Наша Ніва
26.3K subscribers
62.4K photos
9.52K videos
2 files
48.2K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
З дома "Дыядэма" невядомыя здымаюць сотні бел-чырвона-белых стужак, якія з'явіліся там перад выходнымі.

Фота: @belteanews
Звольненая рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Аліна Корбут

@nashaniva
Лукашэнка: Беларускія суды — самыя незалежныя ў свеце. І хай ніхто не смяецца

Пра гэта ён заявіў на сустрэчы са старшынёй Вярхоўнага суда Валянцінам Сукалам, піша БелТА.

«Наконт судоў. Многія хочуць — і ў самой судзейскай супольнасці — нейкай незалежнасці. Хоць я гатовы з кім заўгодна спрачацца, што самы незалежны суд — у Беларусі. Хай ніхто не смяецца», — сказаў Лукашэнка.

@nashaniva
Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка сустрэнуцца ў Маскве ў наступныя два тыдні. Пра гэта заявіў журналістам Дзмітрый Пяскоў, піша ТАСС.

«Тэрміны ўзгадняюцца, але два прэзідэнты ўчора дамовіліся, што гэта адбудзецца ў найбліжэйшыя тыдні. Адпаведна, цягам пары тыдняў дакладна сустрэча адбудзецца», — сказаў прадстаўнік Крамля, адказваючы на пытанне аб тэрмінах візіту Лукашэнкі ў Маскву для перамоваў з Пуціным.
У «Камсамольскай праўды ў Беларусі» новы галоўны рэдактар, прысланы з Расіі.

Марына Бунакова ўзначальвала «Камсамольскую праўду» ў Хабараўску, а апошнім часам працавала ў Маскве. Ранейшы галоўны рэдактар Андрэй Ляўкоўскі пераведзены на пасаду першага намесніка.

Ціск на беларускую «Камсамолку» пачаўся пасля таго, як рэдакцыя паставіла на першую паласу здымкі пратэстаў. У выніку дзяржаўны Дом друку пад рознымі прычынымі адмовіўся друкаваць газету. Пасля дадаліся і праблемы з распаўсюдам.

Раней расійскімі журналістамі былі замененыя некаторыя беларускія на БТ.
Пяскоў заявіў, што сітуацыя ў Беларусі знаходзіцца пад кантролем

Пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, піша ТАСС.

— Цяпер размовы аб выкарыстанні вайсковага рэзерву не ідзе. Прэзідэнт Расіі ўсяляк падкрэсліваў, што размова ідзе толькі аб крайняй сітуацыі, калі экстрэмісцкія элементы пяройдуць да прамой дэстабілізацыі. Цяпер мы бачым, што становішча пад кантролем, таму няма сэнсу гаварыць пра гэта, — сказаў Пяскоў.
Заўтра, 1 верасня, а 16:00 адбудзецца матч «Крумкачы» — «Дынама-Мінск». І ён пройдзе з гледачамі.

«Крумкачы» просяць людзей прыйсці і падтрымаць іх.

«Наведаць стадыён — гэта найлепшае, што вы зможаце зрабіць цяпер для каманды, для Сяргея і Пашы. Бярыце сябе, сям'ю, сяброў і далучайцеся да нас а 16-й на САК «Алімпійскі», — пішуць яны.

Нагадаем, што ўчора падчас Маршу міру і незалежнасці затрымалі двух футбалістаў клуба. Адзін з іх моцна збіты.
Візіт Лукашэнкі ў Рыгу «зняты з парадку дня» — кіраўнік МЗС Латвіі

Візіт планаваўся яшчэ ў красавіку, але цяпер «зняты з парадку дня». Пра гэта ў панядзелак заявіў кіраўнік МЗС Латвіі Эдгарс Рынкевічс.

«З прычыны апошніх падзеяў у Беларусі і таго, што Латвія і іншыя краіны ЕС не прызнаюць вынікаў выбараў, візіт немагчымы і зняты з парадку дня», – сказаў ён.
Пасольства Лівіі ў Мінску перыядычна імкнуцца ўзяць штурмам. Што там адбываецца?

У пасла і першага дарадцы каардынальна разыходзяцца палітычныя погляды: першы падтрымлівае фельдмаршала Хафтара, другі — Трыпалі.

Але прычына канфліктаў не ў гэтым, прычына ў грошах: сотні тысяч даляраў ляжаць на рахунку пасольства ў адным з беларускіх банкаў, піша @harbatsevich

Гэтымі сродкамі нельга скарыстацца, яны на паўзе, пакуль не будуць урэгуляваныя ўсе юрыдычныя дэталі.

Грошы пераводзілі для работы пасольства яшчэ, здаецца, да пачатку вайны ў Лівіі.

Таму дыпламаты і ваююць між сабой ужо доўгі час. Адзін наняў сабе ў ахову байцоў расійскай ЧВК, другі — беларусаў. Бывала, што дзве гэтыя аховы былі ў будынку адначасова, для штурмаў пасольства і зрынання пасла першым дарадцам прыцягваюцца тутэйшыя студэнты з «сяброўскіх» Лівіі краін.
Курсы валют у абменніках сёння засталіся прыкладна такія ж, як былі ў пятніцу. Myfin.by
Мікалай Лукашэнка забраў дакументы з Ліцэя БДУ

Пра гэта Нашай Ніве таксама паведамляюць педагогі ўстановы.

Ліцэй БДУ — гэта высокага ўзроўню адукацыі ўстанова ў Мінску, дзе вучацца 10- і 11-класнікі.

Больш за 1200 выпускнікоў Ліцэя перад выбарамі падпісалі зварот да ўладаў з патрабаваннем аднаўлення законнасці ў краіне і свабодных выбарах. Гэта быў першы такі зварот, пасля яго паўтарылі выпускнікі многіх іншых ВНУ і сярэдніх школ. Гэты зварот абурана згадваў Аляксандр Лукашэнка ў сваім пасланні парламенту.

Супрацоўнікі Ліцэя БДУ ў прыватных размовах прызнаваліся, што са страхам чакалі прыходу туды Мікалая Лукашэнкі. Яны баяліся, што гэта выкліча чысткі педкалектыву па палітычных матывах, сачэнне і рэпрэсіі супраць навучэнцаў з іншымі палітычнымі поглядамі.
⚡️Мітрапаліта Кандрусевіча не ўпускаюць у Беларусь

Беларускія памежнікі не ўпусцілі ў Беларусь кіраўніка Каталіцкай царвы, грамадзяніна Беларусі, арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча. Іерарх вяртаўся з паездкі ў Польшчу.

«Я знаходжуся на пераходзе ў Кузніцы, мяне не пусцілі, – сказаў @radiosvaboda мітрапаліт Кандрусевіч. – Потым будзе заява. Пакуль нічога больш сказаць не магу».
Вызначыліся супернікі беларускіх футбольных клубаў у кваліфікацыі еўракубкаў

Брэсцкае "Дынама" ў трэцім кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў згуляе супраць "Макабі" з Тэль-Авіва. Матч (на гэтай стадыі — адна гульня) пройдзе 15-16 верасня ў Ізраілі.

Барысаўскі БАТЭ ў другім раўндзе кваліфікацыі Лігі Еўропы сустрэнецца з сафійскім ЦСКА. Матч пройдзе 17 верасня ў сталіцы Балгарыі.
Як вы ставіцеся да мітрапаліта Кандрусевіча?
Anonymous Poll
79%
паважаю
1%
не паважаю
20%
не маю думкі
Вось спіс тых, каму Латвія забараніла ўезд: вярхушка сілавікоў, Адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі ды ЦВК

У латвійскі спіс непажаданых асоб уключаныя наступныя службовыя асобы: Аляксандр Лукашэнка, Віктар Лукашэнка; кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сергеенка; ягоныя намеснікі Максім Рыжанкоў; Вольга Чупрыс; Дзмітрый Круты; Генадзь Богдан;

Кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына; члены ЦВК Вадзім Іпатаў; Алена Дмухайла; Святлана Kaцуба, Ігар Плішэўскі; Алег Сліжэўскі; Ірына Цэлікавец;

Кіраўнік КДБ Валерый Вaкульчык; кіраўнік КДК Іван Церцель; кіраўнік СК Іван Наскевіч; кіраўнік МУС Юрый Караеў.

Акрамя таго, у спіс уключаныя міліцэйскія чыноўнікі і прадстаўнікі СК Генадзь Казакевіч; Аляксандр Барсукоў; Сяргей Хаменка; Юрый Назаранка; Раман Мельнік; Іван Кубракоў; Алег Шаблыка; сакратар Рады бяспекі Андрэй Раўкоў; Аляксей Волкаў; Сяргей Аземша і Андрэй Смаль.
У беларусаў з'явілася новая тэма для фотажаб.

Аўтар: @trohihirovato

@nashaniva
Официальное заявление МИД стран Балтии: Александру и Виктору Лукашенко, а также всей верхушке силовиков, Администрации и ЦВК запрещён въезд в Литву, Латвию и Эстонию.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Міліцыя выклала віншаванне Лукашэнку з днём нараджэння з працоўных машын з мігалкамі.
Чаму адмова ва ўездзе мітрапаліту Кандрусевічу мае такое значэнне?

Па-першае, закон не дазваляе адмаўляць ва ўездзе грамадзяніну Беларусі. Калі такое пачне практыкавацца, гэта будзе азначаць яшчэ адно адступленне ад норм законнасці.

Па-другое, гэта азначае новы віток ціску дзяржавы на адну з рэлігійных арганізацый. Мы ўсё далей ад дыялогу.

Нагадаем, што мітр. Кандрусевіч цвёрда, але тактоўна і стрымана крытыкаваў фальсіфікацыі на выбарах і парушэнні законнасці ў Беларусі. У прыватнасці, ён асудзіў называнне палітычных праціўнікаў "адшчапенцамі" і заявіў, што так называць іншадумцаў нядобра.

Гэта быў каментар @nashaniva
Кіраўнік Мінгарвыканкама: Сітуацыю з прыватнымі школамі ў Мінску трэба браць пад кантроль

https://nashaniva.by/?c=ar&i=258202
Зараз сістэма сутыкнецца са студэнтамі і школьнікамі — каментар Нашай Нівы

Улады разлічвалі, што энергія пратэстаў будзе згасаць сама сабой. А яна за тры тыдні не згасла. Мінск у нядзелю зладзіў мегадэманстрацыю, а Брэст, Гомель і Гродна паўтарылі вялікія маршы.

А тут яшчэ на наступным тыдні ў Мінск і абласныя цэнтры маюць прыбыць дзясяткі тысяч студэнтаў. Адмяніць заняткі ў ВНУ — гэта балючае прызнанне сваёй слабасці. Улады і так паказалі свой страх, забараніўшы прысутнасць гледачоў на футбольных матчах і звёўшы да нуля колькасць публічных падзей, нават такіх, як Дзень шахцёра. Гэта асабліва чапляе людзей, бо на піку каранавіруса студэнтаў і фанатаў літаральна заганялі ў аўдыторыі і на стадыёны.

Новыя пункты пратэстаў могуць утварацца і ў школах. Не сакрэт, што менавіта школьнікі рынуліся ў насценную і дарожную творчасць, што літаральна ўкрыла вуліцы вялікіх і малых гарадоў. Каля кожнай школы АМАП не паставіш.

Падзеі наступнага тыдня цяжка прадказаць.

Гэта быў каментар @nashaniva