Мінскія рэчы
324 subscribers
403 photos
2 videos
6 links
🏛 Telegram-канал Музея гісторыі горада Мінска
Тут мы расказваем пра галоўныя падзеі ў музеі і самыя цікавыя прадметы з нашых калекцый.
Да сустрэчы ў музеі!
minskmuseum.com
www.instagram.com/minskmuseum
www.youtube.com/channel/UCD3cRda
Download Telegram
З Вялікаднем!

Якія стравы можна было ўбачыць на святочным стале ў пачатку ХХ стагоддзя і як іх гатавалі? Мы знайшлі рэцэпты ў кнізе «Падарунак маладым гаспадыням, або сродак да памяншэння выдаткаў у хатняй гаспадарцы» аўтарства Алены Малахавец, выданне 1903 г. Яна была падаравана жыхарамі дома № 18 ў Паўночным завулку і ў дадзены момант экспануецца на выставе «Сілуэты старога Мінска».
Гэтая кніга - сапраўдны кулінарны бестселер XIX стагоддзя. Упершыню выдадзеная ў 1861 г., яна перажыла каля 30 перавыданняў. Ад іншых кніг падобнага роду яе адрознівала дакладнае, а не прыкладнае вызначэнне колькасці інгрэдыентаў, неабходных для падрыхтоўкі той ці іншай стравы. Гэтая кніга не толькі дапаможнік, які змяшчае звыш чатырох тысяч разнастайных кулінарных парад, рэцэптаў і сакрэтаў, якія дазваляюць стаць дзівоснай гаспадыняй, але і энцыклапедыя жыцця ў XIX стагоддзі.
З Днём Перамогі!

Сёння ўспамінаем тых, хто сваімі рукамі ствараў гэтую перамогу. Паглядзіце на здымкі з прыватнага збору Сяргея Лескеця – фатографа, гісторыка і этнографа, які займаецца збіраннем архіва беларускай фатаграфіі.

1980 год, парад ветэранаў на Ленінскім праспекце да 35-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
1980 год, парад ветэранаў на Ленінскім праспекце да 35-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Здымкі з прыватнага збору Сяргея Лескеця.