Наступ
357 subscribers
447 photos
55 videos
3 files
267 links
Фракцыя КР Беларусі ІІ, ІІІ і IV скліканьняў і лепшай палітычнай арганізацыі.

Калі беларус чуе "Наступ", ён пытаецца - Адкуль?
Калі змагар чуе "Наступ", ён пытаецца - Куды?

instagram.com/mnastup

Наш канал рэжымам Лукашэнкі прызнаны экстрэмісцкім 🫥
Download Telegram
Мем зразумеюць тыя, хто чытаў сённяшні агульны чат КР.
😁11😭4👍2
Плюсы и минусы быть вице-спикером Координационного совета IV созыва.

Плюсы:

– Заседания, которые веду я, идут в два раза быстрее обычного.
– На моих заседаниях можно курить.
– Стал лучше понимать, почему ничего нельзя сделать быстро.
– Мне нравится.

Минусы:

– В понедельник и вторник мне нужно раньше уходить с пляжа из-за заседаний.
– Нет скидки на доставку еды. К сожалению, на хот-дог из Жабки тоже.
– Зарплата по-прежнему 0.
– Пришлось объяснять службе безопасности Израиля, что такое Координационный совет.
– Не все понимают почему сикс севен лучше советского союза
😁9❤6👍3🤔1
Праз паўгадзіны пачнецца стрым, які мае усе шансы стаць легендарным. Заходзьце абавязкова, як мінімум 2 гадзіны пасядзім.

У госці завітае Аляксандр Кныровіч як мінімум, які хоча мяне пра нешта запытаць. А яшчэ паглядзім адказ канала Вечаровы Кефір на папярэдні стрым. Магчыма пакажу Бубліка.

Залятайце, задавайце пытанні, рабіце данаты

https://youtube.com/live/bPDF76dgMrU?feature=share
🔥2
Ліза Пракопчык
Прышоў Кныровіч!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
😁1
ЗАЯВА

Ад сённяшняга дня 26 жніўня 2026 года Станіслава Цярэнцьева больш не з'яўляецца часткай фракцыі Наступ і працягне сваю працу ў якасці пазафракцыйнай дэлегаткі. Мы шчыра ўдзячныя Стасі за сумесную працу і зычым ёй поспехаў у далейшым, а таксама спадзяемся на супрацу ў будучыні.

Фракцыя Наступ
26.08.2026
❤‍🔥8🦄5😱2🤝2🍌1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❤10🔥5🤡4🏆3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
👍6🔥3🤡2🙈2❤1
У Польшчы падарожныя дакумэнты дзейнічаюць 1–2 гады. У мяне ёсьць плян, як гэта зьмяніць

Я Яўген Караулаў, і 26–29 жніўня я ўдзельнічаў у Campus Polska Przyszłości — палітычным летнім лягеры, які заснаваў Рафал Тшаскоўскі, прэзыдэнт Варшавы.

У Польшчы я вывучаю права й ведаю, як цяжка зьмяняць законы: спачатку заканадаўчая ініцыятыва, потым першае чытаньне ў Сэйме, праца ў камісіях, другое чытаньне, дапрацоўка, трэцяе чытаньне, потым Сэнат і ў канцы яшчэ подпіс прэзыдэнта, які можа гэтую прапанову заветаваць. Цяжка й доўга. І імавернасьць, што палітыкі распачнуць гэты шлях, невысокая; асабліва з улікам таго, што ён накіраваны на людзей, якія не ўдзельнічаюць у выбарах.

Але ў мяне ёсьць плян.

Міністэрства ўнутраных справаў і адміністрацыі рыхтуе зьмены ў закон аб замежніках (праект UD408). Ідэя такая: калі ваявода не выдае рашэньне на працягу 60 дзён ад падачы поўнага пакета дакумэнтаў, дазвол на побыт лічыцца выдадзеным аўтаматычна. Мэты праекта: каб замежнікі не чакалі карту побыту 100500 месяцаў й каб разгрузіць ваяводзкія адміністрацыі. На жаль, прапанова не датычыцца беларусаў, але важна іншае: гэта зьмены ў закон аб замежніках.

«А чаму б не дадаць у гэтую прапанову зьмену тэрмінаў падарожных дакумэнтаў? Трэба зьмяніць усяго два артыкулы таго ж самага закону!» — падумаў я, калі ўбачыў навіну.

І прыдумаў плян А й плян Б.

Плян А: дадаць гэту зьмену адразу ў праект праз міністэрства.
Плян Б: урэшце законапраект усё роўна патрапіць у Сэйм, дзе дэпутаты могуць уносіць свае папраўкі.

У кожнай краіне ЭС свае тэрміны гэтых дакумэнтаў. У некаторых 3, 5, а ў Ірляндыі й Чэхіі ўвогуле на 10 гадоў выдаюць. Думаю, у нашым выпадку рэалістычна зьмяніць на 5.

Падчас Кампуса, у якім удзельнічаюць міністры, дэпутаты й сэнатары, я скарыстаўся магчымасьцю й распавёў пра сваю прапанову.

У першы дзень я змог коратка выкласьці ідэю Марціну Кервіньскаму, міністру ўнутраных справаў і адміністрацыі, чыё ведамства й рыхтуе праект. Ён зацікавіўся; мы абмяняліся кантактамі зь ягонай памочніцай і дамовіліся, што я вышлю сваю прапанову.

У трэці дзень я пазнаёміўся з Аляксандрай Кот — наймалодшай дэпутаткай Сэйма (клюб Грамадзянскай кааліцыі). Яна таксама зацікавілася, абмяняліся кантактамі й я паабяцаў выслаць ідэю й ёй.

У канцы дня быў speed talking з дэпутатамі: каля 6 дэпутатаў сядзелі ў рад, і на кожнага была хвіліна. Прэзэнтаваў ідэю кожнаму, усе зацікавіліся, абмяняліся кантактамі. Асабліва добра атрымалася паразмаўляць з памочніцай Францішка Стэрчэўскага. Яна папярэдзіла, што лепш усё ж такі ўнесьці прапанову да таго, як праект патрапіць у Сэйм: палітычна няпроста ўносіць папраўкі ва ўрадавы законапраект, калі ты з той самай партыі, а папраўкі толькі зацягваюць прыняцьцё.

Закон усё яшчэ ў міністэрстве, таму найперш буду спрабаваць зьмяніць саму прапанову да таго, як яна трапіць у парлямэнт.
🙏13❤8👍52
ЗАЯВА фракцыі Наступ
01.09.2026

Каардынацыйная Рада функцыянуе ўжо больш за 2 месяцы. Пры гэтым орган, які мусіць забяспечваць дзейнасць Каардынацынай Рады IV склікання (КР) так і не быў абраны. Так, КР усё яшчэ фактычна не мае Сакратарыяту, а амаль ўся адмінстратыўная дзейнасць забяспечваецца прадстаўнікамі Наступу.

Пытанне аб абранні Кіраўніка/-ніцы Сакратарыята КР-4 на працягу некалькіх месяцаў не ставілася ў парадак дня. Яно неаднаразова выносілася на паседжанні Нарады фракцый, Агульнае Паседжанне, ставілася перад Спікерам Арцёмам Бруханом асабіста, ішло праз запыты віцэ-спікера КР-4 Яўгенія Андрэйчыка, праз патрабаванні лідарак фракцыі Маргарыты Ворыхавай і Лізаветы Пракопчык, праз звароты былога Кіраўніка Сакратарыята Івана Краўцова і выконваючага абавязкі Кіраўніка Яўгена Караулава.

На кожны такі зварот гучаў адзін і той жа адказ: «На наступным тыдні абавязкова». Гэты «наступны тыдзень» доўжыцца два месяцы.

Затрымка ніяк не тлумачыцца: ні адсутнасцю кандыдатаў, ні арганізацыйнымі цяжкасцямі. Кандыдатуры збіраліся, палова фракцый КР ужо вылучыла сваіх, і ніводнай заўвагі па сутнасці да іх не прагучала. Замест з’явілася ўмова спачатку прыняць Палажэнне аб Сакратарыяце. Дакумент, які падпарадкоўвае працу Сакратарыята КР - Спікеру КР, а, значыцца, і Кааліцыі Латушкі і Рух за Свабоду (КЛРЗС). Так кадравае пытанне, якое паводле Статута належыць Агульнаму паседжанню, было ператворана ў закладніка працэдурнага дакумента, які пішацца фракцыяй КЛРЗС.

Такое рашэнне фракцыі Кааліцыі Латушкі і Рух за Свабоду робіць немагчымым для КР функцыянаванне і планаванне будучыні КР-4, у тым ліку атрыманне фінансавання для яе дзейнасці.

Мы патрабуем:
- неадкладна правесці выбары Кіраўніка Сакратарыята КР-4;
- не ставіць пад сумнеў правы Кіраўніка Сакратарыяту фарміраваць арганізацыйную структуру, улічваючы бягучыя патрэбы КР, а не палітычныя патрабаванні фракцыі КЛРЗС.

Лічым важным паведаміць выбаршчыкам і выбаршчыцам Наступу, што, улічваючы ўсё вышэй напісанае, в.а. Кіраўніка Сакратарыяту Яўген Караулаў паведаміў Спікеру аб сваім сыходзе з пасады. Яўген Караулаў гатовы перадаць усе справы адразу пасля абрання Кіраўніка/-ніцы Сакратарыяту.

З павагай,
Наступ
Парыж - Уроцлаў - Познань - Варшава
🔥13👍5❤44💩1🫡1
Што вам больш падабаецца?
Anonymous Poll
52%
ПАРЭ
12%
ПАСЭ
18%
ПАСЕ
18%
ПАРЕ
Ліза Пракопчык
Што вам больш падабаецца?
2 дні ў чаце міжнароднай камісіі абмяркоўваюць і ўжо далучаюць экспертаў для вырашэння гэтага пытання
8
Вы не паверыце, хто цяпер арганізоўвае галасаванні ў КР да абрання новага сакратара….
🤔72🥰1
Jaŭhien Karaułaŭ
У Польшчы падарожныя дакумэнты дзейнічаюць 1–2 гады. У мяне ёсьць плян, як гэта зьмяніць Я Яўген Караулаў, і 26–29 жніўня я ўдзельнічаў у Campus Polska Przyszłości — палітычным летнім лягеры, які заснаваў Рафал Тшаскоўскі, прэзыдэнт Варшавы. У Польшчы я…
На сувязі Яўген Караулаў.

Памятаеце, я пісаў пра падарожныя дакумэнты, якія ў Польшчы выдаюць усяго на год-два? Я працую над тым, каб гэта зьмяніць. І цяпер мне патрэбная ваша дапамога.

Ёсьць сайт, дзе замежнікі дзеляцца тым, колькі яны рэальна чакалі свае дакумэнты, па кожным ваяводзтве асобна. Я папрасіў стваральніка дадаць туды й падарожныя дакумэнты. Цяпер падарожныя дакумэнты таксама ёсьць на сайце.

Так што калі вы праходзілі праз гэта, калі ласка, распавядзіце. Гэта хвіліна часу.

👉 https://legalizacja.app/pl/map

Націсьніце «Дадаць свае тэрміны» і абярыце «Падарожны дакумэнт» (dokument podróży).

Чаму гэта важна?

Калі прыйдзем у Міністэрства з прапановай павялічыць тэрмін дзеяньня падарожных дакумэнтаў, аргумэнта «гэта нязручна» ня хопіць. Патрэбныя лічбы: колькі людзей падае, колькі чакае і як часта даводзіцца праходзіць працэдуру нанова. Кожная запоўненая анкета — гэта радок у гэтым абгрунтаваньні.

Усё ананімна.

Дзякуй 🤝
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤝18❤8🔥4🖕2🐳1