Нашая Хваля
466 subscribers
17.5K photos
2.62K videos
3 files
954 links
Вітаем на новым ТГ-канале Белсату! Сябры, гэтае месца – для вас! Для нашых гледачоў і чытачоў. Тут пляцоўка, дзе вы можаце дзяліцца думкамі, крэатывам, акцыямі. Тут будзе ўсё найлепшае, што вы дасылаеце ў наш чат-бот @BelsatBot
Download Telegram
🕺💃 «Hučna Fest» — беларускае свята на беразе Віслы ў Варшаве.

Творчыя і літаратурныя пляцоўкі, канцэрт беларускіх музыкаў і "Жыве Беларусь". 🔥
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Каля «Амбасады Вольнай і дэмакратычнай Беларусі» (Арт-праект) у Бэрліне прадоўжылася акцыя ўшанавання знакамітых беларусаў з нагоды іх дзён народзінаў і чытанне іх твораў: 

Вацлаў Іваноўскі (7.6.1880-7.12.1943) меў усё сваё жыццё надзею ўбачыць Беларусь вольнай краінай і рабіў дзеля гэтага усё магчымае. Яму, палітычнаму і грамадскаму дзеячу, драматургу, доктару тэхнічных навук і міністру асветы БНР ва ўрадзе А. Луцкевіча, давялося перажыць савецкую, польскую і нямецкую акупацыі бацькаўшчыны.

З 1990-х г. у паглядзе на гэтую супярэчлівую фігуру пазначыліся прыкметныя карэктывы— у тым ліку дзякуючы працам гісторыка Юрыя Туронка. 16 снежня 2006 адбылося ўрачыстае адкрыццё на менскіх Кальварыйскіх могілках надмагільнага помніка В. Іваноўскаму.

Разам да вызвалення Бацькаўшчыны!

Жыве вольная Беларусь⚪️❤️⚪️!
Слава Ўкраіне💙💛!
Ізраіль пераможа🇮🇱!
"
У Вільні беларусы святкавалі Купалле разам са Святланай Ціханоўскай.

«Дзякуй беларусам і беларускам Вільні за сумеснае святкаванне Купалля, за цеплыню і пачуццё дому. Быццам у дзяцінстве ў бабулі ў вёсцы.
Цешуся, калі бачу, як мы захоўваем сваю культуру і гісторыю, дзе б не знаходзіліся».🔥🤍❤️🤍
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🐴 Коні ў Налібоцкай пушчы? Адкуль яны там?

Сюды іх завезлі з Нідэрландаў, але ў Налібоцкай пушчы жывёліны пачуваюцца так добра, што некалькі гадоў таму ў іх нават здарыўся бэбі-бум. 🙂
Вітаем у новым дні!

У Беларусі вільготна і цёпла: месцамі дажджы з навальніцамі,  узмацненне ветру.

Тэмпература  ад + 20 на захадзе да + 31  на паўднёвым усходзе.

У Менску кароткачасовы дождж.
Тэмпература  21 + 23  градусы.
☀️⛈️
Беларусы Шчэціна сабраліся на акцыю, каб падтрымаць палітзняволенных у Беларусі.

"Лукашенку чакае справядлівы суд ў Гаазе, а ўсе палітзняволенныя павінныя быць вольнымі!
Жыве Беларусь!" ✌️
Суды над абслугаю рэжыму. — рэфлексія ад актывістаў Чыжоўкі.

"А што ж гэта робіцца? То вядомы БРСМавец здрадзіў дзяржаве, то вышэйшы чыноўнік трапіўся на хабары, то дырэктар госпрадпрыемства ў сіза сядзіць, то паважанага міліцыянта затрымалі за тое, што бегаў без майткоў. Як так? Усё жыццё кралі, бралі хабар, фальсіфікавалі, пілі і ганьбіліся, але ж за 30 гадоў зразумелі адзінае правіла: не гнявіць галоўнага пацука.

І вось высвятляецца, што недазаконне недазаконнем, а законы прыроды ў пацучынай зграі працуюць добра. Грошай не хапае - ужо пачалі есці адзін аднаго.

І здаецца, звычайным беларусам ні горача ні холадна з той перабудовы харчовай піраміды, але прыемна. Цікава назіраць. Нават, ведаеце, хочацца пажадаць ім смачна есці.

Так што смачна есці, спадары пацукі. Чакаем эпічную фінальную бітву паміж губазікамі і кдб☺️.

Жыве Беларусь!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Для падмацавання добрага настрою: медзьведзяня гуляе з паветраным шарыкам. Ды як камічна! Паглядзіце. 😃❤️
Актывісты "Руху" у Варшаве зладзілі каля банку
"Santander" пікет пратэсту супраць дыскрымінацыі беларусаў
.

Днямі банк блакаваў шэраг аперацый для карыстальнікаў-беларусаў.