Наша Ніва
26.5K subscribers
62K photos
9.47K videos
2 files
47.8K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Праўладныя селебрыціз сёстры Груздзевы не вераць, што АМАП мог біць і затрымліваць людзей проста ў краме. Кажуць, што гэта правакацыя і што з імі заўсёды добра абыходзіліся.

@nashaniva
На плошчы збіраюцца топ-чыноўнікі — прыйшоў мэр Мінска Анатоль Сівак, ёсць і міністр унутраных спраў Юрый Караеў, праўда, не ў форме. Галоўная інтрыга, ці прыедзе Лукашэнка.

Амапаўцы доўга дапытвалі Наталлю Эйсмант, бо не зразумелі, хто яна такая — карэспандэнт @nashaniva
На пешаходных мастах цераз МКАД павязаныя бел-чырвона-белыя шарыкі @nashaniva
Мітынг пачаўся. Выступае Генадзь Давыдзька. Тэатральным голасам: «Беларусь — гэта мы! Мы павінны выступіць за гаранта нашай незалежнасці і свабоды».
Гайдукевіч з трыбуны расказвае пра магчымасць паўторных выбараў. «Але вырашаць павінен парламент, а не вуліца»
Жанчына прабілася ў першыя шэрагі і перабівае выступоўцу: «Фальсіфікацыі даказаныя!»

«Калі ласка, сыдзіце адсюль!» — умаляе Давыдзька. «Бе-ла-русь», — скандзіруе натоўп
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Калоны дэманстрантаў з нацыянальнымі сцягамі рухаюцца ў бок цэнтра Мінска з Каменнай Горкі.

@nashaniva
Выступоўца на лукашэнкаўскім мітынгу: ГАНЬБА ТЫМ, ХТО ТАК ПАДЛІЧВАЎ ГАЛАСЫ! ХТО ЛІЗНУЎ ЗАДНІЦУ, БЛІН! НАВАТ КАЛІ ЛУКАШЭНКА ВЫЙГРАЎ, ГЭТА НЕ 80%. ЖОПАЛІЗЫ!
Міністр Караеў — карэспандэнту @nashaniva: Адбываецца сцэнар каляровай рэвалюцыі. Дзяўчынкам плацяць па 30-60 рублёў. Яны ўжо б'юцца за грошы.

У адстаўку Караеў не сыдзе, як прапанаваў Латушка, кулю таксама не пусціць, як казаў Някляеў, бо будзе грамадзянская вайна. Зноў сказаў, што яму шкада загінулага, а яшчэ больш пабітых.
Жанчына з Берасцейшчыны пачала з таго, што супраць беспарадкаў. Але скончыла эпічна:

У мяне ёсць мара. Я ніколі не была на моры. Дарагія мае, дапамажыце мне ажыццявіць мару! Калі ласка! — @nashaniva
У Лондане памёр 29-гадовы ўнук Нурсултана Назарбаева. Афіцыйная версія — спыненне сэрца.

Паўгода таму Айсултан Назарбаеў папрасіў палітычны прытулак у Лондане.
Сёстры Груздзевы са сцэны расказалі, што першая спроба Майдана адбылася ў іх сацсетках. А пасля ў дэстабілізацыю Беларусі ўклалі мільярд даляраў — @nashaniva
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
На плошчу са скандаваннем "Беларусь — гэта мы!" падыходзяць новыя калоны.

@nashaniva
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Тым часам, людзі з бел-чырвонымі-сцягамі сцякаюцца ў цэнтр Мінска.

@nashaniva
Карэспандэнты @nashaniva паведамляюць, што шматтысячныя калоны дэманстрантаў з нацыянальнымі сцягамі рушаць у цэнтр сталіцы з усіх раёнаў — Трактарны завод, Уручча, Грушаўка, Малінаўка, Пушкінская…

Сілавікоў у цэнтры не відаць.
Паглядзіце, у якой атмасферы праходзіць лукашэнкаўскі мітынг на Плошчы Незалежнасці. Фоты Надзеі Бужан. @nashaniva