НАРОДНАЯ ГРАМАДА || STATKEVICH
555 subscribers
4.74K photos
674 videos
14 files
3.05K links
Канал партыі Мікалая Статкевіча
НАРОДНАЯ ГРАМАДА

Народная Грамада - сацыял -дэмакратычная партыя, адна з старэйшых партый Беларусі. Лозунг: Свабода, Справядлівасць, Салідарнасць.

Сайт - hramada.org

Чат - t.me/narodnaya_gramada_chat
Download Telegram
Наша Ира на свободе!

29 июня 2024 года, мы с радостью и облегчением поздравляем Ирину Счасную с её днём рождения и освобождением из лукашенковской пытальни (тюрьмы), где она провела почти 4 года! Спасибо всем СМИ, которые выдержали тишину и дали Ире покинуть Беларусь.

Ира, ты символ мужества и стойкости. Мы гордимся тобой и твоим несгибаемым духом. Твой путь к свободе напоминает нам, что вместе мы сможем преодолеть любые трудности. Беларусь будет свободной!

Добро пожаловать домой, Ира! Мы с тобой 🇧🇾
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Па стане на 14.20 па Менску службе "Хуткай гуманітарнай дапамогі" вядомыя не менш за 3 прозвішчы палітычных зняволеных, што вызваляюцца з калоній.
Forwarded from Баста!
Как минимум пятеро политзаключенных 3 июля были освобождены из колоний

Об этом сообщают доверенные источники @bnkbel. Они вышли на свободу раньше срока.
❗️Праваабаронцам «Вясны» дакладна вядома пра чацвярых палітзняволеных, якія сёння выйшлі на волю па амністыі

Сярод іх — дзве жанчыны і два мужчыны. Праваабаронцы падтрымліваюць інфармацыйную цішыню для бяспекі вязняў, таму пакуль не публікуюць прозвішчы гэтых людзей.

Інфармацыя пра іншых вызваленых правяраецца.

Калі вам вядома пра людзей, якія выйшлі сёння па амністыі, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo
Forwarded from dissidentby
#dissidentby

Радые Свабода паведамляе, што выйшаў на волю палітзняволены Рыгор Кастусёў, 67-гадовы старшыня Партыі БНФ. Вядома, што мужчына хворы на анкалогію, а ў пачатку красавіка 2024 г. Рыгору зрабілі аперацыю.

Рыгора Кастусёва асудзілі на 10 гадоў пазбаўлення волі, за кратамі ён правеў больш за 3 гады. Па справе таксама праходзілі Вольга Галубовіч і Дзяніс Краўчук, якія цалкам адбылі свае тэрміны. За кратамі застаюцца Аляксандр Фядута і Юрый Зянковіч.

Гэта ўжо пяты чалавек, які быў вызвалены сёння ў сувязі з амністыяй.

💬 Калі вам вядома нейкая інфармацыя пра вызваленне, а таксама дапамога, калі ласка, звяртайцеся да праваабаронцаў. Вы можаце напісаць нам па кантактах у апісанні каналу, а таксама на сайце stayrebel.fun.

Працягвайце падтрымліваць тых, хто ўсё яшчэ за кратамі і змагайцеся, пакуль усе не будуць вольныя!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from STATKEVICH // NARODNAYA HRAMADA (Helen Minskaya)
Каманда Мікалая Статкевіча партыі "Народная Громада" віншуе сябру партыі Паўла Севярынца "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Алену Янушкоўскую з Народзінамі🤍❤️🤍
Алена прыклад беларускага сумлення, справядлівасці і веры ў квітнеючую Беларусь. Арышты, штрафы, канфіскацыі маёмасці не пераканалі Алену ў тым, што неабходна спыніцца ў сваём імкненні жыць у вольнай, незалежнай Беларусі.
Сапраўдная донечка роднай зямлі!🤍❤️🤍
❗️Cлужбе «Хуткай гуманітарнай дапамогі» вядомыя 15 прозвішчаў (+1 непацверджанае) палітычных зняволеных, што трапілі пад вызваленне

Мы па-ранейшаму не называем імёны вызваленых палітвязняў з меркаванняў бяспекі, але можам падзяліцца некаторай інфармацыяй.

Тэрміны, якія засталося адбыць тым, пра чые вызваленне вядома:

5 чалавек – у межах месяца;
3 чалавекі – у межах 1 года;
5 чалавек – у межах 1.5-2 гадоў;
1 чалавек – у межах 2-3 гадоў;
1 чалавек – больш за 6 гадоў.

З тых, каго датэрмінова вызвалілі за апошнія два дні, вядома пра цяжкі стан здароўя толькі ў Рыгора Кастусёва.

Праваабаронцы падтрымліваюць інфармацыйную цішыню для бяспекі вязняў, таму пакуль не публікуюць прозвішчы астатніх вызваленых.
Палітзняволеную Паліну Шарэнда-Панасюк этапавалі на чарговую псіхіятрычную экспертызу.

Гэта ўжо чацвёртая падобная экспертыза з моманту яе затрымання.

Падрабязнасці: https://pozirk.online/ru/news/94057/

🗝 Без VPN
Россия вновь использовала воздушное пространство Беларуси для атаки Украины

https://dson6cgvys1hu.cloudfront.net/ru/naviny/rossija-vnov-ispolzovala-vozdushnoe-prostranstvo-belarusi-dlja-ataki-ukrainy.html
Заўтра, 7 ліпеня, у Вільні, на плошчы Кудзіркі ў 12:00, "Народная Грамада" сумесна з Dapamoga, былымі палітвязнямі і неабыякавымі людзьмі, удзельнічае ў акцыі салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі.

У лукашысцкіх турмах сёння знаходзіцца больш за 1536 чалавекі, прызнаныя палітвязнямі. Сярод іх – лідэр "Народнай Грамады" Мікалай Статкевіч, асуджаны на 14 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах асаблівага рэжыму, а таксама не менш як 8 партыйцаў.

Мікалай Статкевіч ужо 1497 дні пад вартай, больш за 1,5 гады ў рэжыме інкамунікада. Яго пераслед – яркае сведчанне жорсткасці і нечалавечнасці, лукашызму.

Мы павінны паказаць рэжыму лукашэнкі, што мы не змірымся з несправядлівасцю! Далучайцеся да акцыі ў Вільні і дайце знак усім палітвязням, што яны не пакінуты ў бядзе!

Свабоду ўсім палітвязням!!

Жыве Беларусь! 🔴
🇵🇱 Szanowni Państwo,

Dziękujemy wszystkim za ofiary na druk książki „Kocham Białoruś” autorstwa Pawła Sewerynca.

Rankiem 21 czerwca zebraliśmy 4116 z 4700 zł. To prawie 90% całej kwoty. Pozostało zebrać 584 zł.

Liczymy na Państwa wsparcie i druk książki w drugiej połowie sierpnia.

1. Numer konta: 93102049000000800235982714 (PKO Bank Polski)

2. Tytuł: Druk. P. Siewiarynieс

3. Odbiorca: Fundacja "Białoruska Chrześcijańska Demokracja".

Żyje Białoruś!
Żyje z Bogiem!


⚪️❤️⚪️ Шаноўнае спадарства,

дзякуем усім за ахвяраванні на друк кнігі Паўла Севярынца "Люблю Беларусь".

На раніцу 20 чэрвеня мы сабралі 4.116 з 4.700 злотых. Гэта амаль 90% ад агульнай сумы. Засталося сабраць яшчэ 584 злотых.

Спадзяемся на Вашую падтрымку і друк кнігі ў другі палове жніўня.

1. Нумар банкаўскага рахунку: 93102049000000800235982714 (PKO Bank Polski)

2. Мэта: Druk. P. Siewiarynieс

3. Атрымальнік: Fundacja "Białoruska Chrześcijańska Demokracja".

Жыве Беларусь!
Жыве з Богам!
Forwarded from STATKEVICH // NARODNAYA HRAMADA (Helen Minskaya)
БЕЛАРУСЬ ТАМ ДЗЕ ТЫ!

Беларусы, з Днём беларускай культуры!

Сардэчна віншуем усіх вас з гэтым цудоўным святам! Сёння мы ўшаноўваем багатую гісторыю, яркую культуру і таленавіты народ Беларусі.

Няхай гэты дзень стане падставай для гонару за нашу Радзіму, за яе ўнікальную мову, традыцыі і самабытнасць. Няхай кожны з нас, дзе б мы ні знаходзіліся, з цеплынёй успамінае родныя мясціны, любімыя песні і апавяданні, смачную ежу і гасціннасць беларускіх людзей.

Народная Грамада заклікае ўсіх вас захаваць і развіваць нашу культуру, перадаваць яе маладому пакаленню і з гонарам несці яе сцяг па ўсім свеце. Няхай беларуская мова гучыць, беларускія песні спяваюцца, а беларускія традыцыі жывуць!

Са святам!

Жыве Беларусь!

#Прэс-служба Партыі Народная Грамада
«Зніклыя, але не забытыя»

Выданне Thе Washington Post расказала пра беларускіх палітвязняў, якіх трымаюць у рэжыме інкамунікада:

👉🏻 https://www.washingtonpost.com/opinions/2024/07/05/dictators-disappear-political-prisoners-incommunicado-belarus/

«Пры Аляксандры Лукашэнку Беларусь часта служыла палігонам для выпрабаванняў розных метадаў рэпрэсій. Цяпер ён займаецца жорсткімі псіхалагічнымі катаваннямі, утрымліваючы палітычных зняволеных без сувязі з навакольным светам больш за год».

На сённяшні дзень мы нічога не ведаем пра:

Міколу Статкевіча 514 дзён
Максіма Знака 511 дзён
Марыю Калеснікаву 509 дзён
Ігара Лосіка 504 дня
Сяргея Ціханоўскага 487 дзён
Віктара Бабарыку 438 дзён
Уладзіміра Кнігу 306 дзён
"Міратворца"ШОС
Forwarded from STATKEVICH // NARODNAYA HRAMADA (Helen Minskaya)
🌿Праваабаронцы «Вясны» тры гады за кратамі. Прыходзьце на акцыю салідарнасці ў Вільні!

Тры гады таму, 14 ліпеня 2021 года, старшыня «Вясны» Алесь Бяляцкі, яго намеснік Валянцін Стэфановіч і юрыст арганізацыі Уладзімір Лабковіч былі брутальна затрыманыя беларускімі ўладамі і кінутыя за краты за сваю праваабарончую дзейнасць, легальную дапамогу грамадзянам і імкненне да дэмакратыі ў краіне.

У трэцюю гадавіну з моманту затрымання запрашаем далучыцца да акцыі салідарнасці з беларускімі праваабаронцамі і выказаць ім сваю падтрымку!

Калі: 12 ліпеня ў 14.00
📍Дзе: Vinco Kudirkos aikštė, Vilnius
Падтрымайце "Вясну"!

14 ліпеня 2021 года рэжым аг лукашэнкі брутальна затрымаў і кінуў за турэмныя краты Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча, змагароў за правы чалавека і дэмакратыю ў Беларусі. Дзе яны ўтрымліваюца ўжо тры гады, за сваю праваабарончую дзейнасьць і дапамогу грамадзянам, у тым ліку нашым актывістам.

У знак салідарнасці з "Вясной" і яе героямі мы заклікаем усіх неабыякавых узяць удзел у акцыі ў Вільні!

Калі: 12 ліпеня ў 14.00
📍 Vinco Kudirkos aikštė, Vilnius

Далучайцеся да нас і пакажыце беларускім праваабаронцам, што яны не забытыя! У салідарнасці наша сіла!

Разам мы можам зрабіць свет лепшым!

#Вясна #FreeBelarus #SolidarityWithBelarus

Прэс-служба партыі Народная Грамада
Сёння расійскія акупанты здзейснілі чарговы варварскі акт, нанёсшы ракетны ўдар па ўкраінскіх грамадзянскіх аб'ектах, у тым ліку па найбуйнейшай дзіцячай бальніцы. Па папярэдняй інфармацыі, расейскія вайсковыя злачынцы выпусцілі 38 ракет розных тыпаў

У выніку гэтага жахлівага нападу пад заваламі лякарні апынуліся дзеці і лекары. Па стане на 15:30 ужо пацверджана гібель 31 чалавека, больш за 125 атрымалі раненні.

Партыя "Народная Грамада" выказвае глыбокія спачуванні родным і блізкім забітых украінцаў. Мы смуткуем разам з вамі.

Мы заклікаем сусветную супольнасць прыняць неадкладныя меры:

Асудзіць гэты абуральны акт тэрарызму і агрэсіі з боку Расіі.

Накласці на РФ новыя санкцыі і ўзмацніць ужо існуючыя.

Забяспечыць гуманітарную дапамогу пацярпелым ад расейскіх абстрэлаў

Прыцягнуць вінаватых у здзяйсненні ваеннага злачынства да адказнасці

Украіна змагаецца не толькі за сваю свабоду, але і за мір ва ўсім свеце. Мы не можам маўчаць, калі дзеці гінуць пад бомбамі. Мы мусім аб'яднацца і спыніць агрэсара

Прэс-служба партыі Народная Грамада
Сёння вы можаце дапамагчы нашым ваярам спыніць зло. Накіруйце люць у патрэбную справу. Жыве Беларусь!