Менскі ўрбаністычны
865 subscribers
1.14K photos
12 videos
570 links
Канал Менскай урбаністычнай платформы

https://www.mienskurban.space
instagram.com/miensk_urban_platform
youtube.com/MinskUrbanPlatform
fb.com/mienskurban

Наш бот дапаможа:
знайсці адказы на пытанні
звязацца з камандай Платформы

@Miensk_urban_bot
Download Telegram
🏚 Праца з месцамі цяжкіх успамінаў і лёсаў — гэта заўсёды дылема для праектантаў і праектантак.

Падчас дыскусіі «Рэабілітацыя прастор з цяжкай гісторыяй» ўдзельні_цы абмеркавалі нізавы ўдзел у працы з прасторамі з цяжкай гісторыяй, ролю такога ўдзелу і яго вагу.

📎 Даведайцеся пра канфлікт паміж гарадскім развіццём і захаваннем ідэнтычнасці месцаў з запісу дыскусіі канферэнцыі Reabilitacyja: https://youtu.be/VRpyu9low6Y
👍16
Псс! А вы ведаеце, што на рэалізацыю сваіх урбаністычных ідэй можна атрымаць грашовую дапамогу? Прыміце ўдзел у конкурсе пітчынгаў!

Sekktor і CreateCulture Group ладзяць «ПРАЕКТАР» – серыю пітчынгаў для культурніцкіх дзеячаў і дзеячак, якія шукаюць новых партнёра_к, пляцоўкі, членаў каманды і любую магчымую падтрымку.

Пераможца атрымае прызавы фонд у 150 еўра ў якасці бонуса

📍Дэдлайн падачы заяўкі: 5 сакавіка.
Прымаць удзел можна анлайн з любой кропкі свету ці афлайн у Вільні.

📎 Усе падрабязнасці тут: http://praektar.com.

Поспехаў!
10👍4
Працягваем расказваць пра фарматы прасторавай сегрэгацыі ў сучасных гарадах. Сёння размова пойдзе пра сегрэгацыю па гендэрнай прыналежнасці.

У аснове гендэрнай урбаністыкі ляжыць тэзіс аб тым, што ў сваёй большасці ў жанчын і мужчын адрозніваюцца сцэнары карыстання гарадскімі прасторамі. Калі спосаб перамяшчэння мужчыны ў горадзе – гэта найбольш кароткія маршруты (напрыклад, «дом – праца»), якія пераадольваюцца часцей за ўсё на аўтамабілі, то ў жанчын маршруты больш складаныя (напрыклад, «дом – дзіцячы сад – праца – аптэка – крама»), якія здзяйсняюцца часцей пешшу, на грамадскім транспарце або ровары. Гендэрная урбаністыка кажа, што гарады неабходна праектаваць з улікам абедзвюх гэтых перспектыў, рабіць іх зручнымі для розных сцэнарыяў. На сённяшні момант гарады праектуюцца часцей менавіта з «мужчынскай» перспектывы.

Мы не хацелі б казаць пра праектаванні гарадоў, зручных для жанчын ці мужчын. Такі падыход толькі будзе замацоўваць існуючую няроўнасць. Размова хутчэй павінна ісці пра роўнасць магчымасцей для людзей з абсалютна рознымі жыццёвымі сцэнарыямі, звычкамі і жаданнямі.

Часы змяняюцца, сцэнары змешваюцца: усё часцей можна заўважыць дзяўчыну, якая перасоўваецца на аўтамабілі па «мужчынскім сцэнары», у той час як усё больш мужчын дазваляюць сабе ўзяць дэкрэтны адпачынак і клапаціцца аб сваім дзіцяці. У адносінах да другіх, дарэчы, таксама можна прывесці невідавочны прыклад прасторавай дыскрымінацыі. Гаворка ідзе пра грамадскія прыбіральні, у якіх спавівальныя столікі размешчаны часцей за ўсё менавіта ў жаночых санвузлах, што пазбаўляе бацькоў іх права на догляд за ўласным дзіцём у грамадскай прасторы.

У сусветнай практыцы можна знайсці мноства прыкладаў барацьбы з такой дыскрымінацыяй. У тым ліку і не найлепшых. Напрыклад, каля аднаго з гандлёвых цэнтраў Казані была арганізавана спецыяльная «жаночая паркоўка»: ад звычайнай яе адрознівалі вялікія памеры паркавальных месцаў і ярка-ружовая разметка. Відавочна, такі намёк на няўменне паркавацца не выклікаў вялікіх захапленняў у кіроўцаў, бо гэтае рашэнне толькі падкрэслівала дыскрымінацыю і падтрымлівала стэрэатыпы.

У Швецыі ж падобныя буйныя паркавальныя месцы пазначаюць як «сямейныя». Гэта зручна, калі вам трэба прыпаркаваць буйнейшы аўтамабіль, дастаць з яго каляску для свайго дзіцяці або загрузіць у багажнік вялікі аб'ём пакупак для вялікай сям'і.

Больш пра практыку ўліку гендэрных фактараў у развіцці гарадоў можна даведацца ў відэа лекцыі Лідзевій Тумерс. Лекцыя была прачытана ў рамках канферэнцыі Менскай урбаністычнай платформы ў 2019 годзе.

#ZeroDiscriminationWeek #ZDW2023, #ZDW
🔥8👍4🥰4
У Менску пачалося будаўніцтва новага падземнага пераходу.

Навіна аб чарговым закапванні грошай хвалюе, бо здавалася б, усім ужо даўно зразумела, што падобныя праекты не адпавядаюць сучасным патрабаванням да якаснага гарадскога асяроддзя. Аднак гарадскія ўлады працягваюць здзіўляць нас састарэлымі недальнабачнымі рашэннямі.

Мабыць, прыйшоў час у чарговы раз нагадаць, чаму падземныя пешаходныя пераходы не павінны зʼяўляцца ў межах горада:

1. Падземныя пераходы выбудоўваюць няслушную іерархію ў гарадской прасторы, аддаючы прыярытэт аўтамабілям, што не адпавядае базавым сучасным гарадскім каштоўнасцям. Горад, які належыць людзям, павінен забяспечваць камфортныя збалансаваныя ўмовы для ўсіх удзельнікаў гарадскога жыцця. Дыскамфорт ад карыстання падземным пераходам несувымерны з кароткім часам чакання зялёнага святла святлафора ў аўтамабілі.

2. Падземныя пераходы нязручныя абсалютна для ўсіх, не кажучы ўжо пра тое, што для некаторых яны могуць стаць проста непераадольнай перашкодай. Бацькі з каляскамі, людзі ў інвалідных крэслах, чалавек з траўмай, стомлены чалавек часцяком проста вымушаныя адмовіцца ад выкарыстання падземнага пераходу і выбіраць іншыя, больш доўгія і менш зручныя маршруты.

3. Падземныя пераходы не вырашаюць праблему бяспекі на дарогах. Менавіта ў раёне падземных пераходаў вырастаюць рызыкі ДТЗ з-за фальшывага адчування бяспекі, якое складаецца ў кіроўцаў, што стымулюе іх перасоўвацца хутчэй. Наяўнасць падземнага пераходу не выключае таго, што пешаход можа апынуцца на праезджай частцы. І ў дадзеным выпадку гэта не віна парушальніка, а віна праекціроўшчыка, які не ўлічыў схільнасць чалавека да выбару больш лёгкіх і кароткіх маршрутаў перамяшчэння.

4. Нізкая культура праектавання і абслугоўвання падземных пераходаў ператварае іх у непрыемныя і небяспечныя месцы. Падземная замкнёная прастора з недастатковым асвятленнем стымулюе маргінальныя паводзіны і прыносіць дыскамфорт пешаходам, асабліва па начах.

5. Падземныя пераходы займаюць вялікую плошчу, якая магла б быць задзейнічана іншым, больш карысным чынам. Да таго ж візуальна яны не ўзбагачаюць гарадское асяроддзе.

6. І нарэшце, падземныя пешаходныя пераходы непараўнальна даражэйшыя за наземныя разметкі.

Адносна прымальнымі падземныя пешаходныя пераходы становяцца, калі прымаюць форму пакатага пандуса, які б прагледжваўся з абодвух бакоў, бо часам бываюць сітуацыі, калі яны становяцца лепшым рашэннем. Напрыклад, у выпадку праектавання іх у раёне з аўтамагістралямі бесперапыннага руху (як МКАД або аўтамабільныя дарогі раённага значэння). Аднак арганізацыя новых падземных пераходаў у межах горада мусіць быць спынена, а існуючыя развязкі павінны быць перагледжаны на карысць пешаходаў.
👍13😢3👏2🤬2🤔1
Сегрэгацыя па ўзросце і фізічным стане – дзве формы дыскрымінацыі ў гарадской прасторы, расповедам пра якія мы хочам завяршыць серыю публікацый, прысвечаную #ZeroDiscriminationWeek.

Сегрэгацыя па ўзросце. Многія гарадскія прасторы могуць стаць недаступнымі ці непрыгоднымі для дзяцей. Гаворка ідзе, напрыклад, пра двары, да якіх ёсць доступ у аўтамабіляў, цёмныя неасветленыя прасторы або пра пляцоўкі, якія немагчыма прагледзець з вокнаў дамоў. Гэта пазбаўляе дзяцей іх права самастойна бавіць час на вуліцы. Часта гарадскія прасторы спраектаваны такім чынам, што пазбаўляюць дзяцей магчымасці самастойна рэалізоўваць паўсядзённыя сцэнары.

Напрыклад, адсутнасць якасна спраектаванага ланцуга бяспечных пешаходных прастораў, якія звязваюць тэрыторыю школы і жылыя дамы, змушае бацькоў суправаджаць дзяцей па дарозе на вучобу. Больш даведацца пра праектаванне для дзяцей можна ў спецыяльным зборніку Designing Streets for Kids ад Global Designing Cities Initiative.

Дыскрымінацыі па ўзросце таксама падвяргаюцца і прадстаўнікі старэйшага пакалення. Напрыклад, лавачкі ў гарадскіх парках часта занадта нізкія для таго, каб з іх было зручна ўставаць, і ў іх адсутнічаюць падлакотнікі. Пра прыклады добрых рашэнняў можна даведацца, паглядзеўшы лекцыю Аляксея Радчанкі, прачытаную ў рамках Канферэнцыі Мінскай Урбаністычнай Платформы 2021 года.

Сегрэгацыя па фізічным стане.

Няздольнасць – гэта не толькі інваліднасць. Гэта немагчымасць зрабіць нешта звыклым для большасці чынам. Няздольнасць – гэта спектр, яна можа быць кароткатэрміновай (расцяжэнне звязкаў) або працяглай (траўма спіны), сітуатыўнай (немагчымасць нешта пачуць праз шум) ці пастаяннай (парушэнне слыхавога апарата).

У кожным з выпадкаў у чалавека ў горадзе не павінна ўзнікаць сітуацый, пры якіх ён_а не можа скарыстацца той ці іншай прасторай або здзейсніць нейкі працэс нароўні з іншымі гараджанамі. Найбольш простым прыкладам зʼяўляюцца ўваходы ў абʼекты абслугоўвання, абсталяваныя лесвіцамі і пандусамі. Так, наяўнасць пандуса дае магчымасць чалавеку ў інвалідным вазку патрапіць у памяшканне, але ў той жа час падкрэслівае немагчымасць патрапіць туды па лесвіцы, што даступна іншым людзям. Недыскрымінавальным рашэннем будзе арганізацыя ўваходу з узроўня зямлі.

Падземныя пераходы змушаюць стомленага чалавека ці чалавека з загіпсаванай нагой выбіраць іншыя, не заўсёды зручныя для яго маршруты. Празрыстыя шкляныя дзверы без паметак могуць прывесці да траўмы чалавека з аслабленым зрокам ці вочнай інфекцыяй. Занадта складаны мудрагелісты шрыфт на шыльдзе адпудзіць ад наведвання ўстановы чалавека з дыслексіяй.

Прыкладаў прасторавай дыскрымінацыі і сегрэгацыі мноства, як і існуючае неверагоднае мноства добрых практык па іх пераадоленні (з некаторымі з іх можна азнаёміцца ў брашуры «Як стварыць горад для ўсіх»). Складана сабе ўявіць паўнавартасны зборнік рашэнняў для праектавання недыскрымінавальнай гарадской прасторы. А калі б такі і быў, то ўсе рашэнні абʼядноўвала бы адно: эмпатычны ўважлівы падыход да людзей, іх звычак і запатрабаванняў ва ўсёй іх неверагоднай і адменнай разнастайнасці.

Будзьце ўважлівыя і клапатлівыя адзін да аднаго!
10🔥4
💬 «У ваенны час поле бою пашыраецца і ўключае ў сябе практычна ўсе аспекты жыцця. Дом адыгрывае ключавую ролю ў стварэнні адчування месца і ідэнтычнасці як для асобных людзей, так і для суполак. Ён уяўляе сабой месца быцця не толькі як жыллё, але і як штодзённы элемент досведу і прывязанасці да пэўнай абстаноўкі».

Як гараджане і гараджанкі вымушаны трансфармаваць сваё жыллё дзеля ўласнай бяспекі, пераасэнсовываючы само паняцце дома? На прыкладзе гарадоў Палесціны пра гэта распавяла Сахіра Блейбле ў межах канферэнцыі Reabilitacyja.

📌Спасылка на запіс лекцыі: https://youtu.be/1NhRNFJ4g68
10🔥3
→ Пра канцлагер «Шталаг-352» у Масюкоўшчыне
→ Пра этычны падыход да будавання на месцах с цяжкімі ўспамінамі
→ Пра свядомасць гараджанаў і гараджанак

Пра ўсё гэта цікава распавялі ў канспекце Зялёнага партала, які быў зроблены па слядах лекцыі «Рэабілітацыя прастор з цяжкай гісторыяй».

📌 Пачытаць тут 📌
👍12
У Зялёным Лузе-5 у Менску ўлады плануюць высечы частку ляснога масіву і пабудаваць транспартную развязку і дарогу. Пасля высякання лесу і будаўніцтва новай дарогі лесапаркавая зона будзе падзелена на дзве часткі.

Апроч непасрэднага ўплыву на жыццё мясцовых жыхар_ак, мы вырашылі разабрацца, як гэтае і іншыя падобныя рашэнні ўплываюць на мясцовых птушак.

🐦 Шумавое забруджванне (праз гук аўтамабіляў, якія будуць ездзіць па дарозе):

1. «Шлюбныя» спевы некаторых птушак заснаваны на нізкіх частотах, а аўтамабільны гул – таксама нізкачастотны. Калі птушкі спяваюць для патэнцыйных партнёра_к, іх няпроста пачуць. Так, «нізкачастотныя» птушкі пачынаюць віць гнёзды пазней звычайнага.

2. Змяняюцца міграцыйныя мадэлі паводзінаў жывёлаў. Птушкі пазбягаюць шумных месцаў і ў выніку мяняюць свае доўгатэрміновыя планы па выбары арэалаў пражывання.

3. Птушаняты, якія перанеслі дзеянне рэальных узроўняў гарадскога шуму, маюць больш слабы імунны адказ, чым птушаняты з «ціхіх» гнёздаў. Шум ад дарог становіцца прычынай хранічнага стрэсу ў маладых птушак, з прычыны чаго запавольваецца іх вакальнае развіццё. Гэта даказваюць даследаванні, дзе у двух групах птушак навучалі спевам з дапамогай запісанай песні дарослага самца, але ў адной з груп птушаняты дадаткова падвяргаліся ўздзеянню транспартнага шуму.


🐦 Светлавое забруджванне:

1. Дадатковае няправільнае начное асвятленне збівае птушак з дарогі, таму ім даводзіцца перабудоўваць «міграцыйны маршрут»

2. У перыяд сезонных міграцый уначы птушкі звычайна арыентуюцца па сузор'ях. Аднак светлавы смог буйных гарадоў збівае сістэму птушынай навігацыі. Дэзарыентаваныя птушкі перастаюць успрымаць перашкоды на шляху і на вялікай хуткасці ўразаюцца ў крыніцы святла. Зразумела, што святло ліхтароў і аўтамабільных фараў нязначна павялічаць светлавы смог, але калі можна пазбегнуць дадатковай светлавой крыніцы, то лепш пазбегнуць (парада даследчыкаў).

3. У птушак развіваецца бессань. Пры ўздзеянні святла той жа інтэнсіўнасці, што і ў гарадах, птушкі спяць у 2 разы менш, чым ім звычайна патрабуецца. Сон становіцца трывожным, птушкі часцей прачынаюцца і спяць удзень. У выніку: не могуць біцца з драпежнікамі і нармальна шукаць ежу.

Пры ўмяшанні ў гарадское асяроддзе заўсёды трэба ўлічваць меркаванне мясцовых жыхар_ак і эксперта_к у галіне экалогіі і залучаць іх да распрацоўкі і карэкціроўкі праектаў. Трэба звяртаць увагу, на каго канкрэтна паўплываюць змены ад праекта — не толькі на людзей, а таксама і на флору, і на фауну.
😢109
Натхніўшыся тыдням нулявой дыскрымінацыі, працягваем распавядаць пра дыскрымінацыйныя і інклюзіўныя працэсы ў гарадах.

Бяздомнасць — складаная сацыяльная зʼява, азначэнне якой хутка мяняецца. Тое, што сёння мы называем бяздомнасцю, яшчэ некалькі дзясяткаў гадоў таму назвалі б проста marginally housed. Таму што бяздомнасць вызначалі фармальна: адсутнасць даху над галавой. Пазней вызначэнне бяздомнасці пачало грунтавацца не толькі на адсутнасці жытла, але таксама на адсутнасці асабістых сувязяў і адносінаў з сямʼёй і шырэйшым грамадствам.

Сёння ў сілу вялікай палітычнай эміграцыі і змушанага адʼезду са звыклага месца жыхарства мы зноў вяртаемся да вызначэння бяздомнасці праз не проста адсутнасць даху над галавой, а яшчэ і праз адсутнасць камфортнага – з эмацыйнага пункта гледжання – месца жыхарства і страту людзьмі сацыяльнага капіталу.

Але самай вялікай праблемай бяздомнасці застаецца стыгматызацыя. Часцяком бяздомнасць асацыюецца з маргінальнымі людзьмі, якія зазнаюць праблемы з алкаголем ці наркотыкамі, і як меру вырашэння праблемы часта бачаць не самыя гуманістычная метады: прымусовае лячэнне, прымусовую працу, высяленне ў незаселеную сельскую мясцовасць.

Але любая сацыяльная праблема — гэта прастора для распрацоўкі яе крэатыўнага рашэння, стварэння новых сацыяльных інструментаў. Мы сабралі прыклады, як праблемы бяздомнасці вырашаюць інклюзіўна, чалавечна і крэатыўна ў розных гарадах міра.

1️⃣ Лос-Анджэлес – сталіца бяздомных. У горадзе іх вельмі шмат, у нейкі момант на вуліцах даунтауна ўтварыліся цэлыя лагеры. Калі стала відавочна, што муніцыпальныя ўлады не спраўляюцца з праблемамі, за справу ўзяўся Fashion District Business Improvement District — абʼяднанне прадпрымальнікаў з мэтай палепшыць якасць гарадскога асяроддзя. Чым дапамагліа бізнесмены?

1. Зрабілі склад для захоўвання рэчаў бяздомных. Галоўны капітал бяздомных – каляскі для захоўвання асабістых рэчаў, якія загрувашчваюць праход, зніжаюць пешаходную мабільнасць. Fashion District вылучылі 20 000 квадратных футаў у якасці склада, дзе размясцілі кантэйнеры для захоўвання рэчаў бяздомных.

2. Увялі адмысловую валюту для бяздомных. Калі вы жадаеце дапамагчы бяздомным, трэба купіць адмысловыя жэтоны, якімі бяздомныя могуць разлічвацца ў крамах і кафэ Fashion District. Так значна зніжаецца верагоднасць, што за вашыя грошы купяць наркотыкі ці алкаголь.

3. Распрацавалі праграму рэсацыялізацыі бяздомных. У Fashion District адкрылі цэнтр падтрымкі, у які бяздомныя могуць звярнуцца па псіхалагічную, медыцынскую, юрыдычную дапамогу, знайсці працу ў рамках Fashion District і арэнднае жыллё.

4. Запусцілі праграму вулічнай медыцыны. Бяздомным раздаюць медыкаменты, выяўляюць і дапамагаюць бяздомным з ментальнымі расстройствамі і кансультуюць па пытаннях рэабілітацыі людзей з вопытам спажывання наркатычных рэчываў і алкаголю.

2️⃣ Cafe from Crises — былое даволі папулярнае кафэ ў Лондане, у якім заўсёды было поўна людзей, але на працу туды бралі бяздомных. У гэтым выпадку бяздомным даюць не толькі працу, але і таксама пачуццё датычнасці дапамагае вярнуць сацыяльны капітал. Людзі больш не адчуваюць, што іх выключаюць з гарадскога жыцця, наадварот, – горад для іх адкрыты, гатовы даваць новыя, цікавыя магчымасці. І таксама гэта дапамагае змагацца са стыгматызацыяй праблемы бяздомнасці.

3️⃣ United we can — экалагічны праект у Ванкуверы. Каб вярнуць эканамічны капітал, бяздомныя ў Ванкуверы вырашылі збіраць пластыкавыя бутэлькі для перапрацоўкі. Досыць часта пункты прыёму ў супермаркетах прымаюць не ўсе віды пластыка, хаця яго можна перапрацаваць. Так, Кен (у будучыні заснавальнік United we can), і яго сябар развесілі на смеццевых баках горада абʼявы з запрашэннем гараджан прыйсці ў цэнтральны парк і здаць бутэлькі. Раптам гэтую ініцыятыву падтрымала мясцовая царква і выдзеліла 1 500 долараў для збору бутэлек. А неўзабаве далучылася і мясцовая ўлада. Бяздомным выдзелілі стартавы бюджэт і памяшканне па прыёме другаснай сыравіны.
👍117🥰1👏1
Гэтыя прыклады паказваюць, што абʼядноўваючыся, мы можам ствараць горад, які не выключае сваіх жыхароў, нават калі яны выходзяць за межы нейкага прынятага сацыяльнага стандарту. Горад — гэта заўсёды пра разнастайнасць, і ў нас ёсць рэсурсы, каб гэтую разнастайнасць падтрымліваць, ствараць інклюзіўнае і клапатлівае гарадское асяроддзе.
9👍8