НАША МАЯК🙂ВКА
1.31K subscribers
2.11K photos
87 videos
1 file
464 links
От Денисовской и Соколянки, до Козырево и Камвольного. Всё самое интересное о жизни района здесь.

📝 Присылайте ваши новости и сообщения нашему боту @nasha_majakovka_bot
Спасибо за ваше активное участие!
Download Telegram
Мы много раз видели экзотические средства передвижения по воде.
Катамараны, гидроциклы и пр.

Уверены, что водный 🚜 бульдозер мало кто видел 😉

Прямо сейчас по реке в районе ул. Денисовская ПЛАВАЕТ чудо техники. Капитан судна, с тысячью чертей на устах и бутылкой рома в руке, не только наслаждается морской прогулкой, но и очищает дно реки от мусора и ила.
Нас сёння зноўку запрашаюць суседзі са спартыўнага чата 😊

⚽️ Гуляем у футбол з суседзямі!

📅 2 ліпеня (пятніца)
20:00 (размінка а 19:45)
🌍 Лошыцкі парк
👉 https://yandex.ru/maps/org/203871881739
👫 5х5 ці 6х6 (або 7х7 з заменамі)
💰 бясплатна (мячы і манішкі - ад арганізатараў)
✍️ запіс у чаце (пад замацаваным паведамленнем)
https://t.me/sportmayakovka

🤝 Прыходзьце самі і прыводзьце суседзяў і сяброў!
#Наша_афіша

Нешта мы сёння спазніліся 🙄 з афішай на выходныя, але калі вы раптам яшчэ не прыдумалі, чым сябе заняць: карыстайцеся!

⛵️ Калі хочаце зваліць на выходныя з горада, вось вам нетрывіяльны варыянт: парусны лагер на Браслаўскіх азёрах. Ён там аж да восені, прыязджаць можна ў любы час. Па выходных абяцаюць парусныя раллі 🏄‍♀

🧸 Батанічны сад на ўсе выходныя зойме TOYDAY – гульнявы сямейны фэст. Мы пра яго ўжо пісалі, адзначым толькі, што раім звярнуць увагу на выступ бэбі-тэатра “Бусы” і канцэрт “Нагуаль”.

🎨 У Мінску запрацавала новая культурная прастора “Арт Фабрыка”, а на ёй – выстава жывапісу Уладзіміра Кандрусевіча “Opus Magnum. Initium”.

🎬 Аматары вялікіх экранаў могуць схадзіць на чулую “Амелі”, якая выходзіць у паўторны пракат, ці на балет Theatre HD: у нядзелю пакажуць “Парк” Анжэлена Прэльжакажа. Мінская публіка бачыла творчасць французскага харэографа ўжывую пару гадоў назад, цяпер хоць на экране паглядзім 🤓

💃 А скончыць выходныя прапануем танцамі ў Корпусе, які нас усіх любіць ❤️
Учора сонца расшчодрылася на агністы 🌇 захад. Сёння яно, напэўна, вырашыла ўзяць адпачынак.

Прыемных выходных, суседзі!
Друзья!

Мы к вам за советом.
Есть у нас такая рубрика: #потеряшка. И чаще всего в ней ищут или находят 😸 котиков.

Сейчас эти четвероногие товарищи почему-то стали злоупотреблять доверием и слишком часто теряться и находиться: наш бот регулярно получает от них сигналы sos.

Например, два новых объявления:

🐈 У нас сегодня на Авроровской котик выпал из окна и пропал, мог убежать на Балтийскую/Солнечную. Рыжий, достаточно крупный, откликается на Лукас.
+375 29 195 94 95

🐈 Дорогие соседи. Может быть, кто-то ищет потеряшку: небольшой котик? кошечка? белый с красным ошейничком и серый полосатый сидят на дереве у входа в 142 садик.

Так вот.У нас к вам вопрос: будем постить потеряшек и дальше, или отправим котиков в дворовые чаты?

И напишите вообще, про что вам интересно тут читать, чего не хватает, а где перебор и уже достало. Благодаря обратной связи мы станем чуточку лучше 😇 Наверное 🤪
Доброе утро, Маяковка! Надеемся, ваши выходные тихи и безмятежны, но про оранжевый уровень опасности от метеорологов не забывайте. И зонтики с надувными лодками не забывайте тоже! ☔️

Вот такой красивый рассвет прислала нам подписчица 😍

Фото: Алеся.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#наш_свет

Нашыя падпісчыкі не раз заўважалі, што па Свіслачы плавае 🦦 «нейкая выдра».

Учора «выдра» была заспетая за паяданнем 🥖 батона! Рэшткі ведаў са школьнай біялогіі нагадвалі, што выдры – драпежнікі і на батон не мусяць спакушацца.

Лёгкі гуглёж пацвердзіў здагадкі – гэта не выдра. Выдры з сямейства куніцыных, больш буйных памераў і маюць зусім іншы хвост. А тут яўна нейкі 🐭 грызун.

З водных грызуноў мы прыгадалі андатру, нутрыю і водную палёўку. Палёўку адразу адмялі – яна занадта дробная ў параўнанні з гэтым зверам. Нутрыя, наадварот, занадта буйная – даўжыня яе цела 50-60 см, і водзіцца яна больш у паўднёвых шыротах.

А вось андатра як раз прыплыла з Паўночнай Амерыкі і да нашага клімату больш звыклая. І па памерах падыходзіць: яе даўжыня звычайна 23 – 36 см. Карацей, мы схіляемся да таго, што гэта андатра. Тым болей, апошнім часам у смі з'яўляюцца навіны, што гэтых звяруг знаходзяць то тут, то там па Мінску.

Ёсць у нас сярод падпісчыкаў ратолагі (спецыялісты па грызунах)? 🧐 Гэта андатра?
А у нас очередная #потеряшка, но на этот раз не котик!

На авроровской найдена карта альфа-банк.


Контакт для связи: @Dismontare

*картинка для привлечения внимания 😊
Тачку на пракачку.

🎰 Перш за ўсё аўтар паста абяцае пераможцу віктарыны цукерку. Ну ці мо банку халоднага піва.

Гэта не наш раён, але на самай мяжы. Стаіць каля станцыі тэхнічнага абслугоўвання. Хто першы адгадае месца – той і ёсць пераможца.

Нагадваем: стаіць каля СТА. Але хлопцы-механікі не спяшаюцца брацца за працу. І іх можна зразумець: як упрыгожыць ідэал?

Пад уплывам моды мы часта страчваем пачуццё густу. Нам пачынаюць падабацца адпаліраваныя да узроўню люстэрка Мазірацці; мы ўважліва сочым, каб пасля рамонту ўсе куты ў кватэры былі прамымі; мы нават падстрыгаем дрэвы, каб яны прымалі геаметрычныя формы.

Але што б ні рабіў чалавек, нават калі гэта будзе найвядомейшы італьянскі дызайнер, прырода заўжды пераможа і зробіць прыгажэй. Таму трэба за ёй сачыць і шукаць натхнення. Вось пабачыце: праз 5-10 год з’явяцца аўто з пакрыццём, падобным да ракавінак.

Памятайце – прыгажосць выратуе свет. Шануйце яе. Фоткайце. Дасылайце нам. Ну а мы паспрабуем выратаваць свет. Узброіўшыся выключна прыгажосцю.
🦠 У Кароне адчыніўся пункт вакцынацыі супраць каронавіруса. Мы вырашылі схадзіць у выведку 🤓

Пункт знаходзіцца на другім паверсе гандлёвага цэнтра, каля Бусліка, у пакоі маці і дзіця. Знайсці яго было не так проста, бо на першым паверсе няма нават намёка, куды ісці. Але мы ўпартыя.

У абвестцы пазначана, што прышчапляюць Спутнікам і кітайскай вакцынай. Пакуль што кітайскай няма. Але яна, можа, калі-небудзь з’явіцца...

Перад намі была чарга ў пару чалавек, але яна хутка прайшла. Яшчэ пару чалавек цікавіліся наяўнасцю кітайскай вакцыны і 🤷‍♀ расчаравана сыходзілі.

Працэс вакцынацыі даволі хуткі: з табой праводзяць кароткую апытанку пра стан здароўя, мераюць тэмпературу і сатурацыю, размарожваюць вакцыну (просяць пачакаць тры хвіліны ў калідоры) і 💉 колюць. Потым зноў адпраўляюць у калідор пасядзець хвілін 20 і, упэўніўшыся, што з табой усё добра, адпускаюць.
🏥 За другой порцыяй вакцыны праз 21 дзень трэба будзе ісці ўжо ў паліклініку. І тут ❗️ важны момант: у Кароне працуюць па зменах дзве брыгады: з 11-й паліклінікі і 6-й (яна побач з КЗ “Мінск”). Таму, калі хочаце за другой порцыяй ісці менавіта ў раённую паліклініку – удакладняйце адразу. Зато ў брыгадзе з 6-й малады і сімпатычны доктар 😻

Варыянт з вакцынацыяй у ТЦ зручны для тых, хто абслугоўваецца ў паліклініцы далёка ад месца пражывання і не знаходзіць часу да яе даехаць. А так за другой порцыяй табе ўсё роўна не трэба будзе ехаць – накіруюць у бліжэйшыя паліклінікі на раёне.

📜 Сертыфікат аб вакцынацыі можна будзе набыць у паліклініцы, каштуе ён 5 рублёў. Сама вакцынацыя бясплатная. З сабой не забудзьце пашпарт.

🥒 Будзьце здаровыя і не хварэйце!
Беларусы любяць святы. Так любяць, што святкуюць іх двойчы! 🥳 Ёсць у нас дзве Пасхі і два Раства - каталіцкія і праваслаўныя, ёсць Новы год і Стары Новы год, а ёсць яшчэ і два Купаллі!

☀️ Ад пачатку Купалле было язычніцкім святам: яно прысвечанае летняму сонцавароту. І святкавалі яго ў самую кароткую ноч года.

Потым прыйшло хрысціянства, але яно не так і лёгка распаўсюджвалася на нашай тэрыторыі, паганскія вераванні моцна трымаліся. Нават яшчэ ў пачатку 20 стагоддзя ў цэнтры Мінска (недалёка ад нашага раёна, дарэчы) дзейнічала паганскае капішча, і яно было запатрабаваным сярод менчукоў. А дабілі яго ўжо толькі саветы.

Царква разумела, што перабіць мясцовыя вераванні вельмі няпроста, таму вырашыла іх "узначаліць" і пад буйныя святы падвесці хрысціянскую аснову. Так і атрымалася, што адзначаем разам паганскія Каляды з Раством, Купалле з Іванам Купалам і некаторыя іншыя язычніцкія святы з хрысціянскай шліфоўкай 🙃

А Купалле прымеркавалі да дня Іаана Хрысціцеля, якога празвалі Купалам, бо ён "купаў" Хрыста.
Дык калі трэба адзначаць Купалле? 🤔

Традыцыйнае славянскае Купалле прывязанае да пэўнага астранамічнага дня - летняга сонцаварота.

Самая кароткая ноч 🌔 была на 21-е чэрвеня. Некаторыя Купаллі пачалі адзначаць ужо ў гэты дзень, але звычайна зараз святкаванне пераносіцца на бліжэйшыя выходныя, у гэтым годзе 26 чэрвеня шмат дзе праводзіліся Купаллі.

Дарэчы, нашыя продкі таксама не моцна замарочваліся з пэўнай датай, бо не мелі дакладных астранамічных прыбораў і самую кароткую ноч вызначалі прыблізна. Таму Купалле магло святкавацца некалькі разоў: сёння ў адной вёсцы, заўтра - у суседняй.

Хрысціянскае свята Івана Купалы адзначаецца ў ноч на 25 чэрвеня, а ў праваслаўнай традыцыі, з-за змены календара, яно ўвогуле пасунулася на 6-7 ліпеня.

А вы калі адзначаеце Купалле?
Прывітанне, сябры!

Памятаеце, мы пісалі раней пра Горад птушак у нашым раёне?

У гэтую суботу арнітолагі арганізоўваюць там экскурсію, якую мы раім наведаць:

"Ужо трохі ведаеш птушак і хочаш навучыцца вызначаць іх па галасах? 🎶
🙋‍♀️ Прыходзь 10 ліпеня на птушыную экскурсію "Галасы птушак" у Мінску ад Водна-балотнага цэнтра АПБ.

Арнітолаг Анастасія Кузьмянкова правядзе экскурсію па экасцежцы "Горад птушак" і ў Лошыцкім парку, на практыцы пакажа, як адрозніваць птушак па галасах.

🐦 Экскурсія платная, частка прыбытку пойдзе на ахову дзікай прыроды Беларусі".

Падрабязнасці чытайце тут:
https://t.me/ptushki/1219
#потеряшка

Из наших домовых чатов:

Вчера в районе Надеждинской и Маяковского 14-16 бегала собака с ошейником. Светло коричневая, ласковая. Ошейник светло зеленый(тряпичный). Не успели сфотографировать, но может ищет кто?
​​Ну да, мы снова про COVID-19 🤒

Вчерашний поход в ТЦ Корона-Сити на Денисовской впечатлил автора этого поста отнюдь не шопингом в Буслике. Удивило огромное количество покупателей, игнорирующих обязательное ношение масок 😷
Перепроверили в общественном транспорте — те же лица, только в профиль.

🤔 Так может, это правило отменили? Нет, действует. Везде висят объявления, а ограничения никто не снимал.

🧐 Пандемия пошла на спад?
Тоже мимо. Количество смертей от коронавируса не уменьшается. Ежедневно от ковид умирает в среднем около 10 беларусов (и это по официальной статистике, уровень доверия к которой, по ощущениям редакции, среди населения не очень высок).

🤔 Уже все привились и бояться нечего?
Опять промах. Охват населения вакциной от короны продолжает оставаться на уровне самых отсталых африканских стран.

Давайте попробуем разобраться, что нам мешает использовать маски и о чем говорят последние исследования ученых на тему распространения COVID-19.

Но для начала небольшой опрос и викторина среди наших читателей 👇