Наша Ніва
27.3K subscribers
59.7K photos
9.23K videos
2 files
45.4K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Давераная асоба Лукашэнкі, старшыня "Беллегпрама» Таццяна Лугіна: Трэба фармаваць групы па перамовах, і ўлада пачуе незадаволеных
Адзін з найлепшых баскетбалістаў Беларусі Ягор Мешчаракоў падтрымаў мірныя пратэсты і заклікаў іншых спартоўцаў не маўчаць.
У Касцюкоўцы пад Гомелем сотні чалавек развітваюцца з Аляксандрам Віхорам, які загінуў пасля затрымання АМАПам
Некаторыя ўдзельнікі пралукашэнкаўскага мітынгу, чакаючы ў скверы, слухаюць на тэлефонах зварот Ціханоўскай — карэспандэнт @nashaniva
Ва Уруччы, дзе штодня збіраюцца масавыя ланцугі салідарнасці, бел-чырвона-белы сцяг з'явіўся на вялізным рэкламным шчыце БелАЗа.

Фота чытача @nashaniva
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Каля 400 чалавек чакалі каманды ў скверы на Бабруйскай. Нарэшце частку запускаюць на плошчу. Ім сігналяць машыны.

@nashaniva
Што зараз з Раманам Зайцавым, у якога падчас пратэстаў на стэле прыляцела граната

Фотаздымкі з Раманам Зайцавым, які ляжыць на траве ўвесь у крыві, у першыя суткі пасля выбараў абляцелі ўсе тэлеграм-каналы. Падчас разгону пратэстоўцаў, якія сабраліся ля стэлы 9 жніўня, проста ля яго ўзарвалася святлошумавая граната. Раман атрымаў пашкоджанне лёгкага, рваныя раны ад аскепкаў, удар сэрца, чэрапна-мазгавую траўму. Маладому чалавеку адарвала дзве фалангі пальцаў на правай руцэ. Два дні ён правёў у медыкаментознай коме. Пра тое, як ён пачуваецца цяпер, нам распавяла яго жонка Аліна.

Аліна і Рома ў шлюбе ўжо сем год. Пазнаёміліся яны ў горацкай гімназіі, але сустракацца пачалі пасля яе сканчэння. Рома напісаў Аліне ў інтэрнэце, павіншаваў з днём народзінаў. Праз тры месяцы маладыя гулялі вяселле. У пары двое дзяцей: пяцігадовы сын і дачка, якой няма яшчэ і годзіка.

Нейкі час Раман працаваў настаўнікам фізкультуры ў школе, але грошай не хапала, таму ён пачаў ездзіць на заробкі ў Расію. Калі ж там увялі каранцін праз каранавірус, хлопец знайшоў працу ў Мінску ў будаўнічай сферы. Сям’я ўвесь гэты час заставалася ў Горках.

9 жніўня, расказвае Аліна, яна прадчувала, што здарыцца нешта кепскае.

“Рома павінен быў прыехаць на выходныя 8–9 жніўня ў Горкі, каб прагаласаваць, але з працай не атрымлівалася. Ëн прасіў, каб хоць я прагаласавала, для яго гэта было важна. Увесь дзень у мяне было кепскае прадчуванне, я мужу так і сказала: “Нешта сёння здарыцца. Глядзі нічога не ўчыні”. Рома мяне супакоіў, і мы з дзецьмі ляглі спаць, тым больш інтэрнэт не працаваў”, – кажа Аліна.

У дзве гадзіны ночы Аліне патэлефанавала сястра з Чэхіі, сказала, што ў тэлеграм-каналах з’явіліся фотаздымкі з хлопцам, вельмі падобным да Ромы.

“Я набрала Рому, ён быў недаступны. Пачала абтэлефаноўваць бальніцы, мне пацвердзілі, што ён у 2-й гарадской лякарні на экстрэннай аперацыі. Дзяжурны доктар сказаў, што эпікрыз у Ромы – на вялікі ліст. Шанцы былі невялікія: стан мужа быў цяжкі”, – распавядае Аліна.

Пазней Рому перавялі ў ваенны шпіталь, цяпер ён знаходзіцца там. Як толькі ён прыйшоў у сябе і яго дазволілі наведваць, Аліна часова перабралася ў Мінск. Дзеці засталіся з бабулямі.

“Стан мужа здавальняючы, ён ужо можа сам перасоўвацца па палаце. Але пакуль яму цяжка размаўляць, ён дрэнна чуе (Рому чакае аперацыя на вушах). У яго страшныя раны на грудзях – там проста дзіркі – і адарваныя другі і пяты пальцы. Я, праўда, жартую, што той, на якім трэба насіць пярсцёнак, у яго цэлы, так што ўсё нармальна. А шнары ўпрыгожваюць мужчыну. Бліжэйшы месяц дакладна Рома правядзе ў бальніцы. А далей будзе бачна – пакуль ніхто не можа сказаць”.

Аліна кажа, што муж вельмі перажывае, што ўсё так здарылася, што ён пакінуў сям’ю без карміцеля. Іх ратуе падтрымка сяброў, знаёмых з розных куткоў свету і калег.

“Рома не тое што глыбока цікавіўся палітыкай, але выбары яго чаплялі моцна. Ставіў у прыклад Польшчу, якая некалі была бяднейшай, а цяпер туды ўсе ездзяць на заробкі. Казаў, што і нам патрэбны новы прэзідэнт, што трэба, нарэшце, перастаць жыць “у дупе”. Казаў, што трэба галасаваць за Святлану Ціханоўскую. Рома быў за перамены. І калі ўсё так здарылася, столькіх людзей пакалечыла – відавочна, што яны нам асабліва патрэбныя”, – тлумачыць Аліна.


Падтрымаць сям’ю ў гэты момант можна, перавёўшы грошы Аліне на картку:
5470 8700 4914 5739 (тэрмін дзеяння 11/21)

У бліжэйшыя дні сям’я таксама адкрые рахунак у банку – мы адразу паведамім яго. Таксама Аліна просіць адгукнуцца кожнага, хто можа падказаць добрага адваката, аказаць юрыдычную кансультацыю. @nashaniva
На плошчы Незалежнасці сабраліся каля 3 тысяч чалавек. Яны скандуюць "За Бацьку!", "За Беларусь!" і "Фашист не пройдёт!"

@nashaniva
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Праўладныя селебрыціз сёстры Груздзевы не вераць, што АМАП мог біць і затрымліваць людзей проста ў краме. Кажуць, што гэта правакацыя і што з імі заўсёды добра абыходзіліся.

@nashaniva
На плошчы збіраюцца топ-чыноўнікі — прыйшоў мэр Мінска Анатоль Сівак, ёсць і міністр унутраных спраў Юрый Караеў, праўда, не ў форме. Галоўная інтрыга, ці прыедзе Лукашэнка.

Амапаўцы доўга дапытвалі Наталлю Эйсмант, бо не зразумелі, хто яна такая — карэспандэнт @nashaniva
На пешаходных мастах цераз МКАД павязаныя бел-чырвона-белыя шарыкі @nashaniva
Мітынг пачаўся. Выступае Генадзь Давыдзька. Тэатральным голасам: «Беларусь — гэта мы! Мы павінны выступіць за гаранта нашай незалежнасці і свабоды».
Гайдукевіч з трыбуны расказвае пра магчымасць паўторных выбараў. «Але вырашаць павінен парламент, а не вуліца»
Жанчына прабілася ў першыя шэрагі і перабівае выступоўцу: «Фальсіфікацыі даказаныя!»

«Калі ласка, сыдзіце адсюль!» — умаляе Давыдзька. «Бе-ла-русь», — скандзіруе натоўп
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Калоны дэманстрантаў з нацыянальнымі сцягамі рухаюцца ў бок цэнтра Мінска з Каменнай Горкі.

@nashaniva
Выступоўца на лукашэнкаўскім мітынгу: ГАНЬБА ТЫМ, ХТО ТАК ПАДЛІЧВАЎ ГАЛАСЫ! ХТО ЛІЗНУЎ ЗАДНІЦУ, БЛІН! НАВАТ КАЛІ ЛУКАШЭНКА ВЫЙГРАЎ, ГЭТА НЕ 80%. ЖОПАЛІЗЫ!
Міністр Караеў — карэспандэнту @nashaniva: Адбываецца сцэнар каляровай рэвалюцыі. Дзяўчынкам плацяць па 30-60 рублёў. Яны ўжо б'юцца за грошы.

У адстаўку Караеў не сыдзе, як прапанаваў Латушка, кулю таксама не пусціць, як казаў Някляеў, бо будзе грамадзянская вайна. Зноў сказаў, што яму шкада загінулага, а яшчэ больш пабітых.