Новы свет 🌞
676 subscribers
650 photos
12 videos
2 files
542 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#верш
#госць
#Гілеўска

вецер спытае мяне:
"якая твая мова?
родная
непахісная
мова дзяцінства ў вёсцы,
мова першых падручнікаў,
якая яна
і чаму спіць?
ёй зручна?
у яе цёплая коўдра? утульнае месца?
ці чаму яна так доўга спіць?"

я не ведаю, што адказаць
гэты самы вецер раскідаў літары па свеце,
а мне зараз збіраць

словы схаваліся ў норы
і не высоўваць носа

выразы ўтапіліся ў моры
нават маленькая косачка збегла

як скласці мову?

як lego, так проста?

наўрадці

"Калі мова спіць, то можна завесці будзільнік і яна прачнецца!" — падказвае мне сястра

было б усё так проста

"паспрабуй паклікаць пеўня" —
кажа бабуля

А певень ужо і сам спявае на невядомай мове,
не вызначыўся.
якую абраць?
забыў,
на якой спяваў яго певень-бацька

Калі б я змагла,
як на дзіцячым свяце,
гучна паклікаць мову
і яна прыйдзе
Я б крычала голасна
Я б крычала моцна
хай прачнецца мова
і Беларусь агарне.

Беларусі зябка,
патрэбен шалік,
так можна і захварэць.

альбо яна ўжо хварэе?

ці можа краіна хварэць на бязмоўе?
якія абраць лекі?
Яні існуюць?

паспрабаваць варэнне з сумленных людзей,
напаіць гарбатай з нац свядомасцю,
наляпіць на спіну некалькі слоўнікаў,

мабыць яна адыдзе?

хварэць не страшна,
але трэба лякавацца,
пачынаць адразу,
як заўважны першыя сімптомы.

А яны на твары,
твары цэлай краіны
і кожнага з нас увасобку

мова прачнецца
мова складзецца
мова разляціцца на цытаты,
а пакуль
усе мы беларусы — немаўляты

• • •
Telegram
• • •
#верш
#госць
#Alan_Kasper

Паслухайце!
Што калі нехта запальвае зоркі,
А гэта... нікому не трэба?

Яны сьвецяць там, з гэтага неба,
А ніхто галаву не падыме,
Не ўзгляне і не ўскочыць, не скіне
З твару маску апатыі, болю,
І не вырвецца сэрца на волю,
І не будуць у захапленні
Ўглядацца пытлівыя вочы
Ў цемру так, нібы ў твар дзявочы,
У твар каханай...

Зірніце на неба!
Адарвіцеся ад тэлефонаў,
Думак, клопатаў і журботаў.
Паглядзіце на зоркі, так трэба,
Бо яны ж, разумееце, свецяць.
Мабыць і па чыёй-небудзь мэце,
Але што калі знікнуць, загаснуць,
А ніхто і не ўбачыць уласна?..

Паслухайце!
Калі нават ўсё каціцца ў бездань,
І ад слёз і салёна і горка,
Ці калі ахінае вас злосьць,
Паглядзіце ўночы на зоркі,
Каб упэўніцца,
Што яны ёсць

• • •
Telegram
VK
• • •
#верш
#Хросная

Божа
Нашто мне гэтае цела?
Нашто ты даў мне
цела?
Яно такое недарэчнае
Такое слабое
Яно зламалася яшчэ тады
калі не існавала
Навошта ж мне гэтае
праклятае цела
што расце праз
свет
як калоссе праз зямлю
А зямля крычыць
Ты чуеш, божа?
Гэтае цела.
Яно не існавала
А існаваў камень
А камень той быў як шкло
Якое б'ецца
Тое, што б'ецца,
Тое абавязкова
трэсне.
Я трэснула, божа
Яшчэ тады
калі не была гэтым
целам
І чаму я гавару з тым
ува што я не веру?
Неіснуючы божа, ведаеш
Я ЦЯБЕ НЕНАВІДЖУ
Я гляджу ў люстэрка
А гэтае цела
Глядзіць на мяне
Глядзіць на мяне
Глядзіць на мяне
У гэтага цела
розныя вочы
І вушы
на розным
узроўні
Божа
Мусіць, усё ува мне
такое
Таму і я
Чую адным
вухам
Бачу адным
вокам
Гавару паловай
языка
Чаму ж ты
не мог
зрабіць мяне нармальнай?
Чаму ж ты
не мог
зрабіць мяне правільнай?
Без вершаў і надрываў
без дзіркі ў грудзях
Без бою з сабою
без дэманаў
без анёлаў
Без вачэй
без сэрца
без думкі
без крыку
без зубоў
без енку?

Чаму ж?
Навошта я такая?
Навошта ж слёзы мае
як шыпы
Навошта ж смех мой
як слёзы
божа, у якога
я не веру
Бо
"Ён мой"
Кажуць, што бесполы
Але ж
Хто як
не мужчына
Забівае
жанчын?
#верш
#Хросная

Мой грэх у тым, што за сябе
баюся больш, чым за радзіму
То ці ж ўваскрэсне ў барацьбе
Мая любоў, мой боль адзіны?

Мой грэх у тым, што я вада
Вада ж любую форму прыме
Таму мне шлях адзін - нуда
Мне не пакінуць нават імя

Зірні! Наш край гарыць у агні
Сярод руінаў танчыць смецце
Змахлюй, скрадзі ці падмані
Мы ўсе хаваем сэрца у клеці

Не адмалю я страшны грэх
Таму няма мне даравання
Мне застанецца горкі смех:
Чаканне хуткага змяркання.

Мой грэх у тым, што за сябе
баюся больш, чым за радзіму
Ды не ўваскрэсне ў барацьбе
Мая любоў, мой боль адзіны
#верш #скатазаўра

Каханне. Перакананне. Выпрабаванне. Расчараванне.

Каханне.
Дзе каханне?
Дзе тваё каханне?

Пытаюся часам я, блытаючыся ў словах.
Маё жыццё пахне яе парфумай і лісцем.
Я не ведаю, чамусьці кляновым.

Перакананне.
Бессэнсоўнае перакананне.
Што нешта можа палепшыць боль адчування.

Тут - хворае сэрца з незагойнай ранай
Там - ты хаваешся за сцяной так званай.
Тут - клопат і татальная разгубленасць.
Насупраць - толькі абыякавасць і грубасць.

Выпрабаванне.
Няспыннае выпрабаванне.

Колькі словаў любоўных да твайго дакранання?
Колькі крокаў па шклу мне да твайго кахання?

Не будзе адказу ні на адно пытанне.
Далей - толькі расчараванне.

Бясконцае расчараванне.

13.02.2023
#верш
#Максім_Крывіч

Káb nam
narešcie
zabycca
na bol i tryvańnie,
pakuty dušy —
my sa Stracham čakajem spatkańnia.

U vusny jaho całavać,
u abdymkach trymać...
Bo tolki tady
pačynajem
žyćcio
šanavać.

• • • • •

Ка́б нам
нарэшце
забыцца
на боль і трыванне,
пакуты душы —
мы са Страхам чакаем спаткання.

У вусны яго цалаваць,
у абдымках трымаць...
Бо толькі тады
пачынаем
жыццё
шанаваць.
• • •
Telegram
Twitter
• • •
#проза
#госць
#Гілеўска

— Раскажы яму пра таго хлопчыка, аб якім ты расказваў мне. Ён не верыць і кажа, што гэта дзіцячая казка, — яна надула вусны і зрабіла выгляд, што моцна пакрыўджаная.

— О, казка кажаш? — здзівіўся тата і паглядзеў на хлопчыка, які стаў нявольным глядачом усёй гэтай сцэны. — Сядай, калі ласка, і слухай уважліва. Зараз ты даведаешся пра магічнага хлопчыка, які жыве на месяцы...


🌙 Працяг ←клік

• • •
Telegram
Instagram
• • •
#пава_рамонак
#музыка
#госць

Вітанкі! На сувязі Пава Рамонак! Мой пяты альбом мае назву "Зялёны" і ён выйдзе 3 сакавіка. Я не веру, што прэзэнтую працу апошніх месяцаў, якая з'яўляецца інтэрлюдыяй у тое, што я адчуваю і адчуваў) Вясна- час адраджэння, і вас ад мяне чакае шмат чаго! Чакайма альбом)
#Гілеўска
#верш
#госць

вецер спытае мяне:
"якая твая мова?
родная
непахісная
мова дзяцінства ў вёсцы,
мова першых падручнікаў,
якая яна
і чаму спіць?
ёй зручна?
у яе цёплая коўдра? утульнае месца?
ці чаму яна так доўга спіць?"

я не ведаю, што адказаць
гэты самы вецер раскідаў літары па свеце,
а мне зараз збіраць

словы схаваліся ў норы
і не высоўваць носа

выразы ўтапіліся ў моры
нават маленькая косачка збегла

як скласці мову?

як lego, так проста?

наўрадці

"Калі мова спіць, то можна завесці будзільнік і яна прачнецца!" — падказвае мне сястра

было б усё так проста

"паспрабуй паклікаць пеўня" —
кажа бабуля

А певень ужо і сам спявае на невядомай мове,
не вызначыўся.
якую абраць?
забыў,
на якой спяваў яго певень-бацька

Калі б я змагла,
як на дзіцячым свяце,
гучна паклікаць мову
і яна прыйдзе
Я б крычала голасна
Я б крычала моцна
хай прачнецца мова
і Беларусь агарне.

Беларусі зябка,
патрэбен шалік,
так можна і захварэць.

альбо яна ўжо хварэе?

ці можа краіна хварэць на бязмоўе?
якія абраць лекі?
Яні існуюць?

паспрабаваць варэнне з сумленных людзей,
напаіць гарбатай з нац свядомасцю,
наляпіць на спіну некалькі слоўнікаў,

мабыць яна адыдзе?

хварэць не страшна,
але трэба лякавацца,
пачынаць адразу,
як заўважны першыя сімптомы.

А яны на твары,
твары цэлай краіны
і кожнага з нас увасобку

мова прачнецца
мова складзецца
мова разляціцца на цытаты,
а пакуль
усе мы беларусы — немаўляты
#ТоЯ #малюнак
З днём усіх закаханых, шаноўныя!
🍷💖
#верш
#госць
#Паўлінка

Дзякуй, Вінсэнт...

Зоркі з неба над Ронай
Павольна апускаюцца на раны,
Якія ніяк не хацелі загойвацца,
А цяпер дыхаць стала лягчэй,
Нібы гэта вечная летняя ноч.

У маім жыцці не было белага,
Толькі чорнае,
Толькі чорныя вароны
Дзякуй, што забраў іх
З майго жыцця
У сваю карціну...

Хачу вялікі саламяны капялюш,
Як на тваім аўтапартрэце,
Каб патануць у ім...
Не атрымалася ж у ЯГО абдымках

Я на ганку шчасця,
Вакол сцяжына і столькі руж...
Ты паспеў намаляваць кветкі,
Пакуль іх не патаптаў ЁН.
Яшчэ адна карціна
На магіле кахання.

Калі свет пачне разбурацца,
Людзі будуць шукаць сонейка
У вачах сваіх каханых,
А я — глядзець на твае сланечнікі.
#інтэрактыў
#дзяўчына_якая_марыць
#тваёй_крывёю_я_напішу_свае_імя
Вітаю ўсіх, я тут зьнікла, але зноў вяртаюся з інтэрактывам, які прысьвечаны 14 лютаму (зробім выгляд, што яно было не ўчора). Дык вось, я надумала апавесьці пра 3 выпадковых пэйрынгі, якія выбяруць чытачы майго каналу й нашага аб'яднаньня. Буду радая, калі вы далучыцеся ❤️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#Тарас_Ташкевіч
#верш

У цнатлівых джунглях загранічча,
На сховішчы жывой зямлі,
Увесь дзень трапляюць прамяні
На суцішнае аблічча
Зялёных кронаў, што ў агні
Ад промняў тых сьляпога сонца,
Нібы смажацца бясконца,
Ад буйных вод удалечыні.

Казыча, лашчыць дрыгатліва,
Павевам сьвежасьці сваёй,
І, нібы, сілаю ня ўсёй,
А толькі трэцьцю, дабрытлівы
Спакойны ветрык, кроны той
Лясіны ціхай, што даткліва,
Чакае свайго лёсу збой.

У лесе гэтым, беражліва,
Захоўваюцца пад травой
Празрыстай, ранішняй расой,
Пустыя кроплі, што імкліва,
Натхняюць сілаю жывой
Усе расьліны, да самой
Гіганта гожай верхавіны.

Стаіць у джунглях ганарліва,
Схаваны ад позірку вачэй,
Да рэшты сваіх дзён бліжэй,
Каменны мур, што беражліва,
Калісьці, нехта тут ствараў.
Сабе ахову будаваў,
Таму імкнуўся асабліва,
Ды не лайдачыў, працаваў.

У чорным колеры, як дзіва,
Стаіць, пакінуты на век,
Як непатрэбны чалавек -
Пакутаў помнік нешчасьлівы,
Бо назаўжды схаваў у сабе,
Як памяць а вусьцішным сьне
Сваю гісторыю стаўленьня.
І як вяліка дасягненьне,
Што й цяпер ён моўчкі, хціва,
Хапаецца за сьвет і мсьціва
Ўсё назірае за карцінай
Цнатлівых джунгляў забыцьця.

І ўсё стаіць, стаіць, дужае,
У праменьнях ціхага сьвятла.
Ды наглядае, як імгла
Павольна лёс увесь ахінае,
Яго як спальвае датла.

13.02.2023

•••
Тэлеграм
•••
#Лаўрэнсій_Урса
#малюнак
#госць

Бульбяная мыш - што бывае, калі прарастаюць вочкі.
#верш
#госць
#Міхась_Корж

Сонца

Зорка,
што асвятляе кожны шлях,
крыніца ясных думак,
сярод туманнасцей нясе агульны сцяг,
і для цемры нібы смутак,

Цуд як агнявая мыска,
што ўсім стварае радасць,
чыя радзіма - зорная калыска,
не ўявіць яе дакучлівую старасць.

Зорка,
што прызвана знішчыць люты мрак,
як компас для заблудных душаў,
у змроку свеціць быццам бы маяк,
час яго не стане смерцю душаў.

Вялічыню цяжка ўявіць,
А ўтварэнне не прадставіць,
Дапамагла вадзе жыццё стварыць
Сярод арбіт чалавека на нагі паставіць.

Зорка,
няўяўнай сілай уладае,
у космасе халодным існуе,
здалёк на адлегласці трымае,
у любы сезон трывала саграе.

І бачыць усё,
што тварылі людзі,
на вышыні сваіх пакут і славы.
Безнадзейна выпаліць ўсё,
што стварылі людзі,
насычаныя, і пажынаючыя лаўры.

І дзякуючы зорнаму стварэнню,
чалавек,
які праз забыццё закінут у імгле,
і ўдзячны першаму праменню,
жыве, і будзе жыць,
пакуль Зорка існуе.

• • •
Instagram
• • •
Добра, тады выбіраем галоўнага героя) P.s. Раней я апавядала пра іх, таму можаце пашукаць пасты па хэштэгу #тваёй_крывёю_я_напішу_свае_імя
Final Results
33%
Мара
20%
Андрэй
13%
Марыя
10%
Эмілія
23%
Марк
#малюнак #ТоЯ Авой, якая парачка🍷💖
#верш
#Вальдэмар_Громаў

«Боль»

Больна, чаму так больна?
Як гэты крык мне затрымаць?
Мне больна так, як не было ніколі.
Больна так, што ад крыві ў горле, я нават не магу ўздыхаць.

Я не магу трымацца,
Ўжо даўно ніякіх сіл няма.
І ў галаве толькі адна ёсьць думка:
Думка аб тым, што гэта ўсё мая віна.

І я крычу, як не крычаў ніколі,
Але ніхто ня слыша гэты крык.
Бо я адзін у гэтым цёмным поле.
Дый увогуле заўстаўся я адзін.