Новы свет 🌞
676 subscribers
650 photos
12 videos
2 files
542 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#малюнак #ТоЯ Авой, якая парачка🍷💖
#верш
#Вальдэмар_Громаў

«Боль»

Больна, чаму так больна?
Як гэты крык мне затрымаць?
Мне больна так, як не было ніколі.
Больна так, што ад крыві ў горле, я нават не магу ўздыхаць.

Я не магу трымацца,
Ўжо даўно ніякіх сіл няма.
І ў галаве толькі адна ёсьць думка:
Думка аб тым, што гэта ўсё мая віна.

І я крычу, як не крычаў ніколі,
Але ніхто ня слыша гэты крык.
Бо я адзін у гэтым цёмным поле.
Дый увогуле заўстаўся я адзін.
#верш
#Максім_Крывіч

Калі знікне са свету дзень,
мае вочы заплюшчыць цень.
Я прашу цябе:
Ты пачуй мяне!
Ты пакліч мяне!...

Адшукаю цябе
сярод цемры, людской хлусні —
наш свет тоне у мітусні,
мы з табою — над ім.

Мы сустрэліся над ракой —
я да зор дасягаў рукой.
Ты казала: "Ён будзе мой!"
Я казаў: "Пачакай, пастой..."
Помніш, разам жадалі мы
стварыць новы, шчаслівы свет
сярод зорных шляхоў камет
на маленькай Зямлі?
Помніш, як я маўчаў тады
ля крыштальнай начной вады;
як маўчала са мной і ты
пад мільёнам начных свеціл?

Разышліся з табой даўно,
хоць, павер, мне не ўсё адно!
Не прыняць, што была ты сном,
Хоць найлепшым з усіх...

....Калі знікне са свету ноч,
мае вочы расплюшчыць дождж...


• • • • •

Kali źniknie sa śvietu dzień,
maje vočy zapluščyć cień.
Ja prašu ciabie:
Ty pačuj mianie!
Ty paklič mianie!...

Adšukaju ciabie
siarod ciemry, ludskoj chłuśni —
naš śviet tonie u mituśni,
my z taboju — nad im.

My sustrelisia nad rakoj —
ja da zor dasiahaŭ rukoj.
Ty kazała: ”Jon budzie moj!”
Ja kazaŭ: ”Pačakaj, pastoj...”
Pomniš, razam žadali my
stvaryć novy, ščaślivy śviet
siarod zornych šlachoŭ kamiet
na maleńkaj Ziamli?
Pomniš, jak ja maŭčaŭ tady
la kryštalnaj načnoj vady;
jak maŭčała sa mnoj i ty
pad miljonam načnych śviecił?

Razyšlisia z taboj daŭno,
choć, pavier, mnie nie ŭsio adno!
Nie pryniać, što była ty snom,
Choć najlepšym z usich...

....Kali źniknie sa śvietu noč,
maje vočy raspluščyć doždž...


• • •
Telegram
• • •
#малюнак #ТоЯ
Мая менталка вось такое выдае ў гэтым месяцы 😔
#Бурбалка
#верш
#госць

Пятага лютага

⚠️ верш можа быць траўматычны

Пятага лютага — твой дзень.
Пятага лютага — твой цень.
Пятага лютага — цябе ня стала.
Пятага лютага — цябе нястала.

Серада. Будзень. Сышоў студзень.
Чорная раніца. Такіх яшчэ будзе.
Плачуць настаўніцы, сяброўкі, іншыя.
Усе іншыя. Ці быў іншы я?..

Мы ведалі адно аднога, сядзелі разам,
Былі ў кінатэатры, ты ў гасьцях аднаго разу,
Жылі мы побач, мне з акна відаць твой дом.
Усё яшчэ відаць. Усё яшчэ акно.

Тут не было рамантыкі ці чагось гэткага,
Было толькі сяброўства паміж падлеткамі.
Класам да цябе хадзілі, калі ты зламала сьпіну,
У цябе яшчэ была марская сьвінка скіні.

Ты пырскала вадой, было непрыемна.
Цябе дражнілі ў класе. І я. Дарэмна.
Чаму я зь імі быў. Чаму тады ня зьнік.
Дзе быў тады мой розум. Калі пайшоў адлік?

Я дрэнна памятаю, што тады было. Мы
Ня гутарылі больш з тады. Ты
Абрала паралельны "Б", а я
Застаўся ў сваім "А".

Пятага лютага. Хтосьці ўсім кажа навіну.
Я не разумею, ня веру, прымаю. Дзіўна.
Думалі, спазьняецца. А ты сьпяшалася.
Хтось кагосьці абдымае. Сьвятлее раніца.

Усім было блага. Кагось адпусьцілі з урокаў.
У мяне страх са сьмехам. Я абразіў сяброўку.
Гэты дзень не забыць. Гэты дзень — гэта ты.
Гэты дзень не адпусьціць ніяк праз гады.

Гэта быў вечар. Усе мы ў царкве.
Ва ўсіх у нас кветкі. Звычайна па дзьве.
Стаім вакол труны. Вочы — на твар,
Хтосьці заплача. Нервы бы з карт.

Гадзіну ці болей. Стаіць, хто можа.
Бацькі стаяць долей. Пакінулі ложа.
І ноч. І ранак. І быццам наноў.
Зь месца пустога ня зрушыць вачоў.

Празь месяцы чуў, ты рэзала рукі.
Жыцьцё апынулася горкай прынукай.
Радок у журнале зь імем адсутнага.
Імем тваім. Імем пятага лютага.
#пава_рамонак
#музыка
#госць

Вітанкі! На сувязі пава рамонак! Праз праблемы з дыстрыб'юцыяй альбому, я пераношу альбом на невядомы тэрмін, але прэзэнтую вам вокладку і поўны трэк-ліст альбому! Вокладка сімвалізуе пошук спакою і выглядае як хрэст, што сімвалізуе пакуты, якія я прайшоў падчас працы і перад ёй. Які трэк чакаеце🥲👀
#Яварынка #навіны

Вітанкі, родныя беларусікі! Хто сумаваў за мною?)
Я даўно не зьяўлялася ў публічнай прасторы, але заўтра я правяду гутарку вось тут @supermovachat

21 лютага ў суполцы Супер мова пройдзе сьвяточная гутарка ў гонар Дня роднай мовы.

Паразмаўляем пра тое, што мы можам зрабіць, каб беларускае мовы навокал стала больш, як стварыць беларускае асяродзьдзе, калі ніхто не размаўляе па-беларуску, і пра сьвята роднай мовы.

Час 19:00 па Менску.

Каб удзельнічаць у размове, патрэбна далучыцца да суполкі @supermovachat і зайсьці ў галасавы чат.

Запрашаю ўсіх і буду радая пачуць кожнага!💚💜
#дзяўчына_якая_марыць
#кася_кастрычніцкая
#навіны
Праходзіць час, мы ўсе зьмяняемся. І да мяне гэта адносіцца таксама. Я нарэшце больш-менш сьвядома выбрала сабе новы творчы псеўданім - Кася Кастрычніцкая, таму цяпер я буду публікавацца тут, і ня толькі, пад ім.
#Лаўрэнсій_Урса
#малюнак
#госць

Мыш, якая жыве ў бабулінай шуфлядцы з швейнымі прыладамі. Суйце туды рукі асцярожна.
#верш
#Nichto_Absalutna

Віншую з Днём роднай мовы, спадарства! Гэты верш - спроба пераасэнсаваць крыху састарэлую канцэпцыю "матчынай мовы", бо так ужо выйшла, што абсалютная большасьць людзей мусяць вучыць яе, быццам замежную...

Постматчына мова

Як гэта - гаварыць на мове,
На якой не пяяла маці,
Не вучылі у дзіцячым садку,
Не чыталі гісторыю ў школе?

Як гэта - гаварыць на мове,
На якой не здавацьмеш экзамэн,
Не адкажуць у сяброўскім гуртку
Не пачуеш "зважай" у войску?

Як гэта - гаварыць на мове,
На якой не гамоняць на вуліцы,
Не выкладаюць ва ўнівэры,
Не паставіць дыягназ доктар?

Як гэта - гаварыць на мове,
Зь якою стагодзьдзямі б’юцца,
Хаваюць у зашкельлі музэяў,
Якую ўсе лічаць мёртвай?

Дужа проста,
Калі маем мэту
І вучымся лезьці на сьцены,
Ад болю, але перш па вецер:
Вецер унутраных зьменаў.

І самі зварушацца вусны,
Спачатку нягучна й глуха,
І ўспомняць праз пакаленьні
Забытыя родныя гукі.
Нінавошта,
Бо хочуць, бо могуць.
Бо належаць нам - беларусам.
#верш
#Хросная

Паэт як і мастак
Павінен быць галодным.
А я ўсё ем і ем.
Стамілася быць паэткай?
#ТоЯ #малюнак
Хуткая замалёўка
#Алесь_Гулевіч
#верш
#дзень_роднай_мовы

Да Дня Роднай Мовы

Вы—
Драныя нікчэмнасці!
Вы—
Прусакі пад плінтусам.
Вы—
Прыклады сістэмнасці.
Вы—
Нешта кшталту бíндусаў¹.

Ні гонару, ні годнасці,
Ні руху без інструкцыі.
Гаротныя зняможнасці,
Ахвяры канстытуцыі.

"Не выхавалі правільна",
"Не тое акружэніе",
"Мы жа свае, нармальныя",
"Такое палажэніе".

"Нас зацкуюць на вуліцы",
"Праслаўлюся калгаснікам"...
Вы на калодзе курыцы
З менталкай першакласніка.

Калі прачнуцца здольныя—
Прачніцеся ад мораку.
Калі шчэ ё свавольныя—
Дадзім адпору ворагу.

1) Біндус—гультай (гутарковае)
https://t.me/aleshulevic
#верш
#Хросная
#домукаторым
#двк

Песня Крывавага выпуску

Гэты круг не будзе апошнім
Мы аднойчы сустрэнемся зноў
Калі ласка, не будзь датошным
Не растрачвай брыльянты слоў.
Мы аднойчы збярэмся разам
Наварожым свой новы шлях
І па кроплях збярэм адказы
Узляцім, быццам зграя птах.
Я не стану дарослай ніколі
Ты не станеш ніколі старой
Нашы мары, памылкі і воля
Усё застыне ў пляме адной.
Мы пакінем вершы на сценах
Іх аднойчы разбураць гады
Падрастае новая змена
Не паказвай сваёй нуды.
Застануцца аскепкі-словы
Іх успомняць аднойчы ноччу
Намалююць малюнак новы:
Як мы ціха ў вечнасць крочым.
І ў чорных правалах аконных
Не ўбачыць нам страшны свет
Танчаць думкі нібы патроны
Смяротны свой менуэт.
Мы сустрэнемся, абяцаю
Хай не дрогне твая рука
І збярэмся ў новую зграю
Дачакайся свайго вітка.
#верш
#госць
#Шрэбра_Іслачы

Чорны бусел, белая варона

Заплюшчу вочы моцна,
хто я людцы, хто я?
Бусел ці варона?
Бусел ці варона?

Не забыць пытання
ўначы мне сёння
Кожны дзень мне жахі,
Кожну ноч у палоне.

Чорны бусел — выпадак,
Выпадак — наш шанец.
Белая варона?
То я дзіўны танец.

Рэдкая я з'ява,
мне няма падобных!
Як засну я сёння,
Як здабыць свой подых?
#музыка
#госць
#пава_рамонак

1 сакавіка пачнецца для мяне з перавыдання "Холаду"— майго трэцяга альбома!

Водар-Холад-Зялёны— поп-трыяда ў маім каталогу. Дагэтуль памятаю, як я на канапе гуляўся з рэвербацыяй, якую я для сябе адкрыў клацаючы праграму, і як у маіх вучах прагучаў біт для "усё, чаго я жадаю"!

Пытанне, які трэк вы жадаеце бачыць у якасці ліду з перавыдання? Лід будзе выпушчаны для "навінкі тыдня" для споты, калі вы на мяне падпісаны!

Мой фаварыт альбому— "выкраданне авечкі з саду". Гучыць як космас!

• • •
Telegram
Twitter
Уласны сайт
• • •