НАША МАЯК🙂ВКА
1.31K subscribers
2.11K photos
87 videos
1 file
464 links
От Денисовской и Соколянки, до Козырево и Камвольного. Всё самое интересное о жизни района здесь.

📝 Присылайте ваши новости и сообщения нашему боту @nasha_majakovka_bot
Спасибо за ваше активное участие!
Download Telegram
Дзелімся выдатнымі здымкамі з дрона, якія даслаў нам наш чытач 😻

Перад вамі – Лошыцкі яр. Гэта ўрочышча, якое знаходзіцца паміж “Камволем” і Лошыцай-4, у межах вуліцы і завулка Маякоўскага, вуліцы Каганца і чыгункі на Гомель. А яшчэ праз яго аднекуль з Малінаўкі цячэ рэчка Лошыца, якая сустрэнецца са Свіслаччу ўжо на тэрыторыі Лошыцкага парка.

🤷‍♀ Пра гэтую частку нашага раёна мала што вядома, яна рэдка трапляе ў навіны, а значная частка тутэйшых жыхароў там ніколі і не бывала. Але як раз нядаўна Лошыцкі яр у навіны трапіў: на яго тэрыторыі плануецца зрабіць ландшафтна-забаўляльны парк 🌳 плошчай аж 45 га.
🤔 Пакуль што не зразумела, як той парк будзе выглядаць. Мы пашукалі горадабудаўнічыя праэкты, каб зразумець хоць прыблізна. Чамусьці парк раздзелены на два праэкты: частка паміж ракой і “Камволем” тут, частка паміж ракой і Лошыцай тут. Але ўяўленне атрымаць мы змаглі 😊

Тэрыторыю можна ўмоўна падзяліць на тры часткі:

1⃣ Паміж “Камволем” і ракой. Там як раз і абяцаюць ландшафтна-забаўляльны парк.

2⃣ Уласна само Ўрочышча “Лошыцкі яр” з іншага боку ракі, адмежаванае магістраллю 3-га кальца, якую плануюць правесці праз увесь гэты ўчастак.

3⃣ Зялёная зона, якая ў плане абазваная як “прагулачны парк жылога раёна Лошыца”, са спартыўным комплексам на ёй.

Цікава, што, калі верыць Вікіпедыі, у 2009 годзе ўлады ўжо спрабавалі пабудаваць тут новую дарогу, але сутыкнуліся з незадаволенасцю грамадства і адступілі.
А чаму грамадства было не задаволенае новай дарогай?

Усё банальна і 😭 сумна: траса была спраектаваная такім чынам, што мусіла разбурыць мемарыял ахвярам сталінскіх рэпрэсій, які тут знаходзіцца.

Увогуле, мемарыял – напэўна, асноўная адметнасць гэтага ўрочышча. Калі загугліць “Лошыцкі яр”, практычна ўсе спасылкі вывядуць на аповяд пра трагічныя падзеі 1937 – 1941 гадоў.

Вікіпедыя кажа:

Лошыцкі яр (Чорны Яр) — урочышча на ўскрайку Мінска, дзе ў аднайменным яры праводзіліся масавыя расстрэлы органамі НКУС у 1937—1941 гадах. Колькасць ахвяр на сённяшні дзень дакладна невядомая, але паводле ацэнак там знаходзяцца ад 7 да 10 тысяч рэпрэсаваных. З мэтай схаваць сляды сталінскіх рэпрэсій у 1988 годзе Лошыцкі яр быў часткова засыпаны, а на яго месцы пабудаваны гаражны каператыў. У 1990-х гадах высілкамі грамадскасці ў Лошыцкім яры ўсталяваны Крыж мучанікам.

Гэты крыж там стаіць і дагэтуль. Спадзяемся, мемарыял упарадкуюць разам з урочышчам. Тым болей, калі верыць праэктам, гаражы там павінны знесці 🙏
​​Мы уже не раз писали о том, что сезон осенних ярмарок в самом разгаре.

Важная информация для наших пожилых соседей:

☝️Ветеранам, одиноким пенсионерам и инвалидам бесплатно помогут с доставкой сельхозпродукции с ярмарок.

Оставить заявку можно, позвонив в территориальный центр соцобслуживания нашего района по телефонам:

📞 317-48-23 или 395-40-83

🤷‍♀️ Не дозвонились по этим номерам?

Набирайте в городской центр соцобслуживания:

📞 Гор. 318-32-32, 317-32-32;
📞 Моб. +375 (29) 367-32-32, +375 (33) 603-32-32.

🙏 От редакции.

Пожалуйста, не забывайте о тех, кто рядом с вами и кому трудно о себе позаботиться 👵. Помогите пожилым соседям оформить заявку или предложите своими силами дотащить мешок картохи до их квартиры. Польза будет двойная: и человеческая благодарность, и физическая нагрузка на свежем воздухе! 💪

📝 А если не очень хорошо знакомы с соседями или стесняетесь предложить им такую помощь, то можно просто распечатать эту информацию на принтере и поместить на инфостенде вашего подъезда. Думаем, многие пожилые маяковцы мысленно скажут спасибо за это малое, но такое доброе дело.
🧐 Мы тут яшчэ раз прагледзелі фатаздымкі з дрона, якія даслаў нам чытач. Калі меркаваць па іх, нейкая актыўная будоўля на тэрыторыі Лошыцкага яра ўжо пачалася. Увесну тут яшчэ ўсё зелянела і дзічэла (і фоткі са спадарожніка гугл-мэпс з гэтым згодныя), а цяпер некалькі разварочаных лакацый 🚜

І нешта яны не падобныя да будоўлі паркавага комплексу.
Цікава, што гэта будуецца?
Дарэчы, ёсць цудоўная нагода наведаць Лошыцкі яр у гэтую пятніцу: там пройдзе чарговы плогінг-забег.
🏃‍♀ Старт у 17:00. Падрабязнасці чытайце 👉 па спасылцы.

Мы ўжо пісалі раней, што такое плогінг: гэта бег трусцой з паралельным зборам смецця. І для здароўя карысна, і прырода ўдзячная за добрую справу.

💪 Парачка нашых чытачоў ужо выбіралася на такі забег па Лошыцкім яры ўвесну, мы нават рабілі пра гэта рэпартаж.

Запрашаем усіх далучацца і гэтым разам. Заадно пафоткайце там яшчэ і пашпарты аб'ектаў на будоўлях, калі будзеце побач прабягаць 😊 Бо вельмі цікава, што там за будоўля, а часу на выведку ў рэдакцыі зараз мала 🥺 Мы ўжо ведаем, што бліжэйшая да нас пляцоўка – гэта будучая стараабрадная царква. А праз раку што вароцяць? 👀

P.S. Фота таксама нашага чытача. Яно добра ілюструе стан Лошыцкага яра: і прыгожа, і завалена, і забыта.