Вы бачылі, які цікавы канал ёсць у тэлеграме - "Палявая пошта"?У ім публікуюцца класныя фотапараўнанні : старадаўнія паштоўкі ды фотаздымкі з відарысамі Беларусі і побач - сучасныя выявы тых жа месцаў. Вельмі цікава суадносіць цяперашняе аблічча беларускіх мясцін з выявамі стогадовай даўніны. З апошняга, напрыклад, фотапараўнанне будынка мастацкага музея ў Магілёве цяпер і ў пач. ХХ ст. - тады ў гэтым жа будынку месціўся сялянскі банк. А пазней, у савецкі час - абкам КПБ.
Раім падпісацца, каб не ўпускаць цікавосткі https://t.me/poshtabel

Telegram
Палявая пошта
#Магілёў, сялянскі банк
пач. ХХ ст і 2021
Сёння ў будынку знаходзіцца мастацкі музей, а за савецкім часам тут месціўся абкам КПБ. У "спецхране" захоўваліся рэліквіі, звезеныя з розных музеяў Беларусі, сярод іншых прадметаў быў і крыж Еўфрасінні Полацкай.…

#цікаваеслова
БЛЮЗНЕ́РСТВА (зневажанне Бога, святых, чаго-небудзь вельмі дарагога)
Прыклад: Пачуўшы такое блюзнерства, бабуля завойкала і пачала хуценька хрысціцца.

Набліжаецца 35-гадавіна трагедыі на ЧАЭС. Гомельшчына – найбольш пацярпелы рэгіён. Мы паразмаўляем пра зону адчужання, пра помнікі архітэктуры, якія там засталіся, пра перасяленцаў і ліквідатараў, пра мяжу зоны адчужання. А таксама распавядзем пра электрычку на ЧАЭС. Калі вы маеце свае ўспаміны пра трагічнае 26 красавіка 1986 года, то рыхтуйце свае гісторыі. Стаўце плюс у каментарах, каму дасылаць запрашэнне на канферэнцыю zoom.
Forwarded from Mova Nanova Viciebsk
Сябры, мы вырашылі звярнуцца да вопыту калег з іншых гарадоў Беларусі і правесці ўтульны размоўны вечар! Маўленне - неад'емным складнік вывучэння мовы.
Прапануем вам запарыць гарбату, узяць печыва і далучыцца да нас!
Даведаемся адзін пра аднаго больш, вы маеце магчымасць стаць галоўнымі героямі нашай сустрэчы. Рыхтуйце свае гісторыі! А таксама пагутарым пра нашыя курсы, хочам пачуць вашыя пажаданні і прапановы!
Каб атрымаць спасылку на анлайн-заняткі Мова Нанова Віцебск, пішыце "+" у каментарах!

Forwarded from Мова Нанова Баранавічы
Вітаем!
У гэтую сераду паспрабуем змяніць фармат заняткаў і не толькі паслухаць нашага госця - кандыдата філалагічных навук, выкладчыка лацінскай і старажытнагрэцкай моваў ды аратарскага майстэрства Ягора Прыстаўку - і задаць яму пытанні, але і папрактыкавацца ў маўленні самім.
Даведаемся, як прамаўляць больш упэўнена і красамоўна, і замацуем атрыманыя веды на практыцы. Вядома, усё без прымусу)) Але будзем рады падставіць мовананоўскае плячо і стварыць прыязную атмасферу для вашых крокаў да мовы!
📌 21 красавіка ў 19.00
📌 Zoom (каб атрымаць спасылачку, адзначайцеся ў каментарах)

Forwarded from Белмова
📅 У гэты чацвер пра ўкраінскую мову.
Вас чакаюць 2 часткі:
1️⃣ Працуем з беларускай. Тэорыя, тэсты, практыкаванні.
(19:05-20:00) 📚
2️⃣ Гаворым з нашай пастаяннай студэнткай з Украіны Дашай Прусенка. Яна даўно наведвае нашы заняткі, цікавіцца беларускай і цяпер ёсць што параўнаць з украінскай. (20:05-21:00)
💬 Каб атрымаць спасылку на канферэнцыю, пастаўце плюс у каменты — і яна будзе ў вас у чацвер зранку.

#мовананованабелсаце
Новы выпуск! Пра выпадковае затрыманне, 15 дзён на Акрэсціна ды ў Жодзіне распавядае ілюстратарка Лізавета Ганчарова. А яшчэ яна патлумачыць, чаму яе называюць самай экалагічнаю мастачкаю, і навучыць маляваць Пагоню.
Як выглядала затрыманне Лізаветы? З кім, акрамя затрыманых за беларускія кнігі пенсіянерак, ёй пашанцавала сядзець? Чаму яна вырашыла перайсці на беларускую мову? Якія праекты яна ўжо паспела зрэалізаваць? Пра гэта – у гутарцы з нашаю госцяй.
Акрамя таго, Лізавета Ганчарова навучыць Глеба Лабадзенку маляваць Пагоню, а ён пакажа, як намаляваць ката Кастуся.
Граматычная частка навучыць правільна ўжываць словы "смак" і "густ". Таксама гледачоў чакаюць цікавінкі з "Дзіцячай заМовы".
https://www.youtube.com/watch?v=2wCrODFJMT4&list=PLVQbeKRzza1O-mHGuDg9FiMywAD5LiWwv&index=22

YouTube
Колькі трэба амапаўцаў на адну дзяўчыну-мастачку | Сколько нужно ОМОНа на одну девушку-художницу
Пра выпадковае затрыманне, 15 дзён на Акрэсціна ды ў Жодзіне распавядае ілюстратарка Лізавета Ганчарова. А яшчэ яна патлумачыць, чаму яе называюць самай экалагічнаю мастачкаю, і навучыць маляваць Пагоню. https://belsat.eu/?p=1760664
Instagram Лізаветы: …
Instagram Лізаветы: …
#абвестка
Музычная зніжка для падпісчыкаў тэлеграм-канала “Мова Нанова”!
Музычная студыя “Касета” прадстаўляе 15% зніжку на абанементы па промакодзе “Мова Нанова”.
У студыі выкладанне вядзецца на дзвюх мовах – беларускай альбо рускай. Выкладчыкі праводзяць заняткі па такіх накірунках: вакал, укулеле, фартэпіяна, гітара, акардэон, скрыпка, сальфеджыа.
Падрабязнасці і кошты глядзіце на сайце студыі https://cassette.by/#/

#слоўнік
23 красавіка - Сусветны дзень кніг. Сённяшняя лексіка прысвечана "кніжнай" тэме.
Aправa (binding) – пераплёт выдання ці рукапіснай кнігі
Абрэз (кнігі) (edge) – абрэзаны край кніжнага блока
Авантытул (foretitle) – старонка, якая папярэднічае тытульнаму аркушу
Алічбоўка (digitization) –Апограф (apograph) – дакладная копія манускрыпта
Аправа, вокладка, пераплёт (cover)
Атрамант, чарніла (ink)
Бібліяфіл (bibliophile) – аматар кнігі, кніжны калекцыянер
Верхняе і ніжняе вечкі кнігі (верхняя і ніжняя пераплётныя крышкі кнігі)
Інскрыптар (book annotator, book inscriber) – асоба, што пакінула на кнізе рукапісныя адзнакі, нататкі, маргіналіі і да т.п.
Каламус (calamus) – завостраная трысціна, якая ўжывалася ў старажытнасці для пісання на папірусе або пергаміне.
Зацікавіліся і хочаце ведаць больш тэматычных словаў па-беларуску? Далей - тут https://www.movananova.by/zaniatki/zanyatki-180/slounik-knigi.html

Каранавірус пазбавіў многіх з нас магчымасці вандраваць па-за межамі Беларусі. Але не бяды - прапануем звандраваць анлайн у Прагу - па скарынаўскіх мясцінах. А экскурсаводам будзе Юры Жыгамонт.
Дарэчы, гэтыя два выпускі "Падарожжаў дылетанта" - адзіныя за ўсю гісторыю праграмы, запісаныя за межамі Беларусі.
https://www.youtube.com/watch?v=p6Q9Vq4N9Ss&feature=emb_logo - 1 частка
https://www.youtube.com/watch?v=65yjZsUDzx8 - 2 частка

Падарожжа дылетанта Скарынаўская Прага
Forwarded from Mova Nanova Viciebsk
📢Сябры!
Бліжэйшыя нашыя анлайн-заняткі адбудуцца не ў сераду, а ў АЎТОРАК, 27 красавіка. Іх госцем стане акцёр тэатра, кіно і тэлебачання АЛЯКСАНДР ЖДАНОВІЧ, усім вядомы МАЛЯВАНЫЧ!👨🎨🎨
👥Разам з творцам паразважаем, наколькі сёння запатрабавана тэатральнае мастацтва, чаму наш герой напачатку скептычна ставіўся да “Калыханкі” (нават не любіў яе), якія любімыя кінаработы ў Аляксандра і што новае стварае ён сёння, а таксама пра шмат што іншае…
📌Далучайцеся самі, разам з роднымі ды сябрамі!
Пакідайце ў каментах "+", і мы дашлём вам запрашальную спасылку!

Сёння публікуецца шмат матэрыялаў пра Чарнобыльскую аварыю. Лексіка ніжэй дапаможа вам чытаць артыкулы і абмяркоўваць гэтую балючую для беларусаў тэму на роднай мове.
Трагедыя, катастрофа, аварыя.
Рэактар, энергаблок.
Дах – рус. крыша.
Радыяцыя.
Радыеактыўны (праз е!). Радыеактыўны фон, радыеактыўныя ападкі (рус. осадки).
Узровень радыяцыі – рус. уровень радиации.
Забруджванне (працэс) і забруджанне (вынік гэтага працэсу) – рус. загрязнение.
Забруджаная зона.
Зона адчужэння – рус. зона отчуждения.
Адсяленне, адселеныя вёскі.
Пераезд, перасяленне, эвакуацыя.
Апраменьванне – рус. облучение; апраменьваць.
Смяротная доза апраменьвання.
Выпраменьванне – рус. излучение; выпраменьваць.
Ліквідатар, ліквідоўваць.
Інфармаванне, інфармаванасць.
Меры бяспекі – рус. меры безопасности.
Выбух – рус. взрыв.
Аскепкі – рус. осколки.
Кірунак ветру – рус. направление ветра.
Паглынаць радыяцыю – рус. поглощать радиацию.
Радыяцыйная ахова – рус. радиационная защита.
Перыяд паўраспаду радыеактыўных элементаў.
Дазіметр.
Лічыльнік Гейгера – рус. счетчик Гейгера.
Вымяраць, вымярэнне – рус. измерять, измерение.
Цэзій-137, забруджанне цэзіем-137.
Стронцый-90, забруджанне стронцыем-90.
Палоній, забруджанне палоніем.
Прамянёвая хвароба – рус. лучевая болезнь.
Працяглае ўздзеянне (рус. продолжительное воздействие) малы́х дозаў радыяцыі на арганізм.
Пухліна шчытападобнай залозы – рус. опухоль щитовидной железы.
Анкалагічныя захворванні – рус. онкологические заболевания.
Наступствы – рус. последствия.

На гэтых занятках мы будзем разыгрываць талерку для бліноў ад керамісткі Вольгі Жарнасек. Каб паўдзельнічаць, далучайцеся ў канферэнцыю zoom і адказвайце на пытанні віктарыны. А яшчэ вас чакае слоўнік кераміста. Вы даведаецеся, што такое біклажка і ляплёнка. І, канешне, вы зможаце паглядзець прыгожыя вырабы Вольгі. А яшчэ нашая Аляксандра падрыхтавала цікавы блок граматыкі. Стаўце плюс у каментарах, каму дасылаць запрашэнне на канферэнцыю.
Forwarded from Мова Нанова Баранавічы
Даражэнькія, у гэтую сераду пагутарым пра трагедыю на Чарнобыльскай АЭС, паглядзім на падзеі 35-гадовай даўніны праз прызму ўласных гісторый.
Запрашаем вас падумаць і прыгадаць, як гэтая аварыя адбілася на вашым жыцці, жыцці вашай сям'і. На занятках створым прастору для ўзаемнага абмену думкамі.
У госці да нас завітае наша калега, выкладчыца курсаў "Мова Нанова" з Гомеля, журналістка Юлія Сівец з аповедам пра свае экспедыцыі ў Чарнобыльскую зону.
📌 28 красавіка ў 19.00
📌 Zoom (каб атрымаць спасылачку, адзначайцеся ў каментарах)
Запрашаем вас падумаць і прыгадаць, як гэтая аварыя адбілася на вашым жыцці, жыцці вашай сям'і. На занятках створым прастору для ўзаемнага абмену думкамі.
У госці да нас завітае наша калега, выкладчыца курсаў "Мова Нанова" з Гомеля, журналістка Юлія Сівец з аповедам пра свае экспедыцыі ў Чарнобыльскую зону.
📌 28 красавіка ў 19.00
📌 Zoom (каб атрымаць спасылачку, адзначайцеся ў каментарах)
Forwarded from Белмова
📅 У гэты чацвер пра экалогію.
Вас чакаюць 2 часткі:
1️⃣ Працуем з беларускай. Тэорыя, тэсты, практыкаванні.
(19:05-20:00) 📚
2️⃣ Гаворым пра экалогію, пра наш уплыў на навакольнае асяроддзе. Абмеркаванне, дыскусія і вось гэта во ўсё. (20:05-21:00)
💬 Каб атрымаць спасылку на канферэнцыю, пастаўце плюс у каменты — і яна будзе ў вас у чацвер зранку.
Вас чакаюць 2 часткі:
1️⃣ Працуем з беларускай. Тэорыя, тэсты, практыкаванні.
(19:05-20:00) 📚
2️⃣ Гаворым пра экалогію, пра наш уплыў на навакольнае асяроддзе. Абмеркаванне, дыскусія і вось гэта во ўсё. (20:05-21:00)
💬 Каб атрымаць спасылку на канферэнцыю, пастаўце плюс у каменты — і яна будзе ў вас у чацвер зранку.
#мовананованабелсаце
Новы выпуск! Ва ўмовах пандэміі "Арт Сядзіба" прыдумала новыя спосабы папулярызаваць беларускую мову. Менеджарка Бася Пучынская распавядзе якія.
Хто звяртаецца да беларускае мовы? Ці бунтавала Бася супраць гадавання па-беларуску? Як сядзелася на Акрэсціна ў "лайтовы" час? Што за праект "Беларускамоўныя"? Як цяпер папулярызуе беларускую мову "Арт Сядзіба"? Як правільна рэагаваць на памылкі ў беларускім маўленні? Пра гэта – у гутарцы з Басяю Пучынскаю. У граматычнай частцы тлумачым, як правільна – "радыёактыўны" ці "радыеактыўны"? У "Дзіцячай заМове" распавядаем, ці ёсць слова "пагода" ў беларускай мове і як правільна казаць – "у Беларусь" ці "на Беларусь".
https://www.youtube.com/watch?v=btPNUIdF-28

#тэорыямовы
Гарбата альбо чай?
Чай быў вядомы беларусам, паводле некаторых звестак, ужо з 17 стагоддзя, але найбольш распаўсюдзіўся ў 19 ст. Трапляў да нас з Кітая праз Расію, а таксама з Захаду праз Польшчу, куды, праўдападобна, прыйшоў з Галандыі. Гэтым і тлумачыцца, хутчэй за ўсё, наяўнасць двух словаў: чай і гарбата. Праз рускую прыйшла менавіта назва чай ад кітайскага «ча». Цікава, што слова гарбата таксама па сваім паходжанні хутчэй за ўсё звязана з кітайскім словам «ча», якое трансфармавалася ў лацінскай мове ў tea – herba tea ‘трава тэа’.
Патрапіўшы ў польскую (магчыма, ужо з галандскай), гэта спалучэнне набыло гучанне herbata. У такім выглядзе, праўда з аканнем, было запазычана ў нашу мову. Такім чынам, чай і гарбата – гэта сінонімы, якія прыйшлі ў беларускую рознымі шляхамі.
Аднак вядома, што абсалютныя сінонімы паралельна на працягу доўгага часу звычайна не існуюць. Яны пачынаюць дыферэнцавацца або па сферы ўжывання, або па спалучальнасці, або па аб’ёме семантыкі ці стылістычнай афарбоўцы. Так адбылося і з гэтымі словамі. У 20-ыя гады 20 ст. часцей за ўсё ўжывалася слова гарбата, напрыклад, у слоўніку Некрашэвіча і Байкова гарбата ідзе першай, што кажа пра прыярытэтнасць гэтага слова. “Што кажух – то не вата, што чай – то не гарбата!» – так нібыта сказаў Максім Гарэцкі маладому калегу Міхасю Лынькову ў 20-ыя гады, калі папікаў таго за актыўнае выкарыстанне слова чай.
У другой палове стагоддзя сітуацыя мяняецца, і слова чай пачынае выцясняць слова гарбата, якое ўжо ў слоўніку Крапівы і ў слоўніку сінонімаў Клышкі падаецца з паметай устарэлае. Таксама для размежавання гэтых словаў пачынае падводзіцца тэарэтычная база, нібыта гарбата – гэта выключна чай з зёлак (аднак у польскай ёсць і herbata ziołowa ‘гарбата з зёлак’), а вось чай – гэта класічны чорны або зялёны напой родам з Кітая. Трэба сказаць, што сёння мы назіраем пашырэнне ўжывання слова гарбата ў шырокім сэнсе слова як любы чай, і ў пэўнай ступені выцясненне ім слова чай як непажаданага, бо яно прыйшло з рускай мовы (праз рускую мову). Такую тэндэнцыю можна, ў пэўным сэнсе, лічыць пурыстычнай.
Адсюль, дарэчы, і гарбатнік замест чайнічак і заварнік. Аднак апошнім часам набывае ўсё большую папулярнасць слова імбрык або дэмінатыў імбрычак (слова турэцкага паходжання, якое прыйшло да нас праз польскую).