Новы свет 🌞
676 subscribers
650 photos
12 videos
2 files
542 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
Live stream scheduled for
Live stream started
Live stream finished (1 hour)
#Тоя #малюнак
Фан арт па мульту " Дух майго інтэрната"
#малюнак #Танатас
Поні-дзяўчына з лавандай
#ТоЯ #малюнак
Я ўзялася маляваць прыгожых мужыкоў у парыках 💖
#пераклад
#кіно
#Nichto_Absalutna

Хоць у анібеле мяне ўжо няма, рэдактура майго перакладу выйшла толькі цяпер, то чаму б яе не пашырыць. Хто ня бачыў, дужа раю, фільм сапраўды невераемны)

http://anibel.net/cinema/sshindler's-list?tg
#проза
#госць
#Алесь_Гарбулькаўскі

Вечар... Пустынны горад зь цёплымі адценьнямі колераў, акурат, як Мэксыка ў амэрыканскіх фільмах.

Я прыехаў у гэтае места на ваеннае заданьне, якое нават аніяк не было зьвязана з вайсковай справай. Спыніцца вырашыў у сваякоў, у доме, дзе я праводзіў свае дзіцячыя летнія дні.

Я йшоў з боку вакзалу, па паўпустой вуліцы, пэрыядычна паглядваючы на гадзіньнік, каб удакладніць час. Ішоў доўга. Час ад часу на маім шляху зьяўляліся людзі, але яны адразу ж зварочвалі ў свае двары, сядалі ў свае машыны й зьнікалі з майго зроку. Але адзін чалавек зьявіўся й не зьнікаў... Ён ішоў, здавалася мне, акурат за мной. Я, каб праверыць, ці так гэта, круціў нейкія зіґзаґі праз двары, рабіў свой крок то хутчэй, то наадварот, больш павольней. Мой спадарожнік паўтараў тыя ж самыя рухі і йшоў акурат за мною. Мяне гэта пачало насьцярожваць...

«ГОРАД НА ПОЎНІ», урывак

• • • • •
ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ
• • • • •
#Паўлінка
#госць
#верш

Нібы ў ланцугах, нібы каменне на плячах.
"Усё будзе добра. Трэба пратрымацца!", —
Апошнім часам чую гэта толькі ў снах,
Таму не хочацца і ранкам прачынацца.

Я шмат спрабую, шмат хачу паспець,
Бывае, што выходзіць не так і не гэтак...
Спрабую разабрацца, зразумець,
Прабач, я так і не прынесла табе кветак.

Не хачу больш ніколі паказваць слёз:
Людзі потым патопяць у гэтай лужыне.
Плач і скаргі лепей хай чуе авёс,
Ну ці возера альбо ажыны..

Рака жыцця плыве й плыве далей
І усё хутчэй, здаецца, з кожным днём...
Паадчыняла я так шмат не тых дзвярэй!
Хацела б мінулае знішчыць... агнём.

Адно пытанне ёсць, няма адказу:
Ці ганарылася б ты мною зараз?
#вікця_жытнік
#верш

вы - увасабленне вясны
я хутчэй восень

мне б вас
нібы пяшчотнай краскі
крануцца
ды толькі пажоўклы лістом
спадаю
і вецер нясе мяне
кудысьці бліжэй да зімы

я думаю
ваш пацалунак
падобны ласцы пялёсткаў
і маладой травы

мае пацалункі -
кроплі дажджу
ў навальніцу
ці вераснёвым днём

вецер напэўна мог бы
на крылах у вырай аднесці
а потым да вас
увесну
любоў маю
але ён спадар легкадумны

шчасце
хаця б упасці
увосень
да вашых ног
#Алесь_Гулевіч
#рэферэнс
#верш

Вітаю ўсіх, хто вырашыў заскочыць.
І сталых, пастаянных слухачоў.
Вы паспрабуйце дужа не пясочыць,
Бо я ўсяго адзін з тых юнакоў.

Хацелася б пачуць напэўна, панства,
Не пра тугу, збянтэжанасць і сум,
Аднак вярхоўнае... кхм-кхм... султанства
Не дазваляе мне падобных дум.

Таму я пераблытаў канчаткова
Свае імя, нікнэйм і псеўданім.
Нязграбна распачатая прамова,
Адзеты як бадзяга-пілігрым.

Трымчу, нервова бегаю вачыма.
Вы думайце забыў які радок?
А можа ён спужаўся? Ну магчыма.
Аднак імкнецца позірк мой у бок,

Дзе паўзакрытая музейным экспанатам
Вагнём гарыць паэткі галава.
Не будзь я сто разоў такім эмпатам,
"Ты не такая", дрыжыцца мысля.

Ты не фарбуеш вусны у чырвоны,
Не цягнеш дым ад танных цыгарэт,
Цябе не вабяць заляцанкаў ферамоны,
Не пагадзішся на адпомслівы мінет. (дуэт)

Мяне такое вабіць, буду шчыры.
Давай скрыжуем шаблі, хто каго!?
Сумленна буду біцца ва ўсе сілы,
Насмешнікам і скептыкам назло.

P.S. Праз адсутнасць агульнага меркавання сярод маіх дарадцаў я пакінуў варыятыўнасць чытання аднаго слова ў дужках
P.P.S. Верш напісаны з велічэзнай спасылкай на творчасць адной маладой паэткі, калі каго зацікаваць вось спасылка

Ну а гэта я
#Хросная
#верш


Як узяў ты меч, то ідзі на бой
Ты маленькі рыцар з тугой у вачах
І прэўкрасную даму закрый сабой
Аб якой ты маліў па начах.
А ў кніжках, рыцар, усё не так
Там ад смерці ўратуе цуда-вада
І дарогу пакажа магічны знак
Не засушыць героя нуда.
Не асядзе пыл на стомлены твар
І заўсёды відаць, дзе цемра, дзе свет
І не танчыць там за шнарамі шнар
Смяротны свой менуэт.
Там усё так проста: ідзі! Не стой!
Не зважай на стому і боль ад ран
Ну, бяры свой меч, апошні герой
Хай не знойдуць у табе заган!
#комікс #пераклад
#Максім_Крывіч

Пераклаў цудоўны комікс пра Ката ў Ботах ад @Machaon_chan на беларускую. 💔
Я раней ніколі не перакладаў коміксы — таму, калі ласка, не судзіце занадта строга за афармленне і перакладчыя вольнасці.

https://t.me/m_kryvichV/137