарайкоўскага, а пасля сілавікі пільнавалі тую кучу солі. Цяпер міліцыя проста шпацыруе побач. Дзеці гуляюць, дарослыя прыбіраюць соль у смеццевыя мяхі. Машыны гудуць у знак салідарнасці, людзі нясуць да народнага мемарыялу новыя кветкі, перадае карэспандэнт @nashaniva.
Галоўчанка прапанаваў Мішусціну «прадметна абмеркаваць далейшае развіццё» Cаюзнай дзяржавы

https://nashaniva.by/?c=ar&i=258410
Мінабароны прабілася ў адукацыю: у школах будуць вучыць страявому кроку, знішчэнню танкаў НАТА і супрацьдзеянню каляровым рэвалюцыям

https://nashaniva.by/?c=ar&i=258263
МЗС Расіі: Польшча працягвае непрыхаванае ўмяшальніцтва ў справы Беларусі

https://nashaniva.by/?c=ar&i=258412
Сучасны мастацкі тэатр забаставаў у знак салідарнасці з Дудзінскім

СМТ не будзе працаваць дзесяць дзён. Пра гэта паведаміў у фэйсбуку яго кіраўнік Уладзімір Ушакоў. Роўна столькі — 10 сутак арышту за "ўдзел у несанкцыянаванай акцыі" атрымаў сёння экс-тэлевядучы Дзяніс Дудзінскі. Судзілі яго без адваката.
Кіеў абяцае жорсткую рэакцыю на недружалюбныя дзеянні Мінска

https://nashaniva.by/?c=ar&i=258414
Тэлевядучага Дзмітрыя Кахно таксама асудзілі

https://nashaniva.by/?c=ar&i=258417
Ля МУС сабраліся больш за 50 журналістаў — патрабуюць сустрэчы з Караевым. Фота Надзеі Бужан @nashaniva
Міністр Караеў чакана да журналістаў не выйшаў. Гендырэктару TUT.by Людміле Чэкінай і галоўнаму рэдактару партала Марыне Золатавай, якія заходзілі ўнутр міністэрства, прапанавалі абскардзіць затрыманне калег праз пракуратуру.

Фота Надзеі Бужан @nashaniva
Ля МУС затрыманы фатограф TUT.by Дзмітрый Брушко — невядомыя закінулі яго ў легкавушку і з’ехалі. @nashaniva
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вот так неизвестные увезли фотографа TUT.BY Дмитрия Брушко.
Ціханоўская: Сумняваюся, што дагаворы, падпісаныя Лукашэнкам, будуць прызнаныя новым урадам

https://nashaniva.by/?c=ar&i=258421
Калона журналістаў па Леніна рухаецца да праспекта. Фота Надзеі Бужан @nashaniva