Forwarded from Kasia Kastrycnickija | дызайн & проза
А я працягваю апавядаць пра пэйрынгі. Зараз мы сканцэнтруемся на адносінах некаторых другаступенных герояў.
Final Results
39%
Адносіны паміж сірамі й іхняй кіраўніцаю
11%
Складаныя адносіны дзьвух найлепшых сяброў з-за кабеты па імені Зофа
50%
Адносіны ў студэнцкім "Залатым квінцету"
0%
Нешта іншае (прапанова ў каментарах)
#верш
#госць
#Шрэбра_Іслачы
Чорны бусел, белая варона
Заплюшчу вочы моцна,
хто я людцы, хто я?
Бусел ці варона?
Бусел ці варона?
Не забыць пытання
ўначы мне сёння
Кожны дзень мне жахі,
Кожну ноч у палоне.
Чорны бусел — выпадак,
Выпадак — наш шанец.
Белая варона?
То я дзіўны танец.
Рэдкая я з'ява,
мне няма падобных!
Як засну я сёння,
Як здабыць свой подых?
#госць
#Шрэбра_Іслачы
Чорны бусел, белая варона
Заплюшчу вочы моцна,
хто я людцы, хто я?
Бусел ці варона?
Бусел ці варона?
Не забыць пытання
ўначы мне сёння
Кожны дзень мне жахі,
Кожну ноч у палоне.
Чорны бусел — выпадак,
Выпадак — наш шанец.
Белая варона?
То я дзіўны танец.
Рэдкая я з'ява,
мне няма падобных!
Як засну я сёння,
Як здабыць свой подых?
#музыка
#госць
#пава_рамонак
1 сакавіка пачнецца для мяне з перавыдання "Холаду"— майго трэцяга альбома!
Водар-Холад-Зялёны— поп-трыяда ў маім каталогу. Дагэтуль памятаю, як я на канапе гуляўся з рэвербацыяй, якую я для сябе адкрыў клацаючы праграму, і як у маіх вучах прагучаў біт для "усё, чаго я жадаю"!
Пытанне, які трэк вы жадаеце бачыць у якасці ліду з перавыдання? Лід будзе выпушчаны для "навінкі тыдня" для споты, калі вы на мяне падпісаны!
Мой фаварыт альбому— "выкраданне авечкі з саду". Гучыць як космас!
• • •
Telegram
Twitter
Уласны сайт

#Францішак_Люцыянавіч
Глядзіш у вочы, разумееш:
Ты не патрэбны ім,
Ты не патрэбны усім
Ні сабе, ні ім.
У тых вочках ёсць крышталі,
зіхатлівыя агні,
Толькі не цябе яны спаткалі,
Адарваўшы вочы ад зямлі.
• • •
Stihi.by
• • •
#госць
#Францішак_Люцыянавіч
Глядзіш у вочы, разумееш:
Ты не патрэбны ім,
Ты не патрэбны усім
Ні сабе, ні ім.
У тых вочках ёсць крышталі,
зіхатлівыя агні,
Толькі не цябе яны спаткалі,
Адарваўшы вочы ад зямлі.
• • •
Stihi.by
• • •
#Тарас_Ташкевіч
#верш
Чым ёсьць, для вас сьвядомасьць, паньства ?
Ды ці патрэбна яна нам ?
Нашто жа верыць усім вірам
Шалёных думак, што, як п’янства,
Зьнявольваюць, ссылаюць хцівы,
За прагу ведаў пакутлівы,
Уласнага адзінства глузд ?
А мо сьвядомасьць — гэта зоркі ?
На небасхілу забыцьця.
Чакаюць час свайго жыцьця,
Каб потым зьнікнуць у ціхі яркі
Прастор няспыннага быцьця ?
А мабыць сьведамасьць — высокі
Прыгожы чысты вадаспад,
Што выклікае перапад
Бязвокіх дзеяў і парад
Эмоцый шчырых перамогі
Над розумам, у той час нястрогім,
Што й люструецца ў вачах ?
Патрэбна ль гэтае люстэрка ?
Прыродай дадзенае нам,
Каб не паказваці бедлам,
Што ўтвараецца ўпарта
Ў нашым спрагненым мазгу.
Патрэбна ль жыць у ланцугу
З няволі ўласных меркаваньняў ?
Нястачы вольнасьці, жаданьняў,
Сустрэчаў у лютую пургу,
На прышласьць добрых спадзяваньняў,
Ды жыць спакойна намаганьняў.
Бо ў ходзе ўласных назіраньняў,
Сьвядомасьць зьвейвае смугу..
Тэлеграм
…

20.02.2023
…Тэлеграм
…
Telegram
Kiera dy Hardź
Kanal pryśviečany tvorčaści biełaruskaha paeta j piśmieńnika Tarasa Taškieviča.
Vieršy, dumki, malunki j šmat čaho inšaha)
Suviaź — @Kiera_dy_Hardz_bot
(Koli majucca terminovyja pytańni — lepej źviartajciesio ú kamentary, bot redka praviarajecca)
Vieršy, dumki, malunki j šmat čaho inšaha)
Suviaź — @Kiera_dy_Hardz_bot
(Koli majucca terminovyja pytańni — lepej źviartajciesio ú kamentary, bot redka praviarajecca)
#ADM #рэк
❕Сёння зноў хочам параіць вам незвычайны канал Усё пра ўсё, які публікуе навіны тэхналогій, гульняў і шмат чаго яшчэ! Галоўнае: матэрыял падаецца на вельмі якаснай беларускай мове кожны дзень!!
⚪ @allabouttexnologys ⚫
❕Сёння зноў хочам параіць вам незвычайны канал Усё пра ўсё, які публікуе навіны тэхналогій, гульняў і шмат чаго яшчэ! Галоўнае: матэрыял падаецца на вельмі якаснай беларускай мове кожны дзень!!
⚪ @allabouttexnologys ⚫
#верш
#госць
#Францішак_Люцыянавіч
Я з дзяцінства глядзеў у люстэрка
Там былі казкі, смешныя твары,
Ды новыя "я" мяне спатыкалі.
У люстэрку былі ўяўленні:
Сталы я з барадой ва ўсё цела.
Дзядзька шчаслівы і важны,
Дзядзька, што быў у імгненні.
• • •
Stihi.by
• • •
#госць
#Францішак_Люцыянавіч
Я з дзяцінства глядзеў у люстэрка
Там былі казкі, смешныя твары,
Ды новыя "я" мяне спатыкалі.
У люстэрку былі ўяўленні:
Сталы я з барадой ва ўсё цела.
Дзядзька шчаслівы і важны,
Дзядзька, што быў у імгненні.
• • •
Stihi.by
• • •
#ADM #рэк
СКАРБОНКА - гэта новы тэлеграм канал пра гісторыю, калекцыяванне і думкі са свету фінансаў.
Простай мовай для ўсіх!
• • •
@skarbonka_by
• • •
СКАРБОНКА - гэта новы тэлеграм канал пра гісторыю, калекцыяванне і думкі са свету фінансаў.
Простай мовай для ўсіх!
• • •
@skarbonka_by
• • •
Telegram
СКАРБОНКА
Канал пра
• Грошы
• Гісторыю
• Усе самае цікавае са свету фінансаў!
WITHOUT POLITICS
ADM: @matsveizakharau
• Грошы
• Гісторыю
• Усе самае цікавае са свету фінансаў!
WITHOUT POLITICS
ADM: @matsveizakharau
#ADM
АСНОЎНЫЯ ТЭГІ НОВАГА СВЕТУ
Тэгі-дапаможнікі:
#ADM — допісы ад адміністрацыі, тэхнічные допісы.
#рэк — рэкамендацыі аб'яднання.
#навіны — навіны дзейнасці аб'яднання або творцаў.
#госць — допісы творцаў, якія не ёсць ўдзельнікамі асноўнага складу аб'яднання.
Жанравыя тэгі
#верш
#проза
#пераклад
#малюнак
#музыка #песня
#выраб
🌙 @masvet_by

#ТоЯ
#малюнак
Для свайго сусвету я прыдумала не толькі лічбы, але і грошы))
Больш цікавага тут - @charounygai
#малюнак
Для свайго сусвету я прыдумала не толькі лічбы, але і грошы))
Больш цікавага тут - @charounygai
Ваяр, паэт, кароль
<unknown>
#ADM #рэк
Хочам параіць вам незвычайны канал: новае мэдыя, якое публікуе навіны папулярнай навукі і тэхналогій — Tech Lead. Матэрыял падаецца простымі словамі на вельмі якаснай беларускай мове, бо аўтары — прафесійныя журналісты.
⚫ @techleadby ⚪

#Ян_Мячэўнік
Паэт павінен у першую чаргу,
Прадраўшы вочы пасля нараджэння,
Забыцца ў думках і пакінуць шлях, які яму даруюць нібы прабачэнне.
А сам паэт? Павінен ён кахаць!
А што кахаць?Да кога далучыцца? Паэт павінен не Радзіму, або іншых выбіраць,
Паэт павінен моўным словам ганарыцца.
Павінен літару ён кінуць у кнігу так, як ні адзін другі не зможа,
Патрэсці яе як ніхто, нібы дзіцё малое ў калысцы ноччу.
Сабраць фаянсавую шафу пад сабе, дзе захавае руны залатыя.
Вось так працуе наш паэт, і тут за ім прыйшлі, і літары крывыя...
З паднятай галавой на пакаранне смерцю, ён выйшаў у першую чаргу
І пракрычаў:" Радзіма, Жыві вечна!Жыві! Не здрадзі! Я паэт! Я не перажыву!"
Яна на вусны занясе той попел,
Што там застаўся замест поўных грудзяў.
І кожны на чырвонай плошчы прабармоча:"Цябе, паэт, ніколі не абрудзем! "
Народ збярэ чарнільныя асадкі, як кроплі ядавітай ртуці.
Народ збярэ паперу і манаткі, збярэ і літары, і словы, не забудзе.
Паэты гэта вечныя здарэнні, Здарэнні храбрасці, адвагі.
А вось цяпер лічыце хто паэт, а хто застаўся ў хатах пад уладай.
Паэт, вось хто паэт, хто крыкне: "Папулісты!",
Запале вогнішча сярод сваіх калегаў.
Ён выйдзе і прамове слова, так празрыста,
Нібы на гальштуке свабодна звесіўся дагэтуль...
І праз агонь, які ўздымае руку к сонцу,
Ён застанецца для сабе, а не для тых...
А не для тых хто хаялі на зоркі, а не для тых хто вогнішча душыў...

Холад...
Гэта эстэтыка, лад жыцця, настрой, стан і мой альбом, які вы можаце слухаць праз спотыфай!
🎶 SPOTIFY
дзякуй, што слухаеце!🥰
#холад
• • •
Twitter
Telegram
Уласны сайт
• • •
#госць
#пава_рамонак
Холад...
Гэта эстэтыка, лад жыцця, настрой, стан і мой альбом, які вы можаце слухаць праз спотыфай!
🎶 SPOTIFY
дзякуй, што слухаеце!🥰
#холад
• • •
Telegram
Уласны сайт
• • •
#тэатр #мюзікл
#пераклад
#Максім_Крывіч
ІНТЭРЛЮДЗІЯ ЛОЎРЭНСА (#Гамільтан)
🎶Джон Л: Хоць мо не ўбачу нашай славы...
Элайза С: Аляксандр, табе тут ліст з Паўднёвай Караліны...
🎶Джон Л: ...але з усмешкай бой прыму...
Аляксандр Г: Гэта Джон Лоўрэнс, прачытаю пазней.
Элайза С: Гэта не...
🎶Джон Л: І дзеці ў песнях нашы раны...
Аляксандр Г: А што ў ім?!
🎶Джон Л: ...успомняць, як і ноч маю...
Элайза С: — У аўторак дваццаць сёмага падпалкоўнік Джон Лоўрэнс быў забіты ў перастрэле з брытанскімі войскамі ў Паўднёвай Караліне. Яны яшчэ не атрымалі звесткі з Ёрктаўна аб сканчэнні вайсковых дзеянняў. Ён застанецца тут, пакуль яго сям'я не зможа вярнуць сабе рэшткі. Як вы зналі, падпалкоўнік Лоўрэнс удзельнічаў у стварэнні трохтысячнага, першага поўнасцю чорнага батальёна. Усе, хто выжыў, у хуткім часе вернуцца да сваіх уладальнікаў...
🎶Джон Л: А заўтра, знай, нас будзе больш!...
Элайза С: Аляксандр, усё добра?...
Аляксандр Г: Мне столькі шчэ трэба зрабіць...

#Хросная
І я сяду не за чужыя, за свае вершы
Тут не будзе апошніх, не будзе першых
Тут не будзе Ка́інаў, не будзе А́веляў
Ну, давай, раскажы, што тут правільна.
Падсілкуйся ад хлеба жалезнага
Падвучыся дурной абярэжнасці
Пераплавіш свой голас у кінжал
Не малі, каб без справы ляжаў.
Паспрабуй пашукаць вінаватых
Тут жанчыны народзяць краты
Тут мужчыны так любяць нажы
Хтосьці чорную ноч перажыў?
Свецяць ціха зорачкі з дроту
Ты заўсёды памятай, хто ты
Падтачы свае вострыя зубы
Каб не кінуць сэрца на згубу
І я сяду не за чужыя, за свае вершы
Тут не будзе апошніх, не будзе першых
Тут не будзе Ка́інаў, не будзе А́веляў
Нават чорт не раскажа, што правільна
#Хросная
І я сяду не за чужыя, за свае вершы
Тут не будзе апошніх, не будзе першых
Тут не будзе Ка́інаў, не будзе А́веляў
Ну, давай, раскажы, што тут правільна.
Падсілкуйся ад хлеба жалезнага
Падвучыся дурной абярэжнасці
Пераплавіш свой голас у кінжал
Не малі, каб без справы ляжаў.
Паспрабуй пашукаць вінаватых
Тут жанчыны народзяць краты
Тут мужчыны так любяць нажы
Хтосьці чорную ноч перажыў?
Свецяць ціха зорачкі з дроту
Ты заўсёды памятай, хто ты
Падтачы свае вострыя зубы
Каб не кінуць сэрца на згубу
І я сяду не за чужыя, за свае вершы
Тут не будзе апошніх, не будзе першых
Тут не будзе Ка́інаў, не будзе А́веляў
Нават чорт не раскажа, што правільна
#верш
#Хросная
Мужчыны так любяць
нажы.
Кахалі нажы.
Кахаюць нажы.
Будуць кахаць
Нажы.
Таму
Жанчыны
народзяць краты
Яны будуць выць,
а жалеза
будзе есці іх
па дарозе на свет.
Жанчыны
будуць люляць краты
знемагаючы ад цяжару
Іхнія швы парвуцца
праўда ж. Хто люляе
краты?
Жанчыны
паспрабуюць
захінуць краты ў пялюшкі
(каб хоць трошкі даць вокнам
пабачыць неба)
Але
Краты адразу пабягуць
устаўляцца ў аконцы
О, якія шустрыя!
Дзіця чалавечае
не можа
так хутка развіць
сябе
ў сябе.
#Хросная
Мужчыны так любяць
нажы.
Кахалі нажы.
Кахаюць нажы.
Будуць кахаць
Нажы.
Таму
Жанчыны
народзяць краты
Яны будуць выць,
а жалеза
будзе есці іх
па дарозе на свет.
Жанчыны
будуць люляць краты
знемагаючы ад цяжару
Іхнія швы парвуцца
праўда ж. Хто люляе
краты?
Жанчыны
паспрабуюць
захінуць краты ў пялюшкі
(каб хоць трошкі даць вокнам
пабачыць неба)
Але
Краты адразу пабягуць
устаўляцца ў аконцы
О, якія шустрыя!
Дзіця чалавечае
не можа
так хутка развіць
сябе
ў сябе.
Новы свет 🌞
#тэатр #мюзікл #пераклад #Максім_Крывіч ІНТЭРЛЮДЗІЯ ЛОЎРЭНСА (#Гамільтан) 🎶Джон Л: Хоць мо не ўбачу нашай славы... Элайза С: Аляксандр, табе тут ліст з Паўднёвай Караліны... 🎶Джон Л: ...але з усмешкай бой прыму... Аляксандр Г: Гэта Джон Лоўрэнс, прачытаю…
#навіны
#пераклад
#Гамільтан
#Максім_Крывіч
ПОШУК ФАНАЎ ГАМІЛЬТАНА
Поўны мастацкі (!) пераклад папулярнага амерыканскага мюзікла пра выстрэлы і спадчыну на беларускую пакрысе ідзе — пачынаю збіраць першую фокус-групу ў тг.
Навошта?
Выказваць свае думкі наконт працы, вычытваць тэксты, мо раіць некаторыя выпраўленні. Ну і хочацца мець людзей, з якімі можна нешта абмеркаваць.
Запрашаю аматараў мюзікла і тэатра, мовазнаўцаў, аматараў амерыканскай гісторыі і проста людзей, якіх гэтая тэма цікавіць.
Адпішыце ў каментары тыя, хто жадае паўдзельнічаць

#Nichto_Absalutna
Уяўныя ростані
Завязана ўваччу, а я на раздарожжы,
І выбару суцішана чакае груганьнё,
Каб да нябёсаў узьнесьці грай свой пераможны,
Набіць даверху спраглае вальлё,
Разьбіць ланцуг прыроднае патрэбы,
Што гоніць іх на гора ды на сьмерць.
А мне што тыя далі-мроі, мне бы,
Як заўжды адпачыць сваё, пад’есьць.
А потым у неба, бо яно нас усіх чакае,
На гэтым цьмяным сьвеце ці ў сьвятле.
Яно абойме ўсё туманнай парай,
Усіх: груганьнё, мяне, вядома, і цябе.
Бо так здаўна вядзецца, гэтак трэба.
І нікуды адгэтуль не ўцячэш.
Няхай сасьлеплі вочы - убачыш неба
У бязмоўным вабе векавых мярэж.
Куды ісьці: налева ці направа?
Стаць нерухома, павярнуць назад?
Мы зь люстрані вады, хто даў нам права
Ня ўліцца ручаямі у вадаспад?
Мы не на ростанях, мы й ё тым вадаспадам,
І каласамі-дрэвам, боствамі-сярпом.
Мы самі вязьні, самі сабе каты.
У Сусьвеце ад пачатку усё адно.
Сусьвету ад пачатку усё адно.