Новы свет 🌞
682 subscribers
647 photos
11 videos
2 files
540 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#верш
#Хросная
#домукаторым
#двк

Топ...Топ... Вялікая Птушка ідзе.
Слёзы падаюць горкай атрутай.
Ён жыцця шукае сярод людзей,
А знаходзіць - зямныя пакуты

Брат мой,нас разарвала смерцю
На дзве часткі, што былі цэлым.
Мне мяжы той ніколі не сцерці,
Верыць у цуды - занадта смела.

Дом падорыць цуды абраным...
Лунны шлях прывядзе ў багну
Скаліць вострыя зубы - загана
Не дазволена нават прагным.

Мая зграя ходзіць у чорным.
Мы нясём свой цяжар разам.
Папрашу шасцярню ці жорны,
Каб аднойчы знайсці адказы.

Зноў балотная цемрадзь гнязда.
Успаміны ж - палынны настой.
Вечным камнем на мне - нуда:
Больш ніколі не быць з табой.

Кінеш камень - і пойдуць кругі.
На адным з іх ты будзеш жыць.
Час і слёзы ж - не маюць вагі:
Як не горка, а кроў - бяжыць.

Тут Вясна самы страшны час:
Выпуск хутка знішчыць сляды.
Дом стварыў і разбурыць нас,
А скрозь пальцы цякуць гады.

Хоць мы разам, а ўсё ж - адны:
Кожны домавец мае свой боль.
Як мне жыць з пачуццём віны?
Хоць убачыць цябе дазволь.
#верш
#госць
#Францішак_Люцыянавіч

Зсабойка

У спадчыну мне перадалі
Трохі таго ды ўсяго:
Жменьку ежы,
Купку адзежы.

З імі іду я па жыцці,
Можа гэтага мала,
Бо скончыцца ўсё,
Раптоўна і нечакана.

Застануцца словы ды ўспаміны,
І будуць мяне ратаваць.
І гэтага будзе многа,
І будзе, магчыма, зашмат.
#проза
#госць
#Шрэбра_Іслачы

Дурань і мора

Я пакараю гэтае мора! Я выйду да яго з пугай і выб'ю з яго душу! Я вып'ю яго паварай, толькі спыніце ўсе рэчкі!
#верш
#госць
#ананімна

Фота аўтара — "Каменнае сэрца"

Стары Дзядзька Валентайн

Зноў Вясна!
Зноў Жыццё!

  І  зноў у росквіт усё Быццё.
Зноў Любіць!
Зноў Кахаць!

Стаміўся Дзядзька панаваць.

Дзе сэрца донар жа майго?
Каб адпачыць і ў забыццё.
#верш
#госць
#Дзічка

Цягацца ўсю ноч і піць з гарла цёплы віскі.
Так, гепатэтычна, патэнцыяльна без рызыкі.
Усю ноч прабаўтацца без мэты і без упіскі.
Не стаміцца, не зцерціся, не здацца і не згубіцца.

Усю ноч, на шалёныя глядзець зоры,
Рабіць з пустой прозы жыцця высновы,
І хто першы выцерушыць з сябе ўсе мары,
Той пераможца -п'яніца.

Мы - ўсе васалы свайго каменнага гаспадара.
На брудных вуліцах яго піем да дна.
І, у нутры кожнага з нас свая вайна,
Свой шэры замак, свой мур і свая сцяна.

Усе мы горада дзеці , мы п'ём з яго жыл,
І той хто дзень ці год тут калісці жыў
Той піў і ведаў на колькі ён заслужыў,
І толькі там дайшло, што сам ад сябе бяжыць.

Горад перароблівае кожнага і расціць.
Каго адпевае, каго хрысціць.
І даўна табе хацелася з ім зысцісь.
Віскар лепей за ўсё грэе- згадзісь!

І ты дыхаў моўчкі гледзячы сьвітанку ў твар,
Канец прыгоды ночы тут вось цябе спаткаў,
Ты з адчуваннем што перамог і пераканаў...
Каменны волат і не такіх глынаў.
#малюнак #Тоя

Жавароначкі, прыляціце, цёпла лецейка прынясіце!
Бо зімачка надаела,
Усе хлебушкі пераела!🌿...
#музыка
#госць
#пава_рамонак

Мой новы сінгл "ПАЕЗДКА" у вольнасці! Дзякуй за чаканне і любоў!
Зялёная эра пачалася, так:-)
💚💚💚💚💚
🌲🌲🌲🌲🌲

https://band.link/rCRVX

• • •
Telegram
Twitter
Уласны сайт
• • •
#малюнак #ТоЯ
Стаміліся і спяць 😴
#музыка
#госць
#пава_рамонак

ЗЯЛЁНЫ!!!
МОЙ 5 АЛЬБОМ!!!

ПЕРАДЗАКАЗ І ЧАКАЙМА НОВЫЯ НАВІНЫ!!!


🍐🌳🌿
https://band.link/GDZzG

Не забывайма слухаць ПАЕЗДКУ!!!
💘💕💓
https://band.link/rCRVX

• • •
Telegram
Twitter
Уласны сайт
• • •
#верш
#Nichto_Absalutna

Страх і нянавісьць у райцэнтры

Мы везьлі дзьве скрыні гарэлкі,
Тры пляшкі тлумнога чарніла,
Для разгону - палутарку піва.
Каньяк "тры зьвязды" - паўбутэлек
Культуры пляснуў у адпачынак.

Мы мелі тры блёкі "Мінску",
І глогу на ўсякі пажарны,
Сьвятое вадзічкі на скрайні,
Аптэчны паўнюткі фунфырык -
Разбавіць бязглуздую баву.

Сасьлепшы пасьля самагонкі:
Рашылі, што мы рызыканты.
Залілі, памчалі ў захад на "Гранце"
Размазала ўсіх пад шансончык.
Галоўна шо не наркаманы.
#малюнак
#birdcherry

я (нечакана) жывая!! трэба ставіць рэкорд па хуткасці выхаду з артблока

тг канал: букет чаромхі
#верш
#Шрэбра_Іслачы

28 сакавіка

Вясна, не жартуй!
Вясна, пашкадуй!
Туфлі ўчора надзеў,
Сёння сапагі нацягнуў.

Снег зноў пакідае зямлю ў хлусне...
Толькі казка тая на адзін вечар мне.
#малюнак
#госць
#PryhniečanajaLutaść

знайшла стары скетчбук, вось такія рэчы я рабіла год таму🗿
#музыка #госць #пава_рамонак

Усіх вітаю!
Калі вы сочыце за маімі сацсеткамі, то вы можаце заўважыць, што я штодзённа выкладваў па 1 адрыўку кожнага трэка. учора вы пачулі адрывак апошняга трэку альбома і першага трэку, які я для яго зрабіў.
Карацей я хачу сказаць, што мой новы альбом 💚ЗЯЛЁНЫ💚 выйдзе АПОЎНАЧЫ!!!
СЮРПРЫЗ!!!
Перадзамова ПАЧАЛАСЯ а ПАЕЗДКА Ў ВОЛЬНАСЦІ 💘
https://band.link/GDZzG
Дзякуй усім, хто падтрымліваў, слухаў і чакаў
(⁠ʘ⁠ᴗ⁠ʘ⁠✿⁠)
#малюнак #госць
#PryhniečanajaLutaść

крыху гамлетаўскі скетч чакае калі яго расфарбуюць.

але ці дачакаецца, вось у чым пытанне
Новы свет 🌞
Ахвяраванне
Цяпер вы маеце магчымасць падтрымаць развіццё праекта грашыма!

Сродкі будуць скіраваны на:
• рэкламу ў буйных суполках 📶
• конкурсы і імпрэзы для гледачоў і творцаў 🏆
• каву для адміністрацыі
• іншыя дзеянні па развіццю праекта