Мова Дэталёва
554 subscribers
154 photos
13 videos
5 files
128 links
Бясплатнае анлайн-вывучэнне беларускай мовы
Download Telegram
#мовананованабелсаце

Новы выпуск! Пра выпадковае затрыманне, 15 дзён на Акрэсціна ды ў Жодзіне распавядае ілюстратарка Лізавета Ганчарова. А яшчэ яна патлумачыць, чаму яе называюць самай экалагічнаю мастачкаю, і навучыць маляваць Пагоню.
​
Як выглядала затрыманне Лізаветы? З кім, акрамя затрыманых за беларускія кнігі пенсіянерак, ёй пашанцавала сядзець? Чаму яна вырашыла перайсці на беларускую мову? Якія праекты яна ўжо паспела зрэалізаваць? Пра гэта – у гутарцы з нашаю госцяй.

Акрамя таго, Лізавета Ганчарова навучыць Глеба Лабадзенку маляваць Пагоню, а ён пакажа, як намаляваць ката Кастуся.

Граматычная частка навучыць правільна ўжываць словы "смак" і "густ". Таксама гледачоў чакаюць цікавінкі з "Дзіцячай заМовы".

https://www.youtube.com/watch?v=2wCrODFJMT4&list=PLVQbeKRzza1O-mHGuDg9FiMywAD5LiWwv&index=22
Сябры, праз паўгадзіны збіраемся ў Google Meet, каб шчыра пагутарыць і пазнаёміцца бліжэй! Будзем абмяркоўваць працу курсаў і хочам пачуць вашыя меркаванні і прапановы на будучыню! Каб далучыцца да сустрэчы, пакіньце "+" у каментарах, а мы дашлем вам запрашальную спасылку.
Чакаем!
#абвестка

Музычная зніжка для падпісчыкаў тэлеграм-канала “Мова Нанова”!

Музычная студыя “Касета” прадстаўляе 15% зніжку на абанементы па промакодзе “Мова Нанова”.

У студыі выкладанне вядзецца на дзвюх мовах – беларускай альбо рускай. Выкладчыкі праводзяць заняткі па такіх накірунках: вакал, укулеле, фартэпіяна, гітара, акардэон, скрыпка, сальфеджыа.

Падрабязнасці і кошты глядзіце на сайце студыі https://cassette.by/#/
#слоўнік

23 красавіка - Сусветны дзень кніг. Сённяшняя лексіка прысвечана "кніжнай" тэме.

Aправa (binding) – пераплёт выдання ці рукапіснай кнігі

Абрэз (кнігі) (edge) – абрэзаны край кніжнага блока

Авантытул (foretitle) – старонка, якая папярэднічае тытульнаму аркушу

Алічбоўка (digitization) –Апограф (apograph) – дакладная копія манускрыпта

Аправа, вокладка, пераплёт (cover)

Атрамант, чарніла (ink)

Бібліяфіл (bibliophile) – аматар кнігі, кніжны калекцыянер

Верхняе і ніжняе вечкі кнігі (верхняя і ніжняя пераплётныя крышкі кнігі)

Інскрыптар (book annotator, book inscriber) – асоба, што пакінула на кнізе рукапісныя адзнакі, нататкі, маргіналіі і да т.п.

Каламус (calamus) – завостраная трысціна, якая ўжывалася ў старажытнасці для пісання на папірусе або пергаміне.

Зацікавіліся і хочаце ведаць больш тэматычных словаў па-беларуску? Далей - тут https://www.movananova.by/zaniatki/zanyatki-180/slounik-knigi.html
З моманту аварыі на Чарнобыльскай АЭС прайшло 35 год. Не маглі абмінуць гэту тэму. Таму паразмаўляем на занятках пра прыроду ў Чарнобыльскай зоне і яе (не)чаканы росквіт.

💻Будзе трансляцыя ў ZOOM. Калі хочаце далучыцца - стаўце "+".
Каранавірус пазбавіў многіх з нас магчымасці вандраваць па-за межамі Беларусі. Але не бяды - прапануем звандраваць анлайн у Прагу - па скарынаўскіх мясцінах. А экскурсаводам будзе Юры Жыгамонт.

Дарэчы, гэтыя два выпускі "Падарожжаў дылетанта" - адзіныя за ўсю гісторыю праграмы, запісаныя за межамі Беларусі.

https://www.youtube.com/watch?v=p6Q9Vq4N9Ss&feature=emb_logo - 1 частка

https://www.youtube.com/watch?v=65yjZsUDzx8 - 2 частка
Forwarded from Mova Nanova Viciebsk
📢Сябры!
Бліжэйшыя нашыя анлайн-заняткі адбудуцца не ў сераду, а ў АЎТОРАК, 27 красавіка. Іх госцем стане акцёр тэатра, кіно і тэлебачання АЛЯКСАНДР ЖДАНОВІЧ, усім вядомы МАЛЯВАНЫЧ!👨‍🎨🎨

👥Разам з творцам паразважаем, наколькі сёння запатрабавана тэатральнае мастацтва, чаму наш герой напачатку скептычна ставіўся да “Калыханкі” (нават не любіў яе), якія любімыя кінаработы ў Аляксандра і што новае стварае ён сёння, а таксама пра шмат што іншае…

📌Далучайцеся самі, разам з роднымі ды сябрамі!
Пакідайце ў каментах "+", і мы дашлём вам запрашальную спасылку!
#слоўнік

Сёння публікуецца шмат матэрыялаў пра Чарнобыльскую аварыю. Лексіка ніжэй дапаможа вам чытаць артыкулы і абмяркоўваць гэтую балючую для беларусаў тэму на роднай мове.


Трагедыя, катастрофа, аварыя.

Рэактар, энергаблок.

Дах – рус. крыша.

Радыяцыя.

Радыеактыўны (праз е!). Радыеактыўны фон, радыеактыўныя ападкі (рус. осадки).

Узровень радыяцыі – рус. уровень радиации.

Забруджванне (працэс) і забруджанне (вынік гэтага працэсу) – рус. загрязнение.

Забруджаная зона.

Зона адчужэння – рус. зона отчуждения.

Адсяленне, адселеныя вёскі.

Пераезд, перасяленне, эвакуацыя.

Апраменьванне – рус. облучение; апраменьваць.

Смяротная доза апраменьвання.

Выпраменьванне – рус. излучение; выпраменьваць.

Ліквідатар, ліквідоўваць.

Інфармаванне, інфармаванасць.

Меры бяспекі – рус. меры безопасности.

Выбух – рус. взрыв.

Аскепкі – рус. осколки.

Кірунак ветру – рус. направление ветра.

Паглынаць радыяцыю – рус. поглощать радиацию.

Радыяцыйная ахова – рус. радиационная защита.

Перыяд паўраспаду радыеактыўных элементаў.

Дазіметр.

Лічыльнік Гейгера – рус. счетчик Гейгера.

Вымяраць, вымярэнне – рус. измерять, измерение.

Цэзій-137, забруджанне цэзіем-137.

Стронцый-90, забруджанне стронцыем-90.

Палоній, забруджанне палоніем.

Прамянёвая хвароба – рус. лучевая болезнь.

Працяглае ўздзеянне (рус. продолжительное воздействие) малы́х дозаў радыяцыі на арганізм.

Пухліна шчытападобнай залозы – рус. опухоль щитовидной железы.

Анкалагічныя захворванні – рус. онкологические заболевания.

Наступствы – рус. последствия.
На гэтых занятках мы будзем разыгрываць талерку для бліноў ад керамісткі Вольгі Жарнасек. Каб паўдзельнічаць, далучайцеся ў канферэнцыю zoom і адказвайце на пытанні віктарыны. А яшчэ вас чакае слоўнік кераміста. Вы даведаецеся, што такое біклажка і ляплёнка. І, канешне, вы зможаце паглядзець прыгожыя вырабы Вольгі. А яшчэ нашая Аляксандра падрыхтавала цікавы блок граматыкі. Стаўце плюс у каментарах, каму дасылаць запрашэнне на канферэнцыю.
Даражэнькія, у гэтую сераду пагутарым пра трагедыю на Чарнобыльскай АЭС, паглядзім на падзеі 35-гадовай даўніны праз прызму ўласных гісторый.

Запрашаем вас падумаць і прыгадаць, як гэтая аварыя адбілася на вашым жыцці, жыцці вашай сям'і. На занятках створым прастору для ўзаемнага абмену думкамі.

У госці да нас завітае наша калега, выкладчыца курсаў "Мова Нанова" з Гомеля, журналістка Юлія Сівец з аповедам пра свае экспедыцыі ў Чарнобыльскую зону.

📌 28 красавіка ў 19.00
📌 Zoom (каб атрымаць спасылачку, адзначайцеся ў каментарах)
Forwarded from Белмова
📅 У гэты чацвер пра экалогію.

Вас чакаюць 2 часткі:
1️⃣ Працуем з беларускай. Тэорыя, тэсты, практыкаванні.
(19:05-20:00) 📚
2️⃣ Гаворым пра экалогію, пра наш уплыў на навакольнае асяроддзе. Абмеркаванне, дыскусія і вось гэта во ўсё. (20:05-21:00)

💬 Каб атрымаць спасылку на канферэнцыю, пастаўце плюс у каменты — і яна будзе ў вас у чацвер зранку.
#мовананованабелсаце

Новы выпуск! Ва ўмовах пандэміі "Арт Сядзіба" прыдумала новыя спосабы папулярызаваць беларускую мову. Менеджарка Бася Пучынская распавядзе якія.

Хто звяртаецца да беларускае мовы? Ці бунтавала Бася супраць гадавання па-беларуску? Як сядзелася на Акрэсціна ў "лайтовы" час? Што за праект "Беларускамоўныя"? Як цяпер папулярызуе беларускую мову "Арт Сядзіба"? Як правільна рэагаваць на памылкі ў беларускім маўленні? Пра гэта – у гутарцы з Басяю Пучынскаю. У граматычнай частцы тлумачым, як правільна – "радыёактыўны" ці "радыеактыўны"? У "Дзіцячай заМове" распавядаем, ці ёсць слова "пагода" ў беларускай мове і як правільна казаць – "у Беларусь" ці "на Беларусь".

https://www.youtube.com/watch?v=btPNUIdF-28
#тэорыямовы

Гарбата альбо чай?

Чай быў вядомы беларусам, паводле некаторых звестак, ужо з 17 стагоддзя, але найбольш распаўсюдзіўся ў 19 ст. Трапляў да нас з Кітая праз Расію, а таксама з Захаду праз Польшчу, куды, праўдападобна, прыйшоў з Галандыі. Гэтым і тлумачыцца, хутчэй за ўсё, наяўнасць двух словаў: чай і гарбата. Праз рускую прыйшла менавіта назва чай ад кітайскага «ча». Цікава, што слова гарбата таксама па сваім паходжанні хутчэй за ўсё звязана з кітайскім словам «ча», якое трансфармавалася ў лацінскай мове ў tea – herba tea ‘трава тэа’.

Патрапіўшы ў польскую (магчыма, ужо з галандскай), гэта спалучэнне набыло гучанне herbata. У такім выглядзе, праўда з аканнем, было запазычана ў нашу мову. Такім чынам, чай і гарбата – гэта сінонімы, якія прыйшлі ў беларускую рознымі шляхамі.

Аднак вядома, што абсалютныя сінонімы паралельна на працягу доўгага часу звычайна не існуюць. Яны пачынаюць дыферэнцавацца або па сферы ўжывання, або па спалучальнасці, або па аб’ёме семантыкі ці стылістычнай афарбоўцы. Так адбылося і з гэтымі словамі. У 20-ыя гады 20 ст. часцей за ўсё ўжывалася слова гарбата, напрыклад, у слоўніку Некрашэвіча і Байкова гарбата ідзе першай, што кажа пра прыярытэтнасць гэтага слова. “Што кажух – то не вата, што чай – то не гарбата!» – так нібыта сказаў Максім Гарэцкі маладому калегу Міхасю Лынькову ў 20-ыя гады, калі папікаў таго за актыўнае выкарыстанне слова чай.

У другой палове стагоддзя сітуацыя мяняецца, і слова чай пачынае выцясняць слова гарбата, якое ўжо ў слоўніку Крапівы і ў слоўніку сінонімаў Клышкі падаецца з паметай устарэлае. Таксама для размежавання гэтых словаў пачынае падводзіцца тэарэтычная база, нібыта гарбата – гэта выключна чай з зёлак (аднак у польскай ёсць і herbata ziołowa ‘гарбата з зёлак’), а вось чай – гэта класічны чорны або зялёны напой родам з Кітая. Трэба сказаць, што сёння мы назіраем пашырэнне ўжывання слова гарбата ў шырокім сэнсе слова як любы чай, і ў пэўнай ступені выцясненне ім слова чай як непажаданага, бо яно прыйшло з рускай мовы (праз рускую мову). Такую тэндэнцыю можна, ў пэўным сэнсе, лічыць пурыстычнай.

Адсюль, дарэчы, і гарбатнік замест чайнічак і заварнік. Аднак апошнім часам набывае ўсё большую папулярнасць слова імбрык або дэмінатыў імбрычак (слова турэцкага паходжання, якое прыйшло да нас праз польскую).
Forwarded from Deleted Account
Сябры! У найбліжэйшы панядзелак, 3 траўня, на нашыя анлайн-заняткі завітае адзін з найвядомейшых металістаў краіны, фронтмэн гурту Gods Tower Уладзіслаў НАВАЖЫЛАЎ, ён жа Lesley Knife, ён жа Нож. Пачатак анлайн-заняткаў а 18.30.
Каб далучыцца за анлайн-канферэнцыі, пакіньце любы каментар пад гэтым пастом, і мы дашлем вам спасылку перад пачаткам (патрэбны акаўнт у google.com, напрыклад, пошта на gmail.com).
Адны казалі, што іх талент ад прыроды, другія, што гэта боскі пацалунак. Шмат і такіх, хто ўпэўнены, што здольнасці гэтыя — змова з нячысцікамі. Пра дзівакоў-вар’ятаў працягваюць расказваць байкі, а на святах ды танцавальных забавах ім прапануюць пачэснае месца.

Дык хто ж яны такія, гэтыя загадкавыя
ВЯСКОВЫЯ МУЗЫКАНТЫ,
дзе яны і што мы пра іх ведаем?😉

💻 Калі хочаце далучыцца анлайн - плюсуйце ў каментах!
#цікавінкі

Хрыстос Уваскрос! Мінулым разам, калі мы публікавалі слоўнік па тэме "Вялікдзень", у каментарах вы запытваліся, ці можна ўжываць назву свята Пасха? Адказваем.

Як правільна называць адно з найвялікшых хрысціянскіх святаў: Вялікдзень, Пасха або Паска? На праваслаўных сайтах мы знаходзім назву Пасха, хоць у большасці слоўнікаў яго і няма. Слова Пасха было вядома яшчэ старабеларускай мове і не толькі называла свята, але і асвечаныя на гэта свята прадукты. Яно прыйшло са старажытнагабрэйскай мовы, дзе азначала “Прайдзі міма” і было звязана з гісторыяй сыходу габрэяў з Егіпта. І дасюль габрэі, што жывуць побач з намі, адзначаюць сваё свята з назвай Песах. 

Калі вы ўсё ж такі ўжываеце слова Пасха, то звярніце ўвагу на яго скланенне ў давальным і месным склонах: Пассе, аб Пассе, дзе х гістарычна чаргуецца з с, як у слове муха – мусе. У народнай жа мове замацаваўся варыянт паска. Сёння паскай называюць велікодныя булкі з дражджавога цеста.

Але ўсё ж сёння гэтае свята мы шырока называем Вялікдзень. Гэта наша даўняя назва, якая складаецца з дзвюх частак: вялік і дзень. Вялік – гэта кароткая форма ад прыметніка вялікі, якая захавалася дзякуючы назве свята. Звярніце ўвагу, што для сучаснай мовы кароткія формы прыметнікаў не характэрныя. Скланяем слова Вялікдзень мы наступным чынам: Вялікадня, Вялікадню, Вялікаднем, аб Вялікадні. У народным календары гэта свята таксама мае назву Вялікадня і Вялічка. Часам сярод каталікоў можам сустрэць назву Вельканац, але гэта ў нашай мове чыстай вады паланізм.

Ну а калі паглядзець, як называюць гэтае свята ў сваіх пасланнях кіраўнікі хрысціянскіх канфесій, то там пабачым і Уваскрасенне/ Уваскрэсенне Хрыста, і Пасха Гасподня, і Пасха Хрыстова, і Уваскрасенне Езуса Хрыста.
#мовананованабелсаце

Кандыдат медычных навук Андрэй Вітушка 20 гадоў прапрацаваў у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры (РНПЦ) «Маці і дзіця». Але напрыканцы 2020 года яму не працягнулі кантракту. Без тлумачэнняў. Не дапамог нават калектыўны зварот ягоных калегаў, якія прасілі кіраўніцтва не пазбывацца незаменнага спецыяліста.

Чаму яго звольнілі? Ці ўдалося знайсці новую працу пасля звальнення? Ці ёсць думкі з’ехаць з Беларусі? У чым феномен масавых выступаў медыкаў супраць гвалту і рэпрэсіяў? Які натуральны беларускі сродак дапамагае пазбегчы хваробы Альцгеймера і маразму?

Таксама гледачоў чакаюць некаторыя парады: як не застудзіць дзяцей увесну? Як гадаваць дзіця так, каб яно не блыталася ў розных мовах? Як панізіць высокі ціск? Як выйсці з хандры?

У граматычнай частцы Алеся Літвіноўская тлумачыць, як не памыліцца, гаворачы пра царкоўны пост, баявы пост, а таксама інтэрнэт-пост.

https://www.youtube.com/watch?v=H2V5OC445WE&feature=emb_imp_woyt
Сябры, запрашаем далучыцца да літаратурнага анлайн-гуртка ў бліжэйшую сераду. Будзем гутарыць пра раман Уладзіміра Караткевіча "Хрыстос прызямліўся ў Гародні".

Думка пра тое, што і ў няпростыя, супярэчлівыя часы былі людзі, верныя выcoкiм iдэaлам пpaўды, cпpaвядлiвacцi, дaбpa, робіць гэты твор надзвычай актуальным для нас сённяшніх. Паразважаць пра гэта вас і запрашаем.

Прыходзіць можна, нават калі твор не чыталі. Хто ведае, можа нашыя развагі натхняць вас на гэта?! 😊 Але ўсё ж да знаёмства з раманам заклікаем!

📖 Электронную версію можна знайсці тут: https://knihi.com/Uladzimir_Karatkievic/Chrystos_pryziamliusia_u_Harodni.html
📖 А тут можна нават паслухаць: https://knihi.com/Uladzimir_Karatkievic/Chrystos_pryziamliusia_u_Harodni_kalada_mp3.zip.html

📌 5 траўня ў 19.00
📌 Zoom (каб атрымаць спасылачку, адзначайцеся ў каментарах)
Хрыстос Уваскрос!
Сябры, заўтра да нас на заняткі завітае дырэктар Веткаўскага музея Пятро Цалка. Паразмаўляем пра асаблівасці святкавання Вялікадня на Гомельшчыне. Стаўце "плюс" у каментарах, атрымлівайце запрашэнне і далучайцеся да канферэнцыі Zoom. Пачатак а 19.30.
Forwarded from Mova Nanova Viciebsk
Сябры, ужо хутка скончыцца вучэбны год у школах. Мы з радасцю прадстаўляем вам нашу заўтрашнюю госцю - настаўніца, пісьменніца, даследчыца літаратуры Ганна Севярынец!!!
Ганна Канстанцінаўна завітае да нас у анлайне, каб паўдзельнічаць у размове пра школы сённяшняй Беларусі.
Мы ведаем, што да нас далучаюцца як бацькі школьнікаў, так і самі школьнікі, таму шчыра запрашаем вас усіх да ўдзелу ў размове, вы маеце магчымасць задаць пытанні, распавесці пра свой досвед і абмеркаваць свае думкі на гэтую тэму з намі і спадарыняй Ганнай! Будзе цікава!

Каб атрымаць спасылку на анлайн-заняткі Мова Нанова Віцебск, пішыце "+" у каментарах, і мы дашлём вам запрашальную спасылку!
Даражэнькія, маем ажно 2 сустрэчы на гэтым тыдні!
Традыцыйныя нашы заняткі пройдуць у чацвер. Скарыстаемся велікодным настроем і паразмаўляем пра тое, як змяняліся дамінуючыя веравызнанні на тэрыторыі нашай краіны, ці сапраўды для беларусаў была характэрна рэлігійная талерантнасць і як рэалізоўваліся словы князя Гедыміна: "Няхай кожны шануе Бога па-свойму. Ва ўсіх нас адзін Бог".
У госці на дас завітае доктар гістарычных навук, прафесар Алесь Краўцэвіч!

📌 6 траўня ў 19.00
📌 Zoom (каб атрымаць спасылачку, адзначайцеся ў каментарах)

P.S. Нагадваем пра літаратурны анлайн-гурток, на якім абмяркуем раман Уладзіміра Караткевіча "Хрыстос прызямліўся ў Гародні". Сустракаемся ў сераду, 5 траўня, а 19-й гадзіне.