Новы свет 🌞
678 subscribers
650 photos
12 videos
2 files
542 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#малюнак #Тоя
- Мы ідзем паляваць, не заляцайся на смяротных хлопцаў🙏

- Добра-добра

Пасля 1 келіха:
#ТоЯ #малюнак

Так - 👍
Не - 👎
#верш
#Nichto_Absalutna

На непэрспэктыўнае вёсцы

Бы зламаны падшыпнік трашчыць вараньнё,
Сухадрэвіну гойдае вецер.
Бэз, шыпшына, чаромха - сухое гальлё,
І сьляды за пахілаю клецьцю.

Завугольле разьбітых, зарослых дарог,
Што партал у паўнагучнае ўчора.
Перасохлы ставок лёг калюжай ля ног,
Ані скрыпне калёнка на рогу.

А вакол манахром. Толькі тло, толькі фон,
Толькі шолах зьдзічэлых гародаў.
І скрыгоча ў зубах, дробна крышыцца стогн
Скарчанелае ў сутаргах вёскі.
#малюнак #ТоЯ
Мая прыгажуня Злоба💥🖤

Больш пра персанажаў і сусьвет - @charounygai
#госць
#верш
#Міхась_Корж

***
Нас,
было двое,
ізноў хацелі кахаць,
але згубіліся ў мітусне,
стараліся адзін для аднога ствараць,
і разбіліся ўшчэнт ад пачуццяў знарок,
калі ад разгубленасці сталі сябе наўмысна караць,
зарабілі яшчэ адзін балючы душэўны парок,
стараліся каб не было самотна,
і зрабілі няправільны крок,
што стала смяротна,
нашаму каханню,
канец.
#верш
#Шрэбра_Іслачы

Не рагатаць над Рагачовам!
Небасхіл для смеху зачынены.
#верш
#госць
#ананімна

Здараецца. Часам. Вельмі часта
хачу праваліцца я скрозь зямлю.
І не зрабіла нічога я надта
такога, каб існасць ганьбіла сваю.
Але калі зноў выглядаю шкадліва,
бы я кацяня, што жыве ў каробцы
мокрай у лужыне, што дажджом наліла,
і не рашаецца выйсці й ісці па дарожцы
жыцця крок за крокам,
бо за паваротам
можа чакаць нешта страшнае. Потым
ужо не адмыюся жаху.
І мне вельмі жахліва.
Жахліва ад бруду, у які я сябе закапала,
ад смецця, жыццём прынеслага нямала.
Выбачайце маю сарамлівасць
і маю нерашучасць.
Таму што я толькі на словах вялікая.
Насамрэч унутры мяне ледзьве не пуста.
#верш
#госць
#Менск_Пасажырскі

л(е/ё)с

людзі вялікага лесу,
людзі маленькага краю,
вы дагэтуль кленчыце перад Вялесам
і перад кожным ратаем.

ваша прамацер — ваўчыца,
найдзівосьнейшая з усіх,
пакінула вам дзьве Меккі —
Вільню і Ваўкавыск.

шчасныя вы, паганцы!
у вас адзін запавет навекі —
гэта кружыцца ў танцах
і паварочваць рэкі.
месяц — у вас на скронях,
сонца — на вашых павейках,
вы зьзяеце насуперак сьцюжы,
бо вы — калядныя зоры.
вашу свабоду ніхто не задушыць,
бо вы, людзі, вы — душы
ўсіх пералётных птушак.
і толькі ветах высокі
песьні вашыя чуе.

чую часам і я:
мне дагэтуль мрояцца вашыя сьпевы.
і кожны з вас для мяне — празорца,
а пуцяводная зорка — Венера,
пачынальніца вашага роду,
і я ніколі ня стану адным з вашых сузор'яў,
як бы я не хацела.

людзі вялікага лёсу,
людзі маленькай краіны,
я веру ў вас,
бо я бачыла вашыя сьлёзы.

• • •
Telegram
• • •
#малюнак
#госць
#ананімна

Тыпічны ўрок беларускай мовы
#верш
#госць
#Бянько_Аліса

Otus scops

Цікава, хутка апынецца,
На могілках прамення жах,
Счарнела разам пер’е птушак,
Крыжы драўляныя гараць,
Тырчыць, паголены самотай,
Звычайны нібы дождж у агне,
Разьбіты непахісна стомай,
Вялікі слуп драўляных веж.
Няма ўжо іх, усё паламана,
Згарэла ў попел усё даўно,
І зносіць хутка яго ветрам,
У бок забруджаных дарог.

• • •
Telegram
Instagram
• • •
#Францішак_Люцыянавіч
#верш
#госць

Развітанне

Разам, побач, адны,
Стаім блізу мяжы;
Далей хваляй гады
Змыюць нас ва ўсе бакі;

Памяць застанецца такая:
Кніжкі, словы, здымкі;
І кропляй акажацца тое,
Што раней было морам.

• • •
Тэлеграм
• • •
#верш
#Хросная

Баюся перастаць пісаць.
Як жах ад хуткага сканання
Якое знішчыць усё дазвання:
Баюся перастаць пісаць.
Баюся, не змагу сказаць
Таго, што душу так хвалюе,
Так моцна гоіць і руйнуе.
Баюся перастаць пісаць.
#твор #фанфік
#кася_кастрычніцкая
"Ад трасянкі да лацінкі" (па матывам кнігі Віктара Марціновіча "Мова")
Учора я нарэшце скончыла чытаць гэты раман, і нечаму адразу захацелася нешта напісаць, бо натхненьне ж патрэбна некуды ўліваць, а яно з'яўляецца ў мяне не так часта, каб заплюшчваць вочы. Такім чынам, запрашаю вас азнаёміцца зь першым артыкулам маёй фанацкай творчасьці, спадзяюся вам спадабаецца, па факту, мая першапачаткова спроба ў напісаньні твора адразу па беларуску.
#верш
#Шрэбра_Іслачы

Прыгажосць і Космас

Ты зірні на неба празрыстае,
Чыстае.
Быццам там нічога няма,
Толькі ноччу, калі ўсё засынае,
Існасць сваю адчыняе яна.

Прыгажосць у прастаце блакіту!
Той самы Космас, што выглядае інакш!
І ў дзяўчыне Космас утоены,
Як і зоркі, праз блакіт зіхаціць
Пільна глядзі шчырым сэрцам,
Каб таемнасць гэту адкрыць.
#верш
#Хросная

Невядомая жанчына
Пісала вершы
якія хавала пад ложкам
Невядомая жанчына
малявала карціны
іх ніхто не купляў
Невядомая жанчына
вынаходзіла нешта новае
А потым вынаходніцтва
прыпісвалі яе мужу
Невядомая жанчына
пісала кнігі
але рэдактары
адзін за адным
адмаўлялі ёй
Невядомая жанчына
хацела паступіць
ва ўніверсітэт
але ёй сказалі,
што ў яе
няправільны мозг
Невядомая жанчына
хацела працаваць
далей
Але ёй апранулі
хустку і сказалі
сядзі дома
Невядомая жанчына
з дзяцінства чула
што аднойчы
выйдзе замуж
А калі твой муж
будзе
незадаволены
табою?
Невядомая жанчына
хацела атрымаць
выбарчае права
Але яе адправілі
ў вар'ятню
Невядомая жанчына
была рана
выдадзена
замуж
і памерла
падчас родаў
Невядомая жанчына
хацела пайсці ў палітыку
Але яе высмеялі
Невядомая жанчына
была згвалтаваная
Невядомая жанчына
пайшла на пратэст
Ёй сказалі
Чаго табе не хапае?
Ёй не хапала
паветра.

Невядомая жанчына
засталася невядомай
бо яна была
жанчынай.
#верш
#Хросная

Тонкі серпік месяца
У маіх далонях
Я б з'ела яго
Але ж я
не сонца
#верш
#вікця_жытнік

я б хацела пісаць вершы
каб кожнае слова молатам
каб звонам у думах і памяці
каб рыфмы рытмы эпітэты

але я пачула мелодыі
у гэтым сугуччы выпадкаў
мне сэрца дыктуе літары
і з жылаў радкі высноўвае
і падаецца песня
маёй душой заспяваная
кволай бяскрылай птушкаю

ды болем надзеі працятая
я ўсё разумею
дзякуй

мне ніколі не стаць паэткаю
я вар'ятка
дачка р а д з і м ы
і вершы мае - толькі кроў
што сохне на ранах яе
смярдзіць
і вабіць такіх жа вар'ятаў

я толькі дзяўчо бязвольнае
што жыццё пражыве незаўважна
і пакіне пару крывых радкоў
ці пікселі у нататках

я ўсё разумею
дзякуй
#пава_рамонак #госць #верш

мне здаецца, маё жыццё падобна на сюр.
фантастычная завея 28 сакавіка,
і ў гэты дзіўны дзень хтось шукае для сябе мармур,
дзе знайсці часаўніка,
які разбурыць часовы абажур?
снег на мёртвых галінках,
ён на сініх шчаках,
нейкі прашчур едзе ў старых санях,
каб зрабіць на мяне замах,
чаго ад усяго я шукаю толькі выбухі і праблемы?
маё жыццё надта сюрэалістычна,
але я буду
В Ы Ж Ы В А Ц Ь,
завея мне не каменны мур...

• • •
Ціўтар
Тэлеграм
Інстаграм
• • •
#малюнак #ТоЯ Алесь садзіць яблычных казлянят 💚 🍏
Больш пра сусьвет і персанажаў 👉 @charounygai
#верш
#Шрэбра_Іслачы

Когіта і мой сум

Варушышся, пакуль жрэш.
Існуеш, пакуль мысліш.
Жывеш, пакуль здзіўляешся.
Потым? Потым у просць ператвараешся.