Вітаем! Прапануем вам некалькі адукацыйных анлайн-мерапрыемстваў, што адбудуцца неўзабаве.
1. Гісторыя Беларусі ад старажытных часоў да 1918 года
Гістарычны адукацыйны курс правядзе Андрусь Унучак — кандыдат гістарычных навук, колішні супрацоўнік Інстытута гісторыі Акадэміі Навук, вядоўца відэапраектаў “Проста гісторыя” і “Героі беларускай гісторыі”.
З 07.09.2022 адзін раз на тыдзень па серадах з 20.00 да 21.30 (Мінскі час).
2. Курс гутарковай беларускай мовы з Аляксеям Шэіным
10 заняткаў, якія будуць праходзіць на платформе Zoom у фармаце групавога коўчынгу. Без складанай тэорыі — толькі актыўная практыка, што дапаможа вам перайсці на беларускую ды пачаць свабодна карыстацца роднай мовай.
Курс пачнецца 01.09.2022, заняткі па чацвяргах з 20.00 да 21.30 (Мінскі час).
3. Агульная дыктоўка
ААТ «Лідскае піва» прапануе вам праверыць свой узровень валодання беларускай мовай і адначасова падтрымаць беларускую спадчыну — арганізатар пералічыць сродкі на набыццё новага экспаната для Лідскага замка за кожнага ўдзельніка дыктоўкі.
Дыктоўка адбудзецца 03.09.2022 у 15:00, а працы прымаюцца да 19-й (Мінскі час).
4. Музыкальныя заняткі
Аўтарка праекта Час сьпяваць — этнамузыколаг-беларусіст з дваццацігадовым прафесійным досведам — прапануе індывідуальныя і групавыя заняткі музыкай для дзяцей і дарослых. Вы навучыцеся спяваць традыцыйныя беларускія песні, разбірацца ў папулярнай музыцы з канструктыўнага боку, а таксама слухаць класічную і традыцыйную музыку з разуменнем. Запіс і падрабязнасці — у Тэлеграме.
5. Беларуская Міждысцыплінарная Канферэнцыя
Першая навуковая канферэнцыя ад каманды праекта Беларускі Міждысцыплінарны Семінар з тэмай “Статус-Кво Беларускай Навукі”. Удзел з’яўляецца бясплатным, але патрабуе выканання падрыхтоўчых заданняў. Дадатковая інфармацыя, дакладчыкі, тэмы дыскусій і спасылкі будуць размешчаныя на канале на пачатку верасня, а зараз можна зарэгістравацца праз форму для ўдзелу ў воркшопах 24-га і 25-га верасня.
#анонсы

Добры дзень, даражэнькія! Вырашылі ўвесці новую рубрыку ў гэты канал: кожны тыдзень у дадатак да нашых звычайных спісаў будзем пісаць пра адзін праект, які, на наш погляд, заслугоўвае асаблівай увагі і падтрымкі.
І пачаць хочам з тэхнічнага кантэнту.
💎 Праект тыдня — АБАЖУРЫ.
Платформа Microsoft Azure і асаблівасці працы з ёю.
Тэлеграм-канал, які дакладна будзе даспадобы аматарам і прафесіяналам галіны інфармацыйных тэхналогій: распрацоўнікам праграмнага забеспячэння альбо ДэвОпс-спецыялістам.
Аўтар піша пра воблачную вылічальную платформу Microsoft Azure, яе магчымасці і асаблівасці працы з ёю. Апроч таго, асвятляюцца і іншыя тэхнічныя тэмы.
Мы амаль што не ведаем пра іншыя праекты такога кшталту — шчыра раім.
#абранае #тэхналогіі

Добры дзень, панове. Сёння прапануем вам некалькі ініцыятыў, што здольныя пашырыць вашае беларускамоўнае кола.
Альтанка
Клуб знаёмстваў па-беларуску ў чарговы раз адкрывае набор удзельнікаў і ўдзельніц. Працэс выглядае даволі проста: рэгіструецеся праз форму, а далей штотыдзень атрымліваеце суразмоўцу паводле вашых інтарэсаў ды сустракаецеся анлайн ці афлайн, каб бавіць час і практыкаваць беларускую мову разам. Дэдлайн рэгістрацыі: 9 верасня (пятніца), а 18 гадзіне па Менскім часе.
разМоўныя прыгоды
Тэлеграм-чат з настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, што дапаможа зрабіць мову сродкам зносін, а не сувенірам на паліцы. Заняткі па абраных удзельнікамі тэмах, абмеркаванні тыпавых памылак ды іншыя пытанні, актуальныя для неафітаў беларускай мовы.
Моўная талака
Беларускі і беларускамоўны чат, што быў створаны аўтарамі некалькіх праектаў, звязаных з распаўсюдам беларускай мовы. Тут можна абмеркаваць амаль што любую моўную праблему, адзінае правіла — ніякіх сварак і абраз.
#праекты #белмова

Дзень добры! Новы тыдзень — новы праект.
💎 Праект тыдня — Асветніцкае Шмаравідла.
Блог пра секс і ўсё з ім звязанае.
Аўтарка піша пра сексуальныя цацкі, інтымныя тавары ды касметыку. Развенчвае міфы і пашырае веды пра сексуальнасць і цела.
Грунтоўна і пазнавальна.
#абранае #секс

Вітаем, сябры! Сёння прапануем шмат карысных спасылак, што дапамогуць вам пісаць па-беларуску штодзённа ці нават займацца перакладамі. Збіралі ў першую чаргу тое, чым карыстаемся самі, а таксама кансультаваліся з перакладчыкамі-аматарамі — шчыра ім дзякуем.
Слоўнікі і іншыя інструменты 📚
Бывае, пад час камунікацыі ў Тэлеграме трэба хуценька перакласці нейкае слова ці ўпэўніцца ў яго існаванні — з гэтым дапамагаюць боты.
Тэлеграм-боты:
1. Перакладнік Белазар
2. Слоўнік
Але вынікі іншы раз сумнеўнай якасці, таму, калі гэта істотна, лепей скарыстацца спецыялізаванымі слоўнікамі.
Разнастайныя слоўнікі і перакладчыкі:
1. slounik.org
2. skarnik.by
3. verbum.by
4. dictionaries.vivy.app
Галоўнае памятаць, што не кожны пераклад слова пасуе ў пэўным кантэксце, таму варта глядзець і тлумачэнне.
Тлумачальныя слоўнікі
1. Тлумачальныя слоўнікі на сайце verbum.by
2. Тлумачальныя слоўнікі на сайце slounik.org
3. Тлумачальны слоўнік на сайце skarnik.by
4. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 2016
Таксама могуць узнікнуць сумневы наконт ужывання пэўнага слова. Беларускі N-корпус — адзін з найлепшых інструментаў у гэтым выпадку. Ён дазваляе паглядзець, як, кім і дзе слова выкарыстоўваецца. Апроч таго гласарыі тэрмінаў ёсць на сайце glossaries.vivy.app і можна папросту карыстацца пошукавай сістэмай накшталт Google.
Наступная праблема — пераклад з англійскай. Дзеля гэтага існуюць англійска-беларускія слоўнікі і гласарыі.
Англійска-беларускія слоўнікі і гласарыі тэрмінаў:
1. verbum.by
2. dictionaries.vivy.app
3. Калекцыя гласарыяў dictionaries-union.surge.sh
4. Тэрміналагічная база Microsoft
5. Беларуская камп'ютарная тэрміналогія
6. Сэрвіс «Добрапіс»
7. Гласарый перакладчыкаў Ubuntu
8. Праект перакладу Telegram
9. Англійска-беларускі слоўнік пад кіраўніцтвам Т.М Сушы
10. Кароткі англійска-руска-беларускі слоўнік камп'ютарных тэрмінаў
11. Камп'ютарная тэрміналогія kamputerm.org
Памылак і апісак дапамагаюць пазбавіцца спецыялізаваныя сэрвісы. Ёсць варыянты, якімі можна карыстацца наўпрост у браўзеры, а таксама тыя, што патрэбна ўсталяваць, як дадатак да пэўнай праграмы.
Сэрвісы праверкі правапісу
1. Language Tool
2. Праверка правапісу ад праекта Беларускі N-корпус
3. Сэрвіс праверкі правапісу на сайце corpus.by
4. Сэрвіс «Добрапіс»
5. Пакет праверкі беларускай арфаграфіі ў Microsoft Office і Windows
І яшчэ некалькі інструментаў і дакументаў, пра якія варта ведаць.
Разнастайнае
1. Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы
2. Лічбавыя варыянты некаторых слоўнікаў
3. Слоўнікі і энцыклапедыі на сайце knihi.com
4. Слоўнікі і энцыклапедыі на сайце movazbor.net
5. Кароткі расейска-беларускі слоўнік фразэалягізмаў i фразаў Ю.В Пацюпы
6. Слоўнік русізмаў Ю.В Пацюпы
7. Слоўнікі на сайце Родныя Вобразы
8. Справочник наименований государств и территорий мира ГКНП 13-018-2013
9. Актуальныя назвы розных адзінак вымярэння, краін, рэгіёнаў, моў
10. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь

Дабрыдзень, шаноўныя. Зычым вам добрага панядзелка і хочам прарэкламаваць чарговы беларускі праект.
💎 Праект тыдня — ЖываPEACE (Жывапіс).
Сусветнае і беларускае выяўленчае мастацтва па-беларуску.
Аўтар піша пра розныя напрамкі жывапісу і аўтараў, што працавалі ў іх межах. Распавядае пра сюжэт твораў і гісторыю іх стварэння. Таксама раз-пораз знаёміць чытачоў з забаўляльнымі чуткамі, датычнымі жыцця мастакоў.
#абранае #мастацтва

Вітаем, сябры. Пачынаем тыдзень нашай ужо звычайнай рубрыкай.
💎 Праект тыдня — Лінейная (аг | рэг) рэсія.
Статыстычны аналіз так, каб усім было зразумела.
Аўтар прафесійна займаецца даследаваннямі і іх аналізам і тым жа займаецца ў якасці хобі — пра гэта і піша.
Звесткі, якія вы ўбачыце ў канале, заўсёды паслядоўныя і абгрунтаваныя (прынамсі, ёсць спасылкі на першакрыніцы), а тэмы, на наш погляд, даволі цікавыя. Сапраўды добры спосаб далучыцца да навукі ды разабрацца з часам складанымі і вузкаспецыялізаванымі аспектамі навуковай метадалогіі. Раім.
#абранае #навука

Добры дзень, шаноўныя. У нас чарговы лонгрыд.
Хочам распавесці вам пра ініцыятывы, якія проста цяпер павялічваюць колькасць беларускай мовы навокал, і да якіх кожны мае магчымасць далучыцца.
Пачаць можна з вельмі простай ідэі — звяртацца да распрацоўнікаў праграм з просьбай дадаць беларускую мову. Гэтым займаецца супольнасць Тэлеграм-канала «Прымушаем перакладаць праграмы!».
Падобная, але больш грунтоўная ініцыятыва, — пісаць звароты кампаніям, што вядуць дзейнасць у Беларусі. У Тэлеграм-боце знойдзеце ўсю неабходную для гэтага інфармацыю, а ў канале «Умовы Мовы» аўтары пішуць пра вынікі сваёй працы.
Добрай нагодай размаўляць па-беларуску будзе ўдзел у марафонах агучвання, якія перыядычна ладзіць праект Donar.by. Альбо вы можаце стаць суаўтарам аўдыякнігі «Мова 404», якую сумесна ствараюць праекты «Кніжны Воз» і audiobooks.by.
У тых, хто любіць глядзець фільмы па-беларуску, ёсць шанс паўдзельнічаць у іх стварэнні ўласна:
1. Праект «Анібел» шукае дабераў, перакладчыкаў, рэдактараў ды іншых людзей у сваю каманду. Пішыце на
2. Праекту «Лагодны Цмок» таксама патрэбная дапамога. Скантактавацца з імі можна праз форму ці Тэлеграм-бот.
Безумоўна згадаем і некалькі ініцыятыў перакладу праграмнага забеспячэння на беларускую мову:
1. Праект па перакладзе месенджара Telegram. Заходзьце ў Тэлеграм-чат, каб прылучыцца да перакладчыкаў.
2. Пераклад праграм кампаніі Proton. Праца амаль што завершаная, засталося толькі зацвердзіць перакладзеныя радкі, і вельмі не хапае людзей для гэтага. Таксама ёсць адмысловы чат.
3. Пераклад менеджара пароляў Bitwarden.
4. Некалькі актыўных праектаў аднаго з перакладчыкаў.
5. Пераклад аперацыйнай сістэмы Ubuntu.
6. Суполка перакладчыкаў «RэZэрвацыЯ» (таксама ёсць Тэлеграм-канал).
7. Пераклад сацыяльнай сеткі «ВКонтакте».
Аматарам настольных гульняў раім далучацца да праекта «Згуляем?», які якраз перакладае розныя гульні на беларускую.
А геймерам прапануем паглядзець на пераклад Skyrim. Ёсць ажно дзве ініцыятывы па перакладзе гульні на беларускую мову:
1. Дэталі першай знойдзеце ў гэтым допісе (пішыце на
2. А наконт другой звяртайцеся да @lutaja_cirdche у Твітэры.
Таксама ахвочыя могуць дапамагчы з перакладам кнігі «Хронікі Амбера».
Напрыканцы нагадаем, што мы нядаўна пісалі пра інструменты, акурат якімі карыстаюцца перакладчыкі. Будзе дакладна дарэчным.
#праекты
Хочам распавесці вам пра ініцыятывы, якія проста цяпер павялічваюць колькасць беларускай мовы навокал, і да якіх кожны мае магчымасць далучыцца.
Пачаць можна з вельмі простай ідэі — звяртацца да распрацоўнікаў праграм з просьбай дадаць беларускую мову. Гэтым займаецца супольнасць Тэлеграм-канала «Прымушаем перакладаць праграмы!».
Падобная, але больш грунтоўная ініцыятыва, — пісаць звароты кампаніям, што вядуць дзейнасць у Беларусі. У Тэлеграм-боце знойдзеце ўсю неабходную для гэтага інфармацыю, а ў канале «Умовы Мовы» аўтары пішуць пра вынікі сваёй працы.
Добрай нагодай размаўляць па-беларуску будзе ўдзел у марафонах агучвання, якія перыядычна ладзіць праект Donar.by. Альбо вы можаце стаць суаўтарам аўдыякнігі «Мова 404», якую сумесна ствараюць праекты «Кніжны Воз» і audiobooks.by.
У тых, хто любіць глядзець фільмы па-беларуску, ёсць шанс паўдзельнічаць у іх стварэнні ўласна:
1. Праект «Анібел» шукае дабераў, перакладчыкаў, рэдактараў ды іншых людзей у сваю каманду. Пішыце на
contact@anibel.net
ці запаўняйце форму.2. Праекту «Лагодны Цмок» таксама патрэбная дапамога. Скантактавацца з імі можна праз форму ці Тэлеграм-бот.
Безумоўна згадаем і некалькі ініцыятыў перакладу праграмнага забеспячэння на беларускую мову:
1. Праект па перакладзе месенджара Telegram. Заходзьце ў Тэлеграм-чат, каб прылучыцца да перакладчыкаў.
2. Пераклад праграм кампаніі Proton. Праца амаль што завершаная, засталося толькі зацвердзіць перакладзеныя радкі, і вельмі не хапае людзей для гэтага. Таксама ёсць адмысловы чат.
3. Пераклад менеджара пароляў Bitwarden.
4. Некалькі актыўных праектаў аднаго з перакладчыкаў.
5. Пераклад аперацыйнай сістэмы Ubuntu.
6. Суполка перакладчыкаў «RэZэрвацыЯ» (таксама ёсць Тэлеграм-канал).
7. Пераклад сацыяльнай сеткі «ВКонтакте».
Аматарам настольных гульняў раім далучацца да праекта «Згуляем?», які якраз перакладае розныя гульні на беларускую.
А геймерам прапануем паглядзець на пераклад Skyrim. Ёсць ажно дзве ініцыятывы па перакладзе гульні на беларускую мову:
1. Дэталі першай знойдзеце ў гэтым допісе (пішыце на
F1sher16@mail.ru
, калі вырашыце далучыцца). 2. А наконт другой звяртайцеся да @lutaja_cirdche у Твітэры.
Таксама ахвочыя могуць дапамагчы з перакладам кнігі «Хронікі Амбера».
Напрыканцы нагадаем, што мы нядаўна пісалі пра інструменты, акурат якімі карыстаюцца перакладчыкі. Будзе дакладна дарэчным.
#праекты
Вітаначкі! Працягнем тэхнічную тэму ў рубрыцы "Праект тыдня" і ад статыстычнага аналізу пяройдзем да космасу.
💎 Праект тыдня — Зорка Венера.
Далёкія зоркі і іншыя таямніцы нашага сусвету.
Аўтар з захапленнем піша пра дасягненні навукоўцаў NASA і SpaceX. Распавядае пра стварэнне новых зорак і самыя незвычайныя спадарожнікі сонечнай сістэмы. А таксама знаёміць чытачоў з фотаздымкамі туманнасцяў і ўраганаў.
І гэта папросту прыгожа. Далучайцеся.

Вітаем, сябры. Некалькі апошніх дзён беларусы актыўна спрабуюць звярнуць увагу распрацоўнікаў платформы Twitter на адсутнасць у ёй беларускай лакалізацыі.
Першым крокам сталі масавыя звароты да акаўнтаў @Twitter і @TwitterSupport пад хэштэгам #BelarusianLanguage, які ўжо нават выйшаў у трэнды па краіне. Далей, грунтуючыся на гэтых запытах, можна будзе звяртацца да кампаніі на іншых узроўнях (прынамсі, ідэя ў ініцыятараў такая).
Тых, хто карыстаецца сацсеткай, запрашаем паўдзельнічаць і таксама зрабіць допіс на сваёй старонцы (напрыклад, такі) ці ў рэплаях да іншага запыту ад беларуса, на які акаўнт службы падтрымкі ўжо адказаў, — гэта здараецца даволі рэдка, таму гэтым спрабуюць скарыстацца.
Імавернасць поспеху кампаніі не вельмі вялікая, але ж і ўдзел у ёй амаль што не зойме ў вас часу. Запрашаем.

Добрага панядзелка, шаноўныя падпісчыкі! Гукі космасу змяняем музыкай зямной.
💎 Праект тыдня — Muzyka bielaruskaj.
Прасоўванне беларускай мовы ў прафесійным музычным асяроддзі.
Аўтар дзеліцца ўласным досведам па пераходзе на беларускую мову на занятках і матэрыяламі, што дакладна прыдадуцца як іншым настаўнікам, так і аматарам акадэмічнай музыкі.
А кожную нядзелю вас чакаюць мемы па тэме музыкі.
#абранае #музыка

Вітаем! Працягнем тэму музыкі нашым сённяшнім допісам, хіба што адыдзем ад класічнага яе ўвасаблення.
Раім вам два Тэлеграм-каналы, якія займаюцца даволі падобнай дзейнасцю: у існасці папулярызуюць беларускую музыку і адначасна з гэтым паглыбляюць веды сваіх чытачоў пра яе.
Дай Паслухаць │ #музыка
Аўтары перадусім глядзяць на музыку Беларусі праз прызму гісторыі. Хтосьці, чытаючы, будзе настальгаваць, іншыя ж — адкрыюць для сябе новых выканаўцаў.
Беларуская музыка │ #музыка
І альтэрнатыўны, больш асабісты, погляд на беларускую музычную сцэну. Эмацыянальна і ў той жа час дасканала пра ўлюбёныя беларускія гурты распавядае пісьменнік і музычны крытык.

Вітаем, даражэнькія чытачы! Сёння дазволім сабе зрабіць цалкам рэкламны допіс, бо лічым, што гэты праект таго варты.
────
Шаноўныя беларусы Заходняга Паўшар’я!
🎩 Калі вы даўно хацелі зрабіць сваю беларускую актыўнай і пачаць гаварыць на роднай мове, то запрашаем далучацца да сустрэч “Вольнай Мовы”.
”Вольная Мова” — гэта платформа для арганізацыі беларускамоўных онлайн гутарак. Мы працуем ужо год, але раней большасць гутарак на платформе праходзілі па еўрапейскім часе. Цяпер мы падрыхтавалі графік сустрэч зручны для жыхароў Заходняга Паўшар’я і запрашаем вас далучацца. Няхай Вольнай Мовы ў свеце стане больш!
🛎 Як гэта працуе?
Кожны дзень мы арганізуем некалькі онлайн сустрэч на самыя розныя тэмы. Вы выбіраеце найбольш цікавую для вас, рэгіструецеся і ў азначаны час прыходзіце на гутарку.
Гутаркі праходзяць у невялікіх групах па 5-6 чалавек. Заводзіць і кантралюе сустрэчу вядучы — актыўны беларускамоўны беларус, які будзе вам дапамагаць. Мінімум тэорыі, толькі жывыя размовы. Павольныя, жывыя размовы з памылкамі.
🫖 Сустрэча на “Вольнай Мове” — гэта не занятак, не лекцыя і не навучанне. Гэта менавіта гутарка ў кампаніі не больш чым 7 чалавек, дзе галоўная задача вядоўцы сачыць, каб усе ўдзельнікі актыўна выказваліся.
І гэта працуе! За мінулы год дзясяткі людзей пачалі ўпэўненей карыстацца беларускай мовай, ходзячы на нашыя сустрэчы. А яшчэ знайшлі цікавыя кампаніі і сяброў.
Будзем радыя бачыць і вас! Запрашаем далучацца!
📃 Спіс гутарак, на якія можна запісацца, знойдзеце па спасылцы.

Дарэчы, мы неяк раптоўна вырашылі дубліраваць допісы з Тэлеграм-канала ў Фэйсбуку, каб крыху пашырыць ахоп, бо выявілася, што пра нашу дзейнасць там амаль што не ведаюць.
Падпісвайцеся, калі ласка, калі вам зручна карыстацца гэтай сацсеткай. І будзем таксама ўдзячныя вашай падтрымцы напачатку.
facebook.com/mova.how
#навіны

Панядзелак пачаўся знянацку, але гэта не падстава прапускаць штотыднёвую рубрыку.
💎 Праект тыдня — Філалабайкі беларускія.
Беларуская мова і яе асаблівасці з пункту гледжання лінгвістыкі.
Аўтар разважае пра ролю русізмаў, распавядае пра рэформы беларускай мовы і іншыя гістарычныя падзеі, яе датычныя.
Тэма мовы ў беларускамоўнай прасторы выглядае крыху другаснай, але ж спалучэнне ўласных думак аўтара і вузкай спецыялізацыі канала вылучаюць яго сярод іншых падобных. Звярніце ўвагу.
#абранае #белмова

Добры дзень, сябры! Як і абяцалі, час ад часу мы будзем вяртацца да тэм, матэрыялаў па якіх вам найбольш не хапае.
І сёння раім вам некалькі беларускіх праектаў пра фемінізм, гендэрную роўнасць і інклюзіўнасць.
Трэба пагаварыць
Трэба пагаварыць — гэта ток-шоу пра сённяшнія катастрофы і тое, як выйсці з іх жывымі. Адкуль узяць сілы, дзе атрымаць дапамогу і як дапамагчы сабе і блізкім. Бяспечная прастора, у якой жанчыны дапамагаюць адна адной перажыць свой балючы досвед.
ІншыЯ | The Others
Моладзевая арганізацыя, якая абапіраецца на такія каштоўнасці, як правы чалавека, інклюзіўнасць і экапрыязнасць. А сваёй місіяй бачыць развіццё ўзаемадзеяння паміж рознымі людзьмі ў грамадстве. Апошні вынік іх працы — анлайн-курс па арганізацыі мерапрыемстваў "Рабі смела!". Арганізацыя мае актыўныя старонкі на платформах Інстаграм і Фэйсбук.
Eve's daughters
Праект, які працуе пад лозунгам "свабода, роўнасць, сястрынства". Як пішуць самі аўтаркі: гэта ініцыятыва, створаная жанчынамі для жанчын, якая ўлаштоўвае мерапрыемствы па тэмах экалогіі, фемінізма, роўнасці і культуры праз прызму жаночага досведу. Таксама ёсць канал у Тэлеграме.
Шэпт вадзяніцы
Тэлеграм-канал з перакладнымі і аўтарскімі публікацыямі па тэме фемінізму. Тэксты тычацца пытанняў мацярынства, пратэстаў у Іране, прагрэсу па праблеме гендарнай роўнасці ў свеце і таго, як гэта — быць жанчынай у Беларусі.
Больш цела
Жаночая ініцыятыва, што займаецца асветай па тэме разладаў харчовых паводзін, а таксама сацыяльных праблем, звязаных з адчуваннем свайго цела. Яны праводзяць лекцыі, дыскусіі і іншыя мерапрыемствы і прасоўваюць ідэі бодзіпазітыва. Сачыць за дзейнасцю ініцыятывы можна ў Інстаграме.
Тэндэр на гендэр
Мінская квір-фем супольнасць, што яднае дзяўчын, жанчын, транс- і небінарных людзей, для якіх важныя каштоўнасці роўнасці, справядлівасці і разнастайнасці. Адным з праектаў ініцыятывы была лабараторыя па фем-пісьму, прысвечаная пратэстнай і эмігранцкай траўме. Вынікам якой стаў зборнік «Расцяжэнне». Апроч таго існуе старонка ў Інстаграме.
На жаль не заўсёды можна вызначыць, якія з праектаў дагэтуль працягваюць ці плануюць працягваць сваю дзейнасць.
#праекты #роўнасць

Вітаначкі! Зычым вам добрых выхадных і раім некалькі Тэлеграм-каналаў, што з'явіліся за апошні час.
Разнастайныя праекты 🔍
Мала кантэнту │ #кантэнт
Тэлеграм-канал, мэта якога, — прасоўванне беларускага кантэнту. Падпісвайцеся, калі ў вас раз-пораз узнікае праблема выбару таго, што паслухаць і пачытаць у вольны час на беларускай мове, ці вы папросту хочаце больш пільна сачыць за беларускамоўнай анлайн-прасторай.
Хочаш пра кіно распавяду? │ #кіно
Канал па тэме кіно, які ў фармаце блога вядзе адзін з аўтараў праекта «Ружовая Купіна». Раім аматарам кінематографа і ўсім, каго цікавяць чужыя меркаванні пра той ці іншы фільм.
Arte et humanitate │ #мастацтва
Чытачоў гэтага маладога Тэлеграм-канала чакае нон-фікшн кантэнт на беларускай мове па тэме мастацтва, у першую чаргу еўрапейскага. Аўтары плануюць пісаць пра жывапіс, літаратуру, музыку, тэатр і любую іншую дзейнасць, у якой ёсць элемент творчасці.
Беларускі фронтэнд і іншая трасца │ #тэхналогіі
Ініцыятыва, што, хутчэй за ўсё, прыдасца пачаткоўцам у камп'ютарных тэхналогіях. Аўтар дзеліцца ўласным досведам па распрацоўцы франтэнду — праграм, якія звычайна працуюць у браўзеры, ці, кажучы спрошчана, сайтаў. Ладзіць эфіры і дасылае карысныя матэрыялы ў Тэлеграме.
Alovak │ #падкасты
Тэлеграм-канал анлайн-часопіса пра творчасць і творчых людзей «ALOVAK». Стваральнікі часопіса знаёмяць чытачоў з творчасцю ва ўсіх яе праявах, размаўляюць з таленавітымі людзьмі Беларусі і публікуюць парады прафесіяналаў. У Тэлеграме плануюць дзяліцца прыгажосцю ад беларускіх творцаў і ілюстрацыямі кніг беларускіх выдавецтваў.
Rok Vožyk | Рок і Беларусь │ #музыка
Тэлеграм-канал для тых, хто цікавіцца музыкай, а дакладней музыкай у стылі рок. Аўтары абяцаюць, што цікава будзе ўсім: ад блюзменаў да фанатаў GG Allin, і запрашаюць далучацца да свайго канала і суполкі.

Вітаем, спадарства.
На гэтым тыдні робім відавочны выбар і паглыбляем дасведчанасць пра падзею, што адбылася 85 год таму.
💎 Праект тыдня — сайт Ноч паэтаў.
Сайт, прысвечаны трагічнай даце, пра якую мусіць ведаць кожны беларус.
На сайце сабраныя звесткі, што датычацца расстраляных паэтаў, а таксама можна ўбачыць, дзе ў свеце запланаваныя вечары памяці рэпрэсаваных беларусаў.
#абранае #гісторыя #літаратура

Добрай пятніцы, шаноўныя. Хочам падзяліцца з вамі ініцыятывай, пра якую, на нашу думку, мусілі пісаць усе навокал, але ж ці то мы не дастаткова ўважліва сачылі, ці гэта чамусьці не здарылася. Таму выпраўляемся.
🚀 Вашай увазе — Школа відэаблогера.
Гэта бясплатныя двухмесячныя курсы па стварэнні і прасоўванні каналаў на платформе Youtube.
Выкладаць матэрыялы будзе шэраг вядомых беларускіх дзеячаў і блогераў, якія праз свой уласны досвед навучаць вас найлепшым практыкам і падыходам.
Вам раскажуць:
‣ Як карыстацца рэкламнымі інструментамі, і якія яны ўвогуле існуюць;
‣ Што рабіць, каб раскруціць канал з нуля і знайсці сваю аўдыторыю;
‣ Як выглядае якасны сцэнарый, і дзе набыць танную тэхніку для здымак.
Больш за тое, у ўдзельнікаў будзе шанс атрымаць фінансавую ўзнагароду.
Дасылайце свае заяўкі і падпісвайцеся на Тэлеграм-канал і старонку ў Інстаграме, каб сачыць за навінамі. Пачатак курсаў — 1-га лістапада.
P.S. мы не здолелі зразумець ці працягвае праект прымаць заяўкі, бо інфармацыя пра дату старту курсаў супярэчлівая, але форма рэгістрацыі яшчэ не зачыненая, таму лепей паспрабуйце.

Добры дзень, панове. Нядаўна з'явіўся добры праект, з якім хочам вас сёння пазнаёміць.
💎 Праект тыдня — Кавярня.
Аматарскія пераклад і агучка серыялаў на беларускую мову.
Паводле саміх стваральнікаў ідэя ў тым, каб забяспечыць магчымасць спажываць сучасны кантэнт па-беларуску для найшырэйшага кола гледачоў. Акурат таму яны намагаюцца рабіць якасна і працуюць над вядомымі серыяламі.
Пераклады выходзяць даволі хутка: на сёння ўжо ёсць некалькі серый аднаго з найбуйнейшых анімэ-тайтлаў "Нарута", а падпісчыкі на платформе Патрэон могуць паглядзець пераклад першай серыі мультсерыяла "Гравіці Фолз".
#абранае #кіно