Новы свет 🌞
685 subscribers
644 photos
11 videos
2 files
534 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#Францішак_Люцыянавіч
#проза

Дзённікі

Дзень 1

Здаецца, што ўжо нічога не можа быць. Здаецца, што акрамя гэтага снега, акрамя гэтых бясконцых завей, бясконцых дрэў нічога не можа быць.
У гэтым ветры нібыта адгукаюцца пакаленні, пакаленні тых, хто прыходзіць на дзяды, тых каго мы яшчэ памятаем, бо да іншых гасцей ужо і не так ветла ставімся. Гэта старая, як сам свет, песня, знаёмая кожнаму жывому. Адначасова яна весціць і будучае, і мінулае, і цяпло, і холад. Як жа бывае прыемна чакаць на вецер, як жа бывае жахліва разумець: вецер будзе.
У гэтай вонкавай цемры нібыта і не можа быць сонца і гэта вялікае дзіва, што ўрэшце яно ўзыходзіць. Гэтае сонца, можа гэта памылка? Можа яно і не ўзыходзіць і гэта перад смяротная трызна? Ці можа ў цемры нешта гарэць, ці асвятляе яно маё ўзбярэжжа? Ці ў гэтых хвалях, што палохаюць сваім зместам, можа быць нешта светлае?

Як жа балюча сціскаць пальцы. Чаму я хачу сціскаць іх, калі гэта балюча? Мне так падабаецца іх лічыць, калі няма чаго рабіць або калі трэба што падлічыць. І як жа брыдка іх сціскаць, гэтыя невялічкія маніпулятары рэчаінсацю.

Здаецца, што такога не можа быць. Я народжаны сціскаць, сонца ёсць каб знікаць, а снягі дзеля таго каб таяць.

──────≪✷≫──────
Тэлеграм
#Кася_Кастрычніцкая
#проза
16+

Працяг майго твору, дзе вам пакажуць універсітэт і іншых галоўных герояў.
Чытаць ➡️ Д2: Выебалі гонар, але не сумленьне.

──────≪✷≫─────