Для тых, хто ўважліва чытаў наш пост пра айконімы, заданне - паспрабуйце вызначыць, адкуль узяліся гэтыя назвы:
1. Орша
2. Лагойск
3. Кобрын
4. Засвір
5. Брагін
1. Орша
2. Лагойск
3. Кобрын
4. Засвір
5. Брагін
Telegram
Мова Нанова
#тэорыямовы
Пагаворым пра айконімы, то бок назвы населеных пунктаў.
Большая частка айконімаў узнікла ў глыбокай старажытнасці. Паколькі да прыходу і рассялення славянаў значную частку тэрыторыі сучаснай Беларусі засялялі балты, захаваўся цэлы шэраг балцкіх…

Самыя смелыя паспрабавалі вырашыць учорашняе заданне і адгадаць, адкуль бяруцца назвы беларускіх гарадоў і мястэчак. Ход думак правільны! Вось поўныя адказы:
1. Орша - ад ракі Рша (пазней – Аршыца)
2. Лагойск - ад лог, лагчына, што пацвярджаецца ландшафтам
3. Кобрын - раней Кобрынь, ад назвы зніклага народа обры
4. Засвір - паселішча за возерам Свір
5. Брагін - ад мянушкі ці прозвішча Брага, якое, у сваю чаргу, ад напою брага
Самыя смелыя паспрабавалі вырашыць учорашняе заданне і адгадаць, адкуль бяруцца назвы беларускіх гарадоў і мястэчак. Ход думак правільны! Вось поўныя адказы:
1. Орша - ад ракі Рша (пазней – Аршыца)
2. Лагойск - ад лог, лагчына, што пацвярджаецца ландшафтам
3. Кобрын - раней Кобрынь, ад назвы зніклага народа обры
4. Засвір - паселішча за возерам Свір
5. Брагін - ад мянушкі ці прозвішча Брага, якое, у сваю чаргу, ад напою брага
Telegram
Мова Нанова
Для тых, хто ўважліва чытаў наш пост пра айконімы, заданне - паспрабуйце вызначыць, адкуль узяліся гэтыя назвы:
1. Орша
2. Лагойск
3. Кобрын
4. Засвір
5. Брагін
1. Орша
2. Лагойск
3. Кобрын
4. Засвір
5. Брагін
Forwarded from Deleted Account
На нашых наступных анлайн-занятках 19 красавіка мы будзем размаўляць пра археалогію. І нашым госцем стане цікавы археолаг з Горадні Алесь ГАРШКОЎ.
Каб далучыцца да анлайн-заняткаў, пакінце які-небудзь каментар пад гэтым пастом і мы дашлем вам спасылку на анлайн-канферэнцыю (патрэбны акаунт у Google, напрыклад, паштовая скрыня на gmail.com).

Вы бачылі, які цікавы канал ёсць у тэлеграме - "Палявая пошта"?У ім публікуюцца класныя фотапараўнанні : старадаўнія паштоўкі ды фотаздымкі з відарысамі Беларусі і побач - сучасныя выявы тых жа месцаў. Вельмі цікава суадносіць цяперашняе аблічча беларускіх мясцін з выявамі стогадовай даўніны. З апошняга, напрыклад, фотапараўнанне будынка мастацкага музея ў Магілёве цяпер і ў пач. ХХ ст. - тады ў гэтым жа будынку месціўся сялянскі банк. А пазней, у савецкі час - абкам КПБ.
Раім падпісацца, каб не ўпускаць цікавосткі https://t.me/poshtabel
Раім падпісацца, каб не ўпускаць цікавосткі https://t.me/poshtabel
Telegram
Палявая пошта
#Магілёў, сялянскі банк
пач. ХХ ст і 2021
Сёння ў будынку знаходзіцца мастацкі музей, а за савецкім часам тут месціўся абкам КПБ. У "спецхране" захоўваліся рэліквіі, звезеныя з розных музеяў Беларусі, сярод іншых прадметаў быў і крыж Еўфрасінні Полацкай.…

#цікаваеслова
БЛЮЗНЕ́РСТВА (зневажанне Бога, святых, чаго-небудзь вельмі дарагога)
Прыклад: Пачуўшы такое блюзнерства, бабуля завойкала і пачала хуценька хрысціцца.

Набліжаецца 35-гадавіна трагедыі на ЧАЭС. Гомельшчына – найбольш пацярпелы рэгіён. Мы паразмаўляем пра зону адчужання, пра помнікі архітэктуры, якія там засталіся, пра перасяленцаў і ліквідатараў, пра мяжу зоны адчужання. А таксама распавядзем пра электрычку на ЧАЭС. Калі вы маеце свае ўспаміны пра трагічнае 26 красавіка 1986 года, то рыхтуйце свае гісторыі. Стаўце плюс у каментарах, каму дасылаць запрашэнне на канферэнцыю zoom.
Forwarded from Mova Nanova Viciebsk
Сябры, мы вырашылі звярнуцца да вопыту калег з іншых гарадоў Беларусі і правесці ўтульны размоўны вечар! Маўленне - неад'емным складнік вывучэння мовы.
Прапануем вам запарыць гарбату, узяць печыва і далучыцца да нас!
Даведаемся адзін пра аднаго больш, вы маеце магчымасць стаць галоўнымі героямі нашай сустрэчы. Рыхтуйце свае гісторыі! А таксама пагутарым пра нашыя курсы, хочам пачуць вашыя пажаданні і прапановы!
Каб атрымаць спасылку на анлайн-заняткі Мова Нанова Віцебск, пішыце "+" у каментарах!

Forwarded from Мова Нанова Баранавічы
Вітаем!
У гэтую сераду паспрабуем змяніць фармат заняткаў і не толькі паслухаць нашага госця - кандыдата філалагічных навук, выкладчыка лацінскай і старажытнагрэцкай моваў ды аратарскага майстэрства Ягора Прыстаўку - і задаць яму пытанні, але і папрактыкавацца ў маўленні самім.
Даведаемся, як прамаўляць больш упэўнена і красамоўна, і замацуем атрыманыя веды на практыцы. Вядома, усё без прымусу)) Але будзем рады падставіць мовананоўскае плячо і стварыць прыязную атмасферу для вашых крокаў да мовы!
📌 21 красавіка ў 19.00
📌 Zoom (каб атрымаць спасылачку, адзначайцеся ў каментарах)

Forwarded from Белмова
📅 У гэты чацвер пра ўкраінскую мову.
Вас чакаюць 2 часткі:
1️⃣ Працуем з беларускай. Тэорыя, тэсты, практыкаванні.
(19:05-20:00) 📚
2️⃣ Гаворым з нашай пастаяннай студэнткай з Украіны Дашай Прусенка. Яна даўно наведвае нашы заняткі, цікавіцца беларускай і цяпер ёсць што параўнаць з украінскай. (20:05-21:00)
💬 Каб атрымаць спасылку на канферэнцыю, пастаўце плюс у каменты — і яна будзе ў вас у чацвер зранку.

#мовананованабелсаце
Новы выпуск! Пра выпадковае затрыманне, 15 дзён на Акрэсціна ды ў Жодзіне распавядае ілюстратарка Лізавета Ганчарова. А яшчэ яна патлумачыць, чаму яе называюць самай экалагічнаю мастачкаю, і навучыць маляваць Пагоню.
Як выглядала затрыманне Лізаветы? З кім, акрамя затрыманых за беларускія кнігі пенсіянерак, ёй пашанцавала сядзець? Чаму яна вырашыла перайсці на беларускую мову? Якія праекты яна ўжо паспела зрэалізаваць? Пра гэта – у гутарцы з нашаю госцяй.
Акрамя таго, Лізавета Ганчарова навучыць Глеба Лабадзенку маляваць Пагоню, а ён пакажа, як намаляваць ката Кастуся.
Граматычная частка навучыць правільна ўжываць словы "смак" і "густ". Таксама гледачоў чакаюць цікавінкі з "Дзіцячай заМовы".
https://www.youtube.com/watch?v=2wCrODFJMT4&list=PLVQbeKRzza1O-mHGuDg9FiMywAD5LiWwv&index=22

YouTube
Колькі трэба амапаўцаў на адну дзяўчыну-мастачку | Сколько нужно ОМОНа на одну девушку-художницу
Пра выпадковае затрыманне, 15 дзён на Акрэсціна ды ў Жодзіне распавядае ілюстратарка Лізавета Ганчарова. А яшчэ яна патлумачыць, чаму яе называюць самай экалагічнаю мастачкаю, і навучыць маляваць Пагоню. https://belsat.eu/?p=1760664
Instagram Лізаветы: …
Instagram Лізаветы: …
#абвестка
Музычная зніжка для падпісчыкаў тэлеграм-канала “Мова Нанова”!
Музычная студыя “Касета” прадстаўляе 15% зніжку на абанементы па промакодзе “Мова Нанова”.
У студыі выкладанне вядзецца на дзвюх мовах – беларускай альбо рускай. Выкладчыкі праводзяць заняткі па такіх накірунках: вакал, укулеле, фартэпіяна, гітара, акардэон, скрыпка, сальфеджыа.
Падрабязнасці і кошты глядзіце на сайце студыі https://cassette.by/#/

#слоўнік
23 красавіка - Сусветны дзень кніг. Сённяшняя лексіка прысвечана "кніжнай" тэме.
Aправa (binding) – пераплёт выдання ці рукапіснай кнігі
Абрэз (кнігі) (edge) – абрэзаны край кніжнага блока
Авантытул (foretitle) – старонка, якая папярэднічае тытульнаму аркушу
Алічбоўка (digitization) –Апограф (apograph) – дакладная копія манускрыпта
Аправа, вокладка, пераплёт (cover)
Атрамант, чарніла (ink)
Бібліяфіл (bibliophile) – аматар кнігі, кніжны калекцыянер
Верхняе і ніжняе вечкі кнігі (верхняя і ніжняя пераплётныя крышкі кнігі)
Інскрыптар (book annotator, book inscriber) – асоба, што пакінула на кнізе рукапісныя адзнакі, нататкі, маргіналіі і да т.п.
Каламус (calamus) – завостраная трысціна, якая ўжывалася ў старажытнасці для пісання на папірусе або пергаміне.
Зацікавіліся і хочаце ведаць больш тэматычных словаў па-беларуску? Далей - тут https://www.movananova.by/zaniatki/zanyatki-180/slounik-knigi.html

Каранавірус пазбавіў многіх з нас магчымасці вандраваць па-за межамі Беларусі. Але не бяды - прапануем звандраваць анлайн у Прагу - па скарынаўскіх мясцінах. А экскурсаводам будзе Юры Жыгамонт.
Дарэчы, гэтыя два выпускі "Падарожжаў дылетанта" - адзіныя за ўсю гісторыю праграмы, запісаныя за межамі Беларусі.
https://www.youtube.com/watch?v=p6Q9Vq4N9Ss&feature=emb_logo - 1 частка
https://www.youtube.com/watch?v=65yjZsUDzx8 - 2 частка

Падарожжа дылетанта Скарынаўская Прага
Forwarded from Mova Nanova Viciebsk
📢Сябры!
Бліжэйшыя нашыя анлайн-заняткі адбудуцца не ў сераду, а ў АЎТОРАК, 27 красавіка. Іх госцем стане акцёр тэатра, кіно і тэлебачання АЛЯКСАНДР ЖДАНОВІЧ, усім вядомы МАЛЯВАНЫЧ!👨🎨🎨
👥Разам з творцам паразважаем, наколькі сёння запатрабавана тэатральнае мастацтва, чаму наш герой напачатку скептычна ставіўся да “Калыханкі” (нават не любіў яе), якія любімыя кінаработы ў Аляксандра і што новае стварае ён сёння, а таксама пра шмат што іншае…
📌Далучайцеся самі, разам з роднымі ды сябрамі!
Пакідайце ў каментах "+", і мы дашлём вам запрашальную спасылку!

Сёння публікуецца шмат матэрыялаў пра Чарнобыльскую аварыю. Лексіка ніжэй дапаможа вам чытаць артыкулы і абмяркоўваць гэтую балючую для беларусаў тэму на роднай мове.
Трагедыя, катастрофа, аварыя.
Рэактар, энергаблок.
Дах – рус. крыша.
Радыяцыя.
Радыеактыўны (праз е!). Радыеактыўны фон, радыеактыўныя ападкі (рус. осадки).
Узровень радыяцыі – рус. уровень радиации.
Забруджванне (працэс) і забруджанне (вынік гэтага працэсу) – рус. загрязнение.
Забруджаная зона.
Зона адчужэння – рус. зона отчуждения.
Адсяленне, адселеныя вёскі.
Пераезд, перасяленне, эвакуацыя.
Апраменьванне – рус. облучение; апраменьваць.
Смяротная доза апраменьвання.
Выпраменьванне – рус. излучение; выпраменьваць.
Ліквідатар, ліквідоўваць.
Інфармаванне, інфармаванасць.
Меры бяспекі – рус. меры безопасности.
Выбух – рус. взрыв.
Аскепкі – рус. осколки.
Кірунак ветру – рус. направление ветра.
Паглынаць радыяцыю – рус. поглощать радиацию.
Радыяцыйная ахова – рус. радиационная защита.
Перыяд паўраспаду радыеактыўных элементаў.
Дазіметр.
Лічыльнік Гейгера – рус. счетчик Гейгера.
Вымяраць, вымярэнне – рус. измерять, измерение.
Цэзій-137, забруджанне цэзіем-137.
Стронцый-90, забруджанне стронцыем-90.
Палоній, забруджанне палоніем.
Прамянёвая хвароба – рус. лучевая болезнь.
Працяглае ўздзеянне (рус. продолжительное воздействие) малы́х дозаў радыяцыі на арганізм.
Пухліна шчытападобнай залозы – рус. опухоль щитовидной железы.
Анкалагічныя захворванні – рус. онкологические заболевания.
Наступствы – рус. последствия.

На гэтых занятках мы будзем разыгрываць талерку для бліноў ад керамісткі Вольгі Жарнасек. Каб паўдзельнічаць, далучайцеся ў канферэнцыю zoom і адказвайце на пытанні віктарыны. А яшчэ вас чакае слоўнік кераміста. Вы даведаецеся, што такое біклажка і ляплёнка. І, канешне, вы зможаце паглядзець прыгожыя вырабы Вольгі. А яшчэ нашая Аляксандра падрыхтавала цікавы блок граматыкі. Стаўце плюс у каментарах, каму дасылаць запрашэнне на канферэнцыю.
Forwarded from Мова Нанова Баранавічы
Даражэнькія, у гэтую сераду пагутарым пра трагедыю на Чарнобыльскай АЭС, паглядзім на падзеі 35-гадовай даўніны праз прызму ўласных гісторый.
Запрашаем вас падумаць і прыгадаць, як гэтая аварыя адбілася на вашым жыцці, жыцці вашай сям'і. На занятках створым прастору для ўзаемнага абмену думкамі.
У госці да нас завітае наша калега, выкладчыца курсаў "Мова Нанова" з Гомеля, журналістка Юлія Сівец з аповедам пра свае экспедыцыі ў Чарнобыльскую зону.
📌 28 красавіка ў 19.00