І ў працяг моўнай тэмы, падрыхтавалі для вас тэматычны спіс — вывучэнне замежных моў праз беларускую.
Замежныя мовы 🇬🇧
Англійская
‣ Інстаграм-старонка «EngBel»
‣ Праект «English Vova» у Тэлеграме і Інстаграме
‣ Інстаграм-старонка @good_luck_2_belarus
‣ Тэлеграм-канал «English language in Belarusian»
‣ Інстаграм-старонка @belvasilok
‣ Праект «English Bulbel» у Інстаграме і ТыкТоку
‣ Вэб-старонка «Граматыка англійскай мовы»
Польская
‣ Праект «Mova vs Język» у Тэлеграме і Інстаграме
‣ Інстаграм-старонка @jakamova
‣ Праект «Цэнтр славянскіх моў і культур» у ТыкТоку
‣ Тэматычныя карткі на Quizlet
Іншыя
‣ Праект «Цэнтр славянскіх моў і культур» у Інстаграме і Фэйсбуку
‣ Літоўская мова ў Інстаграме @pamazhu_patrohu
‣ Японская мова ў Твітэры «Спрабуйма!»
‣ Нямецкая мова ў ТыкТоку @deutschjulia.de
Калі ласка, падпісвайцеся і распаўсюджвайце беларускае.
#праекты #замежныя_мовы

🔥28👍8❤6
Вітаначкі! Вось ужо і новы тыдзень, а гэта значыць — і новая парада праекта ад нас.
💎 Праект тыдня — Пойдзем гуляць!.
Тэлеграм-канал пра відэагульні і кіберспорт.
Аўтарка шмат гадоў працавала ў беларускім кіберспорце, арганізоўвала турніры па Hearthstone, Dota 2 і Overwatch, таму дакладна ведае пра што цікавае можна распавесці.
Тут вы даведаецеся пра кіберспартыўныя арганізацыі, што існуюць у Беларусі, паразважаеце над праблемамі, з якімі сутыкаюцца жанчыны ў індустрыі і дазнаецеся, дзе знайсці трансляцыі турніраў на беларускай мове.
Далучайцеся!
#абранае #відэагульні

🔥22👍4
Добры дзень! За апошні час з'явілася шмат новых беларускіх праектаў, пра якія мы яшчэ не паспелі тут расказаць. Прапануем вам некалькі з іх.
Разнастайныя праекты 🔍
Радыё CityDog │ #падкасты
Уласны праект на беларускай мове распачаў партал CityDog. Некаторыя іх артыкулы цяпер дасяжныя і на падкаст-пляцоўках у аўдыёфармаце. Гісторыі пра Мінск, Беларусь і беларусаў ва ўсім свеце.
Усё пра ўсё │ #тэхналогіі
Канал пра найноўшыя тэхналогіі ў Тэлеграме. Тэхналагічныя і навуковыя навіны, а таксама публікацыі пра відэагульні і тэхніку.
Збройны чын │ #зброя
Напэўна, першы Тэлеграм-канал на ваенную тэму па-беларуску. Гістарычная і сучасная зброя, фатаграфіі і апісанне разнастайных ваенных канфліктаў і г.д. Частка допісаў у канале прысвечаная вайне ва Украіне.
Хатка трыдэшнічка │ #тэхналогіі
Блог пачынаючай 3D-мастачкі. Дакладна будзе цікавым для тых, хто таксама толькі знаёміцца з мадэлямі і рухавікамі і намагаецца зрабіць першыя працы для свайго партфоліа.
Gamebro │ #відэагульні
Малады блог пра відэагульні ў Тэлеграме. Выглядае так, што аўтар пакуль спрабуе знайсці свой стыль, але аматарам прапануем паглядзець і падтрымаць ужо зараз.
Radziva “metamemny zakutok” │ #гумар
Новы Тэлеграм-канал у амаль што бясконцым ужо спісе праектаў з мемамі па-беларуску. Нам часам смешна, паглядзіце і вы, ці прыйдзецца аўтарскі гумар вам даспадобы.
Калі ласка, падпісвайцеся і пашырайце беларускае!
#праекты

❤25👍6🔥1
Вітаем, даражэнькія! Прапануем вам ужо чацвёртую падборку беларускіх YouTube-каналаў.
Беларускі YouTube ▶️
Для тых, хто забыўся на радзіму │ #літаратура
Відэапраект пра беларускую літаратуру, які робяць яе аматары. Дыялогі пра складаныя, але цікавыя лёсы беларускіх паэтаў і пісьменнікаў.
Patelnia │ #кулінарыя
Нарэшце з'явіўся кулінарны YouTube-канал з вялікім патэнцыялам. Аўтар расказвае і паказвае, як прыгатаваць простую і смачную ежу для сябе і сяброў. А калі вас цікавіць гэта тэма, то паглядзіце падборку кулінарных праектаў, што мы рабілі раней.
Dasha Kastsiukevich │ #блогі
Влог на платформе YouTube, дзе вы знойдзеце звычайны для влогаў кантэнт: падарожжы, штодзённыя побытавыя справы, праблемы і думкі.
Альгерд ужо ня той │ #гісторыя
Гістарычны праект, які будзе цікавым перадусім школьнікам, іх бацькам і настаўнікам. Гэта якасна зробленыя ўрокі па гісторыі Беларусі, што адпавядаюць школьнай праграме.
Міфавлогія роднага краю │ #міфалогія
Малады праект пра беларускую міфалогію ў фармаце відэаблога ці, як кажуць самі аўтары, гэта навукова-папулярны влог з элементамі рэаліці-шоў.
Міла-Гучна │ #агучка
Канал з трэйлерамі вядомых фільмаў і серыялаў у беларускай агучцы.
Папярэднія спісы знойдзеце па спасылках: першы, другі і трэці 👈

👍29❤14🔥3
Дзень добры, спадарства! Свежая парада добрага праекта для вас.
💎 Праект тыдня — Супер мова.
Праект пра беларускае і для беларусаў.
У канале вы знойдзеце шмат карысных публікацый пра годных асоб Беларусі і сімвалічныя для краіны падзеі, тэматычныя рубрыкі (напрыклад, па вывучэнні правіл беларускай лацінкі), а таксама штотыднёвую афішу анлайн- і афлайн-мерапрыемстваў.
Апроч згаданага вышэй Тэлеграм-канала ініцыятыва прадстаўленая і на іншых пляцоўках: у Інстаграме, Твітэры, Фэйсбуку і ТыкТоку.
Шчыра запрашаем!
#абранае #белмова #гісторыя #падзеі

❤31👍2
Вітаем, шаноўныя. Мы імкнёмся з вашай дапамогай падтрымаць ініцыятывы, што адраджаюць, ствараюць і папулярызуюць беларускую мову і культуру.
Гэтым разам сабралі спіс праектаў, якім можна дапамагчы не толькі праглядамі і падпіскамі, але і грашыма.
Patreon і іншыя пляцоўкі 💰
Падкасты
‣ АйціБарада: працуе над падкастам "Цёмны Лёс"
‣ Забі зяпу: запісваюць падкасты пра псіхалогію і медытацыі
‣ Natatnik: ствараюць падкаст пра беларускую культуру
‣ Bellit: запісвае літаратурны падкаст
‣ Comicsby: перакладаюць коміксы і запісваюць падкаст
‣ Kiryl Staselka: займаецца літаратурнымі праектамі
‣ Братэрства Босых Бортнікаў: робяць падкаст і іншыя праекты пра бортніцтва
‣ Альтэрнатыўны Музей: робяць падкасты пра беларускую культуру і мастацтва
‣ Белліт Пад Піва: запісваюць літаратурны падкаст
‣ Беларускія Байкі: стварае падкаст з гісторыямі пра Беларусь
‣ Так склалася гістарычна: стварае падкаст пра гісторыю
‣ Падкасты Гродна: запісваюць падкаст пра памежжа Беларусі і Польшчы
Пераклады і агучка
‣ Гаварун: ствараюць кантэнт для дзяцей
‣ Кавярня: агучваюць фільмы і серыялы
‣ Лагодны Цмок: агучваюць фільмы і серыялы
‣ Vozhyk: агучвае фільмы і гумарыстычныя відэа
‣ Anekomaton: агучвае фільмы і мультфільмы
‣ Orril: агучвае фільмы і анімэ
‣ Kambeg: агучвае мультфільмы і анімэ
‣ Ciulenia: агучвае серыялы і іншы відэакантэнт
‣ Belmovie: ствараюць субцітры для фільмаў і серыялаў
‣ Plistačka: займаецца агучкай фільмаў
‣ Duduk: робяць аматарскую агучку серыяла "Тэорыя Вялікага выбуху"
Гістарычная і культурная спадчына
‣ Beer & History: ладзяць гістарычныя сустрэчы
‣ Беларускі Бабілон: вядзе гістарычны Тэлеграм-канал
‣ Беларускі піонэр: вядзе Тэлеграм-канал пра гісторыю БССР
‣ Spadczyna: ахоўвае гісторыка-культурную спадчыну
‣ Час сьпяваць: папулярызуе традыцыйную музыку
‣ Vandra: займаюцца краязнаўствам і вандроўнымі праектамі
‣ Супер мова: пішуць пра годных асоб Беларусі і збіраюць афішу мерапрыемстваў
‣ Віталь Чырвінскі: вядзе YouTube-канал па тэме ваеннай гісторыі Беларусі
‣ Verbum N: вядзе гістарычны блог
Гумар
‣ Biełaruski Šał: агучвае і стварае забаўляльныя відэа
‣ Полісска Прыватна Мемарня: адраджаюць мовы Палесся праз мемы
‣ Panstandup: запісваюць стэндапы і гумарыстычныя шоў (спонсарская падпіска YouTube)
‣ Belsquad: ствараюць і перакладаюць мемы
‣ Memensk: перакладае мемы
Іншае
‣ Годна: папулярызуюць беларускую мову і культуру
‣ Рудзі: робіць YouTube-канал пра відэагульні
‣ Кнігаўка: выдаюць беларускую літаратуру ў Польшчы
‣ Palatno Media: ствараюць медыя пра беларускае грамадства
‣ Lizaveta Hancharova: вядзе блог і стварае курс па digital-ілюстрацыі
‣ Янахімічыла: стварае навукова-папулярныя відэа
‣ Купалаўцы: робяць культурныя і тэатральныя праекты (таксама ёсць спонсарская падпіска ў YouTube)
‣ Andrej Zujeŭ: перакладае настольныя ролевыя гульні
‣ Тутэйшы Шляхціч: вядзе блог і запісвае разнастайныя відэа
‣ Marika Korshuk: стварае тэксты і медытацыі
‣ Vedaj Belarus: вядзе YouTube-канал Казкі па-беларуску
‣ Vanya in Japan: вядзе YouTube-канал пра жыццё ў Японіі
‣ Аляхновіч: стварае падкаст "Тэхнавука" і іншыя калянавуковыя праекты
‣ Vivy: распрацоўвае слоўнікі vivy.app і сайт anibel.net
‣ Вольная мова: ладзяць анлайн-гутаркі і лекцыі
‣ САМі: вядуць старонку ў Інстаграм і YouTube-канал пра творчасць
‣ RetroGamerBelarus: робіць агляды відэагульняў і гульнявых прылад
Па магчымасці падтрымлівайце тое, што цікавіць вас, памятайце пра ўласную бяспеку і дзяліцеся гэтым допісам са знаёмымі і сябрамі.
Шчыра ўдзячныя!

🔥45👍15❤7
Добрага панядзелка, сябры! Знайшлі цікавы праект колькі дзён таму, яго і раім.
💎 Праект тыдня — Экватар | Больш, чым геаграфія.
Першы канал геаграфічнай супольнасці на беларускай мове.
Навукова-папулярны Тэлеграм-канал, што прысвечаны ў першую чаргу геаграфіі, але будзе цікавым не толькі яе аматарам. Апроч геаграфіі аўтары пішуць пра геалогію, археалогію і іншыя навукі, а таксама час ад часу дадаюць інтэрактыўнасць тэматычнымі апытанкамі.
Тут вы даведаецеся:
‣ Куды рухаецца магнітны полюс Зямлі;
‣ Чый шкілет знайшлі даследчыкі на поўдні Баварыі;
‣ Як выглядае водны гіяцынт.
Запрашаем далучацца.
#абранае #геаграфія #навука

👍24❤1
Вітаем, даражэнькія! Прапануем вам некалькі праектаў прысвечаных гістарычнай і архітэктурнай спадчыне Беларусі.
Гістарычная і архітэктурная спадчына 🏛
Тут вы знойдзеце славутасці, якія варта захаваць, гістарычныя факты і фота, абмеркаванне рэстаўрыраваных і знішчаных аб'ектаў і папросту шмат лакацый для вашых падарожжаў.
Тэлеграм
‣ Сцежкі Беларусі
‣ Спадчына
‣ Пошукі старога Гомеля
‣ Sacral_BY
Інстаграм
‣ Старонка @another_belarus
‣ Старонка @pra.belarus
‣ Спячая спадчына
‣ Беларускі мадэрнізм
Іншае
‣ Драўляная спадчына Беларусі
Калі ласка, падтрымлівайце аўтараў, падпісвайцеся на каналы і распаўсюджвайце гэты допіс. Дзякуй!
#праекты #спадчына #гісторыя #архітэктура

👍36🔥3
Вітаем, панове! Мы з вамі працягваем тэму папулярнай навукі.
💎 Праект тыдня — Cybulinka.
Папулярна-навуковыя артыкулы і навіны тэхналогій.
Некалі мы пісалі пра гэты канал у адным з тэматычных спісаў, але паколькі аўтар і далей выконвае неймаверную працу, не можам не згадаць яго яшчэ раз у межах нашай штотыднёвай рубрыцы.
У канале вы знойдзеце публікацыі пра:
‣ Уплыў празмернага спажывання солі;
‣ Новы антыбіётык;
‣ Станоўчыя ўласцівасці бульбы.
Варта памятаць, што адзіная навуковая праца ці даследаванне звычайна не з'яўляецца дастатковым доказам пэўных з'яў.
Шчыра раім і запрашаем далучацца!
#абранае #тэхналогіі #навука

❤26👍8
Добры дзень, спадарства! Мы пачалі працу над новай вялікай тэмай — тэмай фатаграфіі.
Сёння прапануем вам першы допіс з прысвечанай ёй серыі са старонкамі фатографаў, што часам ці заўжды пішуць па-беларуску.
Беларуская фатаграфія 📷
Інстаграм-старонкі
‣ @juliashatun
‣ @hanna_shot
‣ @s.leskiec
‣ @phota_hanna
‣ @naydzenava_photo
‣ @pan_janak
‣ @flejtmotiv
‣ @yanacosm
‣ @sinichka_ph
‣ @drahunova.ph
‣ @yauhen_attsetski
‣ @arakhouskaya
‣ @alicetsyos
Неўзабаве апублікуем наступную частку нашага спіса таленавітых беларусаў. Глядзіце і падтрымлівайце!
#праекты #фатаграфія

🔥36👍8❤6
Вітаначкі, шаноўныя! Падрыхтавалі для вас чарговую, ужо пятую падборку YouTube-каналаў па розных тэмах.
Беларускі YouTube ▶️
Stopthatnoise │ #тэхналогіі
Новы праект аўтара падкаста пра тэхналогіі, навуку і космас "ТэхНавука", які прысвечаны тым жа тэмам, але зараз у фармаце відэа. Глядзіце першы выпуск пра генна-мадыфікаваных камароў і падтрымлівайце аўтара на Patreon.
Marharyta Karol │ #фітнес
Адзін з нямногіх, а насамрэч дзвюх, беларускіх YouTube-каналаў з спартыўнымі практыкаваннямі, што мы калісьці бачылі. Грунтоўна і карысна.
САМі │ #размовы
Якасна зробленае відэашоу, у якім творчыя беларусы з розных сфер знаёмяцца і задаюць адно адному пытанні: прафесійныя і не толькі.
Maja Lebedeva │ #каліграфія
Аўтарка гэтага канала прафесійна займаецца каліграфіяй і прапануе сваім гледачам серыю відэаролікаў для навучання пісанню ад рукі па метадзе Палмера.
Хмарка Channel │ #блогі
Канал з так званым лайф-кантэнтам — гэта жыццёвыя відэа па разнастайных тэмах: ад падарожжаў да вывучэння беларускай мовы.
Sveta Volchak │ #навука
Папулярна-навуковы канал па фізіцы. Маятнік Фуко, тэорыя струн, законы Кеплера і іншыя займальныя тэмы.
Папярэднія спісы знойдзеце па спасылках: першы, другі, трэці і чацвёрты 👈
Калі ласка, падпісвайцеся, распаўсюджвайце і падтрымлівайце аўтараў!

❤43👍7
Добры дзень, сябры! Сёння ў нашай рубрыцы пішам пра праект па папулярызацыі беларускай мовы.
💎 Праект тыдня — Пакрысе.
Інстаграм-старонка для тых, хто пераходзіць на беларускую мову.
Аўтарка мае філалагічную адукацыю і вялізарны досвед, бо пачала размаўляць па-беларуску больш за 20 гадоў таму. Зараз яна ўласным прыкладам дапамагае іншым прайсці такі ж шлях да роднай мовы.
Тут вас чакаюць:
‣ Тлумачэнні мудрагелістых правіл
‣ Тэматычная лексіка
‣ Натхняльныя інтэрв'ю
Таксама звярніце ўвагу на моўны чэлэндж 👈, які запланаваны да дня роднай мовы. Пераможца апроч новых ведаў атрымае файны кулон у якасці ўзнагароды.
Далучайцеся!
#абранае #белмова

👍30🔥12
Віншуем вас з днём роднай мовы, даражэнькія! І працягваем рабіць сваю справу.
Дзіцячая гімнастыка ў Мінску 🧒
Дзіцячы спартыўны клуб Fitkid пачынае набор у беларускамоўную групу гімнастыкі ў Мінску. Заняткі для дзяцей ад 2 да 14 гадоў для агульнага фізічнага развіцця і аздараўлення.
Першы адкрыты і бясплатны занятак адбудзецца ўжо 23-га лютага. Запісацца да ўдзелу можна праз Google-форму ці па тэлефоне +375444638606.
Больш падрабязная інфармацыя па спасылцы.
#анонсы

❤62🔥11👍4
Вітаем, шаноўнае спадарства! Публікуем працяг нашага спіса, прысвечанага фатаграфіі.
Беларуская фатаграфія 📷
Фота-праекты
‣ Ініцыятыва VEHA: сайт і Інстаграм
‣ Праект «Інтэр’еры беларускіх хат»
‣ Праект «Humans of Minsk»
Інстаграм-старонкі
‣ @aliaksandr__shcharbach
‣ @liankevich
‣ @fpltd
‣ @old__miller
‣ @turkkou
‣ @maryia_karneyenka
‣ @zloj_slon
‣ @juzzety
‣ @pra.ch_b.svet
‣ @varialoiko
Першую частку знойдзеце па спасылцы.
Калі ласка, глядзіце і падтрымлівайце аўтараў! Таксама дасылайце свае спасылкі па тэме ў наш Тэлеграм-бот 👈, будзем вельмі ўдзячныя.

🔥31👍4❤2
Forwarded from Чартоўскі добрая кава
Сёння Дзень роднай мовы, таму зрабіла спіс беларускамоўных каналаў, якія маюць дачыненне да кіно:
🍿 Ружовая Купіна - найбуйнейшы канал пра кіно на беларускай мове, усе галоўныя навіны і апдэйты — там. Аўтар канала Аляксей таксама прапануе распавесці пра кіно больш асабіста ў сваім асобным канале
🍿 Кавалачак жыцця — шчыры кінаблог, які падкажа, што паглядзець увечары
🍿 #1 Гікаўскі — канал з навінамі пра кіно, серыялы, тэхналогіі і гульні, ёсць і падкаст
📺 Кінакіпа - вялікае сховішча фільмаў і серыялаў з беларускімі цітрамі або агучкай, ёсць і навінкі, і папулярныя, і малавядомые стужкі
📺 Belmovie - канал з перакладамі кіно і серыялаў — напрыклад, ёсць цітры да The Last of Us, "Дома цмока" і іншых навінак
📺 AniBel - не толькі анімэ і манга на беларускай, але і шматлікія фільмы і серыялы, якія можна знайсці на сайце праекта
📺 Агучка "Кавярня" - аматарская двухгалосая агучка, сярод праектаў — "Футурама" і "Гравіці Фолз"
📺 Гаварун - мультфільмы для дзяцей па-беларуску
📺 Лагодны Цмок - праект, які перакладаў і агучваў анімэ, фільмы і серыялы, зараз, здаецца, на паўзе, але спадзяемся, што вернецца
📺 Čarnavy Pierakład - невялікі канал з аматарскімі перакладамі — пакуль толькі серыял "Сябры"
📺 DUDUK - аматарскі пераклад "Тэорыі вялікага выбуху"
📺 курлы юніан - аматарскі пераклад серыяла "Наш сцяг азначае смерць"
📺 Прытулак - пераклады старых мілых мультфільмаў / серыялаў на беларускую мову
🎬 Паўночнае ззянне - канал фестываля паўночных і балтыйскіх фільмаў з беларускімі каранямі і асобным беларускім конкурсам, а цяпер і дом анлайн-кінатэатра беларускага кіно VODBLISK
🎥 НеДылетант - канал з разборамі серыялаў (YouTube)
🎥 Ciulenia - канал з перакладамі (пакуль толькі Vienna Blood) (YouTube)
🎥 Трэйлеры па-беларуску - канал з перакладамі трэйлераў (YouTube)
🎥 Міла-Гучна - яшчэ трэйлеры (YouTube)
Калі на кагосьці забылася, пішыце ў каменты. Каб не ўмёрла!

Telegram
Ружовая Купіна
Тут гавораць пра кіно!
🔥23❤4👍4
Добры дзень, панове! За апошні час назбіралі шмат кулінарных спасылак, таму вырашылі вярнуцца да гэтай тэмы.
Кулінарыя па-беларуску 🥑
YouTube
‣ Патэльня (таксама ў Тэлеграме)
‣ Смачна I Smačna
‣ Смаката Ад А да Я
‣ Smačna Jeści
‣ Еш, пакуль не запяеш
‣ Berasceiskaya Kuharachka
‣ Кулінарная спадчына Браслаўшчыны
Інстаграм
‣ @alena_branislavauna (таксама ў ТыкТоку)
‣ @sweet_neti
‣ @cudounaya_cukernya
‣ @irene.bread.lady
‣ @healthy.breakfast.every.day (таксама ў Твітэры)
Іншае
‣ Артыкул sojka.io «Беларуская кухня. Вялікі кулінарны гід»
‣ ТыкТок @chernoemoloko_by
‣ Тэлеграм-канал «Што згатуем, то й з'ямо»
‣ Літаратура на knihi.com
‣ Артыкулы па гісторыі кухні ў блогу Verbum N.
Папярэднюю падборку глядзіце па спасылцы 👈
Калі ласка, падтрымлівайце дзейных аўтараў і дзяліцеся гэтым допісам!
#праекты #кулінарыя

🔥37👍7
Вітаначкі, шаноўныя! На гэтым тыдні выбарам рэдакцыі стаў канал пра аўтаспорт.
💎 Праект тыдня — Формула перамогі | Ф1.
Анонсы і апошнія навіны свету аўтагонак Формула-1.
Тэлеграм-канал з аглядам галоўных падзей чэмпіянату Формула-1. Аўтары штодзённа сочаць за чэмпіянатам і своечасова робяць як сціслыя публікацыі з асноўнымі навінамі, так і разгорнутыя артыкулы па тэме.
У канале вы пабачыце:
‣ Звесткі пра запланаваныя сезоны Формулы-1
‣ Агляд змен у тэхнічных правілах чэмпіянату
‣ Вынікі тэставых сесій
Запрашаем падтрымаць аўтараў!
#абранае #спорт

🔥22👍5
Дабрыдзень, спадарства! Вашай увазе новы спіс каналаў з беларускага сегменту YouTube.
Беларускі YouTube ▶️
Natatnik │ #спадчына
Праект пра таемную і прыгожую Беларусь. Відэа-падкаст пра вёскі, мястэчкі і закінутыя сядзібы; гісторыю і традыцыйную беларускую культуру — пра тое, чым жылі і жывуць беларусы. Падтрымаць аўтараў можна на платформе Patreon.
Цёмны Лёс │ #размовы
Відэа-падкаст з утульнымі размовамі пра прафесійную дзейнасць беларусаў: навуку, тэхналогіі, распрацоўку камп'ютарных гульняў і шмат іншых тэм. За анонсамі новых выпускаў раім сачыць у Тэлеграм-канале.
Студыя «Раю» │ #дзецям
Адукацыйна-пазнавальныя відэа для дзяцей, насычаныя фальклорнымі сюжэтамі, а таксама адсылкамі да беларускай літаратуры і традыцыйнай творчасці. За дзейнасцю праекта можна сачыць і ў Інстаграме.
Celestial ASMR │ #асмр
Новы і пакуль што незвычайны для беларускай прасторы фармат — YouTube-канал з АСМР-відэа. Першае відэа, што мусіць дапамагчы вам хутка і спакойна заснуць, дасяжнае на канале проста цяпер.
Куфэрак │ #відэагульні
Малады канал, прысвечаны тэме рэтрагеймінгу. Першае відэа — агляд кансолі 2004-га года Nintendo DS.
Maria Kuranets │ #блогі
Беларуска- і польскамоўны влог пра тое, як пераехаць у іншую краіну і пачаць жыццё ў новым месцы з нуля. Але, як і ў большасці лайфстайл-аўтараў, тэмы для відэа нічым не абмежаваныя і часам бываюць нечаканымі.
Папярэднія спісы знойдзеце па спасылках: першы, другі, трэці, чацвёрты і пяты 👈

🔥34❤10👍8
Вітаем вас, дарагія чытачы! Мы знайшлі некалькі маладых праектаў, што з'явіліся надоечы, пра іх і хочам распавесці.
Разнастайныя праекты 🔍
Нэтворкінг-чат «Культурны код» │ #культура
Тэлеграм-чат, які быў створаны як працяг ідэі аднайменнага хакатона культурных праектаў. Гэта прастора, што яднае людзей культуры з ІТ-спецыялістамі для рэалізацыі супольных праектаў.
Праектар │ #культура
Серыя афлайн- і анлайн-пітчынгаў для дзеячаў сферы культуры, што ствараюць уласныя праекты і шукаюць новых партнёраў, пляцоўкі ці любую іншую магчымую падтрымку.
Vodblisk │ #кіно
Анлайн-кінатэатр беларускага кіно ад стваральнікаў кінафестывалю «Паўночнае ззянне». Новыя ігравыя і дакументальныя стужкі будуць з'яўляцца штомесяц, а першы на платформе фільм — «Мая бабуля з Марса» Аляксандра Міхалковіча — ужо даступны для прагляду.
Pamyłka Zin │ #навука
Малады незалежны навукова-папулярны часопіс. Першы выпуск цяпер знаходзіцца ў распрацоўцы, а тым часам далучацца да праекта запрашаюць рэдактараў і аўтараў, што пішуць на калянавуковыя тэмы.
Экслібрыс │ #літаратура
Новы літаратурны праект, стваральнікі якога прэзентуюць яго, як мікрамедыя пра літаратуру ў час апакаліпсіса. На дадзены момант былі апублікаваныя некалькі допісаў з кніжнымі парадамі ад вядомых беларусаў.
Не сёння, не ўчора, не заўтра │ #роўнасць
Медыяпраект, прысвечаны правам чалавека, гендарным пытанням, тэмам інклюзіўнасці і роўнасці. Першая серыя публікацый на сайце — гэта некалькі гісторый жыцця ў эміграцыі.
Калі ласка, дзяліцеся гэтым допісам і падтрымлівайце беларускіх дзяячак і дзеячаў.

❤27👍6
Добрага панядзелка, спадарства! Гэтым разам вашай увазе прапануем праект, удзельнікі якога займаюцца сапраўды вялікай справай і патрабуюць дапамогі.
💎 Праект тыдня — Пераклад Ubuntu.
Лакалізацыя аперацыйнай сістэмы Ubuntu на беларускую мову.
Гэта праект па валанцёрскім перакладзе адной з найбольш папулярных аперацыйных сістэм на беларускую мову. На дадзены момант былі інтэграваныя платформы Launchpad i Crowdin для магчымасці зручнай працы над перакладам і перакладзеныя прыблізна 20 адсоткаў існуючых радкоў.
На жаль, актыўных удзельнікаў не хапае, таму любая дапамога будзе карыснай.
Галоўныя спасылкі:
‣ Праект перакладу
‣ Чат перакладчыкаў
‣ Гласарый тэрмінаў
Калі ласка, далучайцеся, калі ў вас ёсць жаданне і магчымасць дапамагчы.
#абранае #тэхналогіі

🔥36👍7❤3