Наша Ніва
27.3K subscribers
59.7K photos
9.23K videos
2 files
45.4K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Двух валанцёраў штаба Віктара Бабарыкі Арцёма Панасюка і Дзмітрыя Нагайчанку і двух валанцёраў штаба Ціханоўскага Алега Маісеенку і Антона Сташэўскага вызвалілі з СІЗА № 1 без выстаўлення абвінавачванняў.

Арцём Панасюк быў затрыманы напярэдадні выбараў "па падазрэнні ў падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў".

Адвакат валанцёра Дзмітрый Лаеўскі аспрэчыў выстаўленае падазрэнне, заявіўшы хадайніцтва аб спыненні крымінальнага пераследу. Панасюка адпусцілі 18 жніўня без выстаўлення абвінавачвання, піша Tut.by

Паводле інфармацыі юрыста штаба Бабарыкі Максіма Знака Дзмітрый Нагайчанка таксама адпушчаны напярэдадні без прад'яўлення абвінавачванняў.

Алега Маісеенку і Антона Сташэўскага затрымалі 8 жніўня. Іх выклікалі ў ГУБАЗіК і пасля гэтага інфармацыі пра іх месцазнаходжанне не было.

Ахоўнікаў-валанцёраў адпусцілі 18 жніўня, праз 10 сутак пасля затрымання, абодвух без выстаўлення абвінавачвання. Алег Маісеенка знаходзіцца ў статусе падазраванага ў рамках крымінальнай справы.
Павел Латушка пракаментаваў захоп Купалаўскага тэатра сілавікамі

У Купалаўскі тэатар увялі міліцыю, уваходы заблякаваныя.

«Гэта беспрэцэдэнтная сітуацыя, каб у ХХІ стагоддзі ва ўстанову культуры ўводзілі сілавікоў, аб якой свабодзе мастацтва і творчасці можа быць гаворка ў такіх умовах”, – сказаў Латушка.

Сілавікі занялі тэатр пасля таго, як Латушка ўвайшоў у склад Каардынайцыйнай рады.
Пакуль без галадоўкі. Страйкам «Беларуськалія» вырашыў працягваць забастоўку

Гэтае рашэньне агучыў прадстаўнік страйкаму пасьля паўгадзіннай нарады. Галадоўка, якую прапанаваў Анатоль Бокун, сустаршыня страйкаму, пакуль адкладзеная. Да патрабаваньняў забастоўшчыкаў дададзены яшчэ адзін пункт — прававая гарантыя ўдзельнікам страйку, піша Радыё Свабода

Сёньня падтрымаць шахцёраў у Салігорск прыедзе гурт J: МОРС. Канцэрт адбудзецца ўвечары ў цэнтры гораду.
Журналистку из ЕС ранили на протесте в Беларуси. После двух дней в госпитале она написала об этом

https://news.tut.by/society/697153.html?tg
У Купалаўскім тэатры абвешчаныя 2 выходныя дні

Тэатр занялі сілавікі.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Сотрудница Белтелерадиокомпании говорит, что сегодня ее не пустили на работу. По ее словам, бастующих сотрудников заменили российскими специалистами.
РИА Новости: Беларускія памежнікі адмовілі ва ўездзе 17 замежным журналістам.
Брэсцкі драматычны тэатр выступіў з заявай у падтрымкай купалаўцаў і супраць насілля — @radiosvaboda.
МУС сцвярджае, што 500 дэманстрантаў каля МТЗ перашкаджалі праходу работнікаў на завод.
Forwarded from МВД Беларуси
​​#ГУВД_МИНСК

Сегодня утром, 19 августа, у проходной столичного завода "МТЗ" состоялось несанкционированное массовое мероприятие. Его участники мешали заводчанам пройти на работу.

На место прибыли сотрудники органов внутренних дел, предупредили собравшихся о нарушении законодательства и попросили разойтись. Отдельные граждане не прислушались к призывам. Для пресечения противоправных действий милиционеры оттеснили толпу и задержали двоих самых активных участников мероприятия. Один из них оказался неработающим жителем Волковыска.

⚠️ В отношении задержанных начат административный процесс за нарушение порядка организации или проведения массовых мероприятий. Для рассмотрения дела об административном правонарушении будут направлены в суд.

Как это было - смотрите на видео ⬇️

@pressmvd
Забастоўшчыкаў з БТ заменяць работнікі «Раша Тудэй»?

Пакуль некаторыя супрацоўнікі Белтэлерадыёкампаніі працягваюць баставаць, з’явілася інфармацыя пра тое, што ўсім, хто не будзе выходзіць на працу, кіраўніцтва хутка знойдзе замену.

У прыватнасці, частку тэхнічных спецыялістаў, адказных за выпуск навін, могуць замяніць на каманду з работнікаў з Расіі. Пра гэта “Нашай Ніве” ананімна паведаміў адзін з супрацоўнікаў “Белтэлерадыёкампаніі”.

- Нам адразу казалі – бастуйце, але вам на замену знойдзецца аўтобус кваліфікаваных кадраў з Расіі. Спачатку ніхто ў гэта не верыў, але ўчора ўвечары ў сценах кампаніі сапраўды з’явіліся новыя, чужыя людзі, якім пачалі паказваць, як там усё працуе. Сярод нашых супрацоўнікаў пачалі абмяркоўваць, што ў першую чаргу заменяць рускімі тых, хто працуе з палітычнымі навінамі, займаецца агітацыяй, каб не было рызыкі, што важная інфармацыя не дойдзе да гледачоў. Кажуць, што тым, хто прыедзе, прапаноўваюць тут добрыя грошы.

“Наша Ніва” цяпер спраўджвае гэтую інфармацыю ў прэс-службе "Белтэлерадыёкампаніі" і ў журналістаў расійскіх выданняў, якіх заўважылі ў сценах “Белтэлерадыёкампаніі”.
Група работнікаў Мінскага маторнага завода схадзіла да МТЗ, каб падтрымаць трактаразаводцаў. Цяпер ад іх на заводзе патрабуюць тлумачальных, паведамляе чытач @nashaniva
Ветэраны ВДВ Віцебска распаўсюдзілі наступную заяву:

Витебские ветераны десантных войск и сил специальных операций не могут оставаться в стороне от событий, происходящих в стране. Мы поддерживаем требования людей о переменах в Беларуси. Мы требуем справедливых выборов, безусловного освобождения невиновных и политических заключённых, ответственности виновных в насилии над мирными гражданами.
Многие ветераны участвуют в происходящих событиях на стороне народа, часть до сих пор и в последующем останутся в своих стенах, оберегая свое личное спокойствие. Что ж, борьба - это личное дело каждого. И каждый должен быть спокоен за свою семью.
Мы против какого-либо участия армии в уличных протестах или на чьей-нибудь стороне. Армия - гарант независимости и свободы страны.
Также мы обязаны предостеречь людей от резких и необдуманных движений, голословных обвинений кого-либо, безудержной травли виновных. Мирный протест, консенсус, единодушие общества дорогого стоит.
Наступает время принятия решений о последующих действиях, о судьбе страны. И это будет не легче, чем взять власть.
Если понадобится наша помощь, ветераны-десантники готовы участвовать во всех делах. И мы будем делать это.
Решимости и терпения всем нам, мудрости и прозорливости нашему народу! Правда победит, справедливость восторжествует!
Председатель ВООО "ВДВССО" Александр Халатрян
Такія анкеты распаўсюджвае адміністрацыя сярод работнікаў Беларуськалія. Патрабаванне адстаўкі Лукашэнкі тут падмененае пунктам пра "рэферэндум", а патрабаванне вызвалення "палітвязняў" размытае. І галоўнае для адміністрацыі — каб не адбывалася забастоўкі. Фота чытача @nashaniva
АСНОЎНАЕ НА ГЭТЫ МОМАНТ:

Сілавікі занялі Купалаўскі тэатр. Верагодна, баяцца, каб ён не стаў сядзібай Каардынацыйнай рады.

АМАПаўцы а 6.30 адціснулі 500 дэманстрантаў ад МТЗ, дзе яны падтрымлівалі рабочых. Двое затрыманых.

З БТ і АНТ даходзіць інфармацыя аб з'яўленні штрэйкбрэйхераў з Расіі.

Члены Каардынацыйнай рады пры Ціханоўскай учора правялі першую прэс-канферэнцыю. Яна зрабіла моцнае ўражанне — інтэлігентныя, падрыхтаваныя, стрыманыя. Павел Латушка выглядае новым нефармальным лідарам Каардынацыйнай рады — мае значэнне і палітычны вопыт, і інтэлектуальная база.

Лукашэнка пагражае сябрам Каардынацыйнай рады, назваў яе спробай захопу ўлады.

Беларуськалій працягвае забастоўку.

Кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў стварыў аргкамітэт нацыянальнага стачкама, які будзе каардынаваць забастоўшчыкаў і дапамагаць фінансава.

Меркель гаварыла з Пуціным
, гаварылі і расійскі ды нямецкі міністры, а пасля нямецкі - з кіраўніком Дзярждэпа. Пасланне Крамля па выніках размовы: іншыя краіны не павінны ўмешвацца ва ўнутраныя справы Беларусі. У Мінск позна ўвечары прыляцеў самалёт кіраўніка ФСБ Расіі.

У многіх гарадах збіраюць бюджэтнікаў на мітынгі за Лукашэнку.

З многіх прадпрыемстваў, у тым ліку Белаурськалія, даходзяць паведамленні пра ціск на бастуючых, пагрозы звальнення.

І дзве трагічныя навіны: знойдзены мёртвым член выбарчай камісіі з Ваўкавыска, які не падпісаў пратакол вынікаў галасавання 9 жніўня. І МУС паведаміла пра дзіўную смерць дэманстранта пад коламі аўто а 3:20 ночы на Партызанскім праспекце — дзіўную, бо ніякіх дэманстрацый а 3-й ночы не было.
Украінскі гурт БЕZ ОБМЕЖЕНЬ пры ўдзеле KOZAK SYSTEM прысвяціў беларусам песню "Героям".

https://www.youtube.com/watch?v=wc6wpEck3DE&feature=share&fbclid=IwAR1Y67ss755rm4uFHczdP68iFot0bP7Uml6wLbTPr_bWKkq7nKoss6GZeu4
Павел Якубовіч: Лукашэнку трэба прызнаць, што людзі на вуліцах гэта не бандэраўцы, наркаманы і міфічныя рэцыдывісты.

Былы галоўны рэдактар «Советской Белоруссіі» пракаментаваў сітуацыю ў краіне.

https://nn.by/?c=ar&i=257367
В госпитале умер мужчина из Бреста, в которого силовики выстрелили на протестах. Ему было 43 года

https://news.tut.by/society/697248.html?tg
ПАМЁР ДЭМАНСТРАНТ, ПАРАНЕНЫ Ў БЕРАСЦІ. ГЭТА 3-Я АХВЯРА РАЗГОНУ ПРАТЭСТАЎ СУПРАЦЬ ФАЛЬСІФІКАЦЫІ ВЫБАРАЎ. 43-гадовы Генадзь Шутаў атрымаў агнястрэльнае раненне ў галаву 11 жніўня ў раёне адміністрацыі Маскоўскага раёна Брэста.

Родныя двое сутак не маглі знайсці Генадзя, ён быў у спісе зніклых без вестак. Пасля ён знайшоўся ў вайсковым шпіталі Мінска.

Дактары 8 дзён змагаліся за яго жыццё. Усяго ў Брэсце за 9—11 жніўня было паранена больш за 100 дэманстрантаў.

15 і 16 жніўня ў Брэсце адбыліся 30-тысячныя дэманстрацыі з патрабаваннем адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі, найбольшыя ў гісторыі горада. Мітынг з патрабаваннем прызнання перамогі Ціханоўскай і пакарання вінаватых у зверствах 9—12 жніўня адбыўся на Брэст Гефесце.
«Амапавец намаляваў мне маркерам «3%» на лбе і пачаў збіваць»

З жудаснымі гематомамі на твары і кровападцёкамі ў вачах — такім Ягор Скарабагаты вярнуўся з ізалятара ў Жодзіне. Ён падзяліўся сваёй гісторыяй з @nashaniva.

УВАГА! Унутры жорсткае фота

https://nn.by/?c=ar&i=257369
"Сегодня - Совбез с участием губернаторов, по селектору". — Пул Первого