Новы свет 🌞
686 subscribers
643 photos
11 videos
2 files
532 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#верш
#Хросная

На
адным
слупе
людзі
змайстравалі
металічную аснову
для буслянкі.

А буслы
прылятаюць
вясной
І майструюць гнёзды
ужо
на іншых слупах
быццам бы металічная аснова
увап'ецца ў
жывое цела
буслянкі
і высмакча
кроў.


Ці проста буслы
хочуць быць
вольнымі
нават
у гэтым.
#верш
#Хросная
Калі вясна ахутвае зямлю
Сабе я падаюся бессмяротнай
І болей не гляджу ўжо самотна
Калі вясна ахутвае зямлю
І сэрца б'ецца нібыта палётна
І мроі апускаюцца ў раллю
Калі вясна ахутвае зямлю
Сабе я падаюся бессмяротнай
#верш
#Хросная

Страшны век нам трушчыць косці
Божа, барані!
Як жа думаць, ягамосці
аб наступным дні?
Страшны век - згуляе хеўрай
Сон то ці не сон
Не спявае песень крэўных
калакольны звон
Песні - птушкі, ззяе сонца
як у кожны час
Можа, будзе й нам аконца
як было да нас?
Хай жа ўецца завіруха
доўга ёй не быць
І за шчасцем, і за скрухай
жылі й будзем жыць
За зімой прыйдзе адліга
так было заўжды
Так расказвалі нам кнігі
доўгія гады
І тады, тады растаюць
чорныя снягі
Песня, думка акрыяе
згубіць берагі
Хай не з золата і срэбра
Ды жыве ж, жыве
І застанецца ў рэбрах
нават у дрыгве
Паляціць яна далёка
ды ў вольны свет
Не пашкодзяць ёй аблокі
плётак і прыкмет
Яна ўзнімаецца высока
На сівы прастор
І ўсюды, кінеш вокам
будзе ёй узор
Хай жа танчыць завіруха
доўга ёй не быць
І за шчасцем, і за скрухай
жылі й будзем жыць
#верш
#Хросная

Што такое дом?
Будаўнічая канструкцыя?
Разумовая абстракцыя?

Аперацыйна-белы вакуум
Які трэба называць домам
па факце прапіскі

"ириски и риски"
...

Сцены інтэрнацкага пакоя
Абрастаюць мохам
малюнкаў і постэраў
каб быць звёрнутымі
і складзенымі ў торбы
з прозвішчам. і няправільна
напісаным нумарам пакоя
у якім я жыла два гады

Ён ужо таксама
выглядае
аперацыйным
пасля ўборкі

Новы пакой. У які ўрываешся
як у бурбалку. і сутыкаешся
з тым, што цябе адкідвае назад
сілай абарончага поля
наладжанага быта
тутэйшых гаспадынь
іх занятых паліц і размоў
пра адносіны
з супрацьлеглым
полам.
(супрацьлеглым у сэнсе
раён на раён
сценка на сценку)

((гетэра сапраўды
трэба забараніць))

Цябе быццам зносіць назад
вузказцю міжложкавай
прасторы,
замураванымі ў сценах
шафамі
і сталом над ложкам

І ты са сваім наборам
рэчаў і звычак
проста чакаеш
Калі цябе змые
прыліўной хваляй
адсутнасці ўключэння
ў дадзены хранатоп



Пералічваеш ва ўспамінах
Сувой розных пакояў
і думаеш
Што такое дом?
#верш
#Хросная

У палацы светлым, залатым
Памірала гожая багіня
Дні яе сыходзілі, як дым
У палацы светлым, залатым
Тонкія абрысы ціхіх ліній
І сляза бурштынамі застыне
Быццам бы лілея на карціне
У палацы светлым, залатым
Памірала гожая багіня.

У палацы светлым, залатым
Там царква з'ядала яе сілу
Дні яе сыходзілі як дым
У палацы светлым, залатым
Самы час для вогнішча і вілаў
Косы ёй абрэзалі і крылы
Дабрынёю выцягнулі жылы
У палацы светлым, залатым

Быццам бы лілея на карціне
У палацы светлым, залатым
Памірала гожая багіня
#верш
#Хросная

Калі шмат думаць
- можна дадумацца
Дваіцца
Траіцца
Чацвярыцца
Жрыца ці Жніца?
Пераварыцца
Перасварыцца з сабою

Тое, што ў галаве
Падзялі на дзве
сябе

Ножанькі-ножкі
Абыйшлі дарожкі
Прыдумалі словы
Ды ілжывай мовы

Калі шмат думаць
Можна дадумацца
Дадыміцца

Вадзіца-сястрыца
Дай мне напіцца
Каб бачыць уночы
Каб бачыць уранку
з'ядаці маланку
ў галаве

Тое, што ў галаве
Падзялі на дзве
сябе
#верш
#Хросная

Мне імя - жанчына
Сплецена з туманоў
Мне імя - жанчына
Быццам апантана
Мне імя - жанчына
- Чорныя разоры
Мне імя - жанчына
Чырванню ўзораў
Мне імя - жанчына
Раненая й раню
Мне імя - жанчына
Але сонца ўстане
Мне імя - жанчына
Мохам і балотам
"Мне імя - жанчына" -
Палыном, чаротам...
Мне імя - жанчына
Моц зубоў - жалеза
Мне імя - жанчына
Вершамі прарэжу
"Мне імя - жанчына"
Воцатам і срэбрам
"Мне імя - жанчына"
- Раз'ядае рэбры
#верш
#Хросная
(верш для яшчэ не дапісанай п'есы)

Жанчына:
А з сабою я удавачку 
Панясу 
На маю, ой на дзявочую 
На красу 

Панясу яе праз поле
І сад
А каханак мой не гляне
Назад 

Будзе мая шыйка
балець 
Аж пакуль не стане моцы 
Цярпець 

Падарыў ён мне ўдавачку 
Падарыў 
А сам з міленькай гуляе 
У двары 

Чорны бровы, сіні вочы
У яе
Толькі ёй маёй удавачкі
Не стае 

Распляце яе касу 
Як і мне 
Свае слёзы прынясу 
Ува сне 

Буду доўга-доўга з ёй 
Гаварыць 
І скажу я ёй нажа
Навастрыць 

А дзяўчына не пачуе
Ой, мяне 
І падлюку, і зладзея 
Не кране 

Будзе яе шыйка
балець 
Аж пакуль не стане моцы
Цярпець 

І падарыць ён удавачку 
Ой, і ёй
Узрасце яе магілачка 
Ля маёй
#верш
#Хросная

Мая зямля
Прарасла каранямі
скрозь мяне
Але сваіх каранёў
Я не маю
І нібыта лунаю
Па-над ёю
І па-над пачуццямі.

таму мне складана
урастаць у глебу
бо як жа урастаць
не ўчапіўшыся ў нешта
як у сэнс ці ў літару?

А літары рассыпаюцца
і я іх збіраю
каб нешта пісаць.

але не пішу шмат
не пішу дасканала
Бо лётаю
па-за пачуццямі:
развучылася
глыбока
ўспрымаць.

нехта ўрастае ў глебу
Нехта - у насенне,
што падае ў яе.

Я пакуль што
ўрасла
толькі
ў мяжу
паміж
зямлёй і небам:
занадта лёгкая -
для хаджэння
па зямлі
Занадта цяжкая -
для палётаў
у небе.

Мне б
урасці ў глебу
З'есці яе
І супакоіцца
#верш
#Хросная

Плятуць дарогі недзе на нябёсах
А кужалі сплятаюцца ў сувой
Іх амываюць цені, росы, лёсы
І кожны адшукае вырай свой.

А дзе шукаць? Магчыма, па ўсім свеце
Пакуль не знойдзеш месца, дзе спакой
Ты толькі вер прыдуманай прыкмеце
Што кожны адшукае вырай свой

Мы ходзім, мы шукаем вырай гэты
Нам выпіць трэба кужалі да дна
Пакуль плятуцца Леты і санэты
Сярод дарожак - знойдзецца адна
#верш
#Хросная

Цень
лялечнага доміка
Напаўзае на палову свету
А карані яго - у магме
Калі гэта ўкрыжаванне
то вельмі смешнае
Тым, хто вырас
з лялечнага доміка
рэкамендуецца
спаліць яго
ўшчэнт

Верш пасуе як і да асабістых пачуццяў аўтаркі, так і да п'есы Хенрыка Ібсена "Лялечны дом"
#верш
#Хросная

Мой Бог - Бог-Вораг
Я хачу
Пабіцца з ім на двубоі
Каб гарачая сталь
стала зубамі
якімі Бог
будзе з'едзены
Я хачу
Каб Бог адчуў
увесь боль
прадвызначэння.
Каб Бог
Адчуў гнеў
людзей
створаных з мякіны
з гліны
і з солі
Каб Бог
нарадзіўся
у целе жанчыны
І каб імя ёй
Ева
Я хачу
Каб цела бога
Напоўніла мяне ўсю
І згубілася
У лабірынтах
вантробаў.

Я хачу
выклікаць Бога
на двубой

Але пакуль што
Я раню
толькі сябе
Пакуль Бог
смяецца
скалячы
жалезныя зубы
вырваныя
з майго рота

У Бога-Ворага
шкляныя вочы
І ён глядзіць на мяне
з усіх аскепкаў
і з усіх люстэркаў

Калі чалавек створаны
па падабенстве Бога
дык чаму Бог
смяецца?

Ведаеш, Божа
Твае святыя - вялікія
сонныя рыбіны
што марудна плывуць
па жоўтай рацэ
і ціна
асядае
на іх вачах

А валасы тваіх святых - вяроўкі
А песні тваіх святых - трызны
А языкі тваіх святых - са срэбра
А цнатлівасць іх - сухавей
І слёзы іх - попел

А іх мова -
незразумелая
для людскіх вушэй
Бо яны ў сваёй святасці
гавораць мовай ціны
і мовай ракі
якая не мае
дна

Мой Бог - Спячы Бог
Ён прарастае праз зямлю
І зямля напаўняецца сэнсам
І рэкі цякуць
па волі яго.

Бог бязмежны
І сэрца яго
настолькі вялікае
што замяняе яму
вочы.

Мой Бог - Спячы Бог
Ён вышэй
за ўсялякія канцэпцыі
догмы і традыцыі
І ён ёсць зямля
І дух

Ён прымае
І любіць
Толькі спіць.
І я нават баюся
што будзе з яго вялікім сэрцам
Калі ён прачнецца?

Я б хацела
прыняць Бога
Але ў яго
дзве часткі

Я хаджу за Богам
Бо хачу
з'есці яго
Ці хачу
каб Бог
з'еў мяне

У майго Бога
два твары
Але растуць яны
з адной галавы
#верш
#Хросная

Я хаджу па краме
Зыру на паліцы
Толькі ў гэтай драме
Марам усё ж не збыцца
І мінаюць хвілі
Можа, і стагоддзі
Што хачу я з'есці
Не знайду ў прыродзе
#верш
#Хросная

Аблокі аблятаюць ахапкамі,
апускаюцца аповедамі,
ахінаюць абшарамі,
аповеды апынаюцца апокрыфамі, Арыядны апынаюцца Артэмідамі, архітэктары Арахны абвіваюць аскепкі, арлекіняць,
апантаныя адлюстраваннямі артысты арыгінальнічаюць.
Аблога абапал.
Алісы абіраюць апяваць, агаркі адплываюць атрутай...
асэнсоўваецца ашаламляльнасць.
Аблокі аблятаюць ахапкамі...
#верш
#Хросная
Бездарожжам басанож бегучы
будуем безуяўную будучыню
Бездань бязвіннасці
бурчыць
Бартэр безгалосасці -
біблейская бездань балаганаў
брамы, берагі, бярвенне
Безэквівалентнасць бязгучнасці
бяда будуе буран
Бура бурыць берагі
Берагі б'юцца бітумам
Бездарожжам басанож бегучы
Будуем безуяўную будучыню
#верш
#Хросная
Валацуга Вергілій вандруе
Веру выдумалі вартаўнікі, варажбіты, вар'яты
Вецер выцінае ветразі
Ветразі выгінаюцца вугламі
Вокны выцякаюць воцатам, вогнішчы вырастаюць віхорамі
Валуны выдумваюць вякі
Вякі - вечныя, выносяць вагу вялікага выбару
Выбар выцінае ветразі
Вуглі выцягваюць вецер
Вецер выплывае вечнасцю
Вытанчанасць вачэй
Вада вякоў
Ветразі выступаюць вераю
Веру выдумалі вартаўнікі, варажбіты, вар'яты
Валацуга Вергілій вандруе