Наша Ніва
25.8K subscribers
63.4K photos
9.62K videos
2 files
49.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Гомельскія кіроўцы, у якіх забралі правы за сыгналы на акцыі, пікетавалі ДАІ

Каля будынку абласной Дзяржаўтаінспэкцыі ў Гомелі сёньня сабраліся некалькі дзясяткаў кіроўцаў, у якіх інспэктары забралі правы за гукавыя сыгналы на акцыях пратэсту. На іх склалі адміністрацыйныя пратаколы за «стварэньне аварыйнай сытуацыі» і да разгляду справаў на камісіі забралі правы. Да кіроўцаў выйшла кіраўніцтва ДАІ, якое запэўніла, што камісіі разьбяруцца, і «вы будзеце задаволеныя». Разгляд спраў на камісіі пачаўся а 16-й
Forwarded from Белсат
❗️Сяргей Ціханоўскі этапаваны ў Жодзіна праз запланаваныя акцыі ў ягоную падтрымку каля Валадаркі ў Менску.

Сёння ў яго Дзень Народзінаў.
“Маіх калег зламалі і зрабілі злачынцамі”. Дырэктарка полацкай школы звальняецца ў знак пратэсту

https://bit.ly/3gbV71U
Лукашэнка назваў каардынацыйную раду апазіцыі спробай захопу ўлады

"Они нам подкидывают другую сторону. И требуют ни много ни мало - передать им власть. Значит, мы это расцениваем однозначно: это попытка захвата власти со всеми вытекающими последствиями".

"Поэтому я хочу предупредить тех, кто вошел в этот штаб, что мы будем принимать адекватные меры. Но исключительно по Конституции и закону. У нас достаточно этих мер, чтобы остудить некоторые горячие головы".
Што вядома пра загінулага 19-гадовага дэманстранта @nashaniva

Уначы 16 жніўня “Рэно” наехаў на Партызанскім праспекце на юнака, што знаходзіўся на праезнай частцы. Пра смерць маладога хлопца паведамілі ў МУС: “загінуў удзельнік масавых мерапрыемстваў, якія праходзяць апошнімі днямі”.
Вядома, што загінулага звалі Арцём Парукоў. Ён быў актыўным фанатам мінскага “Дынама” – сябры па руху прысвяцілі яму некалькі допісаў у сацсетках. Пры гэтым яны адмаўляюць, што смерць хлопца мае хоця якую сувязь з пратэстамі.
“Гібель нашага фаната ніяк не звязаныя з правядзеннем масавых акцый. Арцём загінуў у выніку ДТЗ, пераходзячы дарогу ў неналежным месцы”, – пішуць фанаты ў сваіх суполках.
Лукашэнка распаўсюдзіў шэраг фэйкаў аб праграме апазіцыі

"Александр Лукашенко на прошедшем совещании с членами Совета безопасности раскритиковал программу оппозиционного штаба, в которой перечислены первоочередные меры до 2021 года и долгосрочные - до 2030 года, передает корреспондент БЕЛТА".

Праблема толькі ў тым, што і праграмы такой няма, і тым больш пунктаў, якія ён называе. Лукашэнка пералічыў набор страшылак пра нібыта антырасійскія намеры яго праціўнікаў.

"Оппозиция предлагает ввести пограничный и таможенный контроль на границе с Россией".
"Запрет продажи российским компаниям объектов белорусской инфраструктуры. Российским! Встает вопрос, а каким можно? Естественно, западным. Моя позиция и наша однозначна: мы никому ничего не собираемся продавать. Так, как было до сих пор".
"В военной сфере предлагают выйти из ОДКБ, закрытие на территории Беларуси российских военных баз - узла связи в Вилейке и радиолокационной станции под Барановичами. "Я не понимаю, а чем угрожают нам военные базы? Это даже не боевые подразделения. Там - 90% - работают наши люди, получают соответствующую заработную плату. Выход из ОДКБ… Надо понимать, опасность в том, что у нас советское, российское оружие. Если мы выйдем из ОДКБ, да при такой антироссийской линии, у нас это оружие превратится в хлам в течение одного года".
"В открытую не говорят, но ползучий запрет русского языка. Вводится понятие уголовной ответственности за оскорбление белорусского языка. Слушайте, а у нас что, факты такие были когда-то, что мы оскорбляли свой родной язык? Никогда этого не было"а.
"Оппозиция также предлагает перевести на белорусский язык армию, а в срок до 2030 года ввести образование на белорусском языке от детских садов до университетов".
"Еще один пункт оппозиционной программы - восстановление Белорусской автокефальной православной церкви в противовес Белорусскому Экзархату Московского Патриархата".
"Еще раз подчеркиваю: в ближайшее время мы проанализируем эти вопросы и доложим народу последствия подобных действий. Но вы сегодня видите, насколько скоординировано то, что они пытаются нам подкинуть внутри страны. Перевыборы, хаос и так далее, забастовки на предприятиях. Начали душить семьи госслужащих, военных, милиции, СМИ. Мы все это видим, мы не успокаиваемся".

Насамрэч, такой праграмы не існуе.
"Лукашенко и Путин снова созвонились. Президент России рассказал о его переговорах с канцлером Германии Ангелой Меркель и президентом Франции Макроном в части касающейся ситуации в Беларуси" — Пул Первого.
Украінскія спецслужбы рыхтавалі маштабную аперацыю па затрыманні групы баевікоў ПВК Вагнера, для чаго выманілі іх у Беларусь. Аднак спецаперацыя правалілася, паведамляюць украінскія СМІ.


Украінскія сілавікі больш за год таму пачалі аперацыю па вышуку і затрыманні тэрарыстаў. У складзе групы, якую павінна былі схапіць, былі людзі, імаверна датычныя да катастрофы Boeing МН-17, Іл-76 пад Луганскім аэрапортам, АН-26 каля Луганска.

У рамках спецаперацыі баевікоў нанялі па падробленых дагаворах ахоўваць нафтавыя вышкі ў Венесуэле. Падчас вярбоўкі яны далі пад запіс інфармацыю аб злачынствах на тэрыторыі Украіны, таму што думалі, што паказваюць "працадаўцу" ўзровень "кваліфікацыі". Баевікі павінны былі вылецець з Мінска. Ім ужо нават купілі квіткі.

Група складалася з 33 чалавек, сярод іх былі 28 баевікоў, якіх павінны былі затрымаць. 9 з іх былі грамадзянамі Украіны. Не ўсе найміты служылі ў вядомай групе Вагнера.

Па плане, 24 ліпеня групу павінны былі прывезці з Масквы ў Мінскі аэрапорт, каб яны не затрымліваліся ў Беларусі. 25 ліпеня група павінна была вылецець у Турцыю рэйсам Мінск -- Стамбул.

Паводле задумы, падчас гэтага пералёту самалёт павінен быў экстрана сесці ў адным з украінскіх аэрапортаў, паколькі аднаму з пасажыраў нібыта стала б дрэнна. Гэтую ролю павінен быў выконваць агент СБУ. Пад выглядам медработнікаў ў самалёт зайшла б група спецназа і затрымала б "вагнераўцаў".

Аднак план не атрымалася рэалізаваць.

24 ліпеня сілавікі далажылі аб правядзенні фінальнай стадыі аперацыі ў офісе прэзідэнта Украіны. На дакладзе прысутнічалі Зяленскі, кіраўнік Офіса Андрэй Ярмак і іншыя.

Пасля дакладу Ярмак папрасіў адкласці спецаперацыю. Ён спаслаўся на перамовы з памочнікам прэзідэнта Расіі Уладзімірам Пуціным і тое, што аперацыя магла б сарваць абмен палоннымі, які рыхтаваўся ў той час, і пачатак перамір'я. Аперацыю адклалі на некалькі дзён.

Хоць кіраўнікі спецслужбаў казалі, што баевікі ўжо ў дарозе, зарэгістраваныя на рэйс, спыненне аперацыі можа прывесці да правалу.

Але прэзідэнт Зяленскі падтрымаў Ермака і загадаў перанесці аперацыю на 30 ліпеня.

Украінскія разведчыкі падазраюць, што пасля гэтага адбыўся зліў інфармацыі ў Федэральную службу бяспекі Расіі. Вынікам было затрыманне наймітаў у Мінску і іх перадача Расіі.
29-гадовы дырэктар музея з Ваўкавыска, які адмовіўся падпісаць пратакол на выбарах, знойдзены мёртвым -- @nashaniva

29-гадовы Канстанцін Шышмакоў, дырэктар Ваўкавыскага ваенна-гістарычнага музей ім Баграціёна, знойдзены мёртвым.

Шышмакоў быў адным з двух членаў камісіі на ўчастку ў Ваўкавыску, які адмовіўся падпісаць пратакол на выбарах.

Наступны тыдзень ён быў у адпачынку, а 15 жніўня выйшаў на працу. У канцы таго ж дня ён пазваніў жонцы, каб сказаць: «Я здесь работать больше не буду, еду домой». І прапаў.
29-гадовы Канстанцін Шышмакоў, дырэктар музея з Ваўкавыска, які адмовіўся падпісваць пратакол на выбарах, пасля чаго прапаў і быў знойдзены мёртвым. Фота з сямейнага альбома.
В Могилеве на площади Ленина около здания облисполкома многолюдно. Здесь собрались те, кто за Лукашенко.

Митинг добровольный, конечно — ведь по закону никого нельзя принуждать к участию. Правда, весь день сегодня TUT.BY некоторые работники организаций сообщают о том, что их заставляют ехать и угрожают увольнением за отказ.
https://www.youtube.com/watch?v=00xefH0OzDU&feature=youtu.be

Капітан-пагранічнік звярнуўся да міліцыі і арміі: «Народ высказался, теперь ваша очередь»
⚠️ У Магілёве машына зьбіла ўдзельніка апазыцыйнага мітынгу, які праходзіць ля магілеўскага гарвыканкаму

Відавочцы кажуць, што за кіроўцам была дзяўчына, якая спачатку дэманстравала пальцамі зьняважлівыя знакі, а потым паехалі на чырвонае сьвятло і зьбіла аднаго ўдзельніка, а другі ўскочыў на машыну і на ёй праехаў з паўкілямэтры. Абодва зьбітыя не пацярпелі. Кіроўца зьехала. Выкліканыя супрацоўнікі ДАІ. Некаторыя кажуць, што каленях у яе ляжаў чырвона-зялёны сьцяг.

Цяпер перад гарвыканкамам сабралася да трох тысяч чалавек. Яны адмовіліся ісьці мітынгаваць на пляцоўку перад лядовым палацам, дзе пляцоўку афіцыйна выдаў гарвыканкам, каб «не сутыкаць ілбамі» з удзельнікамі праўладнага мітынгу. Пратэстоўцы выстраіліся ўздоўж праезнай часткі і скандуюць традыцыйныя для апошніх дзён лёзунгі
Члены Каардынацыйнай рады пры Ціханоўскай на першай прэс-канферэнцыі, злева направа: былы міністр культуры Павел Латушка, Марыя Калеснікава ад штаба Віктара Бабарыкі, Вольга Кавалькова ад Хрысціянскай дэмакратыі, давераная асоба Ціханоўскай, юрыст Максім Знак і кіраўнік бастуючых Трактарнага завода Сяргей Дылеўскі. Фота @nashaniva (Стрым з прэс-канферэнцыі — вышэй)
Максім Знак, член Каардынацыйнай рады: "Члены Рады абяруць прэзідыум, могуць быць рэкамендацыі з боку Святланы Ціханоўскай, але працэдура дэмакратычная, прэзідыум абіраецца самой Радай. Пасля гэтага Рада арганізоўваае працу ў рабочых групах, ініцыюе працэсы".
Максім Знак, член Каардынацыйнай рады: "Няма мэты захопу ўлады незаконным шляхам, няма закліку да масавых беспарадкаў, а ёсць мэта забеспячэння згоды ў грамадстве і прыняцце грамадзянскай супольнасцю мераў, якія супольнасць можа прыняць дзеля таго, каб вырашыць крызіс".
Марыя Калеснікава, член Каардынацыйнай рады, адносна спроб Лукашэнкі настроіць Расію супраць беларускай апазіцыі: "Хачу ўдакладніць, цяпер будуць маніпуляцыі ад прэзідэнта, што мы нейкім чынам спрабуем пагоршыць адносіны з Расеяй. Не. Нам выгадна мець зносіны з усімі краінамі-партнёрамі. Мы нацэленыя на прагматычную працу і партнёрства з усімі краінамі".
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
На плошчы Незалежнасці сабралася ўжо пад тысячу чалавек. Людзі скандуюць: "Лукашэнку ў аўтазак", "Сыходзь", "Жыве Беларусь!", "Пока мы едины, мы не победимы". @nashaniva