mova.how
1.21K subscribers
113 links
Каталог сучаснага кантэнту на беларускай мове https://mova.how.

Тут пішам пра найлепшае і найноўшае, а таксама дзелімся ўласнымі навінамі.

Зваротная сувязь
- @mova_how_bot
- https://forms.gle/TexVFVThuHjHbTAo6
- mova.how@proton.me
Download Telegram
Добры дзень, сябры! Як і абяцалі, час ад часу мы будзем вяртацца да тэм, матэрыялаў па якіх вам найбольш не хапае.

І сёння раім вам некалькі беларускіх праектаў пра фемінізм, гендэрную роўнасць і інклюзіўнасць.

Трэба пагаварыць
Трэба пагаварыць — гэта ток-шоу пра сённяшнія катастрофы і тое, як выйсці з іх жывымі. Адкуль узяць сілы, дзе атрымаць дапамогу і як дапамагчы сабе і блізкім. Бяспечная прастора, у якой жанчыны дапамагаюць адна адной перажыць свой балючы досвед.

ІншыЯ | The Others
Моладзевая арганізацыя, якая абапіраецца на такія каштоўнасці, як правы чалавека, інклюзіўнасць і экапрыязнасць. А сваёй місіяй бачыць развіццё ўзаемадзеяння паміж рознымі людзьмі ў грамадстве. Апошні вынік іх працы — анлайн-курс па арганізацыі мерапрыемстваў "Рабі смела!". Арганізацыя мае актыўныя старонкі на платформах Інстаграм і Фэйсбук.

Eve's daughters
Праект, які працуе пад лозунгам "свабода, роўнасць, сястрынства". Як пішуць самі аўтаркі: гэта ініцыятыва, створаная жанчынамі для жанчын, якая ўлаштоўвае мерапрыемствы па тэмах экалогіі, фемінізма, роўнасці і культуры праз прызму жаночага досведу. Таксама ёсць канал у Тэлеграме.

Шэпт вадзяніцы
Тэлеграм-канал з перакладнымі і аўтарскімі публікацыямі па тэме фемінізму. Тэксты тычацца пытанняў мацярынства, пратэстаў у Іране, прагрэсу па праблеме гендарнай роўнасці ў свеце і таго, як гэта — быць жанчынай у Беларусі.

Больш цела
Жаночая ініцыятыва, што займаецца асветай па тэме разладаў харчовых паводзін, а таксама сацыяльных праблем, звязаных з адчуваннем свайго цела. Яны праводзяць лекцыі, дыскусіі і іншыя мерапрыемствы і прасоўваюць ідэі бодзіпазітыва. Сачыць за дзейнасцю ініцыятывы можна ў Інстаграме.

Тэндэр на гендэр
Мінская квір-фем супольнасць, што яднае дзяўчын, жанчын, транс- і небінарных людзей, для якіх важныя каштоўнасці роўнасці, справядлівасці і разнастайнасці. Адным з праектаў ініцыятывы была лабараторыя па фем-пісьму, прысвечаная пратэстнай і эмігранцкай траўме. Вынікам якой стаў зборнік «Расцяжэнне». Апроч таго існуе старонка ў Інстаграме.

На жаль не заўсёды можна вызначыць, якія з праектаў дагэтуль працягваюць ці плануюць працягваць сваю дзейнасць.

#праекты #роўнасць
22👍7🤮2💩2
Вітаначкі! Зычым вам добрых выхадных і раім некалькі Тэлеграм-каналаў, што з'явіліся за апошні час.

Разнастайныя праекты 🔍

Мала кантэнту#кантэнт
Тэлеграм-канал, мэта якога, — прасоўванне беларускага кантэнту. Падпісвайцеся, калі ў вас раз-пораз узнікае праблема выбару таго, што паслухаць і пачытаць у вольны час на беларускай мове, ці вы папросту хочаце больш пільна сачыць за беларускамоўнай анлайн-прасторай.

Хочаш пра кіно распавяду?#кіно
Канал па тэме кіно, які ў фармаце блога вядзе адзін з аўтараў праекта «Ружовая Купіна». Раім аматарам кінематографа і ўсім, каго цікавяць чужыя меркаванні пра той ці іншы фільм.

Arte et humanitate#мастацтва
Чытачоў гэтага маладога Тэлеграм-канала чакае нон-фікшн кантэнт на беларускай мове па тэме мастацтва, у першую чаргу еўрапейскага. Аўтары плануюць пісаць пра жывапіс, літаратуру, музыку, тэатр і любую іншую дзейнасць, у якой ёсць элемент творчасці.

Беларускі фронтэнд і іншая трасца#тэхналогіі
Ініцыятыва, што, хутчэй за ўсё, прыдасца пачаткоўцам у камп'ютарных тэхналогіях. Аўтар дзеліцца ўласным досведам па распрацоўцы франтэнду — праграм, якія звычайна працуюць у браўзеры, ці, кажучы спрошчана, сайтаў. Ладзіць эфіры і дасылае карысныя матэрыялы ў Тэлеграме.

Alovak#падкасты
Тэлеграм-канал анлайн-часопіса пра творчасць і творчых людзей «ALOVAK». Стваральнікі часопіса знаёмяць чытачоў з творчасцю ва ўсіх яе праявах, размаўляюць з таленавітымі людзьмі Беларусі і публікуюць парады прафесіяналаў. У Тэлеграме плануюць дзяліцца прыгажосцю ад беларускіх творцаў і ілюстрацыямі кніг беларускіх выдавецтваў.

Rok Vožyk | Рок і Беларусь#музыка
Тэлеграм-канал для тых, хто цікавіцца музыкай, а дакладней музыкай у стылі рок. Аўтары абяцаюць, што цікава будзе ўсім: ад блюзменаў да фанатаў GG Allin, і запрашаюць далучацца да свайго канала і суполкі.

#праекты
🔥18👍6
Вітаем, спадарства.

На гэтым тыдні робім відавочны выбар і паглыбляем дасведчанасць пра падзею, што адбылася 85 год таму.

💎 Праект тыдня — сайт Ноч паэтаў.
Сайт, прысвечаны трагічнай даце, пра якую мусіць ведаць кожны беларус.

На сайце сабраныя звесткі, што датычацца расстраляных паэтаў, а таксама можна ўбачыць, дзе ў свеце запланаваныя вечары памяці рэпрэсаваных беларусаў.

#абранае #гісторыя #літаратура
35👍6
Добрай пятніцы, шаноўныя. Хочам падзяліцца з вамі ініцыятывай, пра якую, на нашу думку, мусілі пісаць усе навокал, але ж ці то мы не дастаткова ўважліва сачылі, ці гэта чамусьці не здарылася. Таму выпраўляемся.

🚀 Вашай увазе — Школа відэаблогера.
Гэта бясплатныя двухмесячныя курсы па стварэнні і прасоўванні каналаў на платформе Youtube.

Выкладаць матэрыялы будзе шэраг вядомых беларускіх дзеячаў і блогераў, якія праз свой уласны досвед навучаць вас найлепшым практыкам і падыходам.

Вам раскажуць:
‣ Як карыстацца рэкламнымі інструментамі, і якія яны ўвогуле існуюць;
‣ Што рабіць, каб раскруціць канал з нуля і знайсці сваю аўдыторыю;
‣ Як выглядае якасны сцэнарый, і дзе набыць танную тэхніку для здымак.

Больш за тое, у ўдзельнікаў будзе шанс атрымаць фінансавую ўзнагароду.

Дасылайце свае заяўкі і падпісвайцеся на Тэлеграм-канал і старонку ў Інстаграме, каб сачыць за навінамі. Пачатак курсаў — 1-га лістапада.

P.S. мы не здолелі зразумець ці працягвае праект прымаць заяўкі, бо інфармацыя пра дату старту курсаў супярэчлівая, але форма рэгістрацыі яшчэ не зачыненая, таму лепей паспрабуйце.

#анонсы
👍19
Добры дзень, панове. Нядаўна з'явіўся добры праект, з якім хочам вас сёння пазнаёміць.

💎 Праект тыдня — Кавярня.
Аматарскія пераклад і агучка серыялаў на беларускую мову.

Паводле саміх стваральнікаў ідэя ў тым, каб забяспечыць магчымасць спажываць сучасны кантэнт па-беларуску для найшырэйшага кола гледачоў. Акурат таму яны намагаюцца рабіць якасна і працуюць над вядомымі серыяламі.

Пераклады выходзяць даволі хутка: на сёння ўжо ёсць некалькі серый аднаго з найбуйнейшых анімэ-тайтлаў "Нарута", а падпісчыкі на платформе Патрэон могуць паглядзець пераклад першай серыі мультсерыяла "Гравіці Фолз".

#абранае #кіно
🔥31👍11
Добры дзень, шаноўныя. Тыя, хто сочаць за спортам, ведаюць і без нас, што найбуйнейшы беларускі спартыўны партал нядаўна перайшоў на беларускую мову, а мы ў сваю чаргу хочам параіць вам менш вядомыя ініцыятывы.

Сабралі некалькі праектаў у адзіны спіс.

Найбольшая колькасць сярод іх пра футбол:

Futbol Paŭsiuĺ
Маленькі, але якасны Тэлеграм-канал пра сусветны футбол топавага ўзроўню. Праект, што дакладна варты падтрымкі.

Mova Futbola
Яшчэ адзін падобны праект пра футбол, але на платформе Інстаграм. Тут вас чакаюць навіны, інтэрв'ю і аўтарская аналітыка.

Дзмітрый Сіняк – аб жаночым футболе
Аўтар гэтага Тэлеграм-канала піша ўжо ў першую чаргу пра беларускі сегмент футболу, больш за тое пра беларускі жаночы футбол. Аўтар не так даўно перавёў канал на беларускую мову, таксама варта падтрымаць.

Krumkachy
Тэлеграм-канал, прысвечаны аднаму з найвядомейшых беларускіх футбольных клубаў — клубу "Крумкачы".

Belarus football blog
Яшчэ адзін праект, што датычны клуба "Крумкачы", але ў Інстаграме і ў крыху іншым фармаце.

Таксама ёсць і іншыя віды спорту:

Формула перамогі | Ф1
Навіны мотаспорту, а дакладней, чэмпіянату Формула 1 на беларускай мове. Аўтары робяць сапраўды добрую працу і публікуюць некалькі допісаў пра галоўныя падзеі кожны дзень.

Пляцоўка | Pliacoŭka
Тэлеграм-канал пра беларускі і сусветны баскетбол. Яшчэ адзін з шэрага каналаў, што перайшлі на беларускую мову ў апошні час.

Begаныч
Тэлеграм-канал пра беларускі спорт у фармаце блога: аўтар шчыра піша пра што даведаўся сам ці пра тое, што яго хвалюе.

Радыё Аршыца
Гістарычныя звесткі і падтрымка сучасных аршанскіх спартыўных клубаў. Публікацыі галоўным чынам пра футбол і валейбол.

Дзякуем за ўвагу! Пішыце каментарыі, калі ведаеце, хто яшчэ піша пра спорт па-беларуску і пра каго варта распавесці.

#праекты #спорт
22🔥8👍3
Вітаем, сябры. Чарговы панядзелак — чарговы праект у рубрыцы.

💎 Праект тыдня — Vašeć Stach
Культура, мова і гісторыі Лагойшчыны.

Аўтар абяцае публікаваць архіўныя фотаздымкі, датычныя рэгіёну, звесткі пра асаблівасці мясцовай гаворкі і іншыя займальныя факты. Таксама плануе пісаць пра вядомых людзей, што нарадзіліся ці жылі ў гэтай мясцовасці.

Канал быў створаны зусім нядаўна, але пачатак добры. Калі тэма вас цікавіць, далучайцеся.

#абранае #гісторыя
👍19🔥7
Дзень добры, шаноўнае спадарства! На гэтым тыдні ўдзельнічаем у ўзаемнай рэкламе з шэрагам якасных беларускіх Тэлеграм-каналаў — прапануем спіс вашай увазе.

Разнастайныя праекты 🔍

Зорка Венера#тэхналогіі
Галоўныя таямніцы сусвету, неверагодныя адкрыцці і самыя актуальныя навіны космасу!

Палявая пошта#гісторыя
Беларусь на старых паштоўках і фотаздымках + сучасныя ракурсы!

BELSQUAD#гумар
Легендарны мемны канал, дзе шмат ёсць з чаго парагатаць, ціктокі і шчэ шмат цікавага.

sacral_BY#гісторыя
Адвечнае блуканне па закутках і цэнтрах Беларусі ў пошуках старога, забытага, закінутага і не зусім.

Шчыра раім кожны з іх.

#праекты
🔥294👍2
Вітаем, сябры. Прыемна бачыць, як у апошні час актыўна пашыраецца беларускамоўная геймерская прастора. Пра яе і хочам вам расказаць гэтым вечарам пятніцы.

Вашай увазе некалькі праектаў, звязаных з камп'ютарнымі гульнямі.

ms_bahiema
Let's play канал на платформе Twitch. Там можна назіраць і каментаваць праходжанне такіх гульняў, як Skyrim, Dragon Age і Syberia 3. Каб не прапусціць стрымы, раім падпісацца на Твітэр аўтаркі, дзе вы яшчэ зможаце паўплываць на выбар гульняў для наступных відэа.

VR па-беларуску
Гульнявы канал на платформе YouTube, што прысвечаны гульням у віртуальнай рэальнасці. Сачыць за анонсамі можна ў Твітэры. Апроч таго, час ад часу у Twitch адбываюцца стрымы, не звязаныя з VR-гульнямі.

Yinwille
Яшчэ адзін беларускі Twitch акаўнт. Часцей за ўсё аўтарка гуляе ў Genshin Impact, але таксама трапляюцца стрымы па гульнях накшталт Skyrim ці Mass Effect 3. Інфармацыю пра запланаваныя відэа знойдзеце таксама ў Твітэры, а запісы саміх эфіраў у YouTube-канале.

RaptorLee17
Найбольш малады з тых Twitch-каналаў, пра якія мы ведаем. Аўтар часам бывае маўклівы, а гуляе звычайна ў Genshin Impact і Assassin's Creed Origins.

Геймэрскі Экспэрымэнтальны
І апошні з каналаў нашай падборкі, які калектыўна робяць на платформе YouTube ужо згаданыя вышэй Yinwille і GomZik, а таксама вядомыя беларускім геймерам Рудзі і Малаток.


З каментарыяў даведаліся пра яшчэ адзін канал — дадаём яго ў падборку.

Kudłatyj Błazan
YouTube-канал стваральніка праекта Прышпільныя Коміксы, дзе ён раз-пораз гуляе ў Heroes of Might and Magic IV, Alien Swarm ды Enter the Gungeon.

#праекты #відэагульні
👍2610🔥2
Вітаем, панове. Працягваем пісаць пра добрыя беларускія праекты ў нашай штотыднёвай рубрыцы.

💎 Праект тыдня — Цёмны Лёс.
Гутаркі з экспертамі ў розных сферах.

Размовы з беларусамі ў фармаце падкаста пра тое, чым яны займаюцца прафесійна: навуку, тэхналогіі, распрацоўку камп'ютарных гульняў і г.д.

Аўтар мае вялікі досвед відэаблогінгу, бо раней ствараў некалькі паспяховых расейскамоўных праектаў, праз гэта гутаркі атрымліваюцца насычанымі і зразумелымі нават тым, хто не знаёмы з тэмай і яе асаблівасцямі.

Слухаем самі і раім вам.

#абранае #падкасты #тэхналогіі #навука
👍2811🔥1
Вітаем, сябры! У нас для вас тры маладыя каналы з беларускай YouTube прасторы.

Беларускі YouTube ▶️

Янахімічыла | Janachimičyła#навука
Беларуска, доктар хімічных навук, простай мовай расказвае пра звычайныя і ў той жа час складаныя рэчы. Калі вас цікавіць, якія хімічныя і фізічныя працэсы адбываюцца, калі вы запарваеце каву раніцай, то гэты канал дакладна для вас.

ЗубраМатыка#навука
Аўтар канала прафесійна займаецца выкладаннем матэматыкі, з ідэямі і законамі якой і плануе знаёміць гледачоў. Расказвае ў першую чаргу тое, што цікава яму самому. Упэўненыя, што будзе цікава і вам.

НеДылетант#кіно
Канал пра сусветны кінематограф ад яго аматаркі. Глыбокі і падрабязны разбор найлепшых ці папросту цікавых момантаў у фільмах і серыялах. Асабістае меркаванне дасведчанага ў тэме гледача і, канечне, шмат спойлераў.

Падпісвайцеся, калі ласачка, і пішыце каментарыі, каб дапамагчы аўтарам.

#праекты
42👍7
Вітаем, шаноўныя. Хочам падзякаваць усім, хто дасылаў і працягвае дасылаць звесткі пра свае ці чужыя праекты праз нашу гугл-форму. Ад вас мы даведаліся пра шмат карысных і якасных беларускіх ініцыятыў. Шчыра ўдзячныя кожнаму.

А каб рабіць вам гэта было больш зручна, мы вырашылі дадаць яшчэ два спосабы для сувязі.

Такім чынам, цяпер у нас ёсць:
‣ Тэлеграм-бот @mova_how_bot;
‣ Электронная пошта па адрасе mova.how@proton.me;
‣ Форма па спасылцы https://forms.gle/TexVFVThuHjHbTAo6.

Апроч таго скантактавацца з намі можна і ў сацсетках:
Твітэр;
Фэйсбук;
Інстаграм.

#навіны
🔥25👍7
Вітанкі! Зычым вам добрага тыдня і прапануем паслухаць малады навуковы падкаст.

💎 Праект тыдня — Праз космас.
Падкаст з аглядам навін і розных цікавостак, датычных тэмы космасу.

Аўтар робіць штотыднёвыя выпускі і распавядае пра галоўныя падзеі індустрыі. У мінулых эпізодах вы можаце пазнаёміцца з новымі доказамі наяўнасці салёнай вады на Марсе, загадкавымі кітайскімі спадарожнікамі ці пратаколам кантакту з іншапланетнікамі.

Праект варты падтрымкі.

#абранае #тэхналогіі
👍37🔥7
Добры дзень, даражэнькія! Вяртаемся да вас з чарговай падборкай маладых ці малавядомых беларускіх праектаў.

Разнастайныя праекты 🔍

panstandup#гумар
Беларускія стэндап-комікі, што апошні час ладзяць канцэрты галоўным чынам у Еўропе, пачалі выкладаць частку сваіх выступаў у адмысловым YouTube-канале. Абавязкова для прагляду аматарам стэндапа.

Не Пераблытай!#белмова
Моўны праект з прыгожымі ілюстрацыямі, які растлумачыць вам у чым розніца паміж зоркай і знічкай, кісцю і пэндзлем, а таксама жалобай і скаргай.

знікла на пачытаць#літаратура
Блог пра літаратуру ў Тэлеграме. Аўтарка шмат чытае і дзеліцца сваімі разважаннямі пра прачытанае. Таксама робіць тэматычныя падборкі літаратуры і раіць свае ўлюбёныя творы.

Hey, Moon!#літаратура
Яшчэ адзін літаратурны блог у Тэлеграме на беларускай мове. Аўтарка якога таксама піша пра свае любімыя творы і аўтараў беларускай і сусветнай літаратуры, публікуе разгорнутыя водгукі і дае парады сваім падпісчыкам.

Кавалачак жыцця#кіно
Чымсьці падобны да папярэдніх праект — тэматычны блог у Тэлеграме. Але гэтым разам ён прысвечаны кінематографу. Аўтарка не з'яўляецца прафесійным крытыкам, а папросту піша ўласныя думкі пра тое, што глядзела ці плануе паглядзець сама.

MARA Games - Відэагульні#відэагульні
Не паспелі мы напісаць пра росквіт беларускамоўнай геймерскай прасторы, як з'явіўся яшчэ адзін праект пра відэагульні. Тэлеграм-канал з аглядамі гульняў і публікацыямі пра геймдэв індустрыю агулам.

Далучайцеся.

#праекты
👍354
Вітаем, сябры! Хочам распавесці вам пра анлайн-мерапрыемства па тэме ўрбаністыкі, што пачнецца ўжо заўтра.

Каманда Менскай урбаністычнай платформы ладзіць пятую міжнародную канферэнцыю пра гарады, тэма якой — Рэабілітацыя.

Спікеры разам з вамі будуць разглядаць інструменты гарадскога дызайну, практыкі і падыходы, якія можна ўжыць для рэабілітацыі беларускай сістэмы гарадскога праектавання і для аднаўлення сувязяў паміж удзельнікамі прафесійнай супольнасці.

Удзел бескаштоўны, а каб далучыцца, неабходна запоўніць форму рэгістрацыі.

Лекцыі і дыскусіі адбудуцца з 28 лістапада па 3 снежня. Падрабязнае апісанне знойдзеце на сайце платформы.

#анонсы #урбаністыка
👍19🔥3
Добры дзень! Крыху спазніліся з публікацыяй сёння, але ж выпраўляемся.

💎 Праект тыдня — Бяздарныя спасылкі.
Блог пра дызайн карыстальніцкага інтэрфейсу праграм.

Аўтар займаецца дызайнам на прафесійным узроўні, сочыць за навінамі і трэндамі індустрыі і піша пра гэта ў Тэлеграм.

Чытачоў чакаюць разборы адметных дызайнерскіх рашэнняў у праграмах, падборкі мэтавых старонак, анонсы новых шрыфтоў, парады карысных інструментаў і іншыя спасылкі па тэме.

#абранае #тэхналогіі
👍255🔥3
Вітанкі, шаноўныя! Знайшлі некалькі новых беларускіх праектаў для вас.

Разнастайныя праекты 🔍

Дыхай вольна#падкасты
Новы праект ад ініцыятывы Забі Зяпу. Падкаст з медытацыямі, дзе вы даведаецеся пра асноўныя практыкі дыхання і паслаблення. Дапаможа пераадолець трывогу і стаць больш уважлівымі да сябе, сваіх пачуццяў і цела.

Posłuchaj, to do ciebie #музыка
Тэлеграм-канал, у якім пра польскую музычную прастору і сваіх улюбёных выканаўцаў піша стваральнік партала Ultra Music.

кніжны пылок#падкасты
Праект ад кнігалюбаў і для кнігалюбаў. У Тэлеграм-канале знойдзеце аўтарскія нататкі пра чытанне і развагі наконт, а на падкаст пляцоўках — аднайменны падкаст.

krz#тэхналогіі
Асабісты блог у Тэлеграме пра жыццё і айці ў ім. Пераважна пра дызайн і праектаванне інтэрфейсаў.

Новы свет#мастацтва
Праект, што за мэту ставіць падтрымку мастацтва, шукае новых творцаў. Пляцоўка, дзе кожны можа апублікаваць свае творы, — добры спосаб для маладых мастакоў знайсці сваю першую аўдыторыю.

Чартоўскі добрая кава#кіно
Новы праект у шэрагу кінаблогаў. У Тэлеграм-канале ёсць усё неабходнае: навінкі кінематографу, агляды трэйлераў і нават анонсы фестываляў і тэматычных кінапраглядаў.

Калі ласка, падпісвайцеся і распаўсюджвайце беларускае.

#праекты
👍289🔥1
Вітанкі! Вашай увазе штотыднёвы праект на наш выбар.

💎 Праект тыдня — Skyrim па-беларуску.
Лакалізацыя гульні The Elder Scrolls V: Skyrim, Anniversary Edition.

Суполка беларускіх геймераў пэўны час займаецца ініцыятывай па перакладзе гульні Skyrim на беларускую мову. І колькі дзён таму яны нарэшце зрабілі анонс: дэмаверсія перакладу гатовая для карыстання.

Спампаваць лакалізацыю можна з Nexus Mods ці Google Drive.

#абранае #відэагульні #пераклады
👍25🔥18
Добры дзень, сябры. З'явілася ініцыятыва па лакалізацыі анлайн-сервера гульні Го на беларускую мову!

Праца ўжо амаль што скончаная і дасяжная на платформе перакладаў.

Аўтар зараз чакае пацвярджэнне ад распрацоўшчыкаў і шукае дапамогу з вычытваннем і ўдасканальваннем перакладу.

Скантактавацца і дапамагчы можна па электроннай пошце gkostejko@gmail.com ці па спасылках.

#тэхналогіі #пераклады
29👍6🔥3
Вітаначкі, спадарства. Зноў сабралі некалькі праектаў з жартамі і мемамі для добрага настрою. Прыемных выхадных!

У Тэлеграме
Тупарылыя карцінкі
Memensk
Гэта мы

Інстаграме
Жарты па-беларуску

І нават YouTube
Panstandup

А з папярэдняй падборкай можна азнаёміцца па спасылцы.

#праекты #гумар
🔥22👍113
Добры дзень, сябры! Зноўку пішам пра адзін з найбольш цікавых праектаў, што мы сустрэлі за апошні час.

💎 Праект тыдня — Urban Legend.
Гарадскія аўтарскія экскурсіі па розных маршрутах.

Вам прапануюць пешаходныя экскурсіі, у якія вы можаце адправіцца самастойна з дапамогай Тэлеграм-бота. Маршруты (а кожны маршрут — гэта некалькі лакацый, шмат фотаздымкаў і аўдыягід) былі распрацаваныя з удзелам прафесійных экскурсаводаў. І на сёння ёсць варыянты ў Мінску і Вільні.

Падпісвайцеся на Тэлеграм-канал аўтараў, каб сачыць за навінамі праекта, а ўласна бота знойдзеце па спасылцы.

#абранае #вандроўкі
👍166