Мова Дэталёва
555 subscribers
154 photos
13 videos
5 files
128 links
Бясплатнае анлайн-вывучэнне беларускай мовы
Download Telegram
#цікавінкі
 
Сакавік праляцеў надзвычай хутка, вы заўважылі? Распачаўся новы месяц вясны – красавік.
 
Прымаўкі пра красавік
 
Красавік сініць і дзьме, бабам цяпло нясе, а мужык пазірае ды галавою ківае.
 
У красавіку грымот – цёплы будзе год.
 
Красавік сушыць, нічога з зямлі не рушыць.
 
У красавіку зямля прэе.
 
У красавіку дождж праходзіць, сонца грэе – тады ўсякі не збяднее.
 
Красавіцкі ручай зямлю будзіць.
 
Сонейка з красавіцкай горкі ў лецейка коціцца.
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос! Менавіта так па-беларуску вітаюцца на Вялікдзень. Віншуем усіх, хто адзначае "свята святаў" сёння ды прапануем пачытаць вершы беларускіх паэтаў пра Вялікдзень.


Ларыса Геніюш

Хрыстос уваскрос!
і свет прачнуўся
вясной на голлечку бяроз.
Ударыў звон на Беларусі:
Хрыстос уваскрос!
Хрыстос уваскрос!
Хрыстос уваскрос з крыві і болю,
каб светач праўды не пагас.
Васкрос Ён для крывіцкіх сёлаў,
васкрос Ён, брацці, і для нас.
Так будзем помніць мы ў кайданах,
падняўшы сэрцы ўгару,
што так, як Бог ускрыжаваны,
уваскрэсне наша Беларусь!

1954


Рыгор Барадулін

Прыходзіла Вялічка на сяло
З чырвоным яйкам, з белатварым сырам,
I сцежку, паднядзеленую жвірам,
Світанне лугам за руку вяло.
Іграла сонца, ажывала тло,
Свянцонка пахла злагадаю, змірам.
I ўсім малечым вачаняткам шчырым
Прысмакаў досыць на стале было.

Расло святло, надзея ўваскрасала.
З душы ўцякалі недавер і змрок.
I песняў валачобнікам хапала.
I сніўся падарожжу сон далёкі.
I адвячорак позніўся знарок.
Ішлі па небе продкі, як аблокі.


Больш вершаў тут: https://www.movananova.by/zaniatki/cikavostki-vershy-belaruskix-paetau-pra-vyalikdzen.html
Forwarded from Deleted Account
На нашыя наступныя заняткі да нас далучыцца вядомая даследчыца гісторыі адраджэння беларускай дзяржаўнасці ў ХХ стагоддзі, гісторык Валянціна ЛЕБЕДЗЕВА. Яна распавядзе пра выдатнага гісторыка і эканаміста канца ХІХ пачатку ХХ стагоддзя, нашага земляка Мітрафана Доўнар-Запольскага.
Каб узяць удзел у занятках - пакіньце любы каментар пад гэтым пастом. Для ўдзелу ў анлайн-канферэнцыі патрэбны акаунт у google.com (напрыклад, пошта на gmail.com).
#тэорыямовы

Якія словы мы “ўзялі пакарыстацца” ў суседзяў? Ды не толькі ў суседзяў — у грэкаў і англічан таксама!

1 1. Паланізмы

Траплялі ў беларускую мову ў выніку працяглых кантактаў двух народаў, паланізацыі шляхты, пашырэння каталіцызму. Некаторыя рысы: 1. наяўнасць насавых галосных (свенціці), 2. няпоўнагалоссе (слодыч), 3. спалучэнне дл (быдла), 4. спалучэнне ке, ге (кепскі), 5. наяўнасць цвёрдага дз (ксёндз), 6. суфікс –унак (падарунак), 7. гук ц на месцы ўсходнеславянскага ч (цуд)

 2. Лацінізмы

Лацінская лексіка пашыралася праз кантакты з заходнееўрапейскімі народамі. Лаціна ў ВКЛ выкарыстоўвалася ў справаводстве і міжнароднай перапісцы, была мовай навукі і адукацыі (вывучалася як у каталіцкіх, так і ў праваслаўных школах). Такім чынам, гэта пераважна кніжная лексіка. Некаторыя рысы: 1. спалучэнне аў (аўтар), 2. прыстаўкі ант(ы)-, архі-, контр-, рэ-, дэ-, дыс- і інш. (архіважны, апатыя), 3. суфіксы -ізм, -іст, -ір, -ар, -ус, -ум (арганізм, спецыяліст, радыус), 4. канцавы фармант –цыя (канстытуцыя).

 3. Грэцызмы

Запазычанне ішло толькі кніжным шляхам. З грэчаскай на беларускую перакладаліся рэлігійныя кнігі, таму гэта пераважна словы, звязаныя з культам, навукай і культурай. Асноўныя рысы: 1. гук ф у пачатку слова (фантазія), 2. пачатковае а, э, эў (алтар, элемент, эўфемізм), 3. спалучэнні галосных аў, ія, іё, эа (тэалогія, біялогія), 4. варыянтнасць б/в (варвар/барбар), 5. спалучэнні ід, кс, ск, пс, мп, мв (архіварыус, піраміда, дыск).

 4. Германізмы

Пачалі трапляць у беларускую мову ў выніку наўпроставых гандлёвых сувязяў паўночных гарадоў Беларусі з нямецкімі канторамі ў Рызе, аднак большая частка германізмаў патрапіла праз пасярэдніцтва польскай мовы. Асноўны пласт пазычанняў з нямецкай мовы склала бытавая, прамысловая, гаспадарчая лексіка. Некаторыя рысы: 1. спалучэнне хт (вахта), 2. спалучэнні шт, шп (кошт, шпіталь), 3. канцавая частка –майстар (гросмайстар).

 5. Ідышызмы

Гэта пазычкі з мовы ідыш, якая адносіцца да заходняй падгрупы германскай групы моваў. Габрэі на тэрыторыі Беларусі пачалі з’яўляцца ўжо ў 13 ст. Сяліліся пераважна па гарадах і мястэчках, займаліся гандлем, рамёствамі, карчмярствам (рахунак, труна).

 6. Цюркізмы

Паколькі татара-мангольскага нашэсця на тэрыторыі Беларусі не было, таму цюркізмаў у 13-14 стст. у беларускую патрапіла не шмат. Вялікі наплыў цюркізмаў пачаўся ў 15-16 стст., калі татары сталі саюзнікамі ВКЛ у войнах з нямецкім ордэнам. У ВКЛ шмат было добраахвотных перасяленцаў з Залатой Арды, якія служылі ў войску. Да цюркізмаў адносяцца назвы бытавых прадметаў, ваеннай зброі (торба, калчан), колеру і масці жывёлаў (буланы, буры), адзінак меры, вагі (аршын, барыш), будынкаў, тканін, упрыгожанняў (мячэць, кілім). Асноўная фанетычная рыса – складавы сінгарманізм (у слове некалькі разоў паўтараецца адна і тая ж або блізкая па ўтварэнні галосная: барабан).

І гэта гэта не ўсё! Працяг - заўтра.
#мовананованабелсаце

Што падштурхнула сясцёр Кацярыну ды Яўгенію да пераходу на беларускую мову? Як без гвалту прышчапіць цікавасць ды любоў да беларушчыны дзецям? Колькі ў Беларусі мае быць дзяржаўных моваў, на думку сясцёр? У чым феномен жаночых пратэстаў 2020 года? Пры якіх абставінах Кацярыну затрымалі і адправілі ў ЦІП на Акрэсціна? Пра гэта распавядуць сёстры Пархомчык. А таксама яны падзеляцца ідэямі, як не ўпадаць у роспач, ды на прыкладзе пакажуць, як заўважаць станоўчыя перамены. У граматычнай частцы патлумачым, чым адрозніваецца "яйцо" ад "яйка", а ў "Дзіцячай заМове" распавядзем пра ўжыванне некаторых шматзначных беларускіх словаў.

https://www.youtube.com/watch?v=5fLXM4F2QfE
#тэорыямовы

Працягваем разбірацца, з якіх чужых моваў мы запазычылі словы і актыўна імі карыстаемся. Пачатак - тут.

7. Балтызмы

Найбольш старажытныя пазычкі. Гэта назвы асобаў па прафесіі (дойлід), назвы гаспадарчых будынкаў і іх частак (еўня, рэя), назвы сельскагаспадарчых і прыродных паняццяў (дзірван, жвір).

 8. Царкоўнаславянізмы (=стараславянізмы)

Невялікая група лексікі. Яе пашырэнню ў беларускай мове садзейнічала распаўсюджанне праваслаўя, у больш познія часы царкоўнаславянізмы траплялі ў мову пры пасярэдніцтве рускай. Асноўныя рысы: 1. няпоўнагалоссе (прах), 2. спалучэнне шч (плашч).

 9. Галіцызмы

Траплялі ў беларускую мову праз пасярэдніцтва рускай. Асноўныя фанетычныя рысы: 1. канцавыя спалучэнні -анс, ёр, аж/яж (сеанс,  суфлёр, багаж); 2. спалучэнні бю, вю, пю, фю (бюро, капюшон); 3. спалучэнні уа, уэ (буржуа, дуэль); 4. спалучэнні лье, нье, цье, сье (барэльеф); 5. канцавыя націскныя галосныя (кашнэ).

10. Англіцызмы

Траплялі ў беларускую мову ў новы перыяд пры пасярэдніцтве рускай мовы ці наўпрост. Асноўныя рысы: 1. пачатковае спалучэнне дж (джаз); 2. канцавыя спалучэнні –ёр/-ер, -эр/-ар: (баксёр, катэр); 3. канцавыя спалучэнні -інг/-ынг (брыфінг); 4. канцавая частка складанага слова -мен (спартсмен).

 11. Русізмы

Пачалі актыўна трапляць у беларускую мову ў 20-ыя гг 20 стагоддзя. Найбольшы наплыў русізмаў адбыўся ў 30-ыя гг. Гэты перыяд лічыцца перыядам русіфікацыі беларускай мовы (у гэты час існавала ідэя аб зліцці ўсіх культур і моваў СССР у адну агульную культуру і мову – савецкую, на практыцы ж гэта азначала насаджэнне рускай мовы і выцясненне нацыянальных). Таму адзіна важным стала не адлюстраванне нацыянальнай спецыфікі беларускай мовы, а яе набліжэнне да рускай (апагеем русіфікацыі стаў «Руска-беларускі слоўнік» Аляксандра Александровіча, 1937).

Русізмы сустракаюцца ва ўсіх галінах лексікі. Гэта:

1. словы, узятыя без зменаў марфалагічнай будовы. Адрозненне можа назірацца толькі ў вымаўленні ці напісанні (подзвіг, вопыт);

2. словы, узятыя з рускай мовы, пры засваенні якіх змянялася марфалагічная будова — да рускіх каранёў дадаваліся беларускія суфіксы і прыстаўкі (адсутнасць, выключны);

3. словы, пабудаваныя з беларускага лексічнага матэрыялу на ўзор адпаведных рускіх словаў (калькі) (ажыццяўленне (осуществление), мовазнаўца (языковед).
15 беларускіх сем’яў эмігравалі ў Польшчу, каб атрымаць бясплатныя лекі для лячэння пры СМА (спінальна цяглічная атрафія). Калі пацыент не атрымлівае лекі Spinraza, то СМА – гэта павольнае паміранне чалавека. У 56 краінах свету лекі прадастаўляюцца бясплатна. Але Беларусь не ўваходзіць у гэты спіс. Як цяпер неабыякавыя людзі змагаюцца за лекі і тэрапію для дзяцей з дыягназам СМА? Што даюць перапіскі з Мінздароўя? Мы паразмаўляем з журналісткай Дар’яй Ліс на гэтую актуальную тэму на занятках “Мова Нанова”. Стаўце плюс, каму дасылаць запрашэнне на канферэнцыю.
Даражэнькія,
запрашаем вас на незвычайныя заняткі. Да нас завітаюць сур'ёзныя людзі 😎 - чыноўнікі Мікалай Сяргеевіч і Сяргей Мікалаевіч. Яны гатовыя адказаць на вашыя каверзныя пытанні і намаляваць нам перспектывы светлай будучыні.

І калі вы зараз думаеце: "Навошта мне такі стрэс у сераду ўвечары?" - то не хвалюйцеся! Запрошаныя чыноўнікі - гэта вольныя купалаўцы Міхась Зуй і Зміцер Есяневіч з «ЧинЧинЧенэл». Таму бюракратыя бюракратыяй, а творчыя тэмы таксама ўвагай не абмінем😊

📌 7 красавіка ў 19.00
📌 Zoom (каб атрымаць спасылачку, адзначайцеся ў каментарах)
Forwarded from Белмова
📅 У гэты чацвер горад засынае і прачынаецца мафія!

Вас чакае 2 часткі:
1️⃣ Працуем з беларускай. Тэорыя, тэсты, практыкаванні.
(19:05-20:00) 📚
2️⃣ Гуляем у мафію. (20:05-21:00 арыенціровачна)
Калі хочаце гуляць, а не толькі быць гледачом, то камера+мікрафон абавязковыя.

💬 Каб атрымаць спасылку на канферэнцыю, пастаўце плюс у каменты — і яна будзе ў вас у чацвер зранку.
Forwarded from Адукацыйныя zoom-лекцыі
38 гадоў таму 7 красавіка 1983 года на праваслаўнае сьвята Дабравесьця спынілася сэрца легендарнай беларускай паэткі Ларысы Геніюш, ахвярнай хрысьціянкі, нязломнай патрыёткі, сакратаркі БНР на чужыне і пакутніцы камуністычнага ГУЛАГу, "сэрца, расьпятае на заінелых дратах Поўначы за Беларусь"!

Запрашаем у гэты вечар узгадаць разам яе жыцьцё і творчасць разам зь вядомай журналісткай і грамадзкай дзяячкай з Прагі Аленай Ціхановіч і сьпявачкай Тацьцянай Грыневіч, першай скрыпкай беларускіх плошчаў і маршаў!

Пачатак а 20-й. Рэгістрацыя тут: https://forms.gle/F1k9uYJu8MyTVvMZA

Усіх, хто шануе імя, вершы і жыцьцёвы чын Ларысы Геніюш, а таксама тых, хто яшчэ ня чуў пра непраслаўленую пакуль сапраўдную беларускую сьвятую XX стагодзьдзя і нябёсную апякунку жаночых пратэстаў 2020 года, запрашаем на онлайн-вечарыну памяці.

Узгадаем разам дэталі біяграфіі і вершы Ларысы Геніюш, паслухаем песьні на яе вершы. Ахвотныя змогуць прачытаць свае ўлюблёныя вершы паэткі.
#цікавінкі

Вусная гісторыя - што гэта такое, і як спрычыніцца да яе стварэння?

Вусная гісторыя — гэта накірунак у гістарычных даследваннях, заснаваны на метадзе стварэння вуснага ўспаміна, як аўтабіяграфічнай (тэматычнай) гістарычнай крыніцы, і яго аналізе з дапамогай міждысцыплінарных методык; сацыяльная практыка трансляцыі і перадачы памяці, а таксама рэканструкцыі і фіксацыі індывідуальнай ці калектыўнай ідэнтычнасці (сямейнай, канфесійнай, нацыянальнай, прафесійнай і інш.)

Правілы запісу вуснага ўспаміна

Калі Вы хочаце скласці вусную гісторыю сваёй сям’і, вёскі, парафіі, прафесійнай супольнасці ці інш. Вам неабходна:

Знайсці рэспандэнта(ў). Дамовіцца на сустрэчу ў зручны для іх час, пацікавіцца пра здароўе і колькасць часу, які можа быць адведзены на інтэрв’ю. Вельмі важна, каб увагу не адцягвалі хатнія справы ці кепскі стан здароўя. Патлумачце чаму патрэбна, каб успамін быў запісаны.

Для інтэрв’ю Вам спатрэбяцца наступныя прылады: дыктафон, відэакамера, фотаапарат, а таксама нататнік, спіс пытанняў (апытальнік) і асадка. Запісваць лепш адначасова на камеру і дыктафон. Папрасіце кагосьці са знаёмых сачыць за запісам на камеру падчас інтэрв’ю.

Перад інтэрв’ю даведайцеся ўсё максімальна магчымае пра рэспандэнта з розных крыніц і складзіце пералік найбольш важных пытанняў, якія хочаце задаць. Яны могуць тычыцца асноўных анкетных дадзеных (прозвішча імя, імя па бацьку, дзявочае прозвішча, дата і месца нараджэння, адукацыя, месцы працы), а таксама этапаў жыцця чалавека (даваеннае жыццё, рэпрэсіі, пачатак вайны, вайна, Халакост, пасляваеннае жыццё і праца, смерць Сталіна, Чарнобыльская катастрофа, стварэнне сям’і, смерць блізкіх і інш.). Калі цікавіць гісторыя сям’і – задаюцца пытанні пра усіх членаў сям’і, гісторыя вёскі – пра вёску і г.д.

Перад інтэрв’ю, асабліва калі здымаеце на камеру, папрасіце рэспандэнта добра апрануцца, звярніце ўвагу на яго знешні выгляд. Праверце ці працуе дыктафон і камера, ці хопіць зараду батарэек.
Перад тым, як пачаць размову трэба прадугледзець адсутнасць пабочных гукаў, якія б маглі перашкаджаць запісу (размовы іншых людзей, гул тэхнікі, ветру і г.д.). Выбраць зручнае месца для Вас і для рэспандэнта.

Больш карысных парадаў па складанні вуснай гісторыі тут: https://www.movananova.by/zaniatki/zanyatki-163/slounik-vusnaya-gistoryya.html
#цікавінкі

Комікс па-беларуску пра бурсонікаў з 1992 г. У каго такі быў?)

Паглядзець ды пачытаць (а для кагосьці і ўзгадаць дзяцінства) можна тут: https://www.movananova.by/zaniatki/komiks-dze-zhyli-bursoniki.html
Forwarded from Deleted Account
Пра страчаныя нашым народам помнікі культавай архітэктуры мы будзем размаўляць з вядомым мастацтвазнаўцам, гісторыкам мастацтва і мастаком Сяргеем ХАРЭЎСКІМ на нашых наступных анлайн-занятках 12 красавіка. У спадара Сяргея ёсць і цікавыя звесткі пра зніклыя храмы былога Рэчыцкага павету.
Каб узяць удзел у занятках, пакінце пад гэтым пастом які-небудзь каментар, і мы дашлем вам спасылку на відэаканферэнцыю перад пачаткам заняткаў. Для ўдзелу патрэбны акаунт у Google.com (напрыклад, пошта на gmail.com)
У нас будуць заняткі ў супер незвычайным месцы!🔥

Ці бачылі вы самы стары драўляны дом у Беларусі, пабудаваны па ўнікальнай тэхналогіі? 😍 Пра таямніцы старога лямуса нам раскажа ксёндз Антоні Грэмза!

✔️Далучайцеся да анлайн трансляцыі! Гэтым разам яна будзе праз нашу старонку ў інстаграм https://instagram.com/movananovaharodnia?igshid=1n9fizwfvzakk

Падпісвайцеся і да сустрэчы заўтра ў прамым эфіры♥️
#цікаваеслова

КІ́ПЕНЬ (вада, якая кіпіць)

Прыклад: Водар заваранай кіпнем гарбаты ўздымаў настрой і бадзёрыў.
#мовананованабелсаце

Беларусы паказалі, што маюць годнасць і гатовыя стаць на абарону сваіх правоў. Самы час перайсці на наступны ўзровень, але дзеля гэтага спатрэбіцца рыторыка. Навошта рыторыка кожнаму беларусу – у новым выданні "Мова нанова".
​
Кандыдат філалагічных навук, выкладчык лацінскай і старажытнагрэцкай моваў ды аратарскага майстэрства Ягор Прыстаўка патлумачыць, ці пагражае Беларусі ўцечка мазгоў, а таксама распавядзе пра лацінскую мову. Чаму ён вырашыў вучыць лаціну ды старажытнагрэцкую? Наколькі лаціна мёртвая – і ці пагражае такі лёс беларускай мове? Якія лацінскамоўныя беларускія паэмы можна пачытаць у перакладзе на беларускую?

І, вядома, Ягор Прыстаўка правядзе кароткі майстар-клас, які дапаможа кожнаму зрабіцца больш упэўненым у сабе.

У граматычнай частцы будзем разбірацца, як правільна задаваць пытанні з часцінкаю "ці". Таксама гледачоў чакаюць цікавінкі з "Дзіцячай заМовы".

https://www.youtube.com/watch?v=2M9hQzpkzpQ
Forwarded from Mova Nanova Viciebsk
Сябры, у наступную сераду вяртаемся ў анлайн і запрашаем да нас эксклюзіўнага госця!
Альберт Вяжбіцкі - польскі беларускамоўны журналіст, вандроўнік і блогер. Даведаемся, ці цяжка вучыць беларускую мову іншаземцу ды навошта. А таксама спытаем пра ўражанні ад нашай краіны, бо наш госць праехаў вандроўкай па ўсёй Беларусі і нават зрабіў серыю прыгодніцкіх ролікаў на YouTube!
Адзначым, што Альберт у якасці госця дэбютуе менавіта на курсах Мова Нанова Віцебск, таму разлічваем на вашу актыўнасць і пытанні.
Каб атрымаць спасылку на анлайн-заняткі, стаўце "+" у каментарах.
Да сустрэчы!
Запрашаем на заняткі. Тэма, якую вы даўно прасілі: беларусы Падляшша.
Сябры, звярніце ўвагу: заняткі пачынаюцца ў 20.00!!!!!
Нашыя госці: Аліна Ваўранюк (Беласток), заснавальніца грамадскай арганізацыі АБ-БА, аўтарка падручнікаў для пачатковай школы, галоўная рэдактарка альманаха “Беларускі настаўнік”, які выходзіць у Беластоку на беларускай мове. А таксама журналіст Мікола Ваўранюк. Дарэчы, а вы ведаеце, што ў Беластоку ёсць і беларускамоўны садок, і гімназія. (А Гомель такім пахваліцца не можа. Сёлета ўпершыню ў горадзе над Сожам могуць не адкрыць беларускамоўны першы клас). Стаўце плюс, каму дасылаць запрашэнне.
Даражэнькія, вітаем!
Як гаворыцца, у здаровым целе - здаровы дух. Пра дух з вамі гаворым кожную сераду😉, а 14 красавіка запрашаем звярнуць увагу на цела. У госці да нас завітае вядомы дзіцячы рэаніматолаг Андрэй Вітушка. Паразмаўляем з ім пра каранавірус - нашу новую рэчаіснасць - і пра вакцынацыю.

Традыцыйна будзе прастора для вашых пытанняў госцю: тэлемедыцыны не абяцаем😂, але пачуць меркаванне дасведчанага медыка зможаце. Моўная частка і прыязная кампанія заўсёды з намі) Завітвайце, будзем рады❤

📌 14 красавіка ў 19.00
📌 Zoom (каб атрымаць спасылачку, адзначайцеся ў каментарах)
Forwarded from Белмова
📅 У гэты чацвер пра ТыкТок.

Вас чакаюць 2 часткі:
1️⃣ Працуем з беларускай. Тэорыя, тэсты, практыкаванні.
(19:05-20:00) 📚
2️⃣ Гаворым з блогеркай Воляй Бяжковай пра беларускі ТыкТок, што гэта такое, пра творчасць і хэйтараў. (20:05-21:00)

💬 Каб атрымаць спасылку на канферэнцыю, пастаўце плюс у каменты — і яна будзе ў вас у чацвер зранку.