Добры дзень, даражэнькія! Вяртаемся да вас з чарговай падборкай маладых ці малавядомых беларускіх праектаў.
Разнастайныя праекты 🔍
panstandup │ #гумар
Беларускія стэндап-комікі, што апошні час ладзяць канцэрты галоўным чынам у Еўропе, пачалі выкладаць частку сваіх выступаў у адмысловым YouTube-канале. Абавязкова для прагляду аматарам стэндапа.
Не Пераблытай! │ #белмова
Моўны праект з прыгожымі ілюстрацыямі, які растлумачыць вам у чым розніца паміж зоркай і знічкай, кісцю і пэндзлем, а таксама жалобай і скаргай.
знікла на пачытаць │ #літаратура
Блог пра літаратуру ў Тэлеграме. Аўтарка шмат чытае і дзеліцца сваімі разважаннямі пра прачытанае. Таксама робіць тэматычныя падборкі літаратуры і раіць свае ўлюбёныя творы.
Hey, Moon! │ #літаратура
Яшчэ адзін літаратурны блог у Тэлеграме на беларускай мове. Аўтарка якога таксама піша пра свае любімыя творы і аўтараў беларускай і сусветнай літаратуры, публікуе разгорнутыя водгукі і дае парады сваім падпісчыкам.
Кавалачак жыцця │ #кіно
Чымсьці падобны да папярэдніх праект — тэматычны блог у Тэлеграме. Але гэтым разам ён прысвечаны кінематографу. Аўтарка не з'яўляецца прафесійным крытыкам, а папросту піша ўласныя думкі пра тое, што глядзела ці плануе паглядзець сама.
MARA Games - Відэагульні │ #відэагульні
Не паспелі мы напісаць пра росквіт беларускамоўнай геймерскай прасторы, як з'явіўся яшчэ адзін праект пра відэагульні. Тэлеграм-канал з аглядамі гульняў і публікацыямі пра геймдэв індустрыю агулам.
Далучайцеся.
#праекты

👍35❤4
Вітаем, сябры! Хочам распавесці вам пра анлайн-мерапрыемства па тэме ўрбаністыкі, што пачнецца ўжо заўтра.
Каманда Менскай урбаністычнай платформы ладзіць пятую міжнародную канферэнцыю пра гарады, тэма якой — Рэабілітацыя.
Спікеры разам з вамі будуць разглядаць інструменты гарадскога дызайну, практыкі і падыходы, якія можна ўжыць для рэабілітацыі беларускай сістэмы гарадскога праектавання і для аднаўлення сувязяў паміж удзельнікамі прафесійнай супольнасці.
Удзел бескаштоўны, а каб далучыцца, неабходна запоўніць форму рэгістрацыі.
Лекцыі і дыскусіі адбудуцца з 28 лістапада па 3 снежня. Падрабязнае апісанне знойдзеце на сайце платформы.
#анонсы #урбаністыка

👍19🔥3
Добры дзень! Крыху спазніліся з публікацыяй сёння, але ж выпраўляемся.
💎 Праект тыдня — Бяздарныя спасылкі.
Блог пра дызайн карыстальніцкага інтэрфейсу праграм.
Аўтар займаецца дызайнам на прафесійным узроўні, сочыць за навінамі і трэндамі індустрыі і піша пра гэта ў Тэлеграм.
Чытачоў чакаюць разборы адметных дызайнерскіх рашэнняў у праграмах, падборкі мэтавых старонак, анонсы новых шрыфтоў, парады карысных інструментаў і іншыя спасылкі па тэме.
#абранае #тэхналогіі

👍25❤5🔥3
Вітанкі, шаноўныя! Знайшлі некалькі новых беларускіх праектаў для вас.
Разнастайныя праекты 🔍
Дыхай вольна │ #падкасты
Новы праект ад ініцыятывы Забі Зяпу. Падкаст з медытацыямі, дзе вы даведаецеся пра асноўныя практыкі дыхання і паслаблення. Дапаможа пераадолець трывогу і стаць больш уважлівымі да сябе, сваіх пачуццяў і цела.
Posłuchaj, to do ciebie │ #музыка
Тэлеграм-канал, у якім пра польскую музычную прастору і сваіх улюбёных выканаўцаў піша стваральнік партала Ultra Music.
кніжны пылок │ #падкасты
Праект ад кнігалюбаў і для кнігалюбаў. У Тэлеграм-канале знойдзеце аўтарскія нататкі пра чытанне і развагі наконт, а на падкаст пляцоўках — аднайменны падкаст.
krz │ #тэхналогіі
Асабісты блог у Тэлеграме пра жыццё і айці ў ім. Пераважна пра дызайн і праектаванне інтэрфейсаў.
Новы свет │ #мастацтва
Праект, што за мэту ставіць падтрымку мастацтва, шукае новых творцаў. Пляцоўка, дзе кожны можа апублікаваць свае творы, — добры спосаб для маладых мастакоў знайсці сваю першую аўдыторыю.
Чартоўскі добрая кава │ #кіно
Новы праект у шэрагу кінаблогаў. У Тэлеграм-канале ёсць усё неабходнае: навінкі кінематографу, агляды трэйлераў і нават анонсы фестываляў і тэматычных кінапраглядаў.
Калі ласка, падпісвайцеся і распаўсюджвайце беларускае.

👍28❤9🔥1
Вітанкі! Вашай увазе штотыднёвы праект на наш выбар.
💎 Праект тыдня — Skyrim па-беларуску.
Лакалізацыя гульні The Elder Scrolls V: Skyrim, Anniversary Edition.
Суполка беларускіх геймераў пэўны час займаецца ініцыятывай па перакладзе гульні Skyrim на беларускую мову. І колькі дзён таму яны нарэшце зрабілі анонс: дэмаверсія перакладу гатовая для карыстання.
Спампаваць лакалізацыю можна з Nexus Mods ці Google Drive.
#абранае #відэагульні #пераклады

👍25🔥18
Добры дзень, сябры. З'явілася ініцыятыва па лакалізацыі анлайн-сервера гульні Го на беларускую мову!
Праца ўжо амаль што скончаная і дасяжная на платформе перакладаў.
Аўтар зараз чакае пацвярджэнне ад распрацоўшчыкаў і шукае дапамогу з вычытваннем і ўдасканальваннем перакладу.
Скантактавацца і дапамагчы можна па электроннай пошце
#тэхналогіі #пераклады

gkostejko@gmail.com ці па спасылках.#тэхналогіі #пераклады
❤29👍6🔥3
Вітаначкі, спадарства. Зноў сабралі некалькі праектаў з жартамі і мемамі для добрага настрою. Прыемных выхадных!
У Тэлеграме
‣ Тупарылыя карцінкі
‣ Memensk
‣ Гэта мы
Інстаграме
‣ Жарты па-беларуску
І нават YouTube
‣ Panstandup
А з папярэдняй падборкай можна азнаёміцца па спасылцы.
#праекты #гумар

🔥22👍11❤3
Добры дзень, сябры! Зноўку пішам пра адзін з найбольш цікавых праектаў, што мы сустрэлі за апошні час.
💎 Праект тыдня — Urban Legend.
Гарадскія аўтарскія экскурсіі па розных маршрутах.
Вам прапануюць пешаходныя экскурсіі, у якія вы можаце адправіцца самастойна з дапамогай Тэлеграм-бота. Маршруты (а кожны маршрут — гэта некалькі лакацый, шмат фотаздымкаў і аўдыягід) былі распрацаваныя з удзелам прафесійных экскурсаводаў. І на сёння ёсць варыянты ў Мінску і Вільні.
Падпісвайцеся на Тэлеграм-канал аўтараў, каб сачыць за навінамі праекта, а ўласна бота знойдзеце па спасылцы.
#абранае #вандроўкі

👍16❤6
Добрай серады, сябры! Нас вельмі радуе беларускі YouTube, дзе працягваюць адзін за адным з'яўляцца новыя каналы. Сабралі некалькі ў спіс, няхай яны парадуюць і вас.
Беларускі YouTube ▶️
Belgaming │ #відэагульні
Перадусім забаўляльны кантэнт па тэме відэагульняў, які раней быў у Тэлеграме, а цяпер даступны яшчэ і ў відэафармаце.
40 staronak │ #літаратура
Разнастайныя відэа выключна пра літаратуру: знаёмствы з аўтарамі, парады, спісы прачытанага і іншае.
Letucieńnica z zaplečnikam │ #блогі
Відэаблог у першую чаргу пра падарожжы. Тут убачыце найлепшыя месцы Чарнагорыі, даведаецеся, як зрабіць візу ў Грузіі, ці адправіцеся разам з аўтаркай на вакацыі ў Італію.
Спадарыня Лена │ #блогі
Яшчэ адзін аўтарскі влог. Падобны фармат — іншыя тэмы.
Смаката Ад А да Я │ #кулінарыя
Сямейны кулінарны відэапраект: бацька з сынам разам гатуюць розныя беларускія стравы.
Кропкі над іі │ #маркетынг
Прасоўванне брэндаў, трэнды вядзення сацсетак, парады для блогераў — SMM і маркетынг агулам праз уласны прафесійны досвед.
Калі ласка, падпісвайцеся на каналы і дзяліцеся гэтым допісам. Пашырайце беларускае!
Папярэдні спіс па спасылцы 👈

👍35🔥10❤1
Вітаем, шаноўныя! Працягваем пісаць пра нашы ўлюбёныя беларускія праекты.
💎 Праект тыдня — Кудыкінуць?.
Бот-дапаможнік для экалагічнай утылізацыі смецця.
Гэта Тэлеграм-бот, з дапамогай якога вы лёгка знойдзеце зручнае для вас месца па зборы і перапрацоўцы адкідаў. Вам трэба толькі абраць гатунак смецця і даслаць жаданае месцазнаходжанне — у адказ атрымаеце спіс найбліжэйшых кропак на мапе.
Таксама раім падпісацца на старонку ў Інстаграме, дзе зможаце сачыць за развіццём ініцыятывы.
#абранае #экалогія

👍22🔥9❤5
Вітаем, даражэнькія! Перад тым як канчаткова сысці ў святочны адпачынак сабралі для вас яшчэ некалькі маладых беларускіх YouTube-каналаў.
Беларускі YouTube ▶️
Ёга-справы │ #фітнес
Трэнер па ёзе з васьмігадовым досведам выкладання расказвае і паказвае, чым ёсць аштанга ёга. Прапанаваныя практыкі разлічаныя на розныя ўзроўні, але перадусім зацікавяць пачаткоўцаў.
Салігорскі Крафтавічок │ #алкаголь
Канал з дэгустацыямі крафтавага алкаголю і шчырымі размовамі. Сярод гасцей ужо адзначыліся рэп-музыка Zeman і журналіст Зміцер Панкавец.
Aliaksei Lazarau │ #відэагульні
Новы гулец на полі беларускіх геймерскіх каналаў. На сёння на канале знойдзеце агляды Total War: Warhammer 3 і Mass Effect Legendary Edition.
Fuchsia │ #блогі
Асабісты блог, большасць кантэнту ў якім звязаная з роварамі. Тут вы зможаце паглядзець на зімовую Варшаву вачыма велакур'ера.
Тры Лайдакі │ #агучка
Разнастайныя забаўляльныя відэа ў беларускай агучцы. Пачалі аўтары з перакладу серыі відэа з надакучлівым апельсінам.
Belarusachka │ #блогі
Яшчэ адзін відэаблог, дзе апошнія відэа прысвечаныя тэме кінематографа. Вас чакаюць агляд серыяла Wednesday, а таксама падборка фільмаў на Каляды.
Папярэднія спісы знойдзеце па спасылках: першы і другі 👈

🔥31👍11
Віншуем вас з надыходзячым новым годам, шаноўныя!
Стваральнікам зычым выбітных ідэй і буйной аўдыторыі, астатнім — знайсці якасны беларускі кантэнт на свой густ.
Пабачымся!

❤100👍4
Вітаем, сябры! Пакрысе вяртаемся да працы.
💎 Праект тыдня — Tech Lead.
Тэлеграм-канал з навінамі навукі і тэхналогій.
Якасныя аўтарскія і перакладныя тэксты ў галінах навукі і тэхналогій: навіны, агляды новых гаджэтаў, разнастайныя лонгрыды.
Напрыклад, тут вы даведаецеся пра то, як вырошчваюць бананы ў Ісландыі, калі на Беларусь упаў метэарыт і якія новыя функцыі хутка з'явяцца ў YouTube.
Шчыра раім і запрашаем далучацца да канала.
#абранае #тэхналогіі #навука

👍26❤5
Вітаем! Неўзабаве пачынаецца курс для тых, хто хоча ствараць уласныя праекты. Расказваем пра яго.
Курс «Бяры & Рабі» разлічаны ў першую чаргу на пачынаючых грамадскіх актывістаў і дапаможа прайсці шлях ад ідэі да рэалізаванага мерапрыемства. Ён складаецца з лекцый, майстар-класаў, а таксама заданняў для самастойнай працы.
Выкладчыкі — людзі з вялікім досведам паспяховых праектаў: валанцёры, арганізатары міжнародных лекторыяў, журналісты.
На курсе вы навучыцеся:
‣ прэзентаваць свае ідэі;
‣ планаваць працу;
‣ рабіць мерапрыемства прыемным для ўдзельнікаў;
‣ падтрымліваць існуючы праект;
‣ і іншаму.
Зарэгістравацца можна па спасылцы да канца гэтага тыдня.
Удзел бясплатны. Пры наяўнасці пытанняў пішыце на
#анонсы

biaryirabi@gmail.com ці наўпрост у Тэлеграм. #анонсы
👍17🔥5
Вітаем, шаноўнае спадарства! Зрабілі чарговую тэматычную падборку па вашых запытах.
І сёння пішам пра псіхолагаў, псіхатэрапеўтаў, а таксама ў нейкай ступені роднасных ім ментараў і коўчаў.
‣ YouTube-канал Мае сэнс
‣ Тэлеграм-канал Psychologist Helen Kožan
‣ Візітоўка @hanna_na_suviazi
І шмат старонак у Інстаграме:
‣ @kchshch
‣ @psyfome
‣ @belmova.psy
‣ @tacia.psy
‣ @olga_tvoipsyholog
‣ @psychology_nadezda
‣ @alex.serzhanovich
‣ @demchuk_career
‣ @vereneya.bel
❗️Калі ласка, памятайце, што мы не адказваем за якасць кантэнту і прапануемых паслуг, адзіным крытэрыем у дадзеным спісе ёсць мова.
#праекты #псіхалогія

❤38👍8
Добрага панядзелка, даражэнькія! Працягваем распавядаць пра добрае і беларускае.
💎 Праект тыдня — Тадэвуш Падкасцюшка.
Тэлеграм-канал з парадамі беларускіх праектаў.
Калі вам падабаецца тое, чым займаемся мы, то хутчэй за ўсё гэты канал вас таксама парадуе. Праект, што пачынаўся як каталог падкастаў, зараз змяшчае шмат спасылак на разнастайны кантэнт на беларускай мове: блогі, YouTube-каналы і, вядома ж, падкасты.
Аўтары робяць акцэнт на якасці сваіх прапаноў і спрабуюць сярод мноства беларускіх ініцыятыў абіраць найлепшыя.
Далучайцеся.
#абранае #кантэнт

🔥28❤8👍4👎1
Вітаем, сябры. Ініцыятыва Альтанка, пра якую мы калісьці ўжо пісалі, запрашае да сябе зноўку.
Гэта клуб знаёмстваў з фокусам на беларускай мове, дзе вам паводле вашых інтарэсаў і ўзросту штотыдзень падбіраюць суразмоўцу.
Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету па спасылцы, там жа знойдзеце і больш падрабязную інфармацыю. Дэдлайн рэгістрацыі — 13 студзеня.

❤29👍3
Вітаем, сябры! Знаёмім вас з новым выбітным праектам у межах ужо традыцыйнай рубрыкі.
💎 Праект тыдня — Беларускія Магістраты.
Ініцыятыва па падтрымцы беларускіх культурніцкіх праектаў.
Паводле стваральнікаў, магістрат — гэта спалучэнне нейкай карыснай для беларускай культуры ідэі і супольнасці спонсараў і менеджараў, здольных падтрымаць яе ажыццяўленне.
Магістрат абмежаваны па часе і мае вызначаныя ўмовы, а кожны спонсар у выніку атрымлівае бонусы. Іншымі словамі — гэта краудфандынг з дадатковымі ўласцівасцямі і абмежаваннямі.
Першы тэставы магістрат «Кнігаўка» збудаваны вакол выдання беларускай літаратуры за мяжой. Больш падрабязна пра ўдзел і правілы чытайце па спасылцы.
#абранае #культура

👍27❤1
Вітаем, панове! Прапануем вам новую падборку найлепшых на наш густ стыкераў для Тэлеграма.
• Беларускамоўныя коцікі
• Кацяташная
• Я так бачу
• Маляванкі
• Больш цела
• Кніжны Воз
• Belarus_is
• Kahanne
• Sucasniki
• Кашмарык
• Воўк
• ГТА Сан Андрэас
• Old but Смакота
• Дзякуй!
• Save Polesia
• Ptushki
Першую частку знойдзеце па спасылцы, а ўвесь спіс на mova.how.
Таксама запрашаем далучацца да канала Беларускамоўныя сцікеры, аўтарка якога, як і мы, няспынна шукае і публікуе новыя калекцыі.
#праекты #стыкеры

❤64👍10🔥10
Добры дзень, шаноўныя! Мы выпадкова даведаліся, што ў Цэнтры славянскіх моў і культур сёння (20.01) пачынаецца анлайн-курс беларускай мовы.
Абяцаюць навучыць правільнаму вымаўленню і расказаць пра тыповыя памылкі. А галоўнае – дапамогуць пераадолець бар'ер і пачаць размаўляць па-беларуску ў бяспечнай прасторы.
Больш падрабязна пра працягласць і цану заняткаў чытайце па спасылцы.

👍32❤8
І ў працяг моўнай тэмы, падрыхтавалі для вас тэматычны спіс — вывучэнне замежных моў праз беларускую.
Замежныя мовы 🇬🇧
Англійская
‣ Інстаграм-старонка «EngBel»
‣ Праект «English Vova» у Тэлеграме і Інстаграме
‣ Інстаграм-старонка @good_luck_2_belarus
‣ Тэлеграм-канал «English language in Belarusian»
‣ Інстаграм-старонка @belvasilok
‣ Праект «English Bulbel» у Інстаграме і ТыкТоку
‣ Вэб-старонка «Граматыка англійскай мовы»
Польская
‣ Праект «Mova vs Język» у Тэлеграме і Інстаграме
‣ Інстаграм-старонка @jakamova
‣ Праект «Цэнтр славянскіх моў і культур» у ТыкТоку
‣ Тэматычныя карткі на Quizlet
Іншыя
‣ Праект «Цэнтр славянскіх моў і культур» у Інстаграме і Фэйсбуку
‣ Літоўская мова ў Інстаграме @pamazhu_patrohu
‣ Японская мова ў Твітэры «Спрабуйма!»
‣ Нямецкая мова ў ТыкТоку @deutschjulia.de
Калі ласка, падпісвайцеся і распаўсюджвайце беларускае.
#праекты #замежныя_мовы

🔥28👍8❤6