Forwarded from Мова Нанова Баранавічы
Даражэнькія,
запрашаем вас на незвычайныя заняткі. Да нас завітаюць сур'ёзныя людзі 😎 - чыноўнікі Мікалай Сяргеевіч і Сяргей Мікалаевіч. Яны гатовыя адказаць на вашыя каверзныя пытанні і намаляваць нам перспектывы светлай будучыні.
І калі вы зараз думаеце: "Навошта мне такі стрэс у сераду ўвечары?" - то не хвалюйцеся! Запрошаныя чыноўнікі - гэта вольныя купалаўцы Міхась Зуй і Зміцер Есяневіч з «ЧинЧинЧенэл». Таму бюракратыя бюракратыяй, а творчыя тэмы таксама ўвагай не абмінем😊
📌 7 красавіка ў 19.00
📌 Zoom (каб атрымаць спасылачку, адзначайцеся ў каментарах)

Forwarded from Белмова
📅 У гэты чацвер горад засынае і прачынаецца мафія!
Вас чакае 2 часткі:
1️⃣ Працуем з беларускай. Тэорыя, тэсты, практыкаванні.
(19:05-20:00) 📚
2️⃣ Гуляем у мафію. (20:05-21:00 арыенціровачна)
Калі хочаце гуляць, а не толькі быць гледачом, то камера+мікрафон абавязковыя.
💬 Каб атрымаць спасылку на канферэнцыю, пастаўце плюс у каменты — і яна будзе ў вас у чацвер зранку.

Forwarded from Адукацыйныя zoom-лекцыі
38 гадоў таму 7 красавіка 1983 года на праваслаўнае сьвята Дабравесьця спынілася сэрца легендарнай беларускай паэткі Ларысы Геніюш, ахвярнай хрысьціянкі, нязломнай патрыёткі, сакратаркі БНР на чужыне і пакутніцы камуністычнага ГУЛАГу, "сэрца, расьпятае на заінелых дратах Поўначы за Беларусь"!
Запрашаем у гэты вечар узгадаць разам яе жыцьцё і творчасць разам зь вядомай журналісткай і грамадзкай дзяячкай з Прагі Аленай Ціхановіч і сьпявачкай Тацьцянай Грыневіч, першай скрыпкай беларускіх плошчаў і маршаў!
Пачатак а 20-й. Рэгістрацыя тут: https://forms.gle/F1k9uYJu8MyTVvMZA
Усіх, хто шануе імя, вершы і жыцьцёвы чын Ларысы Геніюш, а таксама тых, хто яшчэ ня чуў пра непраслаўленую пакуль сапраўдную беларускую сьвятую XX стагодзьдзя і нябёсную апякунку жаночых пратэстаў 2020 года, запрашаем на онлайн-вечарыну памяці.
Узгадаем разам дэталі біяграфіі і вершы Ларысы Геніюш, паслухаем песьні на яе вершы. Ахвотныя змогуць прачытаць свае ўлюблёныя вершы паэткі.

#цікавінкі
Вусная гісторыя - што гэта такое, і як спрычыніцца да яе стварэння?
Вусная гісторыя — гэта накірунак у гістарычных даследваннях, заснаваны на метадзе стварэння вуснага ўспаміна, як аўтабіяграфічнай (тэматычнай) гістарычнай крыніцы, і яго аналізе з дапамогай міждысцыплінарных методык; сацыяльная практыка трансляцыі і перадачы памяці, а таксама рэканструкцыі і фіксацыі індывідуальнай ці калектыўнай ідэнтычнасці (сямейнай, канфесійнай, нацыянальнай, прафесійнай і інш.)
Правілы запісу вуснага ўспаміна
Калі Вы хочаце скласці вусную гісторыю сваёй сям’і, вёскі, парафіі, прафесійнай супольнасці ці інш. Вам неабходна:
Знайсці рэспандэнта(ў). Дамовіцца на сустрэчу ў зручны для іх час, пацікавіцца пра здароўе і колькасць часу, які можа быць адведзены на інтэрв’ю. Вельмі важна, каб увагу не адцягвалі хатнія справы ці кепскі стан здароўя. Патлумачце чаму патрэбна, каб успамін быў запісаны.
Для інтэрв’ю Вам спатрэбяцца наступныя прылады: дыктафон, відэакамера, фотаапарат, а таксама нататнік, спіс пытанняў (апытальнік) і асадка. Запісваць лепш адначасова на камеру і дыктафон. Папрасіце кагосьці са знаёмых сачыць за запісам на камеру падчас інтэрв’ю.
Перад інтэрв’ю даведайцеся ўсё максімальна магчымае пра рэспандэнта з розных крыніц і складзіце пералік найбольш важных пытанняў, якія хочаце задаць. Яны могуць тычыцца асноўных анкетных дадзеных (прозвішча імя, імя па бацьку, дзявочае прозвішча, дата і месца нараджэння, адукацыя, месцы працы), а таксама этапаў жыцця чалавека (даваеннае жыццё, рэпрэсіі, пачатак вайны, вайна, Халакост, пасляваеннае жыццё і праца, смерць Сталіна, Чарнобыльская катастрофа, стварэнне сям’і, смерць блізкіх і інш.). Калі цікавіць гісторыя сям’і – задаюцца пытанні пра усіх членаў сям’і, гісторыя вёскі – пра вёску і г.д.
Перад інтэрв’ю, асабліва калі здымаеце на камеру, папрасіце рэспандэнта добра апрануцца, звярніце ўвагу на яго знешні выгляд. Праверце ці працуе дыктафон і камера, ці хопіць зараду батарэек.
Перад тым, як пачаць размову трэба прадугледзець адсутнасць пабочных гукаў, якія б маглі перашкаджаць запісу (размовы іншых людзей, гул тэхнікі, ветру і г.д.). Выбраць зручнае месца для Вас і для рэспандэнта.
Больш карысных парадаў па складанні вуснай гісторыі тут: https://www.movananova.by/zaniatki/zanyatki-163/slounik-vusnaya-gistoryya.html

Комікс па-беларуску пра бурсонікаў з 1992 г. У каго такі быў?)
Паглядзець ды пачытаць (а для кагосьці і ўзгадаць дзяцінства) можна тут: https://www.movananova.by/zaniatki/komiks-dze-zhyli-bursoniki.html

Forwarded from Deleted Account
Пра страчаныя нашым народам помнікі культавай архітэктуры мы будзем размаўляць з вядомым мастацтвазнаўцам, гісторыкам мастацтва і мастаком Сяргеем ХАРЭЎСКІМ на нашых наступных анлайн-занятках 12 красавіка. У спадара Сяргея ёсць і цікавыя звесткі пра зніклыя храмы былога Рэчыцкага павету.
Каб узяць удзел у занятках, пакінце пад гэтым пастом які-небудзь каментар, і мы дашлем вам спасылку на відэаканферэнцыю перад пачаткам заняткаў. Для ўдзелу патрэбны акаунт у Google.com (напрыклад, пошта на gmail.com)

У нас будуць заняткі ў супер незвычайным месцы!🔥
Ці бачылі вы самы стары драўляны дом у Беларусі, пабудаваны па ўнікальнай тэхналогіі? 😍 Пра таямніцы старога лямуса нам раскажа ксёндз Антоні Грэмза!
✔️Далучайцеся да анлайн трансляцыі! Гэтым разам яна будзе праз нашу старонку ў інстаграм https://instagram.com/movananovaharodnia?igshid=1n9fizwfvzakk
Падпісвайцеся і да сустрэчы заўтра ў прамым эфіры♥️

#цікаваеслова
КІ́ПЕНЬ (вада, якая кіпіць)
Прыклад: Водар заваранай кіпнем гарбаты ўздымаў настрой і бадзёрыў.

#мовананованабелсаце
Беларусы паказалі, што маюць годнасць і гатовыя стаць на абарону сваіх правоў. Самы час перайсці на наступны ўзровень, але дзеля гэтага спатрэбіцца рыторыка. Навошта рыторыка кожнаму беларусу – у новым выданні "Мова нанова".
Кандыдат філалагічных навук, выкладчык лацінскай і старажытнагрэцкай моваў ды аратарскага майстэрства Ягор Прыстаўка патлумачыць, ці пагражае Беларусі ўцечка мазгоў, а таксама распавядзе пра лацінскую мову. Чаму ён вырашыў вучыць лаціну ды старажытнагрэцкую? Наколькі лаціна мёртвая – і ці пагражае такі лёс беларускай мове? Якія лацінскамоўныя беларускія паэмы можна пачытаць у перакладзе на беларускую?
І, вядома, Ягор Прыстаўка правядзе кароткі майстар-клас, які дапаможа кожнаму зрабіцца больш упэўненым у сабе.
У граматычнай частцы будзем разбірацца, як правільна задаваць пытанні з часцінкаю "ці". Таксама гледачоў чакаюць цікавінкі з "Дзіцячай заМовы".
https://www.youtube.com/watch?v=2M9hQzpkzpQ

Forwarded from Mova Nanova Viciebsk
Сябры, у наступную сераду вяртаемся ў анлайн і запрашаем да нас эксклюзіўнага госця!
Альберт Вяжбіцкі - польскі беларускамоўны журналіст, вандроўнік і блогер. Даведаемся, ці цяжка вучыць беларускую мову іншаземцу ды навошта. А таксама спытаем пра ўражанні ад нашай краіны, бо наш госць праехаў вандроўкай па ўсёй Беларусі і нават зрабіў серыю прыгодніцкіх ролікаў на YouTube!
Адзначым, што Альберт у якасці госця дэбютуе менавіта на курсах Мова Нанова Віцебск, таму разлічваем на вашу актыўнасць і пытанні.
Каб атрымаць спасылку на анлайн-заняткі, стаўце "+" у каментарах.
Да сустрэчы!

Запрашаем на заняткі. Тэма, якую вы даўно прасілі: беларусы Падляшша.
Сябры, звярніце ўвагу: заняткі пачынаюцца ў 20.00!!!!!
Нашыя госці: Аліна Ваўранюк (Беласток), заснавальніца грамадскай арганізацыі АБ-БА, аўтарка падручнікаў для пачатковай школы, галоўная рэдактарка альманаха “Беларускі настаўнік”, які выходзіць у Беластоку на беларускай мове. А таксама журналіст Мікола Ваўранюк. Дарэчы, а вы ведаеце, што ў Беластоку ёсць і беларускамоўны садок, і гімназія. (А Гомель такім пахваліцца не можа. Сёлета ўпершыню ў горадзе над Сожам могуць не адкрыць беларускамоўны першы клас). Стаўце плюс, каму дасылаць запрашэнне.

Даражэнькія, вітаем!
Як гаворыцца, у здаровым целе - здаровы дух. Пра дух з вамі гаворым кожную сераду😉, а 14 красавіка запрашаем звярнуць увагу на цела. У госці да нас завітае вядомы дзіцячы рэаніматолаг Андрэй Вітушка. Паразмаўляем з ім пра каранавірус - нашу новую рэчаіснасць - і пра вакцынацыю.
Традыцыйна будзе прастора для вашых пытанняў госцю: тэлемедыцыны не абяцаем😂, але пачуць меркаванне дасведчанага медыка зможаце. Моўная частка і прыязная кампанія заўсёды з намі) Завітвайце, будзем рады❤
📌 14 красавіка ў 19.00
📌 Zoom (каб атрымаць спасылачку, адзначайцеся ў каментарах)
Як гаворыцца, у здаровым целе - здаровы дух. Пра дух з вамі гаворым кожную сераду😉, а 14 красавіка запрашаем звярнуць увагу на цела. У госці да нас завітае вядомы дзіцячы рэаніматолаг Андрэй Вітушка. Паразмаўляем з ім пра каранавірус - нашу новую рэчаіснасць - і пра вакцынацыю.
Традыцыйна будзе прастора для вашых пытанняў госцю: тэлемедыцыны не абяцаем😂, але пачуць меркаванне дасведчанага медыка зможаце. Моўная частка і прыязная кампанія заўсёды з намі) Завітвайце, будзем рады❤
📌 14 красавіка ў 19.00
📌 Zoom (каб атрымаць спасылачку, адзначайцеся ў каментарах)
Forwarded from Белмова
📅 У гэты чацвер пра ТыкТок.
Вас чакаюць 2 часткі:
1️⃣ Працуем з беларускай. Тэорыя, тэсты, практыкаванні.
(19:05-20:00) 📚
2️⃣ Гаворым з блогеркай Воляй Бяжковай пра беларускі ТыкТок, што гэта такое, пра творчасць і хэйтараў. (20:05-21:00)
💬 Каб атрымаць спасылку на канферэнцыю, пастаўце плюс у каменты — і яна будзе ў вас у чацвер зранку.
Вас чакаюць 2 часткі:
1️⃣ Працуем з беларускай. Тэорыя, тэсты, практыкаванні.
(19:05-20:00) 📚
2️⃣ Гаворым з блогеркай Воляй Бяжковай пра беларускі ТыкТок, што гэта такое, пра творчасць і хэйтараў. (20:05-21:00)
💬 Каб атрымаць спасылку на канферэнцыю, пастаўце плюс у каменты — і яна будзе ў вас у чацвер зранку.
#тэорыямовы
Пагаворым пра айконімы, то бок назвы населеных пунктаў.
Большая частка айконімаў узнікла ў глыбокай старажытнасці. Паколькі да прыходу і рассялення славянаў значную частку тэрыторыі сучаснай Беларусі засялялі балты, захаваўся цэлы шэраг балцкіх па паходжанні назваў населеных пунктаў:
вёска Бакшты – балт. ‘вежа, высокая прыбудова’;
сяло Балойкі – ад balá – ‘балота’;
вёскі Кімяны і Кемяны – ад балт. кiminas – ‘мох’;
сяло Домуці – ад domús ‘ цікаўны’, domèjimasis ‘праяўляць цікаўнасць’;
сяло Жвірблі – ад žvirblis ‘верабей’;
а таксама да балцкіх назваў адносяць Дайнову, Яцвезь, Кейданы, Вазгелы, Дзякшняны, Гейстуны, Гірстуны, Верцялішкі і інш.).
У Беларусі існуюць таксама айконімы цюркскага (Канашы, Карацк, Кобызі, Мурза) і фіна-ўгорскага (Еўлашы, Іжа, Іканы, Іса, Койры) паходжання.
Некаторыя спрадвечна беларускія назвы зведалі змены пад уплывам польскай мовы (Гродна, а не Гародня, Брэст, а не Берасце, Навагрудак, а не Наваградак). А ў савецкія часы, калі пачалася эпідэмія перайменаванняў, з’явіліся шматлікія назвы рускага паходжання.
Часцей за ўсё назвы населеных пунктаў гістарычна ўтвараліся ад:
назваў рэк і азёраў (в. Бесядзь ад р. Бесядзь, г. Вілейка ад р. Вілія, мястэчка Зэльва ад р. Зальвянка);
прозвішчаў, мянушак людзей (в. Александрыя, г. Дзяржынск, в. Бародзічы, в. Няверавічы);
роду дзейнасці людзей (г. Чаўсы – ад цюркск. назвы чаус – ‘ніжэйшы ранг ваеначальніка’, в. Бортнікі, в. Ганчары, в. Муляры, в. Ткачы)
назваў плямёнаў, народаў (с. Шведы, с. Жэймяны – ад назвы выхадцаў з гістарычнай вобласці Літвы Жэмайціі, с. Пруска);
асаблівасцяў рэльефу, мясцовасці (г. Рэчыца, в. Плёсы, в.Балотная, в. Роўнядзь);
тыпаў паселішчаў, пабудоваў (Гродна, в. Свіраны, г. Паставы)
назваў жывёлаў і птушак (г.п. Бобр, с. Жораўка, Дразды, в. Казяброддзе, Казейкі, Казлы);
назваў раслін (г. Дуброўна, с. Дубрава, с. Дубровіца, с. Крапіўна, с. Рэпкі, Рэпнікі)
назваў аб’ектаў матэрыяльнай культуры (с. Жорнаўка – жорнаў, г. Шклоў) і інш.
Па словах праф. Валянціны Лемцюговай, “ні ў адной цывілізаванай краіне свету нацыянальная тапанімія не зазнала такога глумлення, як у Беларусі”. Сапраўды, у савецкія часы многія аўтэнтычныя назвы населеных пунктаў былі замененыя на “ідэалагічна правільныя”. Так, напрыклад, ахвярай такога перайменавання стала вёска с старажытнай назвай Мондзін (паходзіць ад нямецкага монд ‘месяц’). Спачатку яна была перайменаваная ў Сиреневку, якая па-беларуску пачала пісацца Сярэнеўка, а потым, каб пазбегчы немілагучнай аманіміі – ужо ў Чаромушкі.
Паколькі часта ў рэестрах назваў населеных пунктаў не ставіўся націск – гэтыя назвы чыноўнікамі чыталіся няправільна і таму часам траплялі ў шэраг абразлівых, як у выпадку з назвай вёскі Холуі (з націскам на першым складзе, бо холуй – гэта ‘пясчаны нанос на беразе ракі’), якая была перайменаваная нібыта за абразлівае для яе жыхароў гучанне. Як піша Валянціна Лемцюгова, прыкладамі тапанімічных кур’ёзаў стала перайменаванне вёскі Морач у Савецкую Морач, а Алёс – у Чырвоны Алёс. Відаць, каб чыноўнікі ведалі паходжанне гэтых назваў, яны б не спяшаліся з перайменаваннем, бо морач – гэта ‘цёмнае, змрочнае балота’, а алёс – ‘альховае балота’.
Як дрэнны жарт гучаць “новыя”, трохі абеларушаныя назвы, якія замянілі спрадвечныя беларускія найменні: Рамашкі, Залог Пяцігодкі, Вазраждзенне, Пабеда, Надзежда, Акцябр, Рассвет, Лучазарная, Труд, Чырвоная Зара і інш. Як жа тады мусяць звацца людзі, якія жывуць у такіх вёсках?
Яшчэ больш сітуацыю ў нашай тапаніміцы заблытала спроба даслоўна перакладаць назвы з беларускай на рускую і наадварот. Так з’явіліся падвойныя найменні кшталту Ромашки і Рамонкі, Двигатель і Рухавік, Красный Пахарь і Чырвоны Араты, што прывяло да парушэння асноўнай функцыі геаграфічных назваў – служыць адназначным арыенцірам на мясцовасці.

Для тых, хто ўважліва чытаў наш пост пра айконімы, заданне - паспрабуйце вызначыць, адкуль узяліся гэтыя назвы:
1. Орша
2. Лагойск
3. Кобрын
4. Засвір
5. Брагін
1. Орша
2. Лагойск
3. Кобрын
4. Засвір
5. Брагін
Telegram
Мова Нанова
#тэорыямовы
Пагаворым пра айконімы, то бок назвы населеных пунктаў.
Большая частка айконімаў узнікла ў глыбокай старажытнасці. Паколькі да прыходу і рассялення славянаў значную частку тэрыторыі сучаснай Беларусі засялялі балты, захаваўся цэлы шэраг балцкіх…

Самыя смелыя паспрабавалі вырашыць учорашняе заданне і адгадаць, адкуль бяруцца назвы беларускіх гарадоў і мястэчак. Ход думак правільны! Вось поўныя адказы:
1. Орша - ад ракі Рша (пазней – Аршыца)
2. Лагойск - ад лог, лагчына, што пацвярджаецца ландшафтам
3. Кобрын - раней Кобрынь, ад назвы зніклага народа обры
4. Засвір - паселішча за возерам Свір
5. Брагін - ад мянушкі ці прозвішча Брага, якое, у сваю чаргу, ад напою брага
Самыя смелыя паспрабавалі вырашыць учорашняе заданне і адгадаць, адкуль бяруцца назвы беларускіх гарадоў і мястэчак. Ход думак правільны! Вось поўныя адказы:
1. Орша - ад ракі Рша (пазней – Аршыца)
2. Лагойск - ад лог, лагчына, што пацвярджаецца ландшафтам
3. Кобрын - раней Кобрынь, ад назвы зніклага народа обры
4. Засвір - паселішча за возерам Свір
5. Брагін - ад мянушкі ці прозвішча Брага, якое, у сваю чаргу, ад напою брага
Telegram
Мова Нанова
Для тых, хто ўважліва чытаў наш пост пра айконімы, заданне - паспрабуйце вызначыць, адкуль узяліся гэтыя назвы:
1. Орша
2. Лагойск
3. Кобрын
4. Засвір
5. Брагін
1. Орша
2. Лагойск
3. Кобрын
4. Засвір
5. Брагін
Forwarded from Deleted Account
На нашых наступных анлайн-занятках 19 красавіка мы будзем размаўляць пра археалогію. І нашым госцем стане цікавы археолаг з Горадні Алесь ГАРШКОЎ.
Каб далучыцца да анлайн-заняткаў, пакінце які-небудзь каментар пад гэтым пастом і мы дашлем вам спасылку на анлайн-канферэнцыю (патрэбны акаунт у Google, напрыклад, паштовая скрыня на gmail.com).

Вы бачылі, які цікавы канал ёсць у тэлеграме - "Палявая пошта"?У ім публікуюцца класныя фотапараўнанні : старадаўнія паштоўкі ды фотаздымкі з відарысамі Беларусі і побач - сучасныя выявы тых жа месцаў. Вельмі цікава суадносіць цяперашняе аблічча беларускіх мясцін з выявамі стогадовай даўніны. З апошняга, напрыклад, фотапараўнанне будынка мастацкага музея ў Магілёве цяпер і ў пач. ХХ ст. - тады ў гэтым жа будынку месціўся сялянскі банк. А пазней, у савецкі час - абкам КПБ.
Раім падпісацца, каб не ўпускаць цікавосткі https://t.me/poshtabel
Раім падпісацца, каб не ўпускаць цікавосткі https://t.me/poshtabel
Telegram
Палявая пошта
#Магілёў, сялянскі банк
пач. ХХ ст і 2021
Сёння ў будынку знаходзіцца мастацкі музей, а за савецкім часам тут месціўся абкам КПБ. У "спецхране" захоўваліся рэліквіі, звезеныя з розных музеяў Беларусі, сярод іншых прадметаў быў і крыж Еўфрасінні Полацкай.…

БЛЮЗНЕ́РСТВА (зневажанне Бога, святых, чаго-небудзь вельмі дарагога)
Прыклад: Пачуўшы такое блюзнерства, бабуля завойкала і пачала хуценька хрысціцца.