Мода На Мову
2.1K subscribers
53 photos
1 video
5 links
Download Telegram
🖌 Мароз яшчэ не паспеў замураваць шыбы акон. Сачанка.

#безэквівалентнаяЛексіка
🤔 Спрабуйма сказаць знаёмы выраз па-беларуску, ці скарыстаймася падказкаю.

Бред сивой кобылы.

Плёткі старой цёткі.
Плот з лебяды.

Казаў Халімон рабой кабыле сон.

#згадаймаВыраз
📖 ПАХУЧЫ

👉 духмяны, душысты, араматны, пахкі, духавіты, водарны.

#слоўнік
😐 Калі спакойны, ціхі чалавек вялікія справы пачынае рабіць, добрыя або благія.

#прымаўкі
👩‍🏫 Прыгадайма значэнне слова, ці скарыстаймася падказкаю.

👉 Кісля — хімічнае злучэнне, якое змяшчае вадарод, які можна замяніць металам з утварэннем солі (кіслата)..


#згадаймаЗначэнне
👨‍💻 Хто ўважліва сочыць за развіццём свету, пэўна заўважыў, з якой неймавернай хуткасцю развіваецца штучны інтэлект. Таму, калі вас цікавяць навіны з гэтай галіны, прапаную далучыцца да канала BelAI, дзе вас чакае шмат цікавага і па-беларуску.

📡 Калі вы лічыце допіс вартым увагі, зрабіце рэпост.

#вартаВедаць
😊 Як адказ на пытанне: "Як справы?".

#прымаўкі
🏃 Аб тым, хто нарабіў крутні-непрыемнасці, а сам недзе ўцёк.

#прымаўкі
🖌 Коля, які цяпер, маючы надзею, што гэта яго бацька таемна з'явіўся і жыве ў крайняй ад лесу старой трохаконнай хаце, шыбаваў сюды, азіраючыся і дробна перабіраючы нагамі. Чорны.

#безэквівалентнаяЛексіка
🤔 Спрабуйма сказаць знаёмы выраз па-беларуску, ці скарыстаймася падказкаю.

Бросает в дрожь.

Аж скура шУрпіцца.
Дрыготка бярэ.

Дрыжыкі працінаюць.

#згадаймаВыраз
📖 ЗВЫКНУЦЦА

👉 звыкнуць, абвыкнуць, прызвычаіцца, асвоіцца, асвойтацца, зжыцца, уцягнуцца, агойтацца, абабіцца, паабіцца, атаўчыся, абцярпецца, абцерціся, паабцерціся, прыцерціся.

#слоўнік
🚶Калі пазычыў што, а пасля трэба папахадзіць, каб вярнуць.

#прымаўкі
👩‍🏫 Прыгадайма значэнне слова, ці скарыстаймася падказкаю.

👉 Коўцік — пярэдне-верхняя частка шчытападобнага храстка, якая выступае на пярэдняй паверхні шыі, пераважна ў мужчын (кадык).


#згадаймаЗначэнне
❤️ Donar.by — гэта праект для тых, хто жадае прыняць удзел у адраджэнні беларускай мовы.

🖌 Што мы тут робім? Дапамагаем тэхналагічнай будучыні нашай мовы (каб кампутары разумелі жывую размову)! Пераходзім на беларускую, вучымся ёй, трэніруем маўленне, слухаем галасы беларусаў, калекцыянуем асаблівасці гаворкі раёнаў Беларусі.

📡 Нават калі самі не збіраецеся прымаць удзел, падзяліцеся, калі ласка, спасылкай з тымі, каму гэта можа быць цікава 🤗

#вартаВедаць #пашыраймаСваё
🤝 Як адказ на вітанне.

#прымаўкі
🛎 Прыгаворваюць пра таго, хто спрабуе распавесці навіну, але не дакладна ведае што да чаго.

#прымаўкі
🖌 Абапал пацягнуліся сады, агароды, ягаднікі. Мележ.

#безэквівалентнаяЛексіка
📆 30 верасня 1931 нарадзіўся беларускі паэт, перакладчык, празаік, драматург, літаратуразнавец, фалькларыст і грамадскі дзеяч Ніл Сымонавіч Гілевіч.

🖌 Не павераць, напэўна, нашчадкі,
Што такія былі ў нас парадкі,
Што дурнілі нас так верхаводы –
Ненавіснікі нашай свабоды,
Нашай мовы, і кнігі, і песні,
Нашых скарбаў і нашых святынь, -
Усяго, што мы ў душах пранеслі
Праз стагоддзяў смяротную стынь.

Як жа сталася, як гэта выйшла,
Што пад выжлаю шчэрыцца выжла,
А пад быдлам скацініцца быдла,
А пад хлусам крыўляецца хлус,
А пад злодзеем хмыліцца злодзей,
А пад лёкаем мыліцца лекай,
Аі пад гнусам капошыцца гнуc,
А пад гэтым усім – беларус?


#вартаВедаць