Muzyka bielaruskaj
286 subscribers
230 photos
8 videos
27 files
118 links
Матэрыялы, парады і цікавосткі для выкладчыкаў і аматараў акадэмічнай музыкі. Зваротная сувязь праз чат-бот - @muzbiel_bot

instagram.com/muzykabielaruskaj
youtube.com/@muzykabielaruskaj
facebook.com/groups/muzykabielaruskaj
Download Telegram
Вітаем! Розыгрыш налепак ужо распачаўся у нашым інстаграме, далучайцеся!

instagram.com/muzykabielaruskaj/
instagram.com/muzykabielaruskaj/
instagram.com/muzykabielaruskaj/
З новым годам, сябры! Усе мы проста цяпер не можам істотна ўплываць на падзеі вакол нас, але мы можам працаваць на перспектыву - вучыцца быць беларусамі самі і навучаць гэтаму сваіх вучняў і дзяцей, каб у іх нават не ўзнікала ў жыцці пытання "хто я?", з якім шматлікія з нас разбіраюцца цяпер, а яны сталелі з гэтым разуменнем. Улічваючы, што ў нас суполка творчых людзей, мы хочам пажадаць вам у новым годзе натхнення менавіта на творчую дзейнасць, бо сапраўдная і сумленная творчасць робіць гэты свет лепей. Памнажайце вакол сябе любоў, сумленнасць, свядомасць і прыгажосць, а ўсё астатняе абавязкова вырасце з гэтых зерняў. Шчаслівых святаў!

P.S. Чыё навагодняе віншаванне сёння ў 23:45 глядзець вы, спадзяемся, ведаеце і без нас 😉
Вітанне, сябры! Нягледзячы на тое, што мы цяпер на канікулах, невялічкую працу мы працягваем рабіць!

Напрыклад, развезлі па Мінску і адправілі поштай большую частку стыкерпакаў, што разыгрывалі напрыканцы мінулага года.

Хочацца яшчэ раз сказаць дзякуй суполцы Кніжны рысь за прадстаўленыя стыкеры, а таксама гурту Aquamorta, якія пад самы канец стрыма вырашылі дадаць да прыза нашага апошняга пераможцы дыск са сваёй музыкай - гэта быў сапраўдны навагодні цуд!

Заставайцеся з намі, хутка ўбачымся 😉
Вітанне, сябры. Прыйшоў час спыніць нашыя канікулы і вярнуцца да працы!

Мінулыя паўгады мы штотыднёва публікавалі для вас разнастайныя табліцы, парады па пераходзе на беларускую мову ў класе і дома і адукацыйныя відэа - ўсё матэрыялы дасяжныя па хэштэгах у спецыяльным посце. Гэта і застанецца асноўным кірункам нашай дзейнасці за выключэннем таго, што перыядычнасць выхаду матэрыялаў крыху панізіцца, бо (і гэта важна) мы жадаем ажыццявіць некалькі вялікіх праектаў па-за межамі сеткі нашых сацсетак, дадаць беларускасці ў рэальнае жыццё, так бы мовіць, і гэта патрабуе агромністай колькасці рэсурсаў і часу. Але вынік вас дакладна не расчаруе 😉

Вы заўсёды можаце пісаць нам па ўсіх пытаннях і прапановах ў спецыяльны чат-бот @muzbiel_bot
Сёння мы публікуем для вас "Беларускія народныя танцы" ў апрацоўцы знакамітага беларускага кампазітара Генрыха Вагнера 1993 г. выдання.

У гэтай кнізе вы знойдзеце шэраг традыцыйных беларускіх танцаў у зручнай апрацоўцы для фартэпіяна, разлічанай на 4-5 год навучання. Тут ёсць і безумоўныя хіты, як "Лявоніха" ці "Янка-полька", так і больш рэдкія творы. Такім чынам, гэтая кніга вельмі добра падыйдзе для таго, каб далучыць вашых вучняў да спрадвечнай беларускай музыкі.

Адлічбавана і адрэдагавана спецыяльна для суполкі Muzyka bielaruskaj. Файл з кнігай прымацаваны наступным паведамленнем.

#Нотыдляфартэпіяна
Рэдакцыя Muzyka bielaruskaj віншуе ўсіх беларусаў і асабліва настаўнікаў з Днём роднай мовы! Чаму настаўнікаў асабліва? Менавіта таму, што праз нас маюць распаўсюджвацца карысныя і добрыя ідэі, зерне якіх будзе развівацца ў будучых пакаленнях, а захаванне сваёй роднай мовы нягледзячы ні на якія перашкоды ёсць такой добрай ідэяй. А нашае пажаданне вам такое: "Адзначайце дзень роднай мовы кожны дзень і аднойчы неабходнасць святкаваць гэты дзень ў Беларусі канчаткова знікне!".
Сябры, на наступным тыдні (у аўторак ці сераду) ад нас будзе ВЯЛІКІ анонс! (Каб вы не думалі, што мы на вас забыліся).

Не хочацца пакуль што даваць ніякіх спойлераў, таму вы можаце паспрабаваць самі здагадацца што гэта будзе ў каментарах пад гэтым постам. Першы, хто выкажа правільную здагадку - атрымае прыз 😉

Падказка: такога на Беларусі не існавала ўжо даволі працяглы час.
🔥 Вось і прыйшоў час для нашай аб'явы!

Гэта былі доўгія, але цікавыя месяцы працы, якія нарэшце скончыліся і цяпер мы можам аб'явіць, што мы выпусцілі беларускамоўны нотны сшытак!

У ім беларускамоўная не толькі вокладка, а яшчэ і два форзацы з самай карыснай інфармацыяй для музыкаў-пачаткоўцаў - назвамі нот, памераў, працягласцяў і знакаў альтэрацыі, а таксама квінтавым кругам, у чым вы можаце пераканацца, прагледзеўшы фотаздымкі.

Набыць іх на дадзены момант вы можаце непасрэдна ў нас, звярнуўшыся ў дырэкт нашага інстаграма альбо ў бот зваротнай сувязі тут, у тэлеграме (@muzbiel_bot), але ў самы бліжэйшы час яны з'явяцца і ў кніжных крамах - падрабязнасці з'явяцца пазней.
Як мы і пісалі раней - сшыткі пачынаюць з'яўляцца ў мінскіх крамах і першая з іх "Тэхналогія" па адрасе вуліца Ляўкова, 19. Набывайце сабе нашыя сшыткі і няхай карыстанне імі прыносіць вам радасць!
У якасці аднаго з кірункаў нашай дзейнасці мы хочам запусціць цыкл артыкулаў пра элементарную тэрыю музыкі, каб вырашыць некалькі задач: раскрыць тэматыку ЭТМ на беларускай мове ў свабодным доступе, даць магчымасць удасканаліць сваю праф. лексіку і стварыць корпус тэкстаў, якія дазволяць пачынаць выкладанне больш лёгкім шляхам тым настаўнікам, што пажадаюць карыстацца ў сваёй працы беларускай мовай.

Сёняшняя тэма: тры віды мажора і мінора. Калі ласка, прачытайце гэты артыкул і застаўце свой водгук і магчымыя пажаданні ў каментарыях - гэта вельмі важна і дапамагае нам працаваць больш якасна.

Чытаць артыкул.

#Артыкулы
Апошнія некалькі тыдняў мы наладжвалі кантакты з нашымі партнёрамі і цяпер гатовыя прадставіць вам ультыматыўны спіс месцаў, дзе вы можаце набыць нашыя нотныя сшыткі (верагодна, будзе дапаўняцца):

1) "Тэхналогія" па адрасе г. Мінск, вул. Ляўкова, 19 і ў інтэрнэт-краме
2) "Кніжная шафа" па адрасе г. Мінск, вул. пр-т Дзяржынскага, 9 і праз іх інстаграм-акаўнт
3) "Акадэмкніга" па адрасе г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 72 і ў інтэрнэт-краме
4) Інтэрнэт-крама "Кніганоша"

Ва ўсіх пералічаных вышэй месцах вы можаце купіць сшыткі як з тэрыторыі Беларусі, так і з-за мяжы.

5) Таксама па пытанні набыцця вы можаце, як і раней, звяртацца ў дырэкт нашага інстаграма альбо ў чат-бот @muzbiel_bot

Жадаем вам плённага працоўнага тыдня і прыемных пакупак!
Сёння ў рубрыцы #Табліцы будуць адразу дзве выявы: аплікатуры блокфлейт нямецкай і барочнай сістэм.

Мы вырашылі іх раздзяліць для таго, каб кожны настаўнік мог выбраць падыходзячы для свайго класа плакат і пазбегнуць стварэння дадатковай блытаніны для сваіх вучняў. Вядома, што блокфлейты маюць не самую відавочную аплікатуру сярод духавых інструментаў, асабліва вышэй за сярэдні рэгістр, таму мы спадзяемся, што гэтыя плакаты дапамогуць вашым навучэнцам засвойваць новыя камбінацыі пальцаў больш лёгка.

Таксама нагадваем, што раней мы ўжо рабілі аплікатуру папярэчнай флейты.

Дашліце гэты пост сваім знаёмым выкладчыкам-духавікам - гэтым вы істотна дапаможаце нашай працы ❤️

#Блокфлейта
#Флейта
Сёння мы працягваем публікацыю артыкулаў пра музычную тэорыю і сёняшняй тэмай будуць інтэрвалы. Што такое інтэрвал, як яны называюцца і якія якасці гучання маюць - адказы на гэтыя пытанні вы знойдзеце па спасылцы ніжэй.

Калі ласка, далучайцеся да абмеркавання ў каментарах і дасылайце гэты артыкул сваім сябрам - ўсё гэта вельмі дапамагае нам працаваць далей!

Чытаць артыкул.

#Артыкулы
#Тэорыямузыкі