#цікаваеслова
Лі́шак (тое, што перавышае нейкую норму; празмернае)
Прыклад: Лішак ураджаю бульбы прадавалі на кірмашы.

#відэа
Да Дня памяці рэпрэсаваных...
Гэтаму фільму – 20 гадоў. На пачатку 1990-х фільм “Дарога на Курапаты” дэманстравалі па ўсім Савецкім Саюзе, але яго ніколі не паказвала беларускае тэлебачанне. Героі фільма – сведкі масавых забойстваў ва ўрочышчы Курапаты пад Менскам, дзе ў 30-я гады супрацоўнікі НКВД расстралялі сотні тысячаў грамадзянаў Беларусі. Інтэрв’ю следчых, рэчавыя доказы, меркаванні нашых сучаснікаў пра рэпрэсіі…
https://www.youtube.com/watch?v=YEitIPD_bpI&feature=emb_logo

#граматыка
Як правільна ўтвараюцца склонавыя формы ад назоўнікаў маці і дзяўчына?
Слова маці ў сучаснай мове часцей за ўсё мае толькі адну форму і ў адзіночным, і ў множным ліку, якая супадае з формай назоўнага склону: назоўны склон – маці, родны склон — няма маці давальны склон — даць маці, , вінавальны склон — бачыць маці, творны склон – размаўляць з маці, месны склон – пры маці. Аднак гэта слова мае яшчэ і іншыя варыянты склонавых формаў, калі ў адзіночным і множным ліку да кораня далучаецца фармант –ер: Р.с. без мацеры, Д.с. даць мацеры, Т.с з мацерай і М.с. пры мацеры. Выключэннем з’яўляецца толькі форма вінавальнага склону адзіночнага ліку, дзе гэта –ер не дадаецца, і мы маем маці, як і ў назоўным склоне. У множным ліку з пашырэннем –ер ужываюцца наступныя формы: нашы мацеры, няма мацярэй, даць мацярам, бачыць мацярэй, з мацярамі і пры мацярах.
Існуе таксама форма мацяркі́ або ма́церкі, якая ўжываецца выключна ў множным ліку: Н.с. мацяркі/ ма́церкі , Р. і В. с. мацярок / мацерак, Д.с. мацярка́м/ мацеркам, Т.с. мацярка́мі / мацеркамі, М.с. пры мацярка́х / мацерках.
Звярніце ўвагу на тое, што падобныя формы ў множным ліку ўтварае і назоўнік жанчына: жанкі́ ( і жанчыны), жанок (і жанчын), жанкам (і жанчынам), з жанкамі (і жанчынамі), пры жанка́х (і пры жанчынах). Не варта блытаць іх з назоўнікам жонка! Дарэчы, такія формы часцей за ўсё ўжываюцца менавіта ў гутарковай мове.
Слова дзяўчына ў адзіночным ліку скланяецца на ўзор назоўнікаў другога скланення з цвёрдай асновай: дзяўчыны, дзяўчыну, дзяўчыне, дзяўчынай, пры дзяўчыне. У множным жа ліку мае форму дзяўчаты: Р. і В. с. дзяўчат, Д.с. дзяўчатам, Т.с. дзяўчатамі, М.с. пры дзяўчатах. Але з лічэбнікамі адзін, две, абедзве, тры, чатыры будзем ужываць толькі форму дзяўчыны: Н.с. тры дзяўчыны, Р. і В. с. трох дзяўчын, Д.с. тром дзяўчынам, Т.с. трыма дзяўчынамі, М.с. пры трох дзяўчынах. Такім чынам, скажам сабарлося шмат дзяўчат, распранальня для дзяўчат, але Да мяне падышлі дзве дзяўчыны.

Праверым, ці ўважліва чыталі вы сённяшні допіс пра ўтварэнне формаў ад словаў "маці" і "дзяўчына". Які варыянт няправільны (адзін)?
Хай у нашых жанчын, хай у нашых дачок рукі будуць такія, як рукі...
Маці - 157
👍👍👍👍👍👍👍👍 56%
Мацярэй - 20
👍👍 7%
Мацяроў - 65
👍👍👍👍 23%
Мацярок - 40
👍👍👍 14%
👥 282 человека уже проголосовало.

Адказ на сённяшняе граматычнае заданне: няправільная форма - мацяроў.
А можна ўжываць тры наступныя формы: маці, мацярэй, мацярок.
Правільна будзе так: Хай у нашых жанчын, хай у нашых дачок рукі будуць такія, як рукі маці / мацярэй / мацярок.

Telegram
Мова Нанова
Праверым, ці ўважліва чыталі вы сённяшні допіс пра ўтварэнне формаў ад словаў "маці" і "дзяўчына". Які варыянт няправільны (адзін)?
Хай у нашых жанчын, хай у нашых дачок рукі будуць такія, як рукі...
Маці - 88
👍👍👍👍👍👍👍👍 58%
Мацярэй - 11
👍👍 7%
Мацяроў - 30…

Хто ссумаваўся па Купалаўскім тэатры? Не тужыце!
Некаторыя добра вядомыя п'есы з любімымі акторамі можна глядзець і ў запісах - напрыклад, гэтую пастаноўку "Сымона-музыкі". Ці быў хто з вас на гэтым спектаклі, калі яго яшчэ паказвалі на сцэне?
https://www.youtube.com/watch?time_continue=6790&v=lwBQrpNr_qk&feature=emb_logo

#гісторыямовы
8 лістапада 1883 г. у засценку Калеснікаў Дзісенскага павета Віленскай губерні (цяпер Глыбоцкі раён Віцебскай вобласці) нарадзіўся беларускі дзяяч і філолаг Вацлаў Ластоўскі.
Адна з самых вядомых прац, якую літаратуразнаўца пакінуў пасля сябе - гэта «Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік» (1924).
Канцэпцыю слоўніка Ластоўскі выклаў у сваёй прадмове. Ён пісаў: “Мова перапоўненая чужаземскімі словамі зьяўляецца ізолятарам культуры ад народных масаў. … Адраджоная наша мова павінна стацца дабрым правадніком культуры, а гэткай яна зможа быць толькі тады, калі ў ёй будзе найменш чужых слоў…” Як бачна, аўтар стаіць на надзвычай пурыстычных пазіцыях, заклікаючы да ачышчэння мовы ад няродных элементаў, якія патрапілі ў беларускую мову цягам яе гісторыі. Больш за тое, Ластоўскі нават прапануе адмаўляцца ад словаў, падобных па гучанні да словаў суседскіх моваў, абіраючы варыянты, адрозныя ад іх. Менавіна тады, на ягоную думку, найбольш поўна выявіцца яе індывідуальны характар. Ён сцвярджае, што гэта атрымаецца, “… калі патрапіць абараніцца ад асімілюючага ўплыву суседніх грамадных народаў: Расійцаў, Палякаў, Украінцаў. Дзеля гэтага трэба памятаць, што кождае чужое слова занесенае ў мову, асымілюе, зьлівае мову з суседскай, забівае яе асобны характар, а таму трэба, асабліва пішучы, высьцярагацца ўжываць сходныя з суседзкімі словамі, хоць-бы яны і былі ў мове, а браць такія, якіх няма ў чужынцаў, але істнуюць ў здаровай нашай народнай стыхіі”. Ластоўскі адзначаў, што наша мова перажыла некалькі хваляў скажэнняў, уключыўшы ў сябе царкоўнаславянскія, нямецкія, чэшскія, лацінскія, татарскія і іншыя чужародныя элементы, якія паступова змянялі першапачатковую “крыўскую” мову. І асабліва ён вылучаў польскі і рускі ўплыў, якія пагражаюць самому існаванню нашай мовы.
Хоць Ластоўскі і піша ў сваёй прадмове, што словы браў з народных гаворак і кніг, але не пазначаў, адкуль гэтыя словы ўзятыя, навукоўцы сцвярджаюць, што вялікая іх частка – т.зв. паветалізмы, або рэгіяналізмы, а значную колькасць аўтар папросту стварыў сам. Так Сяргей Запрудскі прыводзіць прапанаваныя Ластоўскім да слова полоумность эквіваленты некумнасьць, некмень, якія лічыць фальшывымі. Яшчэ цікавыя пераклады: желатина – клейчык, собутыльник – спабутэльнік, запор – зацьвердзь, поругание — палайка.
Віцэ-прэзідэнт Беларускай Акадэміі Навук Сцяпан Некрашэвіч выступіў з жорсткай крытыкай слоўніка. Ён пісаў, што “аўтар слоўніка робіць з беларускай мовай такія мудраванні, такія опэрацыі, што ў рэзультаце атрымліваецца нешта новае, мала падобнае на беларускую мову… Аўтар не ачышчае беларускую мову, а наадварот яе знявечвае, засурвае, утвараючы нешта падобнае да валапюка або эсператна з беларускай асновай”. Крытыкаваў слоўнік таксама і Ян Станкевіч, які пісаў, што Ластоўскі не здолеў аддзяліць зерне ад мякіны і толькі папсаваў багаты матэрыял, мяшаючы прыродныя беларускія словы з уласнымі наватворамі. Аднак пры гэтым Станкевіч падкрэсліваў і руплівасць Вацлава Ластоўскага пра родную мову, зазначаючы, што каб іншыя так бы пра яе рупіліся, то беларускай мове не пагражала б вялікая небяспека.
Сучасныя даследчыкі крыху інакш успрымаюць слоўнік. Як напісала пра “Расійска-крыўскі слоўнік” даследчыца лексікаграфічнай працы Ластоўскага Алена Ніякоўская: “Слоўнік – гэта суцэльны твор, цікавы, дынамічны, арганізаваны вакол адзінай ідэі – нацыянальнай”. Юрась Пацюпа заклікае ўспрымаць яго як літаратурны твор і як важную крыніцу пазнання беларускай мовы і творчасці самога аўтара. Прычым Пацюпа сцвярджае, што некаторыя з тых словаў, якія лічыліся экзатычнымі наватворамі Ластоўскага, пазней пацвярджаліся тэкстамі, аўтары якіх паходзілі з тых самых мясцінаў, што і Ластоўскі.

Падбярыце сучасны беларускі адпаведнік да слова "душні́к", прапанаванага Ластоўскім:
кат, выканаўца пакаранняў - 39
👍👍👍👍 20%
вентылятар - 37
👍👍👍👍 19%
флакон з духамі - 97
👍👍👍👍👍👍👍👍 49%
шалік на шыю - 26
👍👍👍 13%
👥 199 человек уже проголосовало.
кат, выканаўца пакаранняў - 39
👍👍👍👍 20%
вентылятар - 37
👍👍👍👍 19%
флакон з духамі - 97
👍👍👍👍👍👍👍👍 49%
шалік на шыю - 26
👍👍👍 13%
👥 199 человек уже проголосовало.
Telegram
Мова Дэталёва
#гісторыямовы
8 лістапада 1883 г. у засценку Калеснікаў Дзісенскага павета Віленскай губерні (цяпер Глыбоцкі раён Віцебскай вобласці) нарадзіўся беларускі дзяяч і філолаг Вацлаў Ластоўскі.
Адна з самых вядомых прац, якую літаратуразнаўца пакінуў пасля сябе…

І чаму правільны адказ на нашыя тэсты заўжды атрымлівае найменш галасоў?) Сучасны адпаведнік слову "душні́к" са слоўніка Вацлава Ластоўскага - гэта "вентылятар".
А вось яшчэ некалькі цікавых словаў з гэтага слоўніка ды іх сучасныя адпаведнікі:
Ва́рыўня, пякарня – *кухня
Сызвалосьнік, сызвалосіца – *парык
Параплаў – *параход
Сядак – *пасажыр
Ласка́ўнік – *фаварыт
Прыдзьвернік – *швейцар
Сабетніцтва – *эгаізм

Audio
#цікавінкі
Хочаце пачуць жывы голас Караткевіча? 12-хвілінную прамову нашага славутага пісьменніка з Пленума праўлення Саюза пісьменнікаў БССР апублікавалі на сайце архіваў Беларусі.
Дата запісу: 1979 г.

ІМКНУ́ЦЦА (хутка рухацца куды-небудзь; настойліва дамагацца чаго-небудзь)
Прыклад: Сын імкнуўся быць падобным да бацькі.

Роўна 115 гадоў таму у Вільні выйшаў першы нумар газеты "Наша Ніва".
Пра што тады пісалі? Ды пра ўсё! Паглядзіце некаторыя сканы тагачасных нумароў і пераканайцеся самі.

Сёння - Дзень народзінаў нашага слыннага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. У кнізе "Беларускі гістарычны анекдот" даследчык Сяргей Шапран апублікаваў такую забаўную гісторыю, звязаную з Караткевічам:
Караткевіч і касманаўты
У 1985 годзе ў Оршы праходзіў семінар творчай моладзі, на якім сярод іншых выступалі партыйныя і савецкія работнікі, якія перасцерагалі маладых літаратараў ад ідэалагічных і палітычных памылак. І вось падчас семінара малады пісьменнік Уладзімір Арлоў заўважыў, што ў сваім выступе сакратар гаркама партыі ні слова не сказаў пра Уладзіміра Караткевіча, хоць Оршу, у першую чаргу, праславілі не дасягненні ў сацыялістычным спаборніцтве, а канкрэтны чалавек — апостал беларускай культуры Уладзімір Караткевіч. І таму Арлоў прапанаваў назваць імем Караткевіча вуліцу, на якой той жыў. Партсакратар адрэагаваў імгненна: ідэалагічна гэта будзе няправільна, таму што вуліца тая носіць імя касманаўтаў.
— Як? Адразу ўсіх касманаўтаў?! — пацікавіўся Арлоў.
— Так, усіх адразу.
— Яны што, усе нарадзіліся ў Оршы ці жылі тут? — не здаваўся літаратар.
Аднак яго апанент таксама меў пачуццё гумару:
— Яны над Оршай праляталі…
Прайшоў час, і аршанская вуліца Касманаўтаў атрымала імя Уладзіміра Караткевіча, а потым на ёй з’явіўся і помнік аўтару «Каласоў пад сярпом тваім» і «Дзікага палявання караля Стаха».

#тэорыямовы
Асобы, асобны, асаблівы, асабісты, асабовы - як не заблытацца?
Асобы, асобны, асаблівы, асабісты, асабовы — гэта так званыя паронімы, то бок словы, што гучаць падобна, але маюць рознае значэнне. Падобнае гучанне словаў звычайна абумоўленае наяўнасцю аднаго кораня пры розных афіксах (прыстаўках або суфіксах). Няправільнае ўжыванне паронімаў – з’ява дастаткова распаўсюджаная. І яна сведчыць пра не вельмі добрае валоданне мовай, а часам і пра агульны ўзровень моўцы.
Слова асобны (рус. отдельный) мае наступныя значэнні 1. ‘той, што вылучаны з шэрага іншых, існуе асобна побач з іншымі’ (асобныя групы людзей). 2. вайск. ‘які з’яўляецца самастойнай тактычнай адзінкай, не ўваходзіць у склад больш буйнога вайсковага злучэння’ (асобны танкавы батальён).
Не блытаць са словам асобы (рус. особый), якое таксама мае два значэнні 1. ‘адметны, не падобны да іншых; асаблівы, свой, толькі яму ўласцівы; індывідуальны’ (Для апрацоўкі градак у нас былі асобыя прылады.). Сёння ў гэтым значэнні часам можа таксама ўжываецца слова адмысловы (Для апрацоўкі градак у нас былі адмысловыя прылады.). 2. ‘які мае спецыяльныя функцыі, спецыяльнае прызначэнне’ (асобы аддзел).
Слова асаблівы (рус. особенный, особый) у першым сваім значэнні — ‘не падобны да іншых; не такі, як усе; адметны’ — супадае са словам асобы і ўжываецца нават часцей за яго (асаблівы позірк, асаблівае заданне). Другое значэнне – ‘больш значны, чым звычайны’ (асаблівае запрашэнне).
Слова асабісты (рус. личный) – гэта той, што “належыць пэўнай асобе, прызначаны для яе; звязаны з канкрэтнай асобай” (асабісты лёс чалавека, асабісты почырк). Каб праверыць правільнасць ужывання, слова асабісты можна ў кантэксце замяніць словам індывідуальны, персанальны без парушэння сэнсу (персанальны лёс).
Яшчэ адно падобнае да вышэй пералічаных словаў – асабовы (рус. личный, лицевой) – ‘які выражае граматычную катэгорыю асобы’ (асабовы займеннік). Слова асабовы таксама ўжываецца ў некалькіх устойлівых назвах:
асабовы склад — склад асоб (рабочых, служачых) якой-н. установы, прадпрыемства, вайсковага падраздзялення і г.д.(асабовы склад вучэльні);
асабовы рахунак – бухг. рахунак, адкрыты на пэўную асобу, рус. лицевой (асабовы рахунак супрацоўніка);
асабовая справа — папка з дакументамі якой-н. асобы, што працуе ў дадзенай установе (Асабовая справа заўсёды захоўваецца ў аддзеле кадраў).

#слоўнік
Апошнім часам рэдка так бывала, каб каляндарная зіма супала з тым, што мы бачым за вакном. Але сёлета нам пашчасціла, і 1 снежня - сапраўдны зімовы дзень.
Таму і лексіка сёння тэматычная - зімовая.
Снежань, студзень, люты
Замаразкі, прымаразкі. Адзімкі – веснавыя замаразкі.
Тэмпература вышэйшая/вышэй за нуль, ніжэйшая/ніжэй за нуль
Холад, дужа халодна/холадна, мароз, дрэннае, неспрыяльнае надвор’е, на дварэ некамфортна
Кароткачасовае пахаладанне
Штармавое папярэджанне
Поўнач (рус. север), поўдзень (рус. юг)
Паўночна-ўсходні вецер
Паўночнае ззянне
Неба хмурыцца, робіцца пахмурным (рус. пасмурнеет)
Хмарыстае неба, на небе хмары
Снег, сняжынкі, снежнае покрыва
Іней (родны склон: інею), у Янкі Купалы сустракаецца варыянт “інь”
Лядзяш (рус. сосулька), ледзяшы
Гурбы, сумёты (рус. сугробы)
Завея, завіруха, замятуха, мяцеліца
Лёд (множны лік: ільды, родны склон – ільдоў), тонкі слой лёду, ледавік (рус. ледник)
Слізка (рус. скользко), слізгота/каўзота (рус. скользота), слізгацець, слізгацца (што рабіць) па лёдзе
Паслізнуцца і паваліцца, грымнуцца, ляснуцца, упасці
Траўмаваць руку, звярнуцца ў траўмапункт
Шарон, шарпак (рус. наст) – ледзяная корка на снезе. Родны склон: шарану́
Слота, вільгаць, лужыны, машыны праляталі па лужынах і пырскалі вадой на мінакоў
Пранізлівы вецер
Пяшчотнае зімовае сонейка
Адліга (рус. оттепель), раставанне снегу, снег паступова растае, па вуліцах пабеглі ручаі
Новы год, Каляды
Елка, яліна, ялінка – дрэва ў лесе
Ялінка, ёлка – калядная, упрыгожаная
Абагравальнік
Хутацца, захінацца ў плед (коўдру)
Грэцца перад камінам/камінкам, чакаючы Дзеда Мароза (Святога Мікалая) з коміна, які пад’едзе на паўночных аленях з Белавежскай пушчы
Піць гарачы шакалад, малако з мёдам
Паліць печ (паліць у печы), зводзіць шмат дроваў
Распілаваць бервяно, насекчы дроваў на калодзе, сякераю ці калуном
Птушкі на зіму адлятаюць у вырай
Зімовая вопратка і адзенне
Футра, куртка, паліто
Світар (размоўнае — швэдар)
Рукавіцы, пальчаткі
Тэрмабялізна
Панчохі з начосам
Шарсцяныя шкарпэткі
Боты
Валёнкі
Галёш (галош), галёшы (галошы)
Цёплая шапка
Шалік
Зімовыя віды спорту
Лыжны спорт, біятлон, фрыстайл, хакей і г.д.
Зімовыя забавы
Лыжы. Навастрыць лыжы
Катацца на снаўбордзе
Гарналыжны комплекс “Сілічы”
Зімовая рыбалка. Вудзіць рыбу. Рыба бярэцца/клюе/торкае
Гуляцца ў сне́жкі
Катацца на санках, перакуліцца ў снег, уляцець у сумёт
Катацца на каньках (коўзацца), коўзанка (каток), фігурнае коўзанне
Снягурачкі – канькі з моцна закругленымі насамі
“Зімовыя” хваробы
Прастуда (застуда), прастудзіцца (застудзіцца)
Грып
Ангіна (гарлянка)
Пераахаладзіцца, пераахаладжанне
Абмарозіць, абмарожанне
Кашаль, насмарк
Чы́хаць, на яго напаў чых